• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    2 Piotr Czarnecki, "Europejskie drogi do Reformacji (prereformacja)," In Dziedzictwo kulturowe Reformacji w perspektywie polskiej i europejskiej: w 500lecie wystqpienia Marcina Lutra: V Mi^dzynarodowy Kongres Religioznawczy: Religie w dialogu kultur, Reformacja  Dialog Kultura, 1416 wrzesnia 2017, ed. by Krzysztof Pilarczyk and Wojciech Gajewski, 1939. (Krakow: Wydawnictwo Antykwa, 2017), pp. 1939, 1920; Joshua Wingerd, "«Poor Preaching Protestants»: a Brief Discussion of the Waldenses,” accessed 22.10.2022, https://www.academia. edu/11593267/Poor_Preaching_Protestants.
    3 Grado Giovanni Merlo, Eretici ed eresie medievali (Bologna: Il Mulino, 1989), 49; Gioacchino Volpe, Movimenti religiosi e sette ereticali nella societd medievale italiana (secoli XIXIV) (Roma: Donzelli Editore, 1997), 60.
    4 Jeffrey Burton Russell and Douglas W. Lumsden, A History of Medieval Christianity: Prophecy and Order (New York: Peter Lang, 2000), 138.
    5 Александра Володнна, "Обіцнны «Paupers Catholici» н «Paupers Reconciliati» в рамках peлнгнозного подгёма второй половнны XI  первой половнны XIII века", в Bractwa religijne w sredniowieczu i w okresie nowozytnym (do konca XVIII w.) (Kielce: Wydawnictwo Uniwersytetu Jana Kochanowskiego, 2014), pp. 1931, 25.
    Гістарыяграфія
    17
    верай"6. Гэта сведчыць у тым ліку і пра тое, што насамрэч сярэднявечныя вальдэнсы  гэта не "протапратэстанты”, але і не каталікі, а самастойны рэлігійны рух, які нарадзіўся ўнутры Каталіцкай Царквы, але па шэрагу прычынаў выйшаў з яе. Відавочна, што ні адзін з гэтых падыходаў зза сваёй тэндэнцыйнасці не можа даць усебаковай карціны гісторыі вальдызму.
    Сваё адлюстраванне вальдэнскі рух знайшоў і ў мастацкай літаратуры варта прыгадаць хаця б гістарычны раман Артура Сандстэдта "Вальдэс, прапаведнік ерасі” пра драматычнае супрацьстаянне свецкай і царкоўнай улады ў сярэднявечным Ліёне7.
    Для першых пратэстантаў як і для каталікоў таго часу, у 15201540х гг. вальдэнсы былі хутчэй вядомыя сваімі сувязямі з Багемскімі братамі [гл. Раздзел "Вальдэнсы ў Цэнтральнай Еўропе і вучэнне Яна Гуса"). Сумнавядомы аўтар ''Молата ведзьмаў” Генрых Крамер  апалагет пераследавання жанчын пад выглядам абароны ад чараўніцтва  напісаў палемічны трактат пад загалоўкам "Шчыт для абароны Святой Каталіцкай Царквы супраць Вальдэнсаў або Пікардаў", які быў насамрэч скіраваны супраць Багемскіх братоў. Сітуацыя радыкальна змяняецца пасля крывавай разні ў Любероне ў 1545 г. (паўднёвы ўсход Францыі), калі за вальдэнсамі замацоўваецца слава роўнапакутнікаў (нягледзячы на тое, што яны аказвалі супраціў, у тым ліку і праз паспяховую апеляцыю да вышэйшай адміністрацыі)8.
    Развіццё Рэфармацыі ў Еўропе, і асабліва палеміка паміж каталікамі і пратэстантамі наконт крыніцы паходжання Рэфармацкай Царквы і веры, рэзка актуалізавала пытанне менавіта сярэднявечных ерасяў. I адзін, і другі бок бачылі ў ерэтыках папярэднікаў "рэфарматараў”. Але калі для каталікоў вальдэнсы  гэта тыя ерэтыкі, змагацца з якімі ім далі запавет яшчэ Айцы Царквы, то для пратэстантаў яны  "страчанае звяно" паміж імі і самім Хрыстом. Пратэстанцкія аўтары старанна пераказваюць у якасці гістарычных звестак сярэднявечныя легенды, напрыклад, аб паходжанні вальдэнсаў прама ад Апосталаў9. Адной з першых работ такога кшталту з’яўляецца 'Тісторыя вальдэнсаў", надрукаваная ў 1618 г. у Жэневе пад аўтарствам гугеноцкага святара Жана Поля Перына10 па замове саміх
    6 Ottavio Palombaro, “Reality and Representations of the Doctrine of Justification in Early Waldensian Preaching," Medieval Sermon Studies 64, no. 1 (January 2020): pp. 7784, https://doi. org/10.1080/13660691.2020.1815435,83.
    7 Arthur Sundstedt, Valdes  der Ketzerprediger: An der Schwelle zur Inquisition (Kreuzlingen: DynamisVerlag, 1992).
    8 Euan Cameron, “From the Reformation to the Past," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 499534, 502505.
    9 C. H. Strong, A Brief Sketch of the Waldenses (Lawrence, Kan.: J.S. Boughton, 1893), 38.
    10 Jean Paul Perrin, Histoire des Vaudois. Divisee en trois parties (A Geneve: Pour Pierre & laques Chouet, 1569), https://play.google.com/store/books/details?id=ucQAAAAAcAAJ&rdid=bookucQAAAAAcAAJ&rdot=l.
    1S	Глава 1. Гістарыяграфія і крыніцы
    вальдэнсаў11. Гэта была першая спроба доказу гугеноцкай дактрыны, што ўзнікла падчас рэлігійных войнаў у Францыі, аб тоеснасці альбігойцаў і вальдэнсаў як сярэднявечных носьбітаў сапраўднай пратэстанцкай веры, якія былі несправядліва абвінавачаныя ў "дуалізме” і "маніхействе” каталіцкімі інквізітарамі і, такім чынам, з’яўляліся пакутнікамі за веру. Паколькі Перын працаваў у асноўным у найбагацейшым Жэнеўскім архіве, у яго працы згадана і прама працытавана вялікая колькасць крыніц па гісторыі вальдэнсаў што заклала аснову для іх далейшага навуковага даследавання. Яшчэ больш старанна да вывучэння і публікацыі дакументаў паставіўся Джэймс Усшэр, які працаваў у бібліятэцы Дубліна (і па сёння дублінскі Трыніці Каледж захоўвае вялікую калекцыю вальдэнскіх манускрыптаў). Ён прапанаваў тэзіс пра вальдэнсаўяк протапратэстантаў, якія прапаведавалі яшчэ да Вальдэса. А таксама спрычыніўся і да блытаніны з назвамі, сцвярджаючы, што вальдэнсы і альбігойцы  адно і тое ж, і іх варта адрозніваць ад нешматлікіх катараў і маніхеяў12. Увогуле Пратэстанцкая Царква бачыла вывучэнне ерасяў адной са сваіх асноўных задач, каб адшукаць у іх свае карані, прычым не толькі ў вальдызме, але напачатку нават у катарстве13. Гэтая спроба "састарвання” гісторыі пратэстантызму была абвергнутая ўжо ў XVII ст.14
    У XIX ст. вельмі актыўна ў палеміку наконт евангельскай прыроды вальдэнскага руху ўключаюцца англіканскія пастары15. Пратэстанцкая Англія ў Ранні Новы Час, асабліва ў часы Пратэктарату, выступала на міжнароднай арэне на баку вальдэнсаў, калі супраць іх разгортваліся крыжовыя паходы. У Вялікабрытаніі выходзяць ілюстраваныя кнігі на некалькі соцень старонак кожная, аўтары якіх імкнуцца падкрэсліць як у назве, так і ў змесце "першасную чысціню"16, месіянскі характар17 і заўзятую барацьбу вальдэнсаў супраць папскага прастола18. 3 супрацьлеглай пазіцыі выступіў АндрэХарвац,
    11 Benedetti, "Fratelli Barlotti," 46.
    12 Cameron, "From the Reformation to the Past,” 512513.
    13 Daniel Walther, "Were the Albigenses and Waldenses Forerunners of the Reformation?," in Andrews University Seminary Studies, vol. 6.2, pp. 178202, accessed 22.10.2022, https:// digitalcommons.andrews.edu/auss/vol6/iss2/5,186190.
    14 Daniel Toti, "Sulle prime historiae di catari e valdesi: dall’unita alia diversita attraverso la repressione," in Predicazione e repressione. Process! e letteratura religiosa (Torino: Claudiana, 2018), pp. 4164, 4351.
    15 Hill Dawe Wickham, An Historical Sketch of the Italian Vaudois: From the First Age of Christianity to the Present Day; with Some Account of Their Ancient Documents (London: Seeley, Burnside & Seeley, 1847).
    16 William Stephen Gilly, Waldensian Researches during a Second Visit to the Vaudois of Piemont: with an Introductory Inquiry into the Antiquity and Purity of the Waldensian Church (London: C. J. G. & F. Rivington, 1831).
    17 Alexis Muston, Israel of the Alps (The Baptist Standard Bear, 2001).
    18 Adam Blair, History of the Waldenses: With an Introductory Sketch of the History of the Christian Churches in the South of France and North of Italy, till These Churches Submitted to the Pope, When the Waldenses Continued as Formerly Independent of the Papal See, vol. 1 (Edinburgh: A. Black, 1832).
    Гістарыяграфія
    19
    каталіцкі біскуп Пінерола (Ламбардыя, горад"брама" ў вальдэнскія даліны; менавіта ўяго юрысдыкцыі знаходзіўся цэнтр вальдызму Торэ Пелічэ), які ў 1836 г. апублікаваў у Парыжы сваю кнігу "Паходжанне вальдэнсаў і характар іх ранняй дактрыны” (перакладзена на італьянскую мову ў 1838)19.
    Іншая сітуацыя назіраецца ў нямецкамоўным рэгіёне (тэрыторыя сучасных Германіі, Аўстрыі і нямецкамоўных кантонаў Швейцарыі). У справе вывучэння сярэднявечных ерасяў на гэтых землях можна вылучыць дзве тэндэнцыі:
    t Актыўная публікацыя крыніц. Першы вялікі збор крыніц па гісторыі вальдэнсаў "Паведамленні пра гісторыю вальдэнсаў у сярэднія вякі” Вільгельма Прэгера20 выходзіць ужо ў 1875 г. "Паведамленні пра гісторыі сектаў у сярэднія вякі", сабраныя і апрацаваныя Ігнацам фон Дзёлінгерам21, актуальныя і да сённяшняга часу. У гэты перыяд вывучэнне вальдэнсаў яшчэ не было цалкам аддзелена ад вывучэння іншых ерэтычных рухаў, такіх, як катары і інш.22 Іх не толькі разглядалі разам, але і часам блыталі. Недахопам гэтых збораў з’яўляецца адсутнасць у іх анатацый да апублікаваных крыніц і тэксталагічнага разбору. Няма і ўказанняў на розначытанні ў рукапісах.
    2.	Распрацоўка гісторыі вальдэнсаў не толькі на сучасных нямецкіх землях, але і на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Звязана гэта было ў першую чаргу з тым, што распаўсюджанне вальдызму ў гэтым рэгіёне ішло поруч з нямецкай каланізацыяй, і носьбітамі ерасі былі ў абсалютнай большасці выпадкаў нямецкія перасяленцы. Гэтая тэндэнцыя набыла асаблівае развіццё ў XX ст.
    У расійскай дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі спецыяльных работ, акрамя асобных кароткіх артыкулаў, прысвечаных вальдэнсам, не сустракаецца23. У фундаментальным даследаванні Мікалая Асокіна 'Тісторыя альбігойцаў і іх часу"24, у якой гісторыі вальдэнсаў адведзена дзве главы, але адсутнічае разгорнутая сістэма спасылак, некаторыя дадзеныя не пац
    19 Andre Charvaz, Origine dei valdesi e carattere delle primitive loro dottrine (Torino: Presso G. Bocca, 1838).
    20 Wilhelm Preger, "Beitrage zur Geschichte der Waldesier im Mittelalter," in Abhandlungen der Koniglichbayerischen Akademie der Wissenschaften Munchen, Historische Classe, vol. 13 (Munchen, 1875), pp. 182250.
    21 Ignaz von Ddiiinger, Beitrdge zur Sektengeschichte des Mittelalters (Munchen: Beck, 1890).
    22 Godfrid Edmund Friess, "Patarener, Begharden und Waldenser in Oesterreich wahrend des Mittelalters," in Osterr. Vierteljahresschr. Fur Katholische Theologie, vol. 11 (Wien: Wilhelm Braumiiller, 1872), pp. 209272; Herman Haupt, Waldensertum und Inquisition im siiddstlichen Deutschland (Freiburg: Mohr, 1890); Johann Jakob Herzog, Die romanischen Waldenser: ihre vorreformatorischen Zustdnde und Lehren, ihre Reformation im 16.Jahrhundert und die Riickwirkungen derselben, hauptsdchlich nach ihren eigenen Schriften dargestellt (Halle: Eduard Anton, 1853).