• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Таксама варта заўважыць, што царкоўныя тэксты могуць як завышаць, так і заніжаць ролю, моц і распаўсюджанне ерасяў18, але сама колькасць гэтых тэкстаў сведчыць пра вялікую ролю вальдэнсаў19. Сучасныя даследчыкі ў прынцыпе настойваюць на максімальна крытычным стаўленні да інквізіцыйных матэрыялаў і вельмі пільнай увагі да абставінаў напісання працы і нават моўных канструктаў, якія ўжывае аўтар20. Зафіксавана, што многія інквізітары мелі асабісты маёмасны інтарэс21. Напрыклад, у фінансавай справаздачы інквізітара Францыска Пакапалья ад 1307 г. прама запісана, што пры ўсіх яго выдатках (коні, каб дабрацца да аддаленых далінаў; дрэва для спалення ерэтыкоўрэцыдывістаў; грашовая ўзнагарода тым ерэтыкам, што выдавалі адзінаверцаў; харчаванне вязняў і самога інквізітара і г.д.) прыбытак ад канфіскацый быў большым22. На поўдні Францыі прыбытак мог пераважаць выдаткі ў восем разоў23. Такую сітуацыю можна вытлумачыць тым фактам, што непасрэдна аплата працы інквізітараў была вельмі нізкай24.
    На следства ўплывала і палітычная сітуацыя ў пэўным рэгіёне. Інквізіцыйныя працэсы маглі спрыяць і ўмацаванню палітычнай кар’еры асобных біскупаў25. Нават запісы матэрыялаў допытаў дайшлі да нас
    16 Таксама вядомы як "Марцін з Амберга”.
    17 Valimaki, Heresy in Late Medieval Germany, 6,132,136, 258.
    18 Peter Biller, "Christians and Heretics," in Christianity in Western Europe c.1100  c.1500 (Cambridge: Cambridge University Press, 2009), pp. 170186,185.
    19 Всеволод Керов, "Народное еретнческое двнженне бегннов юга Францнн н Петр йоанн Олнвн," в Французскйй ежегоднйк, 1968 (Москва: Акад. наук СССР, Ннт нсторнн, 1970), стр. 533, 33.
    20 David Zbiral, "Inkvizicm'zaznamy jako pramen historickeho badanl: Moznosti, omezeni, strategic cteni," Studie a Eseje2 (2012), https://www.academia.edu/37846101/lnkvizicni_zaznamyjako_ pramen_historickeho_badani_Moznosti_omezeni_strategie_cteni_Inquisitorial_Records_as_a_ Historical_Source_Their_Potential_Limitations_and_Strategies_of_ Reading.
    21 Peter Biller, "Waldensians in the Inquisition Registers in the Bibliotheque Nationale de France, Collection Doat Manuscrits 2126,” in Predicazione e repressione. Processi e letteratura religiosa (Torino: Claudiana, 2018), pp. 2339, 29; Dinora Corsi, "Per la storia dell’inquisizione a Firenze nella seconda meta del secolo XIII," Bollettino della Societa diStudi Valdesi 132 (1972): pp. 316,4; Kieckhefer, Repression, 71.
    22 Gerolamo Biscaro, "Inquisitori ed eretici lombardi (12921318),” in Miscellanea diStoria Italiana (Torino, 1922), pp. 448557, 528557, 548.
    23 Simone Balossino and Jacques Chiffoleau, "Valdesi e mondo comunale in Provenza nel Duecento," in Valdesi medievali: bilanci e prospettive di ricerca (Torino: Claudiana, 2009), pp. 61102, 9293.
    24 James Buchanan Given, Inquisition and Medieval Society: Power, Discipline, and Resistance in Languedoc (Ithaca, NY: Cornell University Press, 2018), 196197.
    25 Reima Valimaki, "Bishops and the Inquisition of Heresy in Late Medieval Germany," in Dominus Episcopus: Medieval Bishops between Diocese and Court (Stockholm: Kungl. Vitterhets Historic och Antikvitets Akademien, 2018), pp. 185206,19495.
    32
    Глава 1. Гістарыяграфія і крынійы
    у скажоным выглядзе: інквізітар мог іх выпраўляць як лічыў патрэбным26, нягледзячы на тое, што, у адрозненне ад палемічных твораў, матэрыялы допытаў з'яўляюцца ўнутранай дакументацыяй27.
    3 публікацыяй інквізітарскіх матэрыялаўу поўным аб’ёме (а не асобных цытат і вытрымак, як гэта было раней) з’явілася магчымасць праводзіць іх больш глыбокі аналіз, у тым ліку статыстычны. Адным з найлепшых прыкладаў з'яўляецца праца ЖанаПоля Рэ, прысвечаная інквізітарскім пратаколам 12451246 гг.28 Галоўная выснова аўтара  інквізітараў насамрэч цікавіла не выкрыванне ерасі і знаходжанне ўсіх магчымых ерэтыкоў, а канструяванне абвінавачання супраць вузкага кола ўплывовых сем'яў. Да прыкладу, пры адказе на тыповае інквізітарскае пытанне "а хто яшчэ ўдзельнічаў у гэтым?" пасля пералічэння некалькіх цікавых следчым прозвішчаў яны спынялі допыт і запісвалі ў пратакол фразу "і іншыя”, замест таго, каб падрабязна апытаць усіх і занатаваць усе дадзеныя29. Усё паказвае на тое, што гэты інквізіцыйны працэс быў палітычна заказаны. Прычыны такога заказу на дадзены момант невядомыя, але ўжо сам факт яго наяўнасці змяняе наш погляд на верагоднасць дадзеных, якія мы атрымліваем з гэтага тыпу крыніц.
    D. Хронікі
    Галоўная каштоўнасць хронік палягае ў дакладнай храналагічнай і геаграфічнай прывязцы пэўных груп і асоб вальдэнсаў.
    Асобна стаіць "Песня пра Альбігойскі крыжовы паход”, напісаная трубадурам Гіёмам Тудэльскім на старафранцузскай мове, якая ўтрымлівае павярхоўную згадку пра вальдэнскі рух: крыжакі выпраўляюцца супраць патарэнаў30 і вальдэнсаў31.
    26 Caterina Bruschi, The Wandering Heretics of Languedoc (Cambridge: Cambridge University Press, 2009), 21.
    27 Bruschi, The Wandering Heretics, 37.
    28 JeanPaul Rehr, "ReMapping the 'Great Inquisition' of 12451246: The Case of MasSaintesPuelles and SaintMartinLalande," Open Library of Humanities 5, no. 1 (2019): pp. 152.
    29 Rehr, "ReMapping the 'Great Inquisition’," 3638.
    30 Першапачаткова патарэны  прадстаўнікі рэлігійнага антыцаркоўнага руху на поўначы Італіі, які распачаўся ў Мілане ў XI ст. Паступова так сталі называць розных ерэтыкоў і проста тых, хто выказваў непадпарадкаванне царкоўным уладам. Gabriele Zanella, Itinerari ereticali. Patari e Catari tra Rimini e Verona (Roma: Istituto storico italiano per il Medio Evo, 1986), 13.
    31 Henri Gougaud and Michel Zink, La Chanson de la croisade albigeoise: texte original (Paris: Librairie generale franfaise, 1989), 47. Даступнаўперакладзе на рускую мову: Гнльем Тудельскнй, Песнь об Альбйгойском Крестовом походе (Москва: Квадрнга, 2010).
    Крыніцы
    33
    адрозненне ад многіх іншых рэлігійных сярэднявечных рухаў якія ®5v ў той ці іншы перыяд былі прызнаныя Апостальскім Прастолам ерэтычнымі, само існаванне руху вальдэнсаў ніколі не выклікала ў даследчыкаў сумневу. У той час, калі, да прыкладу, "ерасі 1000 года" маглі разглядацца як сацыяльныя выступленні, страх перад канцом свету, сведчанне ўплыву багамілаў з Усходу, палітычная барацьба паміж групоўкамі знаці або паміж біскупамі і манастырамі, вальдэнсы ў вачах даследчыкаў (за выключэннем прац радыкальных паслядоўнікаў Фрыдрыха Энгельса) ніколі не гублялі "апостальскага” элемента ў сваёй гісторыі. Больш за тое, іх гісторыю можна прасачыць амаль без перапынку на працягу 850і гадоў. Згадкі пра вальдэнсаў сустракаюцца ў вялікай колькасці ўжо даследаваных і апублікаваных крыніц, і, верагодна, многія яшчэ чакаюць сваіх першаадкрывальнікаў у бібліятэках і архівах. Такім чынам, гісторыя вальдэнскага руху  гэта своеасаблівая "чырвоная нітка”, якая праходзіць праз Высокае і Позняе Сярэднявечча. Гэта значыць, што і гісторыю астатніх падобных рухаў і груп можна вывучаць з апорай і ў дачыненні да гісторыі вальдэнсаў.
    3 гэтага вынікае і важнасць удасканалення нашых ведаў пра іх, "патаўшчэння" гэтай чырвонай ніткі. Такое ўдасканаленне магчыма дзякуючы не толькі адкрыццю новых крыніц, але і развіццю і пашырэнню метадалогіі вывучэння ўжо вядомых матэрыялаў.
    Гісторыкі многіх краін бачаць і разумеюць важнасць вальдэнскай тэматыкі, ілюстрацыяй чаму з'яўляецца найбагацейшая гістарыяграфія. Унёскам у яе з'яўляецца і гэта кніга, якая прапаноўвае не толькі шырокі агляд вальдэнскай гісторыі для беларускамоўнага чытача, але і адказы на некаторыя нявысветленыя раней пытанні, якія, у сваю чаргу, ставяць новыя пытанні для гісторыкаў будучыні.
    Глава 2
    "Класічны" вальЬызм
    ЗараЬжэнне руху (1170я гг. 1215 г.)
    Назва руху
    аснавальнікам руху лічыцца заможны жыхар Ліёна Вальдэс. Гэты факт пазней аспрэчваўся самімі вальдэнсамі [гл. Раздзел "Горныя даліны Заходніх Альпаў"} і некаторымі палемістамі1, але пацвярджаецца гістарычнымі крыніцамі2, такімі, як трактат сучасніка Вальдэса, знакамітага паэта, філосафа і тэолага Алана Лільскага "Супраць вальдэнсаў": "Яны называюцца вальдэнсы ад іх ерэсіярха, чыё імя  Вальдэс (Waldus)”3. У некаторых крыніцах гэтае імя ўжывалася і ў іншых формах, часцей за ўсё  Valdesis/Valdesius4. Менавіта так называе свайго былога паплечніка звернуты ў каталіцтва вальдэнс Дуранд з Оскі5.
    Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што Valdesius  не імя, а прыметнік, і азначае жыхара vaude (і вытворныя ад яго  Vaux, Vaulx etc.), г.зн. урадлівай узгорыстай вясковай мясцовасці, правінцыі, або таго, хто паходзіць з яе. Слова vauda і цяпер захавалася ў некаторых назвах п'емонцкіх мястэчак6. Вядома, што ў эпоху, калі яшчэ не існавала прозвішчаў або сямейных імёнаў, абазначэнні паходжання з пэўнага рэгіёну эвалюцыянавалі ў прозвішчы, а за імі ў асабістыя імёны. 1 калі імя Вальдэс абазначае яго паходжанне (што падаецца верагодным), то ён яго атрымаў пасля пераезду ў Ліён  горад, які ва ўсіх дакументах пазначаўся як яго "родны". Назву Vaux носіць і памежны з Ліёнам швейцарскі кантон  некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Вальдэс мог прыехаць адтуль7.
    1 Напрыклад, Мішэль Жа лічыць, што вальдызм існаваў і да Вальдэса, але пад іншай назвай: раней вальдэнсы  гэта паслядоўнікі Пятра з Бруі і Генрыка. Michel Jas, Le saint, Ie pauvre et I'heretique: essai critique sur Francois d'Assise, le «saint,» le modeste Valdes de Lyon, le «pauvre» et le curieux Nicetas, theologien du catharisme, presque irreel (MaisonLaffitte: Ampelos Editions, 2017), 7.
    2 3 іншага боку, шукаць карані назвы ерасі ў імені яе заснавальніка было палемічнай традыцыяй, распачатай яшчэ Ісідорам Севільскім (падрабязней гл. Sackville, Heresy, 184). Магчыма, многія цытаваныя ніжэй аўтары знаходзіліся пад яго ўплывам.
    3 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,103. [ll.v]
    4 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,37; vol. 2, 15; Patschovsky and Selge, Quellen, 29 etc.
    5 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 42. [I.iii]
    6 Papini, Valdo di Lione, 85.
    7 Heinrich Fichtenau, Heretics and Scholars in the High Middle Ages: 10001200 (University Park: The Pennsylvania State University Press, 2010), 67.
    36
    Глава 2. "Класічны" вальЬызм