• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    23 Laura Ronchi de Michelis, "Il movimento valdese nella storiografia russa e sovietica,” Bollettino della Societa diStudi Valdesi 144 (1978): pp. 7176, 71.
    24 Ннколай Осокнн, Псторйя альбйгойцев u йхвременй (Москва: Нздво "ACT”, 2000).
    20
    Глава 1. Гістарыяграфія і крынійы
    вярджаюцца ні па якіх крыніцах (напрыклад, пра тое, што нерухомая маёмасць "бедных каталікоў” стала матэрыяльнай асновай для дамініканскага ордэна25).
    Вылучаюцца даследаванні Льва Платонавіча Карсавіна, які дэталёва займаўся пытаннямі рэлігійнага жыцця Італіі ў працах "Очеркн средневековой релнгнозностн” і "Основы средневековой релнгнозностн в XIIXIII веках”26. Менавіта яго прапрацоўка рэлігійнага фонду вызначанага перыяду дае магчымасць высветліць месца вальдэнсаўу структуры сярэднявечнай рэлігійнасці (насельніцтва Ламбардыі мела вялікія арганізацыйныя навыкі, а пастаяннае суседства з іншымі сектамі рабіла для вальдэнсаў Італіі адасабленне проста неабходным27). Карыснымі бачацца яго меркаванні наконт пытання "ерэтычнасці” вальдэнства28. Погляды даследчыка наконт не толькі агульных момантаў, але і некаторых пытанняўунутранай структуры вальдэнскага руху (адміністрацыйныя функцыі "сабрата”29) не страцілі актуальнасці і па сённяшні дзень.
    У другой палове XX ст. гістарыяграфія вальдэнскага руху выходзіць на якасна новы ўзровень. Адкрывае перыяд самы поўны на сённяшні дзень двухтомны "Збор вальдэнскіх крыніц" да пачатку XIV ст., падабраных, апрацаваных і каментаваных Жанам Ганэ30. Гэтае выданне выпраўляе ўсе недахопы папярэдніх зборнікаў дакументаў: адабраны крыніцы (і нават вытрымкі з іх), датычныя менавіта вальдэнсаў, да кожнай маецца ўступ і тэксталагічны разбор. Пабачыў свет манументальны збор каментаваных крыніц "Крыніцы па гісторыі вальдэнсаў" пад рэдакцыяй Аляксандра Пачоўскага і КуртаВіктара Зэльге31. Прыцягвае ўвагу пераклад на англійскую мову і каментарыі да найважнейшых з іх у "Ерасях Высокага Сярэднявечча. Выбраныя крыніцы, перакладзеныя і анатаваныя" Уолтэра Л. Вакефілда і Осціна Патэрсана Эванса32. Таксама пачынаючы з гэтага перыяду выданне і каментаванне становіцца неабходным складнікам вальдэнскай гістарыяграфіі, гэтым пытаннем займаюцца тыя ж спецыялісты, якія пішуць уласна гістарычныя даследаванні.
    Некаторыя даследчыкі, напрыклад, Р. I. Мур, называюць гэты паварот 19601970 гг. "гістарыяграфічнай рэвалюцыяй”. Менавіта тады на Захадзе было канчаткова даказана, што ерасі Высокага Сярэднявечча не выжылі
    25 Осокнн, Нсторйя альбйгойцев, 219, 424.
    26 Дев Карсавнн, "Очеркн средневековой релнгнозностн,” в Нсторйя ересей: Сборнйк (Москва: Нздво "ACT", 2007); Карсавнн, Сочйненйя.
    27 Карсавнн, "Очеркн средневековой релнгнозностн," 122.
    28 Карсавнн, Сочйненйя, 3436.
    29 Карсавнн, Сочйненйя, 133.
    30 Giovanni Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1. Du Ilie Concile de Latran au Synode de Chanforan (11791532) (Torre Pellice: Claudiana, 1958); Giovanni Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2. De la fin du Xlle au debut du XlVe siecle (Torino: Claudiana, 1998).
    31 Patschovsky and Selge, Quellen.
    32 Walter L. Wakefield and Austin Patterson Evans, Heresies of the High Middle Ages: Selected Sources Translated and Annotated (New York: Columbia University Press, 1991).
    Гістарьіяграфія
    21
    з часоў Антычнасці і не экспартаваліся з Візантыі (хоць яе ўплыў і нельга выключыць цалкам), а сталі вынікам паступовага развіцця заходнееўрапейскай цывілізацыі33.
    Тэматычна большасць работ канца XX ст. была звязана з асобнымі рэгіёнамі і перыядамі ў развіцці руху, хоць пачалі з’яўляцца і артыкулы, прысвечаныя асобным аспектам з яго гісторыі паза геаграфічным ці храналагічным падзеламі. Напрыклад, праца Сюзанны Трыш "Вальдэнскі паварот да гвалту”34 прымушае адмовіцца ад погляду на сярэднявечных вальдэнсаў як на абсалютных пацыфістаў прыводзяцца прыклады ўжывання імі гвалту для самаабароны і нават для застрашвання ворагаў. Праводзяцца міждысцыплінарныя даследаванні. Так, Джаванні Мікалі пры аналізе сацыяльнай структуры руху выкарыстоўваў метады сацыялогіі35. Нават для абагульняючых прац па гісторыі вальдызму былі характэрны адыход ад разгляду толькі тэалагічнадактрынальных праблем і зварот да эканамічнасацыяльных пытанняў. Гэта асабліва яскрава назіраецца ў ‘Тісторыі вальдэнсаў” Амедэа Мальнара. Ён разглядае сістэму здабывання інквізітарамі грошай з вальдэнсаў, якая працавала дзесяцігоддзямі36.
    Значнае месца ў сучасных вальдэнскіх даследаваннях займае гендэрная гісторыя. Выклікана гэта тым, што ў раннім вальдызме жанчынам таксама дазвалялася прапаведаваць37. Актыўна абмяркоўваюцца ролі прапаведніц і простых верніц у руху, прычыны ўзнікнення і заняпаду феномена жаночай пропаведзі38.
    Асноўнымі сучаснымі цэнтрамі вывучэння вальдызму сталі Германія, Аўстрыя, Францыя і Італія  з прычыны таго, што гісторыя вальдызму з’яўляецца часткай іх гісторыі, а таксама Вялікабрытанія і Злучаныя Штаты Амерыкі. Пануе плюралізм падыходаў і пунктаў погляду хоць паранейшаму адчуваецца падзел на каталіцкія і пратэстанцкія пазіцыі.
    33 Robert Ian Moore, "Inventer I'heresie ? Discours polemiques et pouvoirs avant 1’inquisition,” in Inventer I'heresie ? Discours polemiques et pouvoirs avant 1’inquisition (Nice: Centre d'Etudes Medievales, Faculte des Lettres, Art et Sciences Humaines, Universite de Nice SophiaAntipolis, 1998), pp. 263269, 264.
    34 Susanna K. Treesh, "The Waldensian Recourse to Violence," Church History 55, no. 3 (1986): pp. 294306, https://doi.org/10.2307/3166819.
    35 Giovanni Miccoli, "La storia religiosa,” in Storia d'Italia, vol. 2. Dalia caduta dell’Impero Romano al secolo XVIII (Torino: Einaudi, 1974), pp. 4311079.
    36 Amedeo Molnar, Storia dei valdesi, vol. 1. Dalle origini all’adesione alia Riforma (Torino: Claudiana, 1989), 116.
    37 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 8081.
    38 Marina Benedetti, "The Bible, Women Heretics, and Inquisitors," in The High Middle Ages (Atlanta: SBL Press, 2015), pp. 8399; Kenneth M. MickEvans, "A Bastion of Feminine Equality? Women's Roles in the Waldensian Movement" (dissertation, 2014), https://www.academia. edu/12235874/A_Bastion_of_Feminine_Equality_Womens_Roles_in_the_Waldensian_Movement; Claudia Pinagro, "Eroine marginali nella storia: donne Valdesi tra storia e storiografia,” 2007, https://www.academia.edu/36568848/Eroine_marginali_nella_storia_Donne_Valdesi_tra_ storia_e_storiografia; Shulamith Shahar, Women in a Medieval Heretical Sect: Agnes and Huguette the Waldensians (Woodbridge: Boydell & Brewer, 2001).
    22
    Глава 1. Гістарыяграфія і крыніцы
    Найбуйнейшым французскім спецыялістам у гісторыі вальдызму на сённяшні дзень з’яўляецца Габрыэль Аўдызіё. Яму належыць кніга "Вальдэнскі рух: пераслед і выжыванне". Ён пановаму ставіць пытанні паходжання руху, выбару найбольш прымальнага імя яго заснавальніка (Valdes або Vaudes замест прынятага раней у гістарыяграфіі Valdo39), сувязі руху з іншымі ерэтыкамі. Французскімі навукоўцамі сумесна з замежнымі калегамі вядзецца актыўная праца па публікацыі (у тым ліку і ў інтэрнэце) інквізітарскіх архіваў40, напрыклад, Doat 252641. Найноўшыя выданні ўтрымліваюць падрабязныя тэксталагічныя разборы і розныя паказальнікі, што дазваляе раскрываць новыя, раней невядомыя, аспекты з гісторыі вальдэнсаў і выкарыстоўваць колькасныя метады для апрацоўкі вялікіх масіваў дадзеных.
    Англамоўная гістарыяграфія прадстаўлена найбольшай колькасцю разнастайных даследаванняў, ад агульных манаграфій да кароткіх вузкаспецыялізаваных артыкулаў. Эван Камеран з’яўляецца аўтарам грунтоўнай працы па гісторыі ранняга этапа вальдэнскага руху "Вальдэнсы: Непрыняцце Святой Царквы ў Сярэднявечнай Еўропе”. Менавіта яму належыць пастаноўка найбольш актуальных пытанняў: аб колькасці вальдэнсаў на пачатку іх існавання і аб іх сацыяльным складзе42. На жаль, параўнальна невялікі аб'ём работы не дазволіў аўтару разгледзець усе аспекты вальдэнскага жыцця падрабязна. На вальдэнскае пытанне звяртаюць увагу і TaKia буйныя спецыялісты ў духоўным жыцці Сярэднявечча, як Пётр Білер43 і Джэфры Б. Расэл44. Цікавыя факты і новыя тэорыі ўтрымліваюць працы па гісторыі сярэднявечных ерасяў, у якіх той ці іншы аспект гісторыі вальдэнскага руху раскрываецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце45.
    39 Gabriel Audisio, The Waldensian Dissent: Persecution and Survival, c. 1170 c. 1570 (Cambridge: Cambridge University Press, 1999), 9.
    40 Jean Duvernoy, Le registre d'inquisition de Jacques Fournier: (Eveque de Pamiers), 13181325, vol. 43 (Paris: Mouton, 1978).
    41 Peter Biller, Caterina Bruschi, andShelagh Sneddon, Inquisitors and Heretics in ThirteenthCentury Languedoc: Edition and Translation of Toulouse Inquisition Depositions, 12731282 (Leiden, Boston: Brill, 2011).
    42 Euan Cameron, Waldenses: Rejections of Holy Church in Medieval Europe (Oxford, UK, Malden, MA: Blackwell Publishers, 2001), 5760.
    43 Peter Biller, "Bernard Gui, Peter Zwicker, and the Geography of Valdismo or Valdismi," Bollettino della Societa di Studi Valdesi 200 (2007): pp. 3143; Peter Biller, The Waldenses, 11701530: Between a Religious Order and a Church (Ashgate, 2001) i інш.
    44 Jeffrey Burton Russell, Dissent and Order in the Middle Ages: The Search for Legitimate Authority (Eugene, Or.: Wipf & Stock, 2005); Jeffrey Burton Russell, Dissent and Reform in the Early Middle Ages (Berkeley: University of California Press, 1965) i інш.
    45 Richard Kieckhefer, Repression of Heresy in Medieval Germany (Liverpool: Liverpool University Press, 1979); Beverly Mayne Kienzle, "Religious Poverty and the Search for Perfection,” in Christianity in Western Europe c. 1100  c. 1500 (Cambridge: Cambridge University Press, 2009), pp. 3953; Malcolm David Lambert, Medieval Heresy: Popular Movements from the Gregorian Reform to the Reformation, 3rd ed. (Oxford, UK; Malden, MA: B.H. Blackwell Ltd, 2002); Gordon Left,Heresy in the Later Middle Ages: The Relation of Heterodoxy to Dissent ^Manchester: Manchester
    Гісгпарыяграфія
    23
    У італьянскай гістарыяграфіі вылучаецца работа Карла Папіні пра першы этап вальдэнскага руху (пераважна на тэрыторыі Італіі і некаторых французскіх землях) "Вальдо з Ліёна і бедныя духам: першае стагоддзе вальдэнскага руху (11701270)"46. Яе каштоўнасць палягае ў канчатковым пераадоленні аўтарам "канфесійнага” падыходуда даследавання вальдэнскай гісторыі, непрадузятага параўнання Вальдэса і Францыска з Асізі. Акрамя даследавання непасрэдна гісторыі Італіі, італьянскія навукоўцы займаюцца распрацоўкай пытанняў існавання вальдэнсаў у іншых землях. Чэзарэ Дж. дэ Мікеліс прапаноўвае тэзіс пра ўплыў вальдэнсаў на ерась "жндовствуюіцнх" у Вялікім Ноўгарадзе47. Сфера інтарэсаў Ромола Чэнья палягае ў гісторыі вальдызму напярэдадні ўзнікнення гусізму48. Узаемасувязь гэтых двух рухаў з'яўляецца асновай для ўсёй не толькі рэлігійнай, але і ў цэлым духоўнай гісторыі польскіх і чэшскіх зямель, бо вальдэнсаў часта пазіцыянуюць як папярэднікаў і натхняльнікаў гусізму, тых, хто здзяйсняў для абшчын Чэшскіх братоў першае рукапалажэнне. Але ў далейшым больш моцны і шматлікі гусіцкі рух фактычна паглынуў рух вальдэнскі.