Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Актыўную працу праводзіць Франчэска Таска, якая паралельна з даследчыцкай дзейнасцю займаецца арганізацыяй навуковых канферэнцый і семінараў выданнем часопісаў і музейнай работай. На мой погляд, найбольш значнай яе працай з'яўляецца аналіз аповеду Лаонскай хронікі пра "паварот" Вальдэса, які традыцыйна ўспрымаецца ў гістарыяграфіі некрытычна. Франчэска Таска прапануе разглядаць яго як збор клішэ, якія павінны былі прывесці чытача да высновы пра Вальдэса як пра "блазна", а не як пра новага апостала49. Важным мерапрыемствам у даследаванні сярэднявечнага вальдызму стала правядзенне канферэнцыі, прысвечанай 800годдзю вальдэнскай сустрэчы ў Бергама (12182018, знакавы момант у развіцці руху); матэрыялы выйшлі ў верасні 2019 г.50
Нямецкамоўная школа вывучэння гісторыі вальдэнскага руху вядзе свой адлік з XIX ст. і на дадзены момант з’яўляецца адной з самых моцных у свеце. Асабліва варта адзначыць работы Аляксандра Пачоўскага. На базе яго даследаванняў вядуцца сучасныя распрацоўкі па гісторыі вальдэнсаў
University Press, 1999); Robert Ian Moore, The Formation of a Persecuting Society: Authority and Deviance in Western Europe, 9501250 (Carlton: John Wiley & Sons, 2 0 0 8).
46 Carlo Papini, Valdo di Lione e i «poveri nello spirito». IIprimo secolo del movimento valdese (11 701270) (Torino: Claudiana, 2002).
47 de Michelis, "П valdismo e le terre russe (secc. XIVXVI),’’; Cesare G. de Michelis, La Valdesia di Novgorod.
48 Romolo Cegna, Medioevo cristiano e penitenza valdese: il «Libro espositivo» e il «Tesoro e luce della fede» (parte seconda) (Torino: Claudiana, 1994); Romolo Cegna, "11 valdismo medievale come religione penitenziale," Bollettino della Societa di Studi Valdesi 150 (1981): pp. 3748 i інш.
49 Francesca Tasca, "La prima predicazione di Valdo? Riflessioni sul «Chronicon Universale» di Laon,” in Predicazione e repressione. Processi e letteratura religiosa (Torino: Claudiana, 2018), pp. 181201.
50 Francesca Tasca, Maggio 1218: il colloquio di Bergamo un dibattito agli inizi della storia valdese (Torino: Claudiana, 2020).
24
Глава 1. Гістарыяграфія і крынійы
у Багеміі, Сілезіі і на Памор’і; ён у сваіх работах прааналізаваў усе даступныя на той час крыніцы датычна сярэднявечных вальдэнсаўу пазначаных рэгіёнах, зрабіў высновы пра пераважна нямецкае паходжанне ерасі на гэтых землях, сацыяльны склад і адрозныя рысы веравучэння51. Спецыфікай сучасных даследаванняў з’яўляецца вывучэнне вальдэнскай абшчыны канкрэтнага невялікага рэгіёну; найбольш грунтоўнымі з’яўляюцца работы Георга Мадэсціна і Катрын Утц Трэмп датычна інквізіцыйных працэсаў супраць вальдэнсаў і ведзьмаў канца XIV пачатку XV ст., што актуалізуе пытанне ўзаемасувязей гэтых дзвюх груп52.
У асобную групу можна вылучыць вывучэнне вальдэнскіх абшчын на тэрыторыі сучасных Польшчы, Чэхіі (у лацінамоўных крыніцах таго часу Багеміі) і Венгрыі. 3 чэшскіх даследчыкаў самая грунтоўная праца належыць Рудольфу Галінку53, напісаная ў першай палове XX ст. Яна ўяўляе сабой кароткае (каля 150і старонак] апісанне вальдэнскай прысутнасці на поўдні сучаснай Чэхіі. Каштоўнай у ёй з'яўляецца публікацыя пераліку мясцовых вальдэнскіх вераванняў54. 3 апошніх прац варта адзначыць артыкул Евы Далежалавай, дзе аўтар пасля статыстычнага аналізу інквізітарскіх крыніц прыходзіць да нечаканай высновы, што, калі параўнаць адносную колькасць ерэтыкоў на душу насельніцтва, то ў Чэхіі інквізітар Гал з Касорыц выкрыў больш вальдэнсаў, чым Бернард Гі на поўдні Францыі (вядомым ерэтычным цэнтры)55.
У Польшчы найбольш аўтарытэтнымі даследчыкамі тэмы з'яўляюцца Станіслаў Быліна56 і Яраслаў Шыманьскі57, якія актыўна займаюцца вывучэннем гісторыі хрысціянства на польскіх землях. Магдалена Агурэк
51 Alexander Patschovsky, Der Passauer Anonymus: Ein Sammelwerk Uber Ketzer, Juden, Antichrist aus der Mitte des 13.Jahrhunderts. Schriften der Monumenta Germaniae Historica (Stuttgart: Hiersemann, 1968); Alexander Patschovsky, Die Anfdnge einer stdndigen Inquisition in Bohmen: Ein Prager InquisitorenHandbuch aus der ersten Hdlfte des 14. Jahrhunderts (Berlin (West): de Gruyter, 1975) i інш.
52 Georg Modestin, Ketzer in der Stadt: der Prozess gegen die Strafiburger Waldenser von 1400 (Hannover: Hahnsche Buchhandlung, 2007); Georg Modestin, "The AntiWaldensian Treatise Cum dormirent homines: Historical Context, Polemical Strategy, and Manuscript Tradition," in Religious Controversy in Europe, 13781536: Textual Transmission and Networks of Readership (Turnhout: Brepols, 2013), pp. 211229; Kathrin Utz Tremp, Quellen zur Geschichte der Waldenser von Freiburg im Uchtland: 13991439 (Hannover: Hahn, 2000) i інш.
53 Rudolf Holinka, "Sektafstvi v Cechach pfed revoluci husitskou,” Sb. Filosoficke Fakulty Univ. Komenskeho 3, no. 6 (1929): pp. 34181.
54 Holinka, "Sektafstvi v Cechach," 175181.
55 Eva Dolezalova, "The Inquisition in Medieval Bohemia: National and International Contexts," in Heresy and the Making of European Culture: Medieval and Modern Perspectives (Farnham: Ashgate, 2013), pp. 299311,301.
56 Stanislaw Bylina, "Heretycy w spoleczenstwie: swiadectwo czeskich zrodel inkwizycyjnych z XlVwieku," Kwart. Hist. R. 89, № 1 (1982): pp. 105117; Stanislaw Bylina, "Wizerunek heretyka w Polsce poznosredniowiecznej,” in Odrodzenie i Reformacja w Polsce, vol. 30 (Warszawa: PWN, 1985), pp. 524 i інш.
57 Jaroslaw Szymanski, Ruchy heretyckie na Slqsku w XIII i XIVwieku (Katowice; Krakow: Fund. «Zamek Chudow» ; Inst. Ksiqzki, 2007) i інш.
Гістарыяграфія
25
прысвяціла сваю дысертацыю сярэднявечным вальдэнсам Сілезіі58. Гэтыя работы развіваюць накірункі, зададзеныя невялікай публікацыяй Казіміра Дабравольскага "Першыя ерэтычныя секты ў Польшчы", напісанай яшчэ ў 1924 г.59 Вальдэнсы "Заходняй Польшчы" Сілезіі і Памор'я разгледжаныя дастаткова грунтоўна сіламі вышэйпералічаных нямецкіх і польскіх аўтараў а вось стан даследавання іх прысутнасці або адсутнасці на цэнтральных польскіх землях застаецца на ўзроўні работы 100гадовай даўніны.
Вывучэнне вальдэнсаў Венгрыі зза іх нешматлікасці развітае значна менш, але варта назваць аўтара спецыялізаванага артыкула на гэтую тэму Густава Хамана60, дзе прааналізаваны ўсе зафіксаваныя выпадкі згадак пра іх на венгерскіх тэрыторыях і інквізітарскія працэсы мяжы XIV і XV стст.
Выкарыстанне статыстычных метадаў дазволіла выявіць новыя тэндэнцыі і факты датычна гендэрнага складу ерэтыкоў (жанчын аказалася менш, чым гэта прынята лічыць), суровасці пакарання і інш.61 Напісанне абагульняючай работы з улікам новых дадзеных можа карэнным чынам змяніць наша ўяўленне пра ерэтычныя рухі ў Цэнтральнай Еўропе, якія дагэтуль існуюць у цені гусізму.
На дадзены момант цэнтр вальдэнскага руху знаходзіцца ў італьянскім горадзе Торэ Пелічэ правінцыі П'емонт. Выходзіць навуковае перыядычнае выданне "Бюлетэнь таварыства вывучэння вальдэнсаў” (Bollettino della Societa di Studi Valdesi, з 2016 г. пад назвай "Рэфармацыя i рэлігійныя pyxi” (Riforma e movimenti religiosi)), дзе публікуюцца актуальныя даследаванні па гісторыі не толькі вальдэнскага, але і іншых ерэтычных рухаў, а таксама пратэстантызму. 3 1985 г. Фонд вальдэнскага культурнага цэнтра (Fondazione Centro Culturale Valdese) выдае навуковапапулярны часопіс "La beidana”62. 3 канца XIX ст. у рэгіёне гістарычнага рассялення вальдэнсаў "Вальдэнскія даліны" (Valli valdesi, на захадзе П’емонта) функцыянуе сістэма музеяў прысвечаных гісторыі і культуры вальдэнсаў. Найбуйнейшы "Вальдэнскі гістарычны музей" (Museo Storico Valdese), рэструктураваны і ўзбуйнены ў 2018 г. У Турыне, сталіцы П’емонта, працуе вальдэнскае
58 Magdalena Ogorek, Ведіпкі і Waldensi па Slqsku і Morawach do копса XIVwieku (Raciborz: Wydawn. i Agencja Wydawn. WAW Grzegorz Wawoczny, 2012).
59 Kazimierz Dobrowolski and Kazimierz Chodynicki, "Pierwsze sekty religijne w Polsce,” in Reformacja w Polsce, vol. R. 3, № 11/12 (Warszawa: Two do badania dziejow reformacji w Polsce, 1924), pp. 160211.
60 Gustav Hammann, "Waldenser in Ungarn, Siebenbiirgen und der Slowakei,” Zeitschrift fiir Ostforschung: Lander und Volker im dstlichen Mitteleuropa Bd. 20, № 3 (1971): pp. 428441.
61 James Buchanan Given, "A Medieval Inquisitor at Work: Bernard Gui, 3 March 1308 to 19 June 1323," in Portraits of Medieval and Renaissance Living: Essays in Memory of David Herlihy (Ann Arbor: University of Michigan Press, 1996), pp. 207232.
62 La beidana сельскагаспадарчы інструмент тыпу секатара, выкарыстоўваўся для высякання падлеску, а таксама як зброя ў Вальдэнскіх далінах. 3 XVII ст. стаў сімвалам супрацьстаяння пратэстанцкага насельніцтва П’емонта правячай Савойскай дынастыі.
26
Глава 1. Гісшарыяграфія і крыніцы
выдавецтва "Claudiana". Маецца вышэйшая навучальная ўстанова Факультэт вальдэнскай тэалогіі, якая была перанесена з Фларэнцыі ў Рым сынам вядомага вальдэнскага гісторыка і святара Эмілія Комба Эрнэста Комба. Менавіта іх кнігі да сярэдзіны XX ст. з'яўляліся афіцыйным поглядам саміх вальдэнсаў на сваю гісторыю як на гісторыю сапраўднай хрысціянскай Царквы сярод "ганенняў няпраўды"63. Пытаннямі гістарыяграфіі першых вальдэнсаў займаецца Града Джавані Мерло, гэтаму ён прысвяціў двухтомнік "Вальдэнсы і сярэднявечныя вальдызмы” і некалькі асобных артыкулаў64. Менавіта гэты даследчык з'яўляецца аўтарам тэзіса пра адсутнасць адзінства вальдэнскага руху ў сярэднявечнай Еўропе65.
У апошнія два дзесяцігоддзі ў заходняй гістарычнай навуцы назіраюцца дзве выразныя тэндэнцыі: "вяртанне" вальдэнсаўу гістарычны кантэкст даследаванні адыходзяць ад разбору непасрэдна асаблівасцяў вальдэнскага руху і акцэнтуюцца на ўключэнні яго ў агульнагістарычныя рэаліі; а таксама знікненне карэляцыі паміж паходжаннем даследчыка, мовай работы і тэрытарыяльнай прывязкай даследавання.
У 2022 г. пабачыла свет найноўшая66 калектыўная манаграфія, прысвечаная гісторыі сярэднявечнага вальдызму ад вытокаў да Рэфармацыі "Спадарожнік вальдэнсаў у Сярэднія Вякі” пад рэдакцыяй прызнаных спецыялістаў Марыны Бенедэцці і Эвана Камерана67. Гэтая работа стала падсумаваннем паўтысячагадовай заходняй гістарыяграфічнай традыцыі вывучэння вальдызму. Расстаўлены многія кропкі над "і", абвергнуты некаторыя гістарыяграфічныя міфы. Разам з тым падкрэсленыя пытанні, якія застаюцца без адказу, прапанаваныя гіпотэзы, што адкрываюць новыя шляхі да вальдэнскіх даследаванняў.