Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
33 Канцэпцыя "рэальнага" пераўвасаблення падчас таінства еўхарыстыі была прынятая толькі на Саборы ў Рыме ў 1059 г. і працягвала аспрэчвацца сярод "ерэтыкоў".
34 Дюбн, Среднйе века, 298299.
35 Вера ў тое, што маюць значэнне толькі тыя таінствы, якія здзяйсняюцца праведнымі святарамі, а таінствы грэшнікаў нават у святарскім сане, нічога не вартыя.
36 James М. Powell, "Religious Diversity and Communal Politics in ThirteenthCentury Italy," in Portraits of Medieval and Renaissance Living: Essays in Memory of David Herlihy (Ann Arbor: University of Michigan press, 1996], pp. 363381, 364.
37 Julien Bellarbre, "Perceptions of Heresy in Historiographical and Hagiographical Sources of Aquitaine and the Loire Valley during the High Middle Ages," in Heresy and the Making of European Culture (Farnham: Ashgate, 2013], pp. 113128,127.
38 Карсавнн, Сочйненйя, 54.
39 Тэрцыярыі члены т.зв. "трэціх ордэнаў", якія існавалі пры некаторых каталіцкіх манаскіх ордэнах. Прымалі зарокі і трымаліся манаскага статута, але не пакідалі свету.
12
УвоЬзіны
не знаходзілі ісціны ўнутры Царквы яны пачыналі шукаць паза яе межамі, што ў рэшце рэшт прыводзіла да ерасі.
Балючымі пытаннямі, на якія пазней паспрабаваў даць адказы Тама Аквінскі, былі, напрыклад:
I Нявызначанасць месца Д’ябла ў светабудове і прычыны сусветнага зла (адна з прычын катарскага дуалізму).
2. "Спрэчка пра права міран прапаведаваць”, што бярэ свой пачатак з тагачаснага падзелу грамадства на тры асноўныя страты, які толькітолькі замацаваўся40. I новая страта духавенства актыўна абараняла свае прывілеі. "Мірская пропаведзь” была асуджаная на Веронскім саборы 1184 г. 3 гэтага моманту пытанне пераходзіць з чыста дагматычнага ў юрыдычнаіерархічную плоскасць. Такая пропаведзь становіцца "ерассю непадпарадкавання" злачынствам "абразы ўлады”, абсалютна непрымальным гвалтам у наскрозь іерархічным сярэднявечным грамадстве. Гэта сітуацыя была замацавана ў буле Папы Інакенція III у 1199 г.41 Паказальна, што канчатковая забарона пропаведзі (любой) свецкім вернікам Папам ГрыгорыямІХ у 12281234 гг.42 фактычна супала з канчатковым адлучэннем вальдэнсаў ад Царквы. Адсюль выцякаюць і пытанні узурпацыі вальдэнсамі знешняга выгляду манахаў данатызм і права міран на здзяйсненне таінстваў.
3. Праблема беднасці як свядомага выбару "жыцця па Бібліі”, з чым таксама быў звязаны пратэст супраць неадпаведнасці рэальнага жыцця кліруапостальскаму ідэалу43. Гэтую праблемуяшчэ больш абцяжарвала дваістае стаўленне Царквы да аскетызму: з аднаго боку, Царква адмоўна глядзела на яго праяўленні сярод міран, бо адразу ж бачыла ў ім ерась, а, з іншага боку, пра яго так многа казалася ў пропаведзях, што людзі пры любым падазрэнні на разбурэнне іх звыклага ладу жыцця кідаліся ў аскезу44. Групы такіх аскетаў стваралі "брацтвы міран” што ў рэшце рэшт і прыводзіла да ерасі.
Спроба адказу на апошнія два пытанні і прывяла да ўзнікнення вальдэнскага руху.
40 Больш падрабязна гл. Philippe Buc, "Vox clamantis in deserto? Pierre le Chantre et la predication laique,” Revue Mabillon 65,1993, pp. 547.
41 Grado Giovanni Merlo, Eretici del Medioevo: temi e paradossi di storia e storiografia, (Brescia: Morcelliana, 2011], 126.
42 Nicole Beriou, "The Right of Women to Give Religious Instruction in the Thirteenth Century," in Women Preachers and Prophets through Two Millennia of Christianity (Berkeley: University of California Press, 1998], pp. 134145,137.
43 Лада Цыпнна, "Ереснархн н реформаторы: релнгнозное днссндентство позднего Средневековья как предпосылка Реформацнн," Вестнйк Гуманйтарного Факультета СПбГУТ йм. Проф. М.А. БончБруевйча 8 (2016]: стр. 133140,137138.
44 Пётр Бнцнллн, Нзбранные труды no средневековой ucmopuu: Россйя й Запад (Москва: Яз. слав. культуры, 2006], 120.
УвоЬзіны
13
этая кніга вынік маёй 16гадовай працы над гісторыяй сярэдня| вечнага вальдызму. Яна складаецца з дзвюх частак: "тэарэтычнай", ^ дзе я прыводжу гісторыю гэтага рэлігійнага руху ад моманту яго ўзнікнення да пачатку XV ст., збіраючы ў адным месцы дадзеныя шматлікіх крыніц і меркаванні даследчыкаў, і "практычнай”, якая ўключае ў сябе пераклады тых самых крыніц, выкананыя мной з лаціны45. 3 галоўнымі маімі высновамі чытач можа азнаёміцца ў падсумаваннях напрыканцы кожнай з чатырох глаў "тэарэтычнай” часткі, а таксама ў заключэнні. Асобна падкрэслю, што я не прытрымліваюся меркавання пра раз'яднанасць вальдызму ў сярэднявечнай Еўропе46, для якой увогуле уласціва разнастайнасць успрыняцця вусных рэлігійных вучэнняў47. Нягледзячы на ўсе разыходжанні ў другасных аспектах вальдэнскага вучэння, выразна прасочваецца адзінства руху у XII пачатку XV ст. 3 аднаго боку, яно праяўлялася ў наяўнасці агульнага найвышэйшага органа кіравання (capitulum generale) абшчынай вальдэнсаў якая складалася з вандроўных прапаведнікаўнастаўнікаў48 і аселых вернікаў. 3 другога боку, агульнымі былі і зафіксаваныя яшчэ першымі інквізітарамі вальдэнскія дагматы, заснаваныя на літаральным успрыняцці перакладзенага імі Новага Запавету: апостальская беднасць, абавязковасць пропаведзі (у тым ліку і жанчынамі), існаванне толькі двух шляхоў пасля смерці раю і пекла, адмаўленне гвалту і клятвы, данатызм. Адыход вальдэнсаў ад першапачатковай дактрыны аб недапушчэнні клятвы, валодання маёмасцю і гвалту быў выкліканы неабходнасцю прыстасавання да жыцця і асаблівасцей канкрэтнага рэгіёну.
Вальдэнсы становяцца ўсё бліжэй да Беларусі. Яшчэ ў літаратуры XVI ст. "Сарматыя" часта згадвалася як месца распаўсюджання вальдэнсаў49. Адзін з вальдэнскіх настаўнікаў Сымон, паходзіў з Галіча (зараз Украіна, каля 300 км да мяжы з Беларуссю)50. Некаторыя даследчыкі лічылі, што само
45 Для кнігі былі перакладзеныя большасць з апублікаваных (на 2022 год) тэкстаў/урыўкаў з тэкстаў датычна гісторыі вальдэнсаў абранага перыяду. Ставілася мэта падабраць максімальна разнастайныя тыпы крыніц з розных куткоў Еўропы, якія б адлюстроўвалі асаблівасці кожнага рэгіёну.
46 Grado Giovanni Merlo, Identita valdesi nella storia e nella storiografia. Studi e discussioni (Torino: Claudiana, 1991); KurtVictor Selge, "Il Valdismo medievale tra conservazione e rivoluzione,” Bollettino della Societa di Studi Valdesi 133 (1973): pp. 316, 3.
47 Marina Benedetti, "Fratelli barlotti, cagnardi, sorelle in Cristo. Identita valdesi nel Quattrocento,” Bollettino della Societa di Studi Valdesi 219 (2016): pp. 458, 43.
48 Тут i далей слова "настаўнік" будзе выкарыстоўвацца для перакладу лацінскага тэрміна "магістр” як найбольш адпаведнае па сэнсе.
49 Cesare G. De Michelis, "11 valdismo e le terre russe (secc. XIVXVI)," Revue de I’histoire des Religions 217, no. 1 (2000): pp. 139153, https://doi.org/10.3406/rhr.2000.1075,143; Cesare G. De Michelis, La Valdesia di Novgorod: «Giudaizzanti» e prima riforma: con un'appendice di studi e testi (Torino: Claudiana, 1993), 25.
50 Аляксандра Валодзіна i Мнрослав Вологцук, "Вальденськнй Магістр Symon de Galicz de Ungaria,” Галйч. Збірнйк науковйх праць 8 (2023): 105128.
14
УвоЬзіны
імклівае пашырэнне пратэстантызму ў Беларусі магло быць абумоўлена ў тым ліку і добра падрыхтаванай ерасямі глебай51. На дадзены момант ерэтычныя рухі на тэрыторыі сярэднявечнай Беларусі не выяўленыя але, магчыма, адкрыццё новых крыніц дапаможа асвятліць і гэтае пытанне.
Працу над кнігай я пачала падчас вучобы на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Шчыра дзякую за падтрымку роднай кафедры і яе выкладчыкам, а таксама прафесару Аляксею Мартынюку і навуковадаследчаму гуртку Scriptorium, асабліва Ганне Дзягель, Але Спартак і Юлі Кухарчык. Мая сардэчная ўдзячнасць Факультэту вальдэнскай тэалогіі ў Рыме (Італія), а менавіта прафесару Паўлу Гаеўскаму, прафесару Даніэле Гарронэ і прафесару Лотару Фогелю, супрацоўнікам Фонду вальдэнскага культурнага цэнтра (Італія) Марко Фраціні, Энрыцы Морра і Габрыэлле Баллесіё, прафесару Лазанскага ўніверсітэта [Швейцарыя] Марцін Астарэро і прафесару ўніверсітэта ў Фрыбуры (Швейцарыя) Георгу Мадэсціну за навуковыя кансультацыі і доступ да багатай літаратуры. 3 нюансамі перакладаў з лацінскай мовы на беларускую мне дапамаглі прафесар Таццяна Рамза, Алесь Жлутка і Яўген Глінскі, за што я ім вельмі ўдзячная. Цудоўным афармленнем кніга абавязана таленавітаму дызайнеру Вользе Гаўрычэнка.
51 Мнханл Дмнтрнев, Православйе й Реформацйя: Реформацйонные двйженйя в восточнославянскйх землях Речй Посполйтой во второй половйне XVI в. (Москва: Нздво Моск. гос. унта, 1990), 101.
Глава 1
Гістарыяграфія і крыніцы
Гісгпарыяграфія
(l^W) еРШЬІЯ кнігЬ напісаныя пра гісторыю вальдэнскага руху (пачынаючы 3 XIV ст.)1, зусім не ставілі за мэту спазнанне мінулага. Перад кожным аўтарам стаяла выразная задача даказаць тое ці іншае меркаванне. Пратэстанцкія "гісторыкі” выкладалі факты адпаведна з тэорыяй аб вальдэнсах як папярэдніках пратэстантаў2: падкрэсліваліся агульныя дагматы, замоўчвалася першапачатковае імкненне Вальдэса да прызнання Апостальскім Прастолам. Каталіцкія ж даследчыкі адмаўляліся прызнаваць пераемнасць паміж вальдэнсамі і пратэстантамі, для іх Вальдэс і па сёння застаецца "няспраўджаным Св. Францыскам Асізскім"3 або Св. Дамінікам4.
Паміж першапачатковай ідэалогіяй і статутам францысканцаў і "бедных каталікоў”, а таксама "бедных ізноў далучаных” (так называліся протаордэны вальдэнсаў у пачатку XIII ст.) шмат агульнага5. Усе тры групы развіваліся прыкладна ў адзін час і ў аднолькавых умовах, існавала практыка пераходу членаў і нават маёмасці з аднаго ордэна ў другі. Гэта дае падставу некаторым аўтарам прыхільнікам Рымскай Царквы змяншаць значэнне ерэтычнага складніка вучэння першых вальдэнсаў, акцэнтуючы ўвагу выключна на агульных з каталікамі дагматах. Дададзім, што, як паказваюць апошнія даследаванні, сярэднявечныя вальдэнсы не падзялялі фундаментальнай пратэстанцкай канцэпцыі пра "выратаванне
1 Takashi Shogimen, "William of Ockham and Conceptions of Heresy, C. 1250 C. 1350," in Heresy in Transition Transforming Ideas of Heresy in Medieval and Early Modern Europe (London: Taylor and Francis, 2016), pp. 5970, 63.