• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    У сувязі з гэтым у гісторыкаў узнікае заканамернае пытанне: кім быў па прафесіі Вальдэс, калі ён мог сабраць прыкладна да сарака гадоў столькі маёмасці? Традыцыйна даследчыкі лічаць яго гандляром тканінамі, іншыя ж выказваюць меркаванне, што Вальдэс мог кіраваць царкоўнай маёмасцю35. Пётр Білер называе асноўнай крыніцай багацця Вальдэса ліхвярства36. Усе варыянты не ўзаемавыключальныя.
    The Devil's World, 28. Падрабязней пра амбівалентную постаць сярэднявечнага блазнаскамароха ў дачыненні да Вальдэса гл.: Aliaksandra Valodzina "Labelling the Waldenses: othering a medieval religious movement." In The New Europe College Yearbook  Gerda Henkel Program 20222023 (forthcoming 2024). ISSN 15840298
    31 Tasca, "La prima predicazione di Valdo?", 194195.
    32 James HowardJohnston and Peter Brown, "The Cult of Saints in Late Antiquity and the Middle Ages Essays on the Contribution of Peter Brown," in The Cult of Saints in Late Antiquity and the Middle Ages Essays on the Contribution of Peter Brown (Oxford: Oxford University Press, 2000], pp. 124, 6.
    33 KurtVictor Selge, Dieersten Waldenser, vol. 1. Untersuchungund Darstellung (Berlin: de Gruyter, 1967), 231.
    34 Ulrich Molk, "La Chanson de saint Alexis et le culte du saint en France aux Xie et Xlle siecles,” Cahiers de civilisation medievale 21, no. 84 (1978): pp. 339355, https://doi.org/10.3406/ ccmed.1978.2088,355.
    35 Michel Rubellin, “Au temps oil Valdes n’etait pas heretique: hypothese sur le role de Valdes a Lyon (11701183)," Eglise et societe chretienne d'Agobarda Valdes, 2003, pp. 455478, https://doi. org/10.4000/books.pul,19224.
    36 Peter Biller, "Helping the Poor and Healing the Sick," in A Companion to the Waldenses in the Middle Ages, vol. 103 (Leiden: Brill, 2022), pp. 422444, 424.
    40
    Глава 2. "Класічны" вальЬызм
    'Тэта ж дзейсна і для рухомага: калі штонебудзь ад кагонебудзь несправядліва займеў, вярнуў. Вялікую частку грошай заплаціў за дзвюх сваіх маленькіх дачок, якіх, у абыход іх маці, аддаў у кляштар Фантаўро; большую ж частку маёмасці патраціў на карысць бедных. Бо па ўсёй Галіі і Германіі лютаваў тады найстрашнейшы голад37. Згаданы ж гараджанін Вальдэс (Valdesius) тры разы на тыдзень ад Пяцідзясятніцы [25 мая] да свята паланення Св. Пятра [1 жніўня] раздаваў усім, хто да яго прыходзіў, хлеб і мясныя стравы”38.
    Варта нагадаць, што з 1157 г. архібіскуп Ліёна меў судовы імунітэт ад Свяшчэннай Рымскай Імперыі, атрыманы па Залатой Буле Фрыдрыха Барбаросы39. Падаецца верагодным, што выступленне Вальдэса, яго сацыяльны пратэст (ён адмовіўся ад жонкі і маёмасці, але стаў не манахам, а жабраком)40 былі магчымыя толькі ва ўмовах непаўнаты імперскай улады пры дамінаванні Царквы. Хоць акурат на той момант пазіцыі Ліёнскай Царквы таксама былі аслабленыя: у 1173 г. скончыўся яе доўгі маёмаснапалітычны канфлікт з графскім родам дэ Фарэ на карысць апошняга. Жабрацтва ніколі не ўхвалялася свецкімі ўладамі, хоць і было бліжэй да першапачаткова апостальскага ідэалу (Пар. Мф 19:21). Царква, хоць яго і асуджала, але ставілася да яго больш паблажліва. На 1312 г., калі горад увайшоў у склад Францыі і юрысдыкцыя змянілася, вальдэнсаў там ужо не было.
    Звяртае на сябе ўвагу лёгкасць, з якой жонка Вальдэса атрымала прыватную і, хутчэй за ўсё, даволі працяглую аўдыенцыю ў архібіскупа Гвічарда дэ Панціньі, і тое, колькі ўвагі апошні надаў вырашэнню пытання асобнага чалавека ў падначаленым яму горадзе. Гэта дае падставу меркаваць, што Вальдэс у свецкім жыцці быў набліжанай асобай да архібіскупа, дзякуючы маёмаснаму стану і/або аўтарытэту. Другое магчымае тлумачэнне выказаў даследчык жыцця і дзейнасці архібіскупа Ф. Паўзэ і развіў Мішэль Рубелін: Гвічард вельмі цікавіўся рэфарматарскай дзейнасцю Вальдэса, якая адпавядала яго памкненням па паляпшэнні маральнага аблічча ліёнскага кліру41. У такім выпадку становіцца зразумелым, чаму Вальдэс быў так цёпла прыняты на III Латэранскім саборы Папам Аляксандрам. Справа ў тым, што абранне Гвічарда на пасаду біскупа праходзіла ў вельмі канфліктнай атмасферы, і Папа ўпершыню ў гісторыі рашуча ўмяшаўся ў
    37 Пётр Білер прыводзіць сведчанні іншых даследчыкаў што голад меў месца насамрэч на два гады пазней, у 11751177, хутчэй за ўсё, у 1176. Biller, "Helping the Poor and Healing the Sick," 423424.
    38 "Ex Chronico universali anonymi Laudunensis," 447448. [I.viii.a]
    39 Frederic Barberousse. "Bulle d'or 1157" (Lyon, n.d.), accessed 22.10.2022.
    40 Francesca Tasca, "La famiglia dell’eretico: dalla normalita all'esclusione. Una fonte emblematica," in Verwandtschaft, Freundschaft, Bruderschaft: Soziale Lebens und Kommunikationsformen im Mittelalter (Berlin: Akademie Verlag, 2009), pp. 330342, 339.
    41 Philippe Pouzet, La vie de Guichard, аЬЬё de Pontigny, 11361165 et archeveque de Lyon, 11651181 (Lyon: Impr. M. Audin, 1929), 141. Падрабязней гл. Rubellin, "Au temps ou Valdes n'etait pas heretique".
    ЗараЬжэнне руху (1170я гг.  1215 г.)
    41
    працэдуру выбараў і настаяў на кандыдатуры Гвічарда. Джорджыо Турн прапануе іншае тлумачэнне: ён сцвярджае, што Гвічард наўмысна падаграваў канфлікт паміж Папам і Імператарам, каб пашырыць сваю ўладу, а Вальдэс, у сваю чаргу, быў прадстаўніком новага сацыяльнага пласта эканамічна актыўных гараджан, які шукаў свайго месца ў грамадстве42.
    "На наступны дзень, выйшаўшы з царквы, ён звярнуўся да нейкага грамадзяніна са свайго былога атачэння з просьбай падаць яму на ежу ў імя Божае. Той адвёў яго ў свой дом і сказаў: «Пакуль я жывы, у цябе будзе ўсё неабходнае». Калі гэты выпадак дайшоў да ведама яго жонкі, яна была не проста крыху засмучана, але як быццам бы звар’яцела і пабегла да архібіскупа горада; і скардзілася яму, што, як вядома, муж яе міласціну ад усіх, акрамя яе, прымае, і ўсё гэта яна расказала ў прысутнасці Яго Міласці ў слязах. Тады загадам Яго Міласці яго прывялі як госця ў прысутнасці Яго Міласці. Жанчына працягнула свайму мужу хлеб і сказала: «Ці не будзе лепш, о чалавек, калі я праз міласціну сваю выкуплю свае грахі, а не чужынцы?» I з таго часу загадам архібіскупа яму не дазвалялася ва ўсім горадзе прымаць ежу ад кагонебудзь, акрамя жонкі...”43.
    Разыходжанне ў абставінах павароту цягне за сабой і разыходжанне ў датах: ад 117044 да 1177 г. Другая дата ставіцца паводле Лаонскай хронікі: "Вальдэс, ліёнскі гараджанін, пра якога мы казалі раней, даў зарок Богу, які на нябёсах, што на працягу ўсяго свайго жыцця не будзе валодаць ні золатам, ні срэбрам, не будзе клапаціцца пра заўтрашні дзень, і ў яго ўчынкаў пачалі з'яўляцца прыхільнікі, якія прытрымліваліся яго прыкладу, усю сваю маёмасць раздалі бедным і сталі настаўнікамі добраахвотнай беднасці. I пачалі яны паступова, як публічна, так і прыватна, настаўляць і спавядаць свае грахі і чужыя."45.
    Цалкам упэўнена можна гаварыць, што паслядоўнікі ў Вальдэса былі ўжо ў 1179 г., бо ён разам з імі і выкананым на яго замову перакладам Бібліі прысутнічаў на III Латэранскім саборы ў Рыме, куды накіравалася невялікая дэлегацыя на чале з ім і яго вучнем Віветам46, каб атрымаць аўдыенцыю ў пантыфіка. Тэкст дэкрэтаў гэтага сабора да нас не дайшоў, але маюцца сведчанні храністаў. Спачатку Вальдэс атрымаў дзякуючы падтрымцы кардынала Апуліі, прыватную аўдыенцыю ў Папы, які нават абняў яго. I хоць гэтыя абдымкі былі часткай рытуалу, а не выказваннем братніх пачуццяў, можна меркаваць, што першапачаткова Папа быў настроены прыязна47.
    42 Giorgio Tourn, "Piotr Waldes," in Heretycy: Panorama dziejdw mysli kacerskiej i ruchu dysydenckiego w chrzescijanstwie (Gdynia: Uraeus, 1997), pp. 2630, 26.
    43 "Ex Chronico universali anonymi Laudunensis,” 448. | I.viii.a]
    44 Patschovsky and Selge, Quellen, 18
    45 "Ex Chronico universali anonymi Laudunensis,” 449. [I.viii.a]
    46 Comba and Santini, Breve storia dei valdesi, 17.
    47 Comba, Storia dei valdesi, 3738.
    42
    Глава 2. “Класічньі" вальЬызм
    Найбольш дэталёвае апісанне гэтага візіту пакінуў англійскі клірык Уолтэр Мэп у сваёй працы "Пра справы курыі"48. На пачатку свайго аповеду ён сцвярджае, што вальдэнсы прывезлі з сабою кнігу, напісаную на "гальскай мове”, якая ўтрымлівала Псалмы і іншыя тэксты і законы49. Мэпу было даручана праэкзаменаваць гэтых "простых і неадукаваных” людзей. Ён стаў ім задаваць наступныя пытанні: "Ці верыце вы ў Бога Айца?" "Мы верым".  "А ў Бога Сына?"  "Мы верым”.  "А ў Бога Святога Духа?" "Мы верым”.  'А ў маці Хрыста?”  "Мы верым". Тут кансіліум літаральна лёг ад смеху, таму што згодна з тагачасным багаслоўем формула "мы верым’’ ужывалася ў дачыненні толькі да Бога, але ні ў якім разе ні да Дзевы Мары ці іншых, несумненна святых, асоб. Нягледзячы на такую грубую багаслоўскую памылку, вальдэнсы былі пакінуты на ласку мясцовай царкоўнай адміністрацыі, да вялікага незадвальнення Мэпа. Ён ужо тады зазначыў: 'Тэта напачатку яны выглядаюць такімі сціплымі, што нагу за парог не рашаюцца паставіць, але калі мы ім дазволім  яны выкінуць нас"50.
    Улічваючы адлегласць паміж Діёнам і Рымам, паварот Вальдэса не мог адбыцца пазней за 1178 г. Сальва Бурчы ўказвае нам на 1175 г.51 Далейшы лёс Вальдэса губляецца. Вядома, што ў 1180 г. ён трымаў справаздачу на саборы ў Діёне, адкуль быў выгнаны праз некалькі гадоў новым архібіскупам. Hi дата смерці, ні тым больш месца пахавання невядомыя.
    48 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,121124.
    49 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,122.
    50 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,123.
    51 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 64. [II.xi]
    Спробы легальнага існавання (12151260я гг.)
    ®ІІ) аступным рубяжом існавання "класічнага" вальдызму выступае IV Латэранскі сабор 1215 г., які правёў мяжу паміж вальдэн(^^) самікаталікамі і вальдэнсаміерэтыкамі.
    Гэты прадстаўнічы сход быў арганізаваны Папам Інакенціем III, адным з найбольш дзейсных пантыфікаў за ўсю гісторыю Каталіцкай Царквы. Трэцім яго канонам (пастановай) было прынята адлучэнне ўсіх ерэтыкоў. Цікава, што ні "вальдэнсы", ні "катары", ні "альбігойцы" ў дакуменце не згадваюцца, увогуле няма ніводнага пазначэння, проста напісана: "Мы адлучаем і абвяшчаем анафему ўсім ерэтыкам, што ўздымаюцца супраць святой прававернай Каталіцкай Царквы... якімі б імёнамі іх не апісвалі”1. Да таго ж, не раз падкрэсліваецца, што прапаведаваць могуць толькі спецыяльна прызначаныя біскупамі людзі, а значыць, вальдэнсы з іх "Боскай місіяй” аказваліся паза законам.