• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    І.ііі ДуранЬ з Оскі. Кніга супраць ерасяў
    201
    чыталі, што тое самае было сказана пра Госпада нашага Збавіцеля. Калі ж Гасподзь вызваліў кагосьці ад дэмана, казалі праціўнікі яго ... (Мк 1:27)59. Але мы верым, што тое новае  гэта тое, што было пацверджана Новым Запаветам. Мы можам пацвердзіць, што ўся наша вера грунтуецца на выратаванні, і засноўваем дарогі нашы на Новым Запавеце і іншых боскіх тэкстах. Бо гэта і ёсць тая самая дарога, праякую казаўАпостал ... (Яўр 10:1920).
    Але кажуць цвёрда: дзе была Царква да прыходу Збавіцеля, а значыць, і да вашага прыходу? I чаму навучыла Вальдэса (Valdesium) яго дарога? Хіба ж ад іншага добрага чалавека пераняў, а не іншую дарогу абаронца гэтага вынайшаў? Мы ж кажам: бо заўсёды была Царква Божая, а значыць, задзіночанне верных, якія праўдзівай веры трымаліся і [добрымі] справамі поўніліся. Калі б вы сапраўды хацелі ведаць, чаму яго вучылі: ведайце, бо міласць Божая нябёсамі дадзеная, і голас дабравесця так кажа ... (Мф 5:3). Паўтараю, яго так голас настаўляў і навучаў.
    Але кажуць цвёрда: ад каго пачуў? I хто яму сказаў добрую вестку, адкуль ведае, што гэта дарога  добрая? Мы ж кажам: Ад Пантыфікаў і святароў. На гэта яны кажуць, амаль смеючыся: А ці не фарысеі, якія былі Богам праклятыя, Вас вучылі? I якім чынам ад тых, якія нячыстыя і святога духу не маюць, вы можаце ўспрыняць добрыя справы? На гэта ж сапраўды адказваючы, мы кажам: Мы, колькі б ад гэтых галасоў слоў Божых не ўспрынялі, ні міласці, ні добрых спраў ад іх не прымалі, а толькі ад Бога, які даў веды і разуменне тым, хто баіцца Яго, па сведчанні Блажэннага Якуба, які пацвердзіў: "Усякае даньне добрае і ўсякі дар дасканалы зыходзіць згары, ад Айца сьвятла” (Іак 1:17) Мы верым, што ўсё дабро, што ёсць унутры нас, ад таго ж. Але жыццё святара таксама можа аказацца благім, аднак калі нешта добрае скажуць, так рабіць належыць, па сведчанні нашага Збавіцеля, які вучням і натоўпу аднолькава казаў "на Майсеевым пасадзе селі кніжнікі і фарысэі; дык вось, усё, што яны кажуць вам захоўваць, рабеце і захоўвайце; а паводле ўчынкаў іхніх не рабеце, бо яны гавораць, і ня робяць" (Мф 23:23). 1 таму мы слухаемся загадаў іх, бо згодна са Святым Пісаннем [ім] належыць падпарадкоўвацца, [але] жыцця іх мы пазбягаем. I з гэтай прычыны Вальдэс (Valdesius) словы Божыя ад іх прыняў і яго паплечнікі (socii) імкнуцца да іх выканання. Бо яны сапраўды пачулі са слоў Яго, якія не падманваюць: "хто сьледуе слову Майму той ня ўбачыць сьмерці вавек" (Ін 8:51). У гэтай нашай новай дарозе мы прызнаёмся, бо гэта можна пацвердзіць Новым Запаветам. Бо наша вера і справа сапраўды падмацаваная евангельскімі доказамі. Калі запытаецеся, чаму мы бедныя? Адкажам, што мы чыталі, што наш Збавіцель і яго апосталы былі бедныя. I паколькі большменш такое мы кажам у нашай прапанове, мне хочацца данесці да аўдыторыі вашай секты, што гэта праўда.
    Пэўна, вам можна выхваляцца, што Уладаром Ісусам Хрыстом вашы патроны называюцца ерэтыкамі, але я дзіўлюся, якім чынам вы рашыліся казаць, што вы трымаецеся апостальскага жыцця, калі вы выхваляецеся, што іх веру, і беднасць, і справу адмаўляеце, за невялікім выключэннем таго, што вы робіце, каб прыпадобніцца да нас. Але ж ніколі прыклад вашага жыцця не адпавядаў вучням Хрыста, а, хутчэй, вашы патроны супярэчылі ўсім вашым папярэднікам. Я ж кажу, калі Бог мне даў права, з каго вашы патроны бяруць вашы памылкі і жыццёвыя прыклады. У язычніцкіх кнігах мы чыталі пра аднаго філосафа, што завецца
    59 Спасылкамі на кнігі Бібліі ў дужках пасля шматкроп’я пазначаны пропускі біблейных цытат, якія прыводзіліся аўтарамі для доказу таго ці іншага сцвярджэння.
    202
    I. Першыя Ьакуменгпы па гісторыі вальЬэнсаў
    Піфагорам (piccagoras), які памылкі сфармуляваў. Казаў, што душа пасля смерці чалавека ў іншае цела, ці чалавека, ці скаціны, ці птушкі ўваходзіць, і таму [паяданнем] плоці апаганьваюцца. Гэтыя памылкі сабе прысвоілі тагачасныя людзі. I гэта быў пачатак іх секты. Мы чыталі, што ў тыя часы, калі прапаведаваў Апостал Ян у Азіі, былі Маркіён, Керынт і Эбіён (Marchionem, Cherintum et Ebionem), якія прапаведавалі супраць святога Яна Апостала, яны казалі, што Сын меншы за Айца і што ўсё часовае створана не БогамЗбавіцелем, а Злым. Таму Блажэнны Ян назваў іх Антыхрыстамі60. I ад іх вашы патроны перанялі гэтыя памылкі. Былі і іншыя ў Персіі, а менавіта Зараэн (Zeroen) і Арфаксат [Arfaxat]61, якія, сярод іншых блюзнерстваў, казалі пра бога цемры як творцу Закона Майсея, чые памылкі былі адданыя праклёну Святым Мацвеем, Юдай і Сымонам. I вось іншыя патроны. Былі іншыя, а менавіта Іменей і Філет, якія, у процідзеянне Паўлу, зусім не верылі ва ўваскрэсенне, якія заслужана называліся садукеі (saducei). I іх вы таксама маеце за патронаў. Быў іншы, які быў пасвечаны Апосталам, па імені Мікалай (Nicholaus), які, паходзячы ад апосталаў, казаў, што гэта адзін і той жа грэх, калі чалавек жыве як са сваёй жонкай, ці з блудніцай, ці з якой іншай жанчынай. Ён падобным чынам прымаў прынцып дваістасці; гэта памылка была праклятая ў Апакаліпсісе, калі Гасподзь сказаў эфесянам праз анёла: "Аднак тое ў табе добрае, што ненавідзіш ты дзеі Мікалаітаў, якія і Я ненавіджу” (Апак 2:6]. I гэтага вы падобным чынам маеце за патрона. Былі і іншыя, якія называліся гностыкамі, якія, між іншым, клятвенна сцвярджалі, што існуюць два багі, адзін добры і адзін злы. I іх таксама маеце як патронаў. Быў і іншы, па імені Маніхей, які аб’яўляў, што ўсё бачнае створана Д’яблам; быў і іншы, па імені Тацыян, які гідзіўся цела. 1 іх таксама маеце як патронаў. I таксама шматлікія іншыя, каго пералічваць занадта доўга. Гэта тыя, ад каго вашая секта бярэ пачатак. Але апосталамі і вучнямі Хрыста яна заўсёды абвяргалася, не толькі матэрыяльным мячом, але і Боскім Пісаннем. Калі вы таксама сціпласцю выхваляецеся і таму кажаце, што вы трымаецеся боскага жыцця, то вось іўдзеі, якія доўга трымаліся іўдаізму: але ці ж яны добрыя і ці змогуць выратавацца? Маўчыце лепш пра гэта, і калі захочаце пагаварыць пра выратаванне, звярніцеся да Новага Запавету, у якім без забароны знаходзіцца выратаванне. Той, хто будзе з усіх сіл імкнуцца трымацца гэтага, будзе выратаваны.
    Але скажыце, што вам бачыцца наконт кліру? Увесь клір, які знаходзіцца ў падпарадкаванні Рымскай Царкве, калі трымаецца Боскай Царквы і ўзыходзіць да саміх апосталаў, і адзін за адным, пачынаючы ад Блажэннага Пятра ажно да сённяшняга дня пайменна могуць назваць усіх пантыфікаў, якія наследавалі адзін ад аднаго. Ці верыце вы, што гэта падстава, каб лічыць іх сцверджанні праўдзівымі? Ведаю напэўна, што не верыце, бо кажаце: не належыць верыць, што яны трымаюцца адзінай Царквы Божай, бо яны аддаюцца сіманіі, забойствам, блуду і распусце, і заўсёды пераследуюць сяброў Божых, што нечувана, каб апосталамі рабілася. Мы ж кажам: калі б па той прычыне не належала верыць, што яны Царквы Божай
    60 Алюзія на (1 Ін 2:1827).
    61 Магі і чараўнікі, якія з'яўляюцца ў апокрыфах як ворагі вучняў Хрыста, дзейнічалі ў Эфіопіі, Персіі і Арменіі. James Keith Elliott, The Apocryphal New Testament: A Collection of Apocryphal Christian Literature in an English Translation, 2nd ed. (Oxford: Clarendon Press, 2009), 529. Магчыма, імёны паходзяць ад імёнаў багоў зараастрызму, падрабязней гл. Bosworth, Perceptions of the Origins and Causes of Heresy, 157.
    І.ііі ДуранЬ з Оскі. Кніга супраць ерасяў
    203
    не трымаюцца, бо не робяць справы Божай, то і вам не належыць верыць, бо веры Апостальскай, без якой немагчыма Богу спадабацца, а таксама справы іх [апосталаў] вы не маеце!
    Але кажуць цвёрда: Вы заўсёды супраць нас, вы трымаецеся гэтай распуснай Рымскай Царквы! Мы ж у адказ кажам: ні распусты, ні чаго іншага недазволенага мы не трымаемся, ці благім святарам, ці іншай працы мы не прабачаем, але наадварот супрацьстаім, выкрываючы. 3 гэтай прычыны мы церпім шматлікія пераследы ад тых, хто нас ненавідзіць. Але веры ў Бога і царкоўных таінстваў не толькі супраць вас, але ж і супраць яўрэяў, язычнікаў і ўсіх сектаў, якія гэтым зганьбаваныя, да самай смерці будзем трымацца і вольна прапаведаваць (predicare), паводле міласці, дадзенай нам Богам, і мы пастанавілі, што не адступім ні перад кім з жывых. Гэта падштурхоўвае нас дзейнічаць дзеля выратавання тых, хто слухае, і славы таго, хто жыве ў дасканалай Тройцы і валадарыць на векі вечныя. Амінь.
    3 главьі 30: пра прабачэнне пасля смерці
    Мы казалі, што верым, што вернікі не могуць ахвяраваннямі, міласцінай ці іншымі добрымі справамі быць карыснымі памерлым.
    Трэба верыць, што перад судом за некаторыя правіны ёсць ачышчальны агонь, пра які сапраўды сказана: "Бо калі хто блюзнерыў на Святы Дух, ні ў гэтым веку, ні ў будучым не будзе прабачэння яму". 3 гэтай фразы дадзена зразумець, што нейкая віна, атрыманая ў гэтым веку, можа быць адпушчана ў будучым... (з Грыгорыя Вялікага).
    "У гэтым ачышчальным агні адныя пазней, іншыя раней будуць ачышчаныя адпаведна з тым, большую ці меншую схільнасць да пагібелі мелі” (з Кнігі выказванняў]. Адкуль Аўгусцін: Пасля гэтага жыцця верагодна, што некаторыя верныя праходзяць праз ачышчальны агонь, наколькі больш ці менш блізкія да пагібелі былі, і так пазней ці раней выратуюцца.
    Душы памерлых выратоўваюцца чатырма шляхамі: або ахвяраваннем святара, або адплатай святых, або міласцінай блізкіх, або пастом заступнікаў (з Грыгорыя Вялікага)62.
    Liv ЗаканаЬаўчыя Ьакументы
    I	.iv.a IX артыкул сінаЬальнай пастановы ПЬона, біскупа Шуля
    У гэтай пастанове упершыню згадваецца вальдэнская прысутнасць у даліне Рэйна (1192 г.).
    3	іншага боку, наконт ерэтыкоў якія называюцца Вадуа (Wadoys), мы настаўляем усіх вернікаў, як клірыкаў так і міран, у вызваленні ад іх грахоў якія толькі хтонебудзь з іх [ерэтыкоў] сустрэне, моцна вяроўкамі звязаць і для пакарання да Тульскага прастола прывесці63.
    62 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 3645.
    63 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 91.
    204
    I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
    I.i	v.b ЭЬыкт караля Прагонскага
    і графа Праванскага Пльфонса П аЬ 1192 г.
    Меркаванні наконт дакладнай даты выдання эдыкту разыходзяцца. Жан Ганэ прапануе 1192 г., а Даміян Дж. Сміт у сваім апошнім артыкуле абгрунтоўвае яго выдачу на саборы ў Лерыдзе ў 1194 г. Ён мяркуе, што выхаду эдыкту паспрыяў візіт папскага легата кардынала Грыгорыя з СанАнджэла64.