Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
102 Гэта словы ламбардцаў.
103 Далей ідуць шматлікія цытаты з Новага Запавету з мэтай падмацаваць папярэднюю заяву (Мф 5:13; Лк 15:3435; Ін 9:31,15:4,15:5,15:7; 2 Кар 6:1416; Ціт 1:1516).
104 Аўтары пацвярджаюць гэта наступнымі біблейскімі цытатамі (Вых 12:4345, 25:1, 28:1, 30:30, 32:33; Ляв 10:12, 21:1617, 22:3, 22:25; Лікі 18:12,18:67,19:22; Другі закон 16:57; 1 Цар 2:27, 30, 15:2224; Псалмы 13:25, 5:7, 26:5, 34:1617, 66:18; Сал 1:2829, 15:8, 15:29, 28:9; Ісая 1:1011, 1:1315, 59:12; Іер 14:1112, 6:20; Езэк 8:18; Осія 9:4; Амас 5:2122; Міхей 3:34; Мал 1:67,1:10, 2:12, 2:89, 2:13). Варта адзначыць, што неўсе цытаты на 100 адсоткаў супадаюць з Вулыатай. Магчыма аўтары карысталіся іншымі перакладамі, напрыклад Vetus Latina, альбо наогул цытавалі па памяці.
105 2 Кар 5:17. Далей ідуць цытаты з (Яўр 2:23, 10:2829; Рым 3:19, 15:4).
I.vii Ліст праЬстаўнікоў італьянскай галіны ВальЬэнсаў Ьа сваіх братоў па веры... 215
Мы з пагардай абвяргаем споведзь Вальдэнсаў датычна Святой Вячэры, якая таксама запісана [і якую нам] прадставілі, так кажучы: "Па пытанні, якое намі было пастаўлена, пра Святую Вячэру так верым: святар, узведзены ў сан Рымскай Царквой, пакуль абшчына хрышчоных падтрымлівае яго імшы, будзь ён шчыры/ законны або няшчыры/незаконны, калі возьме хлеб і віно і блаславіць іх у памяць Цела і Крыві Гасподняй, мы верым, што пасля бласлаўлення ад яго слоў стане Цела і Кроў Гасподня; датычна пытання, пастаўленага пра прыхаванага грэшніка, мы верым, што хлеб і віно, якія ён блаславіў, Цела і Кроў Ісуса Хрыста" гэта, мы кажам, споведзь Вальдэнсаў супраць якой, аднак, шмат Гасподніх доказаў прывялі; і мы паклапаціліся аб паведамленні праз дадзены ліст вам адрозненняў у тым, што было папярэдне выказана, і што мы мацавалі публічна доказамі і словамі і таксама перадалі ў лісце.
Адказ італьянцаў пра Святую Вячэру ці ахвярапрынашэнне.
"Мы кажам, што ніхто, ні добры, ні дрэнны, калі толькі не той, хто сам Бог і чалавек, можа перамяніць існасць хлеба і віна яўна ў Цела і Кроў Хрыста. Адкуль [вынікае], што калі святар для здзяйснення гэтага падыходзіць мы кажам пра святара, узведзенага ў сан свяшчэннаслужыцеля па прызначэнні Хрыста і Бог малітву яго пачуў, мы верым, што існасць хлеба і віна пасля [яго] бласлаўлення ёсць Цела і Кроў Хрыста; менш за ўсё ад яго ці праз яго106. Разумеючы гэта так, тлумачым: "менш за ўсё” значыць, калі Бог яго не пачуў, каб было больш зразумела, больш відавочна, што не ў чалавечай, а толькі ў Божай сіле аказаць падтрымку: калі малітва святара не пачута, Госпада няма [з ім]. "Ад яго” гэта значыць наколькі ад дурнога святара, таксама калі сам асмеліцца прыняць. "Ці праз яго" гэта значыць праз яго малітвы, калі хтонебудзь іншы захоча перадаць. Аднак калі для прыняцця гэтага таінства прыступіць хто варты, што хай не праз нявартых служкаў ці фальшывыя малітвы або бласлаўленні у Госпада вымольвае, чаго прагне, г. зн. Цела Гасподняе для свайго збавення паводле свайго жадання прымае, спасылаючыся ўслед за гэтым на Пісанне107: "Насычае дабротамі жаданьні твае'^, і тое ж: "Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, скаргі іхнія чуе, і ратуе іх" [Псалмы 1451М:19]. I зноў: "Ты чуеш жаданьні лагодных, умацуй сэрца ім; адкрый вуха Тваё" [10110:38]. Але нас не пахіснула, што некаторыя пра здрадніка Юду пярэчылі, бо не верым, што ён прымаў тое ж, што і астатнія апосталы; інакш адно і тое ж цела было б; Павелсведка, ён пацвярджае: "Адзінхлеб, імымногія адно цела; бо ўсе прычашчаемся адным хлебам" [1 Кар 10:17]. I так на падобнае варта адказваць.
Мы верым, што пра службу тую, што чулася вартай датычна таінства, з далейшага вам будзе дастаткова ясна. Але зза нявер’я, думаючы, што пра гэта ж кажа Апостал, настаўнікі нашы спрабуюць запярэчыць: што перадалі, нашы дактары
106 Гаворка ідзе пра канцэпцыю, якая пазней атрымала ў каталіцтве назву "ex opere operato", што можа быць перакладзена як "у сілу самога факту дзеяння”. Супрацьпастаўлялася "ех opere operantis” "у сілу таго, хто дзейнічае”. Сэнс у тым, што таінства залежыць не ад маральнага стану таго, хто гэта таінства здзяйсняе (сакральная сіла таінства ідзе не ад чалавека і не праз чалавека), а ад самога факту здзяйснення. Супрацьстаіць "данатызму" вучэнню пра несапраўднасць таінстваў, якія здзяйсняюць грэшныя святары.
107 Псалмы 103:5.
108 У Вульгаце 102.
109 У Вульгаце 144, але супадзенне не стоадсоткавае.
110 У Вульгаце 10, але супадзенне не стоадсоткавае.
216
1. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
выслухалі, бо прадбачылі такую нявопытнасць111. Кіпрыян112: "Вядома, што еўхарыстыя не можа здзяйсняцца, бясспрэчна, любым чалавекам; калі няма надзеі і вера лжывая, тады ўсё адбываецца праз ману. Бо, [падобна] неразумным малпам, якія, хоць і не з'яўляюцца людзьмі, імітуюць чалавечае аблічча, ерэтык прыпісвае сабе Каталіцкую Царкву і [яе] ўладу і ісціну, хоць сам не ёсць у Царкве: бласлаўляючы, у той жа час ён ганіць Бога; абяцае жыццё, хоць [сам] мёртвы; заве Бога, а насамрэч блюзнерыць; кашчунны, прызначае святара; бязбожны, будуе алтары. Ад гэтага ўсяго ўзнікае і тое зло, што першасвяшчэннік д’ябла асмельваецца зрабіць прычашчэнне Хрыста, у той час як ні ахвяраванне не можа быць асвечана там, дзе няма Святога Духа, ні Гасподзь таму не дапаможа [ў адказ на] яго маленні і малітвы, хто сам Бога апаганьвае”113. Іеранім114 на Сафонію115: "Святары, якія здзяйсняюць еўхарыстыю і кроў Гасподню раздаюць прыхаджанам116, злачынна робяць па закону Хрыста, думаючы, што еўхарыстыю для вернікаў выконваюць словам, а не [сваім уласным] жыццём, і неабходныя шматлікія святочныя малітвы, а не вартасць [самога] святара; пра што сказана: "Сьвятар, у якога на целе ёсьць хіба, не павінен падыходзіць, каб прыносіць ахвяры Госпаду" [Ляв 21:21]. Тое ж на Агея117: "Якімі бы святымі не здаваліся і нават не прадстаўляліся, аднак, паколькі [да іх] дакрануўся той, хто апаганены ў душы118, апаганьваюць усё". Грыгорый119: "Хто святыя120 пасады прадае ці купляе, не можа быць святаром. Так сказана ў Пісанні: "Адлучаючы, сам будзеш адлучаны"121; гэта ерась сіманіі. 3 гэтага вынікае [пытанне]: калі яны адлучаныя і не святыя, [то ці] могуць яны асвячаць іншых? Калі іх няма ў Целе Хрыстовым, як яны могуць Цела Хрыстова даваць ці прымаць? Хто [сам] заганны, як можа бласлаўляць?" Тамсама: "Хто [ўжыцці] кіруецца багаццем, той рухаецца да таго, каб зрабіцца ерэтыком"122. 3 лістоў Папы Інакенція123: "Няхай слухаюць гэта тыя, хто, як аблудныя ерэтыкі, што пранікаюць адсюль і адтуль у сусвет, заражаюць святое цела Царквы, кажучы: "Я не сачу за сіманіта
111 Wakefield and Evans у Heresies of the High Middle Ages, паколькі асноўваюць свой пераклад на іншым выданні, даюць адрозны варыянт, гл. ст. 287.
112 Св. Кіпрыян Карфагенскі (лат. Thascius Caecilius Cyprianus) біскуп, адзін з Айцоў Царквы.
113 Гэты урывак дайшоў да нас у складзе "Concordia discordantiam canonum" юрыста першай паловы XII стагоддзя Грацыяна (лат. Gratianus).
114 Еўсевій Сафроній Іеранім Стрыдонскі (лат. Eusebius Sophronius Hieronymus), царкоўны пісьменнік, аскет, Настаўнік ІДарквы, стваральнік Вульгаты.
115 Каментары да кнігі прарока Сафоніі.
116 У каталікоў прычашчацца віном дазволена выключна духавенству, хоць канчаткова гэты канон замацаваны на Канстанцкім саборы ў пачатку XV стагоддзя.
117 Каментары да кнігі прарока Агея.
118 Магчыма, Д’ябал.
119 Папа Грыгорый I Вялікі (лат. Gregorius РР. I), адзін з Айцоў Царквы.
12(1 Маецца на ўвазе "царкоўныя”.
121 Цытата дакладна не ідэнтыфікавана. Падрабязней гл. Patschovsky and Selge, Quellen, 41.
122 Крыніца дакладна не вызначана. Магчыма, "Libellus contra invasores et symoniacos”.
123 Дагэтуль невядома, на якую канкрэтна булу спасылаюцца вальдэнсы. He вызначана нават, пра якога канкрэтна Інакенція ідзе гаворка. Гэта безумоўны паказчык прызнання за Святым Прастолам права на духоўнае, няхай і не абсалютнае, кіраўніцтва. Таксама гэта сведчанне таго, што тэзіс аб сапсаванасці каталіцкай царквы з часоў апосталаў узнік пазней (Cameron, Waldenses, 4647).
I.vii Лісгп праЬстаўнікоў італьянскай галіны ВальЬэнсаў Ьа сваіх братоў па веры... 217
мі, а толькі за словамі бласлаўленняў, якія сыходзяць з іх вуснаў. 0 няшчасныя, нікчымнейшыя, чым усе людзі, яны жадаюць такімі святатацкімі вуснамі казаць паганае! Чаго вы не знайшлі таксама ў Саламона: "Хтоўхіляе вуха сваё, каб ня слухацьзаконуу таго імалітва мярзота" [Сал 28:9], I Гасподзь Малахіі, які прыроўнівае бласлаўленне дрэннага святара да блюзнерства, сказаў: "Пракляну вашыя дабраславеньні" (Малахія 2:2}. I для гэтага больш чым дастаткова.
Коратка ж адказваем пра нашы даўнія вераванне ці споведзь наконт гэтага таінства, якія нам выстаўляюцца ў віну: "Калі я быў дзіцем, дык naдзіцячы гаварыў naдзіцячы мысьліў naдзіцячы разважаў; а як стаўся мужчынаю, дык пакінуў дзіцячае™". I зза гэтай веры іншыя браты, якія набожна жывуць да наступлення Гасподняга125, мы верым, не трапяць пад асуджэнне. Калі ж хто супрацьпаставіць: "Чаму як вынікае, вы, яшчэ веруючы, так не спавядаеце?” Мы адказваем: "Таму што мы не можам цяпер верыць супраць сапраўднага Пісання, ні таксама хай Вальдэнсы відавочна хацелі нам гэта ўнушаць хочам спавядаць". Трэба слухацца болей Бога, чым людзей126. Бо нават Павел, як сам сведчыць, тым, хто хацеў аддаць яго ў рабства закону, дакладна не падпарадкоўваўся127: Так і вернікі не адмаўлялі зза абразання пасля апісання пасвячэння, бачання і павароту Карнілія святым Пятром, хаця, як вядома, да гэтага ні Пётр, ні астатнія апосталы не верылі, што пройдзе час і язычнікі будуць дапушчаны да веры, нягледзячы на крайнюю плоць128; ці пра Стэфана, першапакутніка пасля пакутаў Гасподніх, які ў гэта таксама не верыў і быў выратаваны; і паміж братамі зза гэтага не распалілася нязгода, бо яны казалі, праслаўляючы Госпада: "Відаць, і язычнікам даў Бог пакаяньнеў жыцьцё" (Дзн 11:18).
Мы палічылі карысным у агульных рысах расказаць, пакідаючы адрозненні, наконт ужо зазначанай нязгоды Вальдэнсаў і іх недапушчальных пярэчанняў, шмат да гэтага таксама вам даказваючы беспадстаўнасць [іх веры] і праз найдаражэйшых нашых Угаліна (Ugolinum) і Альгаса (Algossum) вам даслаць (ліст), у якім і звычка гэта даўняя ды дурная, і сапраўдная згода ўзвешчана, маючы вушы няхай пачуе129. Адкуль, найдаражэйшыя, у канцы прамовы, настойліва просім вашай разважлівасці, паколькі памятаем думкі наступныя: "Слова Тваё сьветач нагам маім і сьвятло сьцежцы маёй" (Псалмы 11913°:105) і "наказ Госпада сьветлы, прасьвятляе вочы" (19131:9) ды "хто веруе ў Мяне, у таго, як сказана ў Пісаньні, «з чэрава пацякуць рэкі вады жывое»" (Ін 7:38). Клапаціцеся адкрываць Хрыста ў сабе і слухачах вашых перад сіламі, і эпохамі, і міласцю, і мудрасцю, перад Богам і людзьмі. Гэта дасць вам тое, чым Адзіны ў трох асобах валодае на ўсе вякі вякоў амінь. Наша абшчына вітае вас у Хрысце. Маліцеся за нас. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста, і любоў Бога Айца, і лучнасьць Сьвятога Духа зусімі вамі. Амінь132 133.