Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
II.iv Пётр Спявак. У абарону пропавеЬзі міран
229
з царкоўнай суровасцю і цвёрдай справядлівасцю, каб вы прывялі іх душы да багацця Божага і збераглі даручаны вам просты люд ад іх благога ўплыву, каб за ўсе добрыя справы вы атрымалі ўзнагароду ад Хрыста на нябёсах. Амінь17.
ILiv Пёгпр Спявак. У абарону пропавеЬзі міран
Пётр Спявак (Cantor) французскі каталіцкі тэолаг, атрымаў адукацыю ў Рэймсе, затым быў канонікам у Нотр Дам дэ Пары, дзе праявіў сябе як актыўны дзеяч. Пісаў каментары да Старога і Новага Запаветаў, а таксама іншыя палемічныя працы. Тут прадстаўлены вытрымкі з яго палемічнага твора ў апраўданне мірской пропаведзі, напісанага не пазней за 1197 г.
Камяні будуць крычаць. Што і было зроблена, бо падчас укрыжавання Гасподняга апосталы маўчалі ад жаху, камяні раскалоліся, і, расчыніўшы грабніцу, Бога прызывалі і сведчылі. Такімі былі словы Ліёнцаў, калі яны адмаўлялі царкоўным прэлатам, якія іх змушалі маўчаць. Таксама і граматыкі пісьменныя, нароўні з простымі і непісьменнымі, без перашкод [маглі] спавядаць і прапаведаваць Бога. Таемнае значэнне: калі былі сляпыя ў Ізраілі, таму што маўчалі пра славу Божую, аднак народ паверыў свайму творцу, размякчыўшы сваё каменнае сэрца народнае, і стаў несці добрую вестку18.
Але ён скардзіцца, няўжо згодна з гэтым правілам міран, напрыклад Ліёнцаў, належыць выключыць з пропаведзі дабра? Так, сапраўды, у публічных пропаведзях і святкаваннях (так і найміты, бо для іх пропаведзь стала малавартаснай, і што не прагнуць нічога, акрамя багацця, і пра гэта адкрыта вядома); не могуць прапаведаваць дабро нават аднойчы, каб не быць раскрытымі і абвінавачанымі ў распаўсюджанні пустазелля. Так атрымліваецца, што мову ў іх збіраюцца адабраць, то бок вусны закрыць. Пра тое, што прапаведаваць належыць у пэўны час і ў пэўным месцы па прадпісанні, мы атрымалі наказ з наступнага: "калі згрэшыць супроць цябе брат твой" (Мф 18:1571; Лк 17:3), і прытым правіла (як засведчыў Аўгусцін) пашыраецца ад роўнага да роўнага, ад большага да меншага, ад меншага таксама да любога найвышэйшага. Але ці да Уладара Папы? Такім чынам кожны смяротны, вядомы курыі ці як мінімум кардыналам, павінны быць у гэтым абвінавачаны. Але не так сурова, як за ерась ці сіманію. I таму пастанаўленне, якое наконт гэтага прынялі, супрацьлеглае боскаму пастанаўленню. Але Уладар Папа не можа проста так смяротна грашыць, паколькі яго пасада робіць яго святым або ўжо знаходзіць яго святым. Такім чынам перанясенне на іншыя пасевы дазваляе каласы перацерці і зерне спажыць, а не вон выкінуць. 3 сярпом на чужое поле не дазволена заходзіць (Друг 23:2425). Але любому дазволена прамаўляць словы папроку і словы ўсхвалення, але не праводзіць таінствы, не сеяць, не вязаць ці развязваць, і так далей. Бо не павінны забараняць рабіць дабро ці цуды ў маё імя, якое ёсць я сам19.
I прага ўзбагачэння гэта абсалютна іншае, яна стрымлівае іншых ад гэтага, а менавіта ад задавальнення ад магчымасці падбадзёрвання (exhortando) і даван
17 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,1315.
18 Buc, "Vox clamantis in deserto?," 44.
19 Buc, "Vox clamantis in deserto?,” 4344.
230
II. Палемічныя творы
ня парад (admonendo), каб патлумачыць нябачнае праз бачнае, прапаведуючы абодвум полам, навучаючы, і па добрай традыцыі, аб’ядноўваючы прынятыя таленты па двое. Такім чынам мы маем доказ, што ўсім дазволена прапаведаваць і навучаць; калі такое дазволена нават найпрасцейшым, тады чаму ж наадварот [гэта не дадзена] больш вартым, хто мае больш шырокія веды. Апостал таксама не забараняў прапаведаваць самым дрэнным прапаведнікам, калі не кажуць нічога супраць веры і добрых звычаяў. Сцвярджаў наадварот "Як бы ні прапаведавалі Хрыста, ці дзеля блізіру, а ці шчыра, я і таму радуюся і буду радавацца” (Флп 1:18). Чаму ж тады вы забараняеце Ліёнцам прапаведаваць, калі яны нічому супраць веры і праўды не вучаць? Магчыма, таму, што страшна, што калі будзе дазволена, то ўпадуць у ерась, і таму забаронена20.
II.v План Лільскі. Пра каталіцкую веру
Алан Лільскі, таксама вядомы як Алан з Астравоў (Alanus ab Insulis), выбітная асоба ў хрысціянскім свеце XII ст. Паэт, філосаф, тэолаг, настаўнік, адзін з вядучых літаратараў свайго часу які заслужыў такія эпітэты, як "Вялікі” і "Універсальны Доктар". Ён нарадзіўся ў Лілі, верагодна, у 1128 г., вучыўся ў Шартры, выкладаў у Парыжы. Магчыма, ён уступаў у дыспуты з Папам Рымскім. Фактычна даказана, што ён бываў у Лангедоку асабіста21, а значыць, мог быць непасрэдна знаёмым з вальдэнсамі. Стаўшы членам цыстэрцыянцкага ордэна, ён выкладаўу Манпелье. Творы яго былі напісаныя збольшага ў апошняй чвэрці XII ст., а заканчваецца яго жыццёвы шлях у 1203 г.
Яго манументальная праца "Пра каталіцкую веру супраць ерэтыкоў свайго часу" (De Fide Catholica contra haereticos sui temporis) складаецца з чатырох частак: супраць ерэтыкоў22, супраць вальдэнсаў супраць яўрэяў і супраць арабаў. Магчыма, некаторыя дадзеныя ён атрымаў з асабістых размоў з вальдэнсамі, але збольшага Алан браў звесткі з іншых прац. Люсі Босварт разглядае яго працу хутчэй не як палемічную, а як схаластычную23.
Тут прадстаўлены назвы і кароткія вытрымкі з некаторых главаў з другой часткі, якія раскрываюць менавіта пазіцыю вальдэнсаў, без аргументацыі з боку каталікоў у асобе Алана.
Кніга П. Супраць ВальЬэнсаў
Глава I. Тут паказана з тэкстаў і аргументамі розуму, што ніхто не павінен прапаведаваць, калі ён не пасланы вышэйстаячым прэлатам.
20 Buc, "Vox clamantis in deserto?," 4546.
21 Biller, "Goodbye to Catharism?," 297.
22 Традыцыйна лічыцца, што пад "ерэтыкамі" разумеліся катары, але Эмануэль Бэн у сваім апошнім даследаванні прадэманстраваў, што гэта частка (у адрозненні ад вальдэнскай і мусульманскай) магла быць хутчэй агульнапалемічнай і схаластычнай, скіраванай супраць усіх ворагаў царквы. Emmanuel Bain, "Les heretiques du prince: Alain de Lille et les heretiques meridionaux," in Le «Catharisme» en questions, vol. 55 (Fanjeaux: Centre d’etudes historiques de Fanjeaux, 2020), pp. 173196.
23 Bosworth, Perceptions of the Origins and Causes of Heresy, 25.
II.v План Лільскі. Пра каталіцкую веру
231
Ёсць адныя ерэтыкі, якія прэтэндуюць на праўду, між тым як яны ваўкі ў авечых шкурах. Пра іх Госпад кажа ў Евангеллі: ... (Мф7:15). Яны называюцца Вальдэнсы ад іх ерэсіярха, чыё імя Вальдэс (Waldus). Ён, са сваёй асабістай падачы, а не пасланы Богам, заснаваў новук> секту, без дазволу з боку прэлата, без Боскага натхнення, без ведаў, без навучання, ён самастойна ўзяў на сябе ролю прапаведніка; філосаф без думак, прарок без відзежаў, Апостал без місіі, настаўнік без куратара. Яго вучні, а лепш сказаць падманшчыкі, спакушаюць просты народ у розных частках свету, хутчэй адварочваюць, чым зварочваюць іх да праўды. Яны прапаведуюць хутчэй, каб набіць сваё бруха, а не запоўніць розум, і, паколькі яны не хочуць працаваць сваімі рукамі, каб зарабіць сабе на ежу, яны робяць д'ябальскі выбар жыць без заняткаў, прапаведуючы няпраўду замест заробкаў ... дазваляюць жанчынам прапаведаваць. Пра гэтых ерэтыкоў было сказана Апосталам у другім пасланні да Цімафея:... (2 Цім 3:17). Гэта ўсё абсалютна падыходзіць да Вальдэнсаў...24
Глава II. Гэтыя Вальдэнсы аб’яўляюць, што не трэба падпарадкоўвацца нікому, акрамя Бога25.
ГлаваУІ. Што таксама толькі тым дадзена ўлада вязаць і развязваць, хто служыць вучэнню і жыццю апостальскаму26.
ГлаваУІП. Кажуць таксама згаданыя ерэтыкі, што для магчымасці асвячаць і бласлаўляць, вязаць і развязваць большае значэнне мае справа, чым царкоўнае пасвячэнне або пасада. Адкуль, паколькі самі яны не маюць аніякага пасвячэння, але саманадзейна пасягаюць на права бласлаўляць, як святары, бо робяць выгляд, што яны справядлівыя і маюць апостальскую годнасць. Кажуць таксама, што могуць асвячаць, вязаць і развязваць, бо заслугі даюць такую ўладу, а не пасада: і паколькі яны сябе называюць вікарыямі апосталаў, за заслугі павінны мець іх пасады ... але не толькі тыя, што належаць святару, але і любыя тыя, якія меў сам Хрыстос...
Глава IX. Вышэйзгаданыя ерэтыкі таксама кажуць, што няма неабходнасці чалавеку спавядаць свае грахі святару, калі побач ёсць міранін, якому можна спавядацца27.
ГлаваХІ. Вышэйзгаданыя ерэтыкі таксама спрабуюць даказаць, што агульнае адпушчэнне грахоў, якое даецца біскупам пры асвячэнні царквы, ці пры іншых абрадах, не дзейснае.
Глава XI. Таксама названыя ерэтыкі кажуць, што малітвы ці заступніцтвы тых, хто смяротна саграшыў, не карысныя душам мёртвых28.
Глава XV. Любы падман гэта смяротны грэх29.
Глава XVIII. Hi ў якім разе нельга клясціся30.
ГлаваХХ. Заяўляюць таксама вышэйназваныя ерэтыкі і ворагі Царквы, што ні ў якім разе і ні па якой прычыне, ні на якой падставе, чалавек не можа быць забіты31.
24 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 217220.
25 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,105.
26 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,107.
27 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,109.
28 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 111.
29 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,113.
30 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 114.
31 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,115.
232
11. Палемічныя творы
Глава XXIV. Вышэйзгаданыя ерэтыкі таксама кажуць, што яны ніякім чынам не павінны працаваць сваімі рукамі, але браць усё патрэбнае ад тых, для каго яны прапаведуюць...
Глава XXV. На гэта мы можам сказаць, што прапаведнікам можна браць неабходнае ў сваіх слухачоў. Але яны несапраўдныя прапаведнікі, жывуць у гультайстве на дабрыні сваіх ахвяраў, якіх абдурваюць... Сам жа Павел працаваў сваімі рукамі, хоць і быў абцяжараны пропаведзямі, якія прапаведаваў...32
Il.vi ЗбрарЬ з Бецюна. Кніга супраць ерасяў
Эбрард з Бецюна (Ebrardus Bethuniensis), фландрыец, паэт і граматык, у 12101212 гг. напісаў "Кнігу супраць ерасяў" (Antihaeresis liber) з 28і главаў, дзе першыя 24 главы прысвечаныя выключна катарам, 25я перакладзеная тут вальдэнсам, 26я яўрэям, у 27й даецца спіс ерасяў, запазычаны з Ісідора Севільскага, а ў 28й цытаты са Святога Пісання.