• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Аднак вядома, што гэты цуд, такі, як цуд са сляпым ад нараджэння, быў апісаны як здзейснены Госпадам у нядзелю52. 3за гэтага насмешнікіяўрэі сцвярджаюць, што ложак свой перанёс у нядзелю. Бо, натуральна, ілжывыя сведкі, якія як быццам бы бачылі знакі канца свету, будуць сцвярджаць новаперавернутым у веру, якія працуюць, каб зарабіць сабе на хлеб, і слугам, што ім рэкамендавана духоўнымі людзьмі, каб яны раздзялілі тое, што маюць, паміж тымі, хто церпіць ад нястачы, бо гультайства  вораг душы. Што ж тады я скажу наконт таго, калі Бедныя Ліёнцы на гэтым будуюць усе свае разважанні і кажуць усім, што верныя ў Хрысце не павінны працаваць дзеля той ежы, што знікне, але для той, што застанецца ў вечным жыцці?
    Калі б чалавек не менш баяўся, не паводле прадпісання, а паводле ўласнага меркавання рабіўтыя справы, якія яму падаюцца добрымі, то рабіў бы чыстае зло, бо хоць злом ёсць не прынясенне належнай ахвяры Госпаду, нашмат горш прыносіць Госпада ў ахвяру ў вышынях. Гэта сцверджанне  наконт ерэтыкоў Бедных Ліёнцаў: тым жа самым чынам манахі сарабаіты, якія не хацелі людзям падпарадкоўвацца, так кажучы "хто вас слухае, мяне слухае", а самому Богу, які так казаў, праяўлялі непадпарадкаванне, калі штонебудзь абіралі, казалі, што гэта  святое; калі ж ім штонебудзь не падабалася, то казалі, што гэта недазволенае.
    Пра артыкулы веры
    Што таксама ўсім ім дазволена добрае казаць, не дазволена толькі прапаведаваць. Вядома, што жанчынам дазволена добрае казаць, але паводле Апостала забаронена ў царкве прапаведаваць ці навучаць.
    51 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,1517.
    52 Ін 9:138.
    П.іх Пётр з ВоЬэСэрнэ. Гісторыя альбігойцаў
    239
    Паколькі многія псеўдаапосталы праніклі пад выглядам апосталаў, перакручваючы апостальскае і кананічнае вучэнні, належыць, каб ніхто не распачынаў пропаведзь, калі толькі не пасланы клірам, а менавіта да абавязку прапаведнікаў ніхто не дапускаецца, калі перад гэтым не апытаны і не выпрабаваны, і хто мае сведчанні ад тых, хто звонку, і хто дапушчаны, хто мае вядомы знак на галаве, чым можа быць адрознены ад мноства астатніх вернікаў. Бо так належыць, так пастаноўлена на саборах, і гэтага заўсёды трымалася і трымаецца Святая Універсальная Царква, як было цудоўна сказана апосталам: "I ніхто сам сабою ня прымае гэтага гонару, а толькі пакліканы Богам, як і Аарон" (Яўр 5:4) і Апосталам Якубам: "ня многія рабецеся настаўнікамі, ведаючы, што мы тым большай асуды дастаём" (ІакЗ:1). Заслужана адлучыла Царква Ліёнскіх ерэтыкоў, якія аднолькава і абыякава, як мужчыны, так і жанчыны, без вучэння, без міласці, без парадку, не столькі абвяшчалі, колькі перакручвалі слова Божае і пад выглядам святасці рабілі сходкі Сатаны53.
    П.іх Пётр з ВоЬэСэрнэ. Гісторыя альбігойцаў
    Пётр быў манахам цыстэрцыянцкага абацтва ВодэСэрнэ (VauxdeCernay) за трыццаць кіламетраў ад Парыжа. Са сваім дзядзькам, абатам Гаем, ён далучыўся на 6 гадоў да Альбігойскага крыжовага паходу ў 1212 г., падчас якога напісаў трактат 'Тісторыя альбігойцаў" (Historia Albigensis) да смерці яго вайсковага правадыра Сымона дэ Манфора ў 1218 г. Першая частка трактата, вытрымка з якой прыведзена ніжэй, была напісана яшчэ ў 1213 г. Магчыма, пры напісанні ён выкарыстоўваў трактат Эрменгарда з Безье54, але большасць падзей апісаў зыходзячы з уласнага вопыту.
    Гісторыя альбігойцаў
    Аднак там былі і іншыя ерэтыкі, якія называліся Вальдэнсы ад нейкага Вальдэса (Valdio), гараджаніна з Ліёна. Яны дастаткова дрэнныя, але ў параўнанні з іншымі не такія сапсаваныя. На самой справе па многіх пунктах яны згодныя з намі, па іншых  адрозніваюцца. Калі мы прапусцім многія моманты іх адрознення, іх памылкі зводзяцца да чатырох рэчаў: у выказванні сваёй выключнасці ў нашэнні сандаляў на ўзор апосталаў; у адмаўленні, незалежна ад абставінаў, давання клятвы і забойства; і таксама ў іх патрабаванні, што кожны з іх у выпадку неабходнасці, калі ён "абуты ў сандалі", можа асвячаць Цела Хрыстова, нават калі ён не пасвечаны біскупам.
    He варта замоўчваць, што там мы знайшлі сем ерэтыкоў з той секты, якія называліся Вальдэнсы і, будучы прыведзенымі да легата, сваю нявернасць прама і цалкам прызналі; схопленыя нашымі паломнікамі (peregrini)55, былі з найвялікшай радасцю спаленыя56.
    53 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 96100.
    54 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 235.
    55 Удзельнікі крыжовых паходаў таксама лічыліся паломнікамі.
    56 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 167168; Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 240241.
    240
    II. Палемічныя гпворы
    Дыспут у Пам’е паміж каталікамі I ВальЬэнсамі, 1207 г.
    Біскуп Оскі хацеў вярнуцца ў сваё біскупства, каб дом свой прывесці ў парадак і прапаведнікаў слова Божага ў правінцыі Нарбоны ўсім неабходным забяспечыць. Такім чынам, калі ён далёка ад’ехаў, кіруючыся ў Іспанію, прыбыў у Пам’е на тэрыторыі Тулузы, і далучыліся да яго Фульк, біскуп тулузскі, і Навар, біскуп Кузерана, і шматлікія абаты. Мелі яны там дыспут з Вальдэнсамі, і Вальдэнсы былі цалкам абвергнутыя і збітыя з панталыку, і гарадскі люд, галоўным чынам галота, у большасці сваёй схіліўся на наш бок; той жа, хто быў арганізатарам суда на дыспуце і быў вялікім прыхільнікам Вальдэнсаў57, у тым горадзе адмовіўся ад ерэтычнай заганнасці і перадаўу рукі біскупа Оскі сябе і сваю [жонку? маёмасць?]: іўтой жа дзень мужна атакаваў яе [жонку?] і іншых паслядоўнікаў ерэтычных памылак. На тым дыспуце прысутнічаўтой найгоршы здраднік, граф Фуа, той самы бязлітасны ганіцель Царквы, вораг Хрыста; яго жонка была адкрытай ерэтычкай з секты Вальдэнсаў, і дзве сястры, з якіх адна да секты Вальдэнсаў, а другая да іншай абшчыны бязбожнай ерасі належала; вышэйапісаны ж дыспут праводзіўся ў палацы гэтых графаў; і гэты ж граф адзін дзень прымаў у сябе Вальдэнсаў, а на другі дзень нашых прапаведнікаў58.
    П.х РычарЬ з Пуацье.
    3 жыццяпісу Папы Рымскага ПляксанЬра Ш
    Гэта вытрымка, датычная вальдэнсаў, з жыція Папы Аляксандра III, якое было састаўной часткай "Каталога Пап" (Liber Pontificalis) 1216 г. аўтарства Рычарда з Пуацье (у франкамоўнай традыцыі  Рышара з Пуатуф манаха бенедыкцінскага абацтва ў Клюні.
    Каля года Гасподняга 1570 (MDLXXJ59 узнікла секта і ерась іх, якая называлася Вальдэнсы, або бедныя з Ліёна, чый творца і вынаходнік быў нейкі грамадзянін Ліёна па імені Вальдэнс (Valdensis), ад чаго і яго сектанты сталі так называцца, той багацей рэчы раздаў і ўсё, што засталося, вырашыў трымацца беднасці і евангельскай дасканаласці так, як служылі апосталы. 1 калі зрабіў сабе спіс з Евангелля, некаторых кніг Бібліі і Айцоў Царквы на народнай мове, якія назваў "Падсумаванне", і часта іх чытаючы, натхніўся іх зместам, хоць быў не вельмі адукаваны, узурпаваў ролю апосталаў, а таксама зазнаўся, прапаведуючы Евангелле "па вуліцах і па завулках”60, шматлікіх мужчын і жанчын прыцягнуў да таго ж зазнайства, што стаў дасылаць вучняў, каб тыя таксама прапаведавалі; якія, будучы непісьменнымі і неадукаванымі, па вёсках разышліся, распаўсюджваючы вакол сябе мноства памылак, і, звярнуўшыся да архібіскупа ліёнскага Уладара Яна Праведныя Рукі61, былі ім забароненыя, але не хацелі аніякім чынам яму падпарадкоўвацца, супрацьпастаўляючы свае вар'яцкія шаты і кажучы, што
    57 Арно з Кампаньі.
    58 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,127128.
    59 Магчыма, памылка ў лацінскім тэксце  D замест С.
    60 Алюзія на Песн 3:2.
    61 Відавочная памылка: у той час архібіскупам Ліёна быў Гвічард.
    ІІхі Сальва Бурчы. Кніга наЬ Зорка
    241
    належыць больш падпарадкоўвацца Богу, чым людзям62, як было прадпісана Апосталам: "абвяшчайце Дабравесьце ўсяму стварэньню”63, прысвойваючы сабе тое, што было сказана Апосталам, яны сталі імітатарамі і лжывымі спадчыннікамі беднасці, яны нацягнулі на сябе лжывы вобраз святасці, абураючы клірыкаў і прэсвітараў. I таму зза саманадзейнай узурпацыі права пропаведзі яны перасталі падпарадкоўвацца, у чым і далей упарціліся, і ад таго са сваёй радзімы выгнаныя, адлучаныя. Нарэшце, запрошаныя на Сабор, які праводзіўся ў Рыме ў Латэране, праявілі ўпартасць і былі асуджаныя як ерэтыкі. I так распаўсюдзіліся па розных правінцыях, і на межах з Ламбардыяй з іншымі ерэтыкамі змяшаліся, іх памылкі ўпіталі і іх трымаліся, былі асуджаныя як ерэтыкі, іх памылкі і ерасі недзе ў іншым месцы былі названыя64.
    П.хі Сальва Бурчы. Кніга наЬ Зорка
    Палемічны твор, складзены міранінам з П’ячэнцы Сальва Бурчы (Salvus Burci) у 1235 г. як адказ на кнігу пад назвай “Stella" (Зорка), што і абумоўлівае граматычна няправільную форму назвы "Кніга над Зорка" (Liber supra Stella). "Зорка" была напісаная, верагодна, катарамі, не захавалася, але ў сваім адказе Сальва палемізуе не толькі з катарамі, але і з іншымі ерэтыкамі, у тым ліку вальдэнсамі (прадстаўнікамі 2х груп: бедных леаністаў і бедных ламбардцаў).
    Кацярына Брускі ў сваім найноўшым выданні кнігі Бурчы адзначае, што яна, хутчэй за ўсё, называлася "Палын”65. Таксама даследчыца падкрэслівае сувязь аўтара з ордэнам дамініканцаў. Андрэй Роўч у сваёй рэцэнзіі адзначае, што поўнае выданне тэксту недаступнае раней шырокаму колу даследчыкаў дазваляе зрабіць выснову пра глыбокую зацікаўленасць п'ячэнцінца справамі духоўнага жыцця камуны: найбольш увагі ён надае не столькі "ерэтычным" у сучасным разуменні пытанням, колькі надзённым праблемам для тагачаснай італьянскай гарадской супольнасці  грамадзянскім шлюбам, сумяшчальнасці магчымасці выратавання з уладаннем маёмасцю і г.д.66
    У тэксце ў дужках пасля літары Д дадзеныя ўрыўкі, якіх няма ў выданні Іларына з Мілана, але ёсць у Ігнаца фон Дзёлінгера і прадубляваныя ў Жана Ганэ.
    0, бедныя леаністы і бедныя ламбардцы, і вы, спераністы, вы можаце ўбачыць, як з кнігі адкрытай са спраў тых, якія называюцца катары, што яны могуць быць асуджаныя як ерэтыкі, бо выказваюцца дрэнна пра Новы Запавет, шлюб і многае іншае; і няхай вы не дасягаеце ў ерасі такой вышыні і глыбіні, як тыя ерэтыкі, што называюцца катары, аднак вы таксама ерэтыкі. Бо аддзяліліся вы ад святой каталіцкай Царквы, ад якой вы прымалі хрышчэнне і рукапакладанне, але ж менавіта гэтымі двума таінствамі чалавек хрысціянінам робіцца і прымае Дух Святы, і таму супраць вас сведчыць хочам.