• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Бернард з 1172 г. быў абатам прэманстранцкага кляштара Фанкод у ваколіцах Безье і актыўна ўдзельнічаў у антыерэтычных дэбатах каля 1190 г. "Трак
    4 Алюзія на 2 Цім 3:6.
    5 КлермонФеран.
    6 Ёрг Фёхтэр лічыць, што з гэтага, безумоўна, тэндэнцыйнага фрагмента вынікае, што вальдэнкі адрозніваліся вандроўным ладам жыцця, жылі на міласціну і прапаведавалі. Feuchter, "Waldenserinnen im Mittelalter," 51.
    7 Імя "Іезавель” у Сярэднявеччы трактавалася як "выплёскванне крыві і экскрэментаў" (Kienzle, "Holiness and Obedience," 272), a паколькі самі ерэтыкі асацыяваліся з тымі, хто распаўсюджвае праз пропаведзі бруд і заразу, то магло адсылаць да жанчын  прапаведніц ерасей.
    8 Алюзія на Песн 3:2.
    9 Тыповы палемічны прыём, падрабязней гл. Sackville, Heresy, 38.
    10 Алюзія на Песн 2:15.
    11 Алюзія на 2 Цім 2:17
    12 ПюіонВэлэ (PuyenVelay), сучасная Францыя.
    13 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 4547.
    226
    П. Палемічныя гпворы
    тат супраць секты Вальдэнсаў’’ (Adversus Waldensium sectam liber) быў напісаны ў 11901193 гг. Тут прыведзены вытрымкі з пралога з апісаннем дыспутаў, а таксама загалоўкі, якія ўтрымліваюць асноўныя палажэнні вучэння вальдэнсаў.
    Пралог
    І.У часы Уладара Луцыя, слаўнай памяці правадыра Святой Рымскай Царквы, раптоўна паднялі галаву новыя ерэтыкі, якія, выпадкова абраўшы сабе імя з прагнозам на будучыню, былі названыя Вальдэнсамі (Valdenses), імя, якое, пэўна, паходзіць ад "глухі лес", паколькі яны ўсё глыбей праваліліся ў прорву і глухую цемру памылак. Хоць яны і былі асуджаныя вышэйназваным найвышэйшым пантыфікам, яны ванітавалі атрутай свайго нявер'я далёка і шырока на ўсіх, хто легкадумна наблізіўся.
    U. 3 гэтай прычыны Уладар Бернард, архібіскуп Нарбоны, вядомы сваёй набожнасцю і чысцінёй перад Богам, палкі паслядоўнік Боскага закона, паўстаў цвёрдай сцяной супраць іх, і яшчэ сабраў шмат клірыкаў і міран, манахаў і свецкіх святароў, і аб’яднаў іх для суда. Што яшчэ сказаць? Пасля таго, як усё было прааналізавана з вялікай стараннасцю, яны былі адлучаныя.
    Ш. Нягледзячы на гэта, яны і пасля гэтага працягвалі сеяць насенне сваёй грахоўнасці прыватна і публічна. I таму ізноў, хоць гэта было і празмерна, яны былі запрошаныя на дыспут з пэўнымі асобамі, клірыкамі і міранамі. Таму, каб спрэчка не зацягнулася надоўга, адзін святар, Раймунд з Давентра, набожны і богабаязны чалавек, шляхетны ад нараджэння, шляхетны ў паводзінах, быў абраны абодвумі бакамі ў якасці суддзі.
    IVТаму калі дзень, прызначаны для дэбатаў, надышоў, і абедзве партыі сабраліся, разам з многімі іншымі клірыкамі і міранамі, яны [Вальдэнсы] былі абвінавачаныя сапраўднымі католікамі па некаторых пунктах, па якіх яны памыляліся. I яны адказвалі на кожны выклік, кожны аргумент доўга абмяркоўваўся, спачатку адным бокам, потым другім, і аўтарытэтныя доказы14 былі прыведзены кожнай партыяй. Калі былі выслуханы сцверджанні абодвух бакоў вышэйназваны суддзя пісьмова прадставіў канчатковы прысуд і назваў Вальдэнсаў ерэтыкамі па пунктах, па якіх яны былі асуджаныя.
    V. У прыведзеным невялікім трактаце мы апісваем тэксты і аргументы, якімі яны абаранялі сваю пазіцыю, і наш, каталіцкі, адказ ім, з тэкстамі з Пісання, якімі абараняецца каталіцкая вера; і мы дададзім некалькі пасажаў супраць іншых ерасяў. Усё гэта мы зрабілі, каб праінструктаваць і падбадзёрыць некаторых клірыкаў, якія пакутуюць, бо працуюць ва ўмовах недасведчанасці і ці ад недахопу кніг не супраціўляючыся ворагам ісціны, чым уводзяць вернікаў, якімі кіруюць, у абурэнне або спакусу. Бо іх у каталіцкай веры не ўмацоўваюць і пладамі Святога Пісання не насычаюць. 3за гэтага яны як быццам бы посцяцца [духоўна] на дарозе, якая вядзе праз гэта жыццё, і застаюцца пакінутымі сіламі духоўнымі, і не маюць моцы на радзіму, акурат у рай, вярнуцца. Менавіта гэтым прадвызначаныя асноўныя беды, крыважэрныя ваўкі  маецца на ўвазе дэманы, ерэтыкі і тыраны не выгнаныя з хлява авечак Хрыстовых ні галасамі пропаведзяў, ні жазлом дысцыпліны ці суровасцю.
    14 Маецца на ўвазе  спасылкі на Свяшчэннае Пісанне і / або Айцоў Царквы.
    П.іі БернарЬ з фанкоЬа. Шрактат супраць ВальЬэнсаў
    227
    УХТаму няхай яны прымуць, я думаю, невялічкі падарунак ад нас, калі заўгодна, гэтую невялічкую працу, і завучваюць на памяць доказы Святога Айца, каб па міласці Божай яны мелі эфектыўную зброю супраць кіраўнікоў цемры, супраць падманшчыкаў, супраць стваральнікаў вычварных дагматаў, гэта значыць супраць дэманаўерэтыкоў; да якой ступені міласць Божая ідзе наперадзе іх, і ім належыць быць моцнымі, каб здабыць перамогу, і каб быць вартымі прыняць вянок славы, які ніколі не звяне, ад найвышэйшага пастара15 за належнае кіраванне і навучанне сваіх падначаленых.
    Глава 1: Супраць таго, што яны кажуць, што не трэба падпарадкавацца найвышэйшаму пантыфіку і іншым прэлатам...
    Глава2: Трактат пра статус прэлатаў: якое падпарадкаванне і павага ім належаць...
    Глава 3: Супраць тых, хто прыніжае тых, хто клапоціцца пра душы...
    Глава4: Супраць таго, што ўсе, нават міране, могуць прапаведаваць: Што яны могуць сказаць у сваю абарону і што мы мсіжам сказаць супраць іх...
    Глава 5: Што ім не дазваляецца даносіць слова Божае вернікам...
    Да таго ж, тыя, хто мае жонку, або цягне цяжар зямных клопатаў, не падыходзяць да распаўсюджвання слова Божага...
    Глава 6: Адказ на аргумент, у якім яны кажуць, як Апостал: "Мы павінны падпарадкоўвацца больш Богу, чым людзям"; таксама некаторыя іншыя прычыны...
    Глава 7: У гэтай апісаныя асобы, каго яны ўладна спакусілі, і каго не...
    Спакушаюць спачатку жанчын, а праз іх  мужчын...
    Глава 8: Супраць таго, што яны кажуць, што жанчыны могуць прапаведаваць...
    Глава 9: Супраць таго, што яны кажуць, што міласціна, пасты, правядзенне імшы і іншыя малітвы жывых не прыносяць карысці верным, якія ўжо памерлі...
    Глава 10: Супраць тых, хто абвяргае, што ёсць агонь чыстца, і хто кажа, што дух, які выйшаў з цела, ідзе напрамкі на неба ці ў пекла...
    Глава 11: Супрацьтыхасоб, якія кажуць, што перад Страшным Судомтыя самыя душы памерлых ідуць ні на неба, ні ў пекла, але застаюцца ў іншым прыстанку...
    Глава 12: Супраць тых, хто адмаўляецца маліцца ў царкве, і хто аб’яўляе, што царква не вартая свайго імені. Тут даказваецца, што царква названая менавіта так, што трэба маліцца ўнутры яе, што ёй належыць найвялікшае пакланенне. Тут таксама адказ менавіта на той аргумент тых ерэтыкоў, у якім, абапіраючыся на словы Блажэннага Стэфана, што "Найвышэйшы жыве не ў тым доме, што зроблены рукамі”, а значыць не ў царкве16.
    ІІ.ііі Лісгп біскупа П’ячэнцы ПрЬыцыя пра беЬных з Ліёна
    Зыходзячы з подпісу, ліст складзены біскупам П’ячэнцы Ардыцыем (Ardicius; у італьянскай традыцыі Ардыццоне] з ордэна канонікаў рэгулярных Святога Аўгусціна, які займаў пасаду з Іліпеня 1192 па 3 чэрвеня 1199 г. Адпаведна, ліст быў напісаны ў гэты прамежак часу.
    15 Алюзія на 1 Пятра 5:4.
    16 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 6490; Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 210213.
    228
    П. Палемічныя творы
    Непахісным калонам, якія Саламон паклапаціўся паставіць у сваім храме, міласцю Божай кіраўнікам Святой маці Царквы, ад Ардыцыя, той жа міласцю сціплага служкі царквы П’ячэнцы, каб вы аказаліся вартымі нябеснай узнагароды за вашу штодзённую працу. Калі мы імкнёмся быць пільнымі, згодна з нашым пастарскім абавязкам клапаціцца аб Божай Царкве і выратаванні душаў, то нам належыць загадзя паклапаціцца пра падзел абавязкаў, каб мы падчас кіравання не адпачывалі і не трацілі бадзёрасці, бо дакладзена нам, што статак Гасподні быў апаганены ваўчынымі ўкусамі. Адсюль вашы абавязкі гэтай паперай, замацаванай нашай сціплай пячаткай, хочам вам паведаміць пра фанабэрыстую тупасць некаторых, якую мы раней заўважылі, і што з прызнанняў некаторых [ерэтыкоў] пра сябе і праз іх адрачэнне ад памылак мы спасціглі, як можна ацаліць памылкі, ад якіх яны адракліся. Такім чынам, перад намі былі некаторыя з секты Бедных Ліёнцаў, якія, натхнёныя нябёсамі, адрынуўшы свае памылкі, падпарадкаваліся законам Рымскай Царквы і, адрокшыся ад сваёй алеепадобнай нявернасці, пасадзілі аліўкавае дрэва царквы і, згодна з прынятымі кананічнымі пастанаўленнямі, былі вернутыя да грудзей маці Сіёну. Выкрытыя ў вышэйназваных ерэтычных падманах і праклятых памылках, былі прыгавораныя да анафемы за свае справы і ад лона Святой Царквы аддзеленыя. Гэта былі тыя, пра якіх было сказана голасам нябесным: "праходзіце мора і сушу, каб прыдбаць хоць аднаго нававерца; і калі гэта здараецца, робіце яго сынам геены, двойчы горшым за вас" (Мф 23:15). Гэта яны, згодна з Апосталам, "лісьлівасьцю ды красамоўствам ачмураюць сэрцы прастадушных” (Рым 16:18), "лісьліва віжуюццаў дамы і ачмураюць жанчын” (2 Цім 3:5). Гэтатыя, пра каго б было ад пачатку пастаноўлена апосталамі: "Былі й лжэпрарокі ў народзе, як і ў вас будуць лжэнастаўнікі, якія ўвядуць згубныя ерасі, і адракаючыся ад Госпада, Які адкупіў іх, навядуць самі на сябе неўзабаўную пагібель" (2 Пят2:1). Гэта тыя, хто згодна з лекарам чалавечым "адступяцца ад веры, слухаючы духаў спакусьнікаў і вучэньняў дэманскіх" (1 Цім 4:1). Гэта той звер, які ў Апакаліпсісе "выходзіўз мора" (Апак 13:1) і чыя атрута апаганіла Святую Царкву. Гэта тыя, хто знішчаюць таінства алтара, прапаведуюць, што ўсім дазволена здзяйсняць боскія таінствы, пагардліва абвяргаюць ахвяры для вернікаў праз імшы і малітвы. Лічаць, што ніхто не можа пасля гэтага жыцця ачысціцца, і, нават будучы міранамі, прымаюць у людзей споведзі і за любое злачынства пакаянне накладаюць. Квакаюць, што ніхто не зможа сваю душу давесці да выратавання, калі толькі не пераняў іх звычкі або выступіў іх утрымальнікам або сябрам, а значыць, пра іх ведаў. Мяркуюць, што шлюб павінен быць разарваны; не баяцца выганяць святых пустэльнікаў з іх келляў і іншых манахаў з іх кляштараў; папскія дэкрэты з пагардай абвяргаюць; царкоўнымі пасадамі пагарджаюць. Прававерных дактароў названай Царквы, а менавіта Амвросія, Іераніма, Аўгусціна і ўсіх іншых не прымаюць; больш за тое, калі бачаць на іх адсылкі, пярэчаць. А яшчэ  і пра вераванне немагчыма казаць, не напоўніўшыся слязьмі  яны саманадзейна заяўляюць, што не толькі іх міранам можна спакойна здзяйсняць таінства ўшанавання Цела Гасподняга, але паведамлена, што яны саманадзейна заяўляюць тое ж самае і наконт сваіх жанчын. Паколькі яны ў шаленстве супрацьстаяць Царкве і яе статутам, мы забараняем ім казаць рэчы, якія абражаюць каталіцтва. Але калі мы даведаемся, што нехта неразважліва рве палатно тунікі Хрыстовай, то, зважаючы на боскія законы і з пашанай да каталіцкай веры, не дазваляйце гнілому чальцу заставацца сярод чальцоў здаровых, але, каб Царкву задаволіць, звярніцеся [да іх] міласціва