• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    89 Алюзія на Мф 5:6.
    90 Магчыма, маецца на ўвазе "з Францыі".
    11 У прынцыпе, магчымы і іншыя варыяцыі перакладу, але агульны сэнс вітанняў захоўваецца.
    92 Курсівам вылучаны прамыя цытаты з Бібліі.
    93 Флп 1:312.
    94 "Тымі, хто па той бок гор". У літаратуры гэта назва замацавалася за вальдэнсамі, якія жылі на поўдні Францыі  адпаведна, з іншага боку ад Альпаў, чым ламбардцы.
    95 Горад у Італіі, Ламбардыя.
    96 Пэўная пасада ў горадзе, дакладна не ідэнтыфікуецца. Уолтэр Л. Вакефілд і Осцін Патэрсан Эванс лічаць гэта ўвогуле ўласным іменем (Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 280).
    212
    I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
    што будзе больш карысна абшчыне ці што значна больш паслужыць справе міру. Гэта, як было зазначана, было адказана Ультрамантанамі наконт кіраўніцтва.
    Таксама на пытанне наша пра прызначэнне святароў, сэнс якога такі: "Падругое пытаемся мы, што вы думаеце пра пасвячэнне і як вы хочаце мець прызначэнне святароў?"  падобна так яны прынеслі адказ, што ў апісанні згаданай падманнай паперы змяшчалася: "I прызначэнне святароў, пастаяннае ці часовае, такім чынам здзяйсняюць: разам ці з нядаўна перавернутых97, ці з сяброў пастаянных, згодна з тым, што будзе больш карысна абшчыне ці што значна больш паслужыць справе міру”. I так пра святароў як мы зазначылі, было Ультрамантанамі адказана.
    На пытанне ж наша пра злучэнне працоўных (laborantium congregatio), сэнс якога такі: "Патрэцяе пытаемся мы пра тое, што, як мы чулі, Вальдэс казаў, што калі наконт усяго астатняга былі мір і згода паміж ім і італьянскімі братамі, акрамя толькі злучэнняў працоўных, якія ў тыя часы былі ў Італіі, калі, такім чынам, яны [італьянцы] з імі [злучэннямі працоўных] не расстануцца, міру з ім мець яны не маглі; ці ёсць жаданне трымацца гэтага, нічога не адымаючы і не дадаючы, або не?"  безумоўна, адказ Ультрамантанаў на гэта пытанне быў між іншым відавочна абвешчаны ў шматразова ўзгаданай падманлівай цыдулцы: "Калі якаянебудзь асоба папросіць парады ў бедных, хацеўшы застацца працаваць на зямлі, [хай] атрымае параду паводле Слова Божага і Яго закона, незалежна ад таго, захоча зямлю пакінуць [сабе] ці злучыць сябе з многімі".
    Гэтым запісам па трох раней названых пытаннях Ультрамантаныпаплечнікі Вальдэса адказалі, да слоў пра злучэнне працоўных дадаючы іншыя, пра што мы перадалі наступны адказ: "Жадаем, каб усю мякіну98, якую братыУльтрамантаны на нашых вачах італьянцам пералічылі, ці таксама іншую, калі яна ёсць, з працоўных злучэнняў выдалілі, што здзейсніўшы, мы прыніжана іх упрошвалі, пакуль адзначаных працаўнікоў абшчыны абодва таварыствы парадай і згодай да славы Божай не прызналі". I так па ўсіх трох найважнейшых прычынах, якія раней пакідалі нязгоду, мы прыйшлі да пагаднення; калі б па ўсіх іншых [пытаннях], што былі глыбока між намі і імі, мы былі згодныя, і калі б пра гэта самае чулі мы ад іх і яны ад нас, то ніякай бы нязгоды не засталося. Калі б, аднак, справамі пацвердзілі сказанае ўслых, і тое, што ў канцы той цыдулкі, што нам перадалі, абвешчана, да канца давялі! Там ёсць: "I гэтыя тры вышэйзгаданыя [прычыны], што мы пачулі ад іх, мы б хацелі іх вырашыць па волі Божай і Яго закона, проста і без перашкодаў, адрынуўшы ўсялякія спрэчкі і разважанні"99.
    Акрамя таго, на гэта яе100 пытанне адносна хрышчэння мы далі такі адказ: "Кажам мы, што ніхто, абвяргаючы з пагардай справядлівае рэальнае хрышчэнне вадой, не зможа выратавацца; мы верым, што нехрышчоныя немаўляты ніяк не выратуюцца; молім мы, каб яны ў гэта верылі і [гэта] вызналі”.
    На іншае ж яе пытанне, датычнае шлюбу, сказалі мы, адказваючы: "Верым мы, як належыць па закону, што злучаныя [ў шлюбе] акрамя як з прычыны распусты
    97 Г. зн. тых, хто нядаўна далучыўся да секты.
    98 Маецца на ўвазе "ўсе правіннасці, грахі, недахопы”. Параўн. "аддзяліць зерне ад пустазелля".
    99 Гэта відавочна цытата вышэйзгаданага ліста, таму субёктам у сказе з'яўляюцца ультрамантаны, а абёктам  ламбардцы.
    100 Цыдулы.
    I.vii Ліст праЬстаўнікоў італьянскай галіны ВальЬэнсаў Ьа сваіх братоў па веры... 213
    ці па ўзаемнай згодзе нікім не павінны быць разлучаныя; і ў гэта мы молім братоўУльтрамантанаў верыць і вызнаваць".
    3 іншага боку на пытанне братоўУльтрамантанаў, датычнае брата Томаса ці каго іншага, мы адказалі: "Мы хочам, каб, калі братыУльтрамантаны брата Томаса ці іншых з нашых таварышаў абвінавацілі, вышэйадзначаны Томас і іншыя павінны зрабіць, а мы прыняць, справаздачу паводле Бога і Яго закону; гэтыя самыя вышэйадзначаныя Ультрамантаны самі падрыхтаваліся і іншых сваіх сясцёр падрыхтавалі; і таго ж брат Томас патрабуе і просіць".
    На гэта такі быў адказ Ультрамантанаў: "На ваша пытанне пра хрышчэнне мы кажам, што мы верым, што ніхто не будзе выратаваны, калі толькі не будзе рэальна ахрышчаны ў вадзе. Кажам мы пра законны шлюб, што ён не можа быць разарваны, акрамя як па ўзаемным жаданні, або [можа] на законнай падставе скончыцца паводле таго, [як] абшчына палічыць патрэбным. Наконт таго, што было сказана пра Томаса і Яна з Францыгены101 ці пра каго іншага, хто выдалены з абшчыны па асаблівых прычынах: што паводле Бога і Яго закону задавальняе нашу абшчыну, тое наша абшчына і зробіць і прыме ад іх паводле Бога і Яго закону".
    Гэта, як зазначана, было сэнсам адказу Ультрамантанаўпаплечнікаў Вальдэса па справе хрышчэння, і шлюбу, і аддзялення Томаса ці якога іншага паплечніка нашага ад іх злучэння ці іх ад нашага па асаблівых прычынах. 3 гэтага вынікае, як мы казалі раней, што мы згодныя з папярэднім, а таксама з узаемнай споведдзю веры.
    I калі б словы іх, як было адзначана раней, мелі эфект. I да гэтага наша пытанне, сэнс якога такі: "Мы пытаемся пра якінебудзь звычай ці вераванне (credulitas) ваша, якое вы не можаце адкрыта праз Пісанне прадэманстраваць, [якое] мае Божая Царква Хрыстова і мець павінна: ці хацелі вы і гэтага трымацца і да таго ж нас прымусова падвесці, ці не?” Адказ жа іх такі, сэнс якога: "Мы гаворым, што самі гэтага не прымаем і іншых не хочам прымушаць”,  паўтараем, калі гэта іх, гэта значыць Ультрамантанаўпаплечнікаў Вальдэса, ісцінны адказ, то несумненна верым мы, і што мір цвёрды і згоду ўзаемную ўжо маем.
    А па праўдзе адказалі ці не, з Божай дапамогай дасведчаны чытач, а таксама слухач, зможа спасцігнуць з наступнага. На зробленае ж раней іх пытанне датычна смерці Вальдэса і Вівета мы адказваем, што Вальдэс і Вівет, калі яны атрымалі прабачэнне ад Бога за ўсе іх грахі і правіннасці перад смерцю, могуць быць выратаванымі. Імёны пазначаных шасці Ультрамантанаў якія рашуча (penitus) адверглі адказ, ёсць: Пётр з Рэланы і Берэнгарый з Аквавівы, якія абодва кіравалі імі па звычаях Ультрамантанаў у [гэтым] годзе, Г. з Цэрвіяна і Г. Турант, Опрант з Банату і Іуліян, якія, як мы ад іх чулі, перад саветам абшчыны іх таварыства сабраліся з такой жа колькасцю нашых братоў, імёны якіх такія: Ян з Сарнага, Тадэуш, Томас і Майфрэд, Ян Францыск і Іардан з Данье, каб паклапаціцца пра мір. Адзін з іх, я паўтаруся, натуральна ж, Пётр з Рэланы, без лішніх слоў у прысутнасці вышэйзгаданых нашых і іх братоў між іншым прамовіў: "Мы сцвярджаем, што Вальдэс знаходзіцца ў Божым раі”, дадаючы, што калі мы тое ж самае, што і ён, пра Вальдэса не прызнаём, міру з намі быць не можа.
    I гэта адно з двух, што затрымлівала нязгоду паміж намі і паплечнікамі ВальДэса; другое ж  Святая Вячэра Хрыстова (panis fraccione) ці ахвярапрынашэнне, наконт чаго погляды Ультрамантанаў, як мы чулі, мелі тры варыянты.
    101 Магчыма, маецца на ўвазе "з Францыі".
    214
    1. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
    Першы з іх той, які прадставілі некаторыя паплечнікіВальдэнсы, што існасць хлеба і віна адным толькі прамаўленнем слоў Божых ператвараецца ў Цела і Кроў Хрыста, дадаючы: "Мы надаем дабрадзейнасць не людзям, а словам Божым”. Гэтаму проціпастаўлена, што калі толькі прамаўленнем слоў Божых хлеб і віно перамяняюць [сваю] існасць на Цела і Кроў Хрыста, то з гэтага вынікае, што хто б ні прамовіў словы Божыя над хлебам і віном, ці яўрэй, ці язычнік, пасля прамаўлення гэтага выразу створаць Цела і Кроў Хрыста; казаць такое  бясспрэчны грэх, які ніколі не можа быць прыняты як дакладны пункт погляду ці таксама меркаванне. Але, з іншага боку, некаторыя спрабавалі вышэйсказанае падтрымаць, прыводзячы ў якасці доказу гэты выраз Апостала: "бо асьвячаецца словам Божым і малітваю" (1 Цім4:5). Мы адказалі, што Апостал у гэтым [выразе] тую памылку не даказвае, а, наадварот, абвяргае і разладжвае, бо датычна ежы  а не ахвяры! Апостал, кажучы вышэйадзначаную фразу, не толькі выкарыстоўвае слова Божае, але і дадае малітву. Падыходзіць жа малітва да асвячэння або не  будзе зразумела, з Божае ласкі, далей з наступнага.
    Другі погляд паплечнікаў Вальдэса наконт праламлення хлеба такі: "Ніхто не можа хрысціць, калі не ў стане Цела Хрыстова сатварыць”. [Вось] тыя кароткія пярэчанні, якія павінны былі быць выказаны на такое палажэнне: ці Цела Хрыстова можа быць зроблена не толькі міранамі ці злодзеямі, але і жанчынамі, а таксама блудніцамі, ці ўвогуле ніхто ніколі не будзе ахрышчаны імі. Падругое: відавочна, што ці міранамі Цела Хрыстова робіцца, ці таксама ніхто не можа быць ахрышчаны імі  таксама супраць споведзі веры тых, хто, як мы казалі вышэй, перад усёй Вальдэнскай абшчынай разам, каб мір бачыць, сабраліся: "Паколькі наконт праламлення хлеба ў рэшце рэшт прызнана намі, што гэта таінства не можа здзяйсняцца ні міранамі, ні жанчынамі, а толькі святарамі"102.
    Яны таксама казалі, што ніхто, ні харошы чалавек, ні дрэнны, а толькі той, хто ёсць Бог і чалавек, гэта значыць Хрыстос, можа бачна перамяняць існасць хлеба і віна на Цела і Кроў Хрыстову; і датычна гэтага трэцяга пытання зза гэтага адказу іх пра таінствы мы з імі мелі згоду.
    3 тым жа, што яны дадалі, што малітва распусніка ці кагонебудзь злога, таго, хто збочыў са шляху сапраўднага, Госпадам чуюцца і прымаюцца, мы не згодны103.
    Таксама [тое], што Гасподзь не прымае імшаў злодзеяў і не слухае іх малітвы, з наступнага абсалютна зразумела104.
    He толькі гэты запіс, але і многія іншыя доказы, якімі мы прызналі вышэйадзначаныя Вальдэнскія погляды абвергнутымі, мы чыталі ў Божым Пісанні. Калі ж хто сапраўды хацеў бы запярэчыць: "Старажытнае мінула, цяперусё новае”1^.