Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
77 PL 214:698699.
78 PL 214:793796; Modestin, "Western Germany Including Strasbourg,” 184185.
79 Аўтарства Грыгорыя Вялікага.
20S
I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
каў80, хто да іх падобны, хто да іх не прыслухоўваецца, і яны лічаць чужымі тых, хто вушы і душы да іх не схіляе; калі ж хтонебудзь з прыходскіх святароў захоча супраць іх выступіць з абвінавачаннямі, яны яму адкрыта супрацьстаяць, лязгаючы доказамі, выхапленымі з Пісання, што іх ніхто не павінен забараняць. Таксама некаторыя з іх пагарджаюць прастатой сваіх святароў; і калі тыя [святары] прамаўляюць ім [ерэтыкам] выратавальныя словы, то мармычуць сабе пад нос, што маюць лепшыя [словы] ў сваіх кнігах і могуць вытлумачыць іх больш дакладна.
Хоць і не забаронена жаданне вывучаць Боскае Пісанне і, згодна з ім жа, старанне яго распаўсюджваць, і нават пажадана, але тут належыць запярэчыць, што яны праводзяць гэта ў сваіх таемных сходках і ўзурпуюць права пропаведзі, прастаты святароў пазбягаюць, і абвяргаюць стасункі з тымі, хто гэтага не прытрымліваецца81.
Да абатаў Сіто, МарымонЬа і Ла Крэт
Таму самаму біскупу Меца і яго капітулу мы аддалі загад, каб старанна шукаў праўду, хто выканаў гэтыя пераклады, з якой мэтай ён гэта зрабіў якая вера карыстальнікаў [гэтых перакладаў], чаму яны вучаць; ці схіляюцца яны да павагі Апостальскага Прастола і ці ўсхваляюць Каталіцкую Царкву; такім чынам наконт гэтых і іншых пытанняў якія неабходна даследаваць, каб выявіць усю праўду, гэтым лістом дакладна праінструктавана, бо нам належыць разумець больш поўна і ўсеабдымна, што трэба з гэтым рабіць. Таксама той біскуп у сваіх лістах да нас паведаміў, што некаторыя з тых, каго ён асабліва адзначыў у папярэдне адасланых лістах, адмаўляюцца падпарадкоўвацца Апостальскаму Прастолу; некаторыя з іх цішком, некаторыя ж публічна кажуць, што належыць падпарадкоўвацца толькі Богу82.
I .v.b Цэзарый з Гайстарбаха. Дьіялог пра цубы
Цэзарый (Caesarii Heisterbacensis) быў прыёрам цыстэрцыянскага кляштара ў Гайстарбаху (ля Кёльна). Напісаў некалькі твораў на лаціне, у тым ліку "Дыялог пра цуды” (Dialogus miraculorum) (12201221 гг.). Гэта зборнік пра 746 розных незвычайных падзеяў і з'яваў, пра якія аўтар чуў або быў сведкам. У адным з дыялогаў ідзе гаворка пра вальдэнсаў у Мецы.
Глава XX: Пра ерась ВальЬэнсаў у гораЬзе Мецы.
Некалькі гадоў таму падчас кіравання біскупа Бертрама, чалавека шырока адукаванага, паўстала ерась Вальдэнсаў (Valdosiana) у горадзе Мецы, і вось якім чынам. Калі гэты першасвятар у адзін са святочных дзён прапаведаваў у царкве перад народам, ён, заўважыўшы, што ў натоўпе знаходзяцца два служкі Д’ябла, сказаў: Бачу сярод вас пасланцаў Д’ябла. Гэта і былі яны, на якіх указаў яго палец, якія мне прадставіліся ў Манпелье сярод ерасяў асуджаных і выгнаных. Яны жорстка адказалі біскупу, будучы ў суправаджэнні аднаго шкаляра, які дурнавата брахаў супраць яго, як сабака, правакуючы яго на пакаранне. Выйшаўшы з царквы, яны сабралі вакол сябе мноства людзей і пачалі памылкі свае прапаведаваць.
80 "Consortium" тых, хто мае з імі аднолькавы лёс.
81 PL 214:695.
82 PL 214:794795; Modestin, "Western Germany Including Strasbourg," 184185.
I.vi Пртыкулы веры страсбургскіх ВальЬэнсаў
209
Некаторыя з клірыкаў сказалі ім: Спадарства, ці не пра вас сказаў Апостал: "I як прапаведаваць, калі ня будзе пасланых?” (Рым 10:15) Мы хочам даведацца, хто вас паслаў гэта прапаведаваць; адказалі яны: Дух. Бо біскуп не мог прымусіць іх зза нейкага з уплывовых гараджанаў, хто спрыяў ім з нянавісці да біскупа і каго аднойчы выгналі з царквы зза нейкага памерлага родзічаліхвяра83. Насамрэч жа яны былі пасланыя падманным духам, якому моляцца ерэтыкіВальдэнсы, так названыя ў гонар аднаго з іх, якія ў тым жа горадзе былі пасееныя і яшчэ цалкам не знішчаныя84.
I.vi Нртыкулы веры страсбургскіх ВальЬэнсаў
Гэта ўрывак з твора страсбургскага архітэктара Даніэля Спэкліна (памёр у 1589 г.). Ён згадваў, што бачыў "у трох старых кнігах" звесткі пра існаванне ў Страсбургу каля 1212 г. прыкладна 500 вальдэнсаў абодвух полаў, сярод якіх было нямала можных гараджанаў гарадскога кіраўніцтва, манахаў і простага люду. Таксама ён узгадвае пра існаванне каля 300 артыкулаў веры. Іх кіраўніка звалі Ян, і яго супляменнікі жылі не толькі ў Эльзацы, але і ў Германіі, Багеміі, Швейцарыі і Італіі. У іх было два іншыя кіраўнікі, у Багеміі і Італіі, але самы галоўны знаходзіўся ў Мілане, ён акумуляваў грошы, сабраныя з вернікаў размяркоўваў іх сярод бедных і накіроўваў вандроўных прапаведнікаў.
Вальдэнсы адмаўляюць сказанае святымі, і на ўсё выдумляюць супярэчанні ў сваёй секце. I яны, а менавіта Вальдэнсы, выдумляюць сваіх дактароў, аднак на гэтым яны не спыняюцца, і ў сваіх памылках на тры часткі падзяліліся і такім чынам ніяк не могуць заснаваць сваю Царкву, бо Царква павінна быць адзінай, як і вера павінна быць адна, а не шмат85. Такім чынам, гэтыя Вальдэнсы стварылі монстра, трохгаловага па сваёй прыродзе, які, як кажуць, створаны з адзіным целам, аднак мае тры галавы; адныя называюцца сваімі ерэсіярхамі рымлянамі (Romani), іншыя п'емонцамі (Pedemontani), іншыя немцамі (Allemani), і адзін над адным яны не маюць судовай ці выканаўчай улады, і да сказанага іншым не прыслухоўваюцца.
Пасля жорсткага пераследу біскупа адрачыся ад веры не захацелі 80 чалавек, сярод якіх 23 жанчыны, некаторыя з іх знатныя, 12 службовых асоб і сам Ян. Яны былі прыгавораныя да спалення на вогнішчы, але перад гэтым ім былі зачытаныя 17 найбольш страшных з пункту гледжання Царквы памылак:
1. Адмаўленне пакланення іконам;
2. Адмаўлення малітваў да Дзевы Марыі і дапамогі святых;
83 Ліхвярства не абавязкова абазначала прафесійнае "даванне грошай пад працэнты”. У тыя часы абвінавачванне ў ліхвярстве агулам дадавалася да спісу "грахоў" ворагаў Царквы. Падрабязней гл. Clement Lenoble, "L’economie des heretiques: note sur le rapprochement entre usure et heresie," in Aux marges de I’heresie. Inventions, formes et usages polemiques de l'accusation d'heresieau Moyen Age (Rennes: Presses universitaires de Rennes, 2017), pp. 111152,129.
84 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 25.
85 Таму, мяркуюць аўтары выдання крыніцы, звесткі пра падзел на тры часткі могуць быць не фактам, а спробай даказаць марнасць апеляцый да адзінай царквы. Апеляцыя да падзеленасці ерэтычнага руху магла быць проста палемічным прыёмам для аргументацыі немагчымасці ерэтыкоў быць "сапраўднай царквой". Падрабязней Sackville, Heresy, 3336.
210
I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
3. Адмаўленне цэлібату святароў;
4 Адмаўленне пастоў;
5. Адмаўленне прыватнай споведзі;
6. Неіснаванне чыстца;
7. 3 гэтага вынікае бессэнсоўнасць добрых спраў на карысць мёртвых;
8. Бессэнсоўнасць добрых спраў86;
9 Бессэнсоўнасць святых пасадаў;
10. Адмаўленне Папскіх прэрагатываў;
Ц. Адмаўленне таінстваў;
(2. Данатызм;
13. Хрышчэнне можа праводзіцца слінай замест алею;
14 Прычасце і хлебам, і віном;
15. Беднасць як імітацыя Хрыста;
16. Начныя сходы;
17. Адпушчэнне грахоў не трэба, бо Хрыстос ужо памёр для гэтага на крыжы і прыняў усё на сябе87.
Lvii Ліст прабстаўнікоў італьянскай галіны ВальЬэнсаў Ьа сваіх братоў па веры з Германіі або Пўстрыі
Гэты ліст (яго лацінская назва Rescriptum heresiarcharum Lombardiae ad Leonistas in Alamania88), напісаны каля 1235 г. Знойдзены ён быў у некалькіх манускрыптах у Мюнхене і Вене, і як вынік мае некалькі варыянтаў назвы: «Рэскрыпт ерэсіярхаў Ламбардыі да ерэтыкоў Алеманіі/бедных з Ліёна, якія ёсць у Алеманіі/Рункарыяў». Таксама у яго спісах ёсць некаторыя розначытанні тэксту, якія датычацца ў асноўным займеннікаў, прыназоўнікаў і формаў дзеяслова і не нясуць сэнсавай нагрузкі. У дакуменце апісваецца сустрэча паміж італьянскай/ламбардскай галіной Вальдэнсаў з іх французскімі/ультрамантанскімі (у даслоўным перакладзе "тыя, якія за гарамі”) адзінаверцамі, якая прайшла ў 1218 г. у Бергама (Ламбардыя).
Гэтая сустрэча была выклікана неабходнасцю (у крыніцы жаданнем) усталяваць мір і гармонію паміж абедзвюма групамі. Ламбардцы, як неаднаразова падкрэсліваецца ў пасланні, настойліва імкнуліся да замірэння, якое не было дасягнута зза памылак (з пункту гледжання ламбардцаў) веравучэння ультрамантанаў. 3 іншага боку, пазіцыя ультрамантанаў таксама была дастаткова жорсткай, так што іх імкненне да замірэння выклікае вялікі сумнеў.
На падставе гэтага ліста (адраса і пераліку "аўтараў") можна акрэсліць геаграфію пашырэння секты, яе палавы склад і ўнутраную структуру. Праз разгляд прычын разрыву можна зрабіць высновы пра найбольш актуальныя пы
86 Таго, што робіцца для выратавання душы: дапамога бедным, міласціна etc.
87 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 4749. Цалкам магчыма, што аўтар блытаў памылкі старажытных Вальдэнсаў са сваімі сучаснікамі пратэстантамі або іншымі сярэднявечнымі ерэтыкамі катарамі ці ортлібанамі. Modestin, "Western Germany Including Strasbourg,” 186.
88 Тэрыторыя сучаснай Аўстрыі або Германіі. Увогуле гэтую назву дакументу надалі даследчыкі XIX ст., але яна замацавалася ў навуковай літаратуры.
I.vii Лісгп праЬстаўнікоў італьянскай галіны ВальЬэнсаў Ьа сваіх братоў па веры... 211
танні веравучэння; але нельга сказаць, што маецца ўяўленне пра дагматыку РУху ў цэлым: пытанні, па якіх погляды "французскай” і "італьянскай” галін супадалі, застаюцца паза рамкамі ліста.
У гонар Айца і Сына і Святога Духа, амінь. Ота з Рамецэла (Ramezello), Божай міласцю пабрацім тых, хто бязвінна церпіць89, Ян з Сарнага (Sarnago), Тадэус Марак (Marinus), Г. з Папіі (Раріа), Ф. з Леганіа (Leganio/Lignanio), Г. з Мальтразіа (Moltrasio/Moltasio), I. з Муціны (Mutina), Ян Францыск90, Іардан з Донье (Dogno), Бонан, а таксама Томас, любым братам і сёстрам у Хрысце, сябрам і сяброўкам, якія набожна жывуць за Альпамі ў праўдзівым вітанні [або ў выратавальнай ісціне], зычым здароўя91 і сведчым вечную любоў.
Чуйнай і клапатлівай душы важна, каб шкоднае было пакінута, падзенне пазбегнута, чыстае падтрымлівалася, сапраўднае было ўспрынята. “Дзякуемп Богу нашаму кожны раз, як згадваем вас, заўсёды ў кожнай малітве нашай за ўсіх вас з радасьцю молячыся, за вашудзелу зьвеставаньні зь перійага дня ажно да сёньня, упэўненыя, што той, хто пачаўу вас добрую дзею, будзе завяршаць яе да дня Ісуса Хрыста, як і трэба нам думаць пра ўсіх вас, бо мы маем васу сэрцы, іў абароне іў сьцьверджаньні зьвеставаньня, васусіх, як супольнікаў маіху мілаце. Бог сьведка, што мы любімусіх васлюбоўю ІсусаХрыста; і молімся за тое, каблюбоў вашаяшчэ больш узрастала ў спазнаньні і ўсякім досьведзе, каб, спазнаючы лепшае, вы былі чыстыя і неспатыкнёныяў дзень Хрыста, поўныя пладоў праведнасьці празь Ісуса Хрыста, на славу і хвалу Божую. Жадаем, браты, каб вы ведалі"43 пра спрэчкі, якія ўжо даўно пастаянна адбываюцца паміж намі і Ультрамантанамі (ultramontanos)94, якія называюцца паплечнікамі Вальдэса (Valdesii), з якімі мы ў рэшце рэшт пасля шматлікіх пошукаў змаглі разам сабрацца ў год ад нараджэння Хрыста 1218 месяц травень побач з горадам Бергамам95. Перш за ўсё, такім чынам, да іх наша пытанне пра кіраўніцтва (preponimento), сэнс якога такі: "Пра тое перш за ўсё мы пытаемся ў вас, братыУльтрамантаны, што, як мы чулі, Вальдэс казаў, што ён не хоча, каб іншы ў абшчыне Ультрамантанскай ці італьянскай (ytalici) між братоў меў перавагу ні пры жыцці, ні пасля смерці; ці ёсць жаданне трымацца гэтага, нічога не адымаючы і не дадаючы, або не?” так яны паднеслі адказ у апісанні той жа лжывай паперы ў канцы, якую масарый96 горада Вероны перадаў, дзе абвясціў: "I разам выбіраць старшыняў (praepositus) або кіраўнікоў (rector)", у падначаленні якім мы б спасцігалі [ісціну] проста і без перашкодаў; што абшчыны наша і іх [Ультрамантанаў], аб’яднаныя ў адно, як сказана, выбіраюць разам пажыццёвых старшыняў (praepositosa eternaliter) ці часовых кіраўнікоў (rectores ad tempo) згодна з тым,