• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Альфонс, Божай міласцю кароль Арагонскі, граф Барселонскі, маркіз Праванскі, усім архібіскупам, біскупам і іншым царкоўным прэлатам у каралеўстве, графам, віконтам, рыцарам і ўсім людзям у каралеўстве, каб вы ў рамках сваіх уладных паўнамоцтваў выказвалі павагу да дабрабыту і цэласнасці хрысціянскай рэлігіі. Паколькі Бог хоча, каб мы абаранялі свой народ варта і справядліва, то мы кіруем людзьмі з бесперапынным клопатам пра выратаванне і абарону гэтага народу. Таму, беручы ў прыклад нашых папярэднікаў і падпарадкоўваючыся кананічнаму праву, якія прадпісваюць ерэтыкоў адолець перад вачыма Бога і ўсіх католікаў, усюды асуджаць, а таксама пераследаваць: а менавіта Вальдэнсаў, або суботнікаў (insabbatati)65, якія самі сябе называюць іншым іменем  бедныя з Діёна, а таксама ўсіх іншых ерэтыкоў, якіх лікам не злічыць, адлучаных Святой Царквой, а таксама ўсяго нашага каралеўства, мы рэкамендуем усім надзеленым уладай не даць выслізнуць і ўцячы ўсім ворагам Крыжа Хрыстова, тым, хто апаганьвае хрысціянскую рэлігію, ворагам нашым і людзей каралеўства.
    Такім чынам, ад гэтага дня і надалей, калі хтонебудзь з вышэйназваных Вальдэнсаў, суботнікаў і любых іншых ерэтыкоў, якіх бы тое не было заняткаў, у доме сваім будзе прымаць, або іх пагібельныя пропаведзі ў якімнебудзь месцы слухаць, ці свой хлеб ці якуюнебудзь іншую паслугу ім шчодра аказваць, то спазнае на сабе, што такое быць ахвярай гневу ўсемагутнага Бога і нашага, то маёмасць яго без патуранняў канфіскуйце, так, як караецца вінаваты ў злачыннай абразе караля. I мы загадваем гэты наш эдыкт і вечнае пастанаўленне ўсім абшчынам, замкам і гарадам нашага каралеўства і валадарства, а таксама ва ўсіх землях пад нашай уладай чытаць па нядзелях, і біскупы ці іншыя царкоўныя кіраўнікі, а таксама намеснікі, байлі, суддзі, часовыя суддзі, начальнікі і ўсе людзі павінны пільна [яго] трымацца і запісваць усіх парушальнікаў прадпісанага пакарання.
    Трэба таксама адзначыць, бо калі якой асобе, знатнай ці нязнатнай, становіцца вядома пра якіянебудзь шматразовыя названыя нягоднасці, якія паводле нашага эдыкта вы павінны ўстанавіць ужо за тры дні, у якімнебудзь рэгіёне нашага каралеўства [гэта асоба] знайшла тых, хто не ўцякае прама адразу, але ўпарта затрымліваецца і няспешна прагульваецца, то няхай не баіцца, што такім чынам стане ахвярай ніякага іншага пакарання за любое зло, ганьбу ці цяжар, за выключэннем усяго толькі смяротнага пакарання або адсякання часткі цела, што ім [ерэтыкам, якія не ўцякаюць] прычыніць, але яна [гэта асоба] будзе мілай і прыемнай у вачах нашых і спазнае на сабе, што заслужыла больш нашай міласці. Даём таксама тым нягоднікам перамір'е (хоць яно можа падацца нейкім чынам супраць належнага і супраць логікі) ажно да наступнага пасля Свята Усіх Святых дня, яны або хай пакінуць нашу зямлю, або хай пачнуць рыхтавацца да ад’езду,
    64 Smith, "The Early Waldenses," 79.
    65 Або "неабутыя".
    l.iv ЗаканаЬаўчыя Ьакументы
    205
    інакш яны, распранутыя, будуць падлягаць збіццю, пакаранню бізунамі і іншаму ганебнаму абыходжанню66.
    I.i	v.c ЭЬыкт караля Прагонскага ПеЬра П аЬ 1197 г.
    У 1197 г. вышэйцытаваны эдыкт перавыдаў са сваімі дапаўненнямі спадкаемца Альфонса, Педра 11, і пацвердзіў на Саборы ў Жыроне ў лютым 1198 г. (пасля паўторнага візіту таго самага легата).
    Новым тэрмінам для ерэтыкоў пакінуцьтэрыторыю стаў Вялікдзень 1198 г. Паколькі фінансавая сітуацыя новага караля была больш нестабільнай, то ў дакуменце падрабязней апісаны механізм канфіскацыі: дзве траціны на карысць кароны і адна  на карысць асобы, якая ерэтыка выкрыла. Таксама былі прапісаныя штрафы для тых, хто не дапаможа службовым асобам у дзеяннях супраць ерэтыкоў, і самім службовым асобам67.
    Пачынаючы новае кіраванне, Педра, Кароль Арагонскі, сын Альфонса, у 1197 годзе ў Жыроне выдаў пастанаўленне, якое, прыстасоўваючыся да канонаў свяшчэннай Рымскай Царквы, якія вызначылі з Божай дапамогай, што ерэтыкі мусяць быць выключаныя, асуджаныя і падвяргацца пераследу, а менавіта Вальдэнсы, якія на народнай мове называюцца суботнікі, або бедныя з Ліёна, і ўсе іншыя ерэтыкі, сваёй каралеўскай уладай загадаў [ім] з’ехаць, каралеўскім міністрам пракантраляваць, каб ім загадалі з’ехаць да Вялікай Нядзелі, інакш да пакарання канфіскацыі маёмасці і спалення цела дадасца такое ж пакаранне тым міністрам, якія нядбала да справы паставіліся68.
    I.i	v.d Cmamym біскупа Гі з Палестрыны, папскага легата ў Бельгіі, ab 1202 г.
    У гэтым дакуменце згадваецца пераклад Бібліі на "народную" мову. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра дзейнасць не вальдэнсаў а першых бегінак.
    Усе кнігі Святога Пісання, напісаныя параманску або патэўтонску, павінны быць перададзеныя ў рукі біскупа69, і ён верне тыя, якія палічыць патрэбным вярнуць70.
    I.i	v.e ЗгаЬка пра Ьыспут, які аЬбыўся ў Каркасоне ў 1203 г.
    Паміж легатамі Святога Прастола Арнальдам і Пятром, біскупам Каркасона Радульфам і каралём Педра Арагонскім з аднаго боку і некаторымі Вальдэнсамі з другога...71
    66 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 9193.
    67 Smith, "The Early Waldenses," 80.
    68 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,9394.
    69 Маецца на ўвазе Уг, біскуп Льежа.
    70 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1, 120.
    71 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,125.
    206
    1. Першыя Ьакументы па гісторьіі вальЬэнсаў
    I.i	v.f Урыўкі з лістоў Папы Рымскага Тнакенція Ш ab 1206 г.
    Ьа паЬэста і консулаў Фаэнцы і Эмільі
    ... каб з вашага горада былі выгнаныя ерэтыкі, якія называюцца бедныя з Ліёна, а таксама патарэны ці любыя іншыя секты схізматыкаў.
    ... каб з вашага горада былі прыбраныя прыніжаныя бедныя з Ліёна ці любыя сектанты ерэтычнай заганнасці72.
    I.i	v.g Саборная пастанова ab 1208 г. ПЬона, біскупа Парыжа
    Невядома, ці мае яна дачыненне да вальдызму, бо іншых сведчанняў іх прысутнасці ў Парыжы не знойдзена. Фрагмент прыведзены для ілюстрацыі шырокай актуальнасці спрэчкі пра мірскую пропаведзьу пачатку XIII ст.
    ... святарам строга забаронена дазваляць прапаведаваць камунебудзь невядомаму або неадукаванаму, а таксама паза царквой, ці то на вуліцах, ці то на плошчах, ці то ў якіх іншых месцах іх парафій: і няхай святары часцей навучаюць у дні нядзельныя, і стрымліваюць сваіх прыхаджанаў пад пагрозай адлучэння, каб яны не слухалі такіх людзей зза небяспекі ерасі і памылак, якія тыя сеюць73.
    I.i	v.h Пастанова імператара Свяшчэннай Рымскай Тмперыі Ртона TD супраць Шурынскіх ВальЬэнсаў ab 25 сакавіка 1210 г.
    Першае сведчанне пра вальдэнсаў у Турынскай дыяцэзіі.
    Атон, Божай міласцю Аўгусцейшы Імператар Рымскі, свайму ўлюбёнаму сыну біскупу турынскаму сваю міласць і добрую волю.
    Шырока прасціраецца Божая спагадлівасць, якая выявіла бязбожныя ўдары памылкамі па ісціне веры сваіх верных. Шчыры жыве ў веры, хто ж не верыць, неадкладна будзе асуджаны. Такім чынам мы, хто дзякуючы веры не атрымлівае імператарскія [правы] дарма, усіх тых, хто верыць няправільна, хто спрабуе ў нашай імперыі патушыць святло каталіцкай веры ерэтычнымі заганамі, хочам сурова пакараць і ад абшчыны верных па ўсёй імперыі дакладна аддзяліць; асабліва дасылаючы табе ўладу каб ты выгнаў імперскай уладай з усяго Турынскага біскупства ерэтыкоў Вальдэнсаў і ўсіх тых, хто ў Турынскай дыяцэзіі сее пустазелле падману ці каталіцкую веру атакуе якімінебудзь памылкамі ці заганным вучэннем. Таксама мы пацвярджаем табе ўсемагчымыя свабоды, правы і паўнату ўлады, каб ты Турынскае біскупства праветрыў сваімі стараннымі клопатамі і ачысціў ад усіх заганаў, якія супярэчаць каталіцкай веры74.
    I.i	v.i Пінерольскі cmamym
    Выдадзены не раней за 1220 г. прыёрам абацтва Святой Марыі на карысць графа Томаса I Савойскага. Між іншым, ён дазваляў:
    72 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,126.
    73 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,128.
    74 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,141142.
    I.v ПнтывальЬэнскі прайэс у Мецы ў 1199 г.
    207
    ... што калі якінебудзь мужчына ці жанчына свядома дадуць прытулак якомунебудзь Вальдэнсу ці вальдэнцы на тэрыторыі, падначаленай Пінерола, будзе пакараны штрафам 10 солідаў за кожны раз, калі будзе даваць прытулак75.
    I.i	v.k Cmamym імператара Свяшчэннай Рьімскай Імперыі ФрыЬрыха П супраць срэтыкоў
    Выдадзены 22 лістапада 1220 г. у якасці падзякі Папу Ганорыю III за каранацыю. Максімальна пашыраў правы Царквы. Паўтараў антыерэтычныя пастановы Веронскага Сабора 1184 г. і IV Латэранскага 1215 г. Прыведзены ўрывак з главы 6.
    Катараў, патарэнаў, леаністаў, спераністаў, арнальдыстаў, абрэзаных і ўсіх ерэтыкоў абодвух полаў, без адрозненняў па імені, мы навечна пазбаўляем гонару і даверу, а таксама загадваем нашай дзяржаўнай уладай, разлічваючы, каб маёмасць, канфіскаваная ў такіх асоб, да іх пасля не вярталася, а таксама каб іх дзеці не маглі ўступіць у спадчынныя правы, бо нашмат горш абразіць спрадвечную ўладу, чым часовую...76
    I	.v ЛнтывальЬэнскі працэс у Мецы ў 1199 г.
    I	.v.a Вытрымкі з булаў Папы Рымскага Тнакенція ТП у Мец
    У 1199 г. Папа Інакенцій III атрымаў ад біскупа Бертрама звесткі пра мужчын і жанчын, якія чыталі пераклады свяшчэнных кніг I зневажалі святароў на таемных сходах (дакумент не захаваўся]. 12 ліпеня ён запытаў больш падрабязнасцяў (хто рабіў гэтыя пераклады, з якой мэтай, у чым іх вучэнне і г.д.)77, але, не атрымаўшы адказу 9 снежня накіраваў для высвятлення абставінаў трох цыстэрцыянцаўабатаў: Сіто, Марымонда і Ла Крэт78.
    Ніжэй прыведзены вытрымкі з гэтых лістоў.
    Да ўсіх вернікаў ropaba і біскупства Меца
    Наш паважаны брат біскуп Меца ахвотна паведаміў нам такім чынам, што вялікая колькасць міран і жанчын, як у біскупстве, так і ў самім горадзе Мецы, пераклала сабе на гальскую мову з Пісання Евангеллі, Пасланні Апостала Паўла, Псалтыр, каментары на Ёва79 і многія іншыя кнігі, і з гэтымі перакладамі міране і жанчыны настолькі смела, але не настолькі асцярожна, саманадзейна маюць намер, каб на сваіх таемных сходках вырыгваць іх [пераклады] паміж сабой, і адзін аднаму па чарзе прапаведаваць: яны не змешваюцца, а таксама адвяргаюць тых супляменні
    75 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,1819.
    76 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,1920.