Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Аляксандра Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
124 1 Кар 13:11.
125 Маецца на ўвазе "да сваёй смерці".
126 Дзн 5:29.
127 Паводле Гал 2:4.
128 Паводле Дзн 10 і 11:118.
129 Паводле Лк 14:35.
130 У Вульгаце 118.
131 У Вульгаце 18.
132 2 Кар 13:13.
133 Patschovsky and Selge, Quellen, 2043.
218
1. Першыя Ьакцменты па гісторыі вальЬэнсаў
Lviii Хронікі
I .viii.a Лаонская хроніка
"Універсальная ананімная Лаонская хроніка” (Chronicon universale anonymi Laudunensis] была напісаная ў першай палове ХШ ст. у прэманстранцкім кляштары ўЛаоне (ля Рэймса]. Ананімны аўтар, верагодна, меў англійскае паходжанне. Падзеі, якія датычацца 11691219 гг., апісаныя больш падрабязна і, пэўна, супадаюць з часам свядомага жыцця аўтара.
Усё яшчэ працягваўся 1173 г. ад Яго Увасаблення, быў у Ліёне гараджанін, якога звалі Вальдэс (Valdesius], які зза празмерных прыбыткаў назапасіў вялікія грошы. У адзін з дзён нядзельных ён, калі ўбачыў натоўп, які сабраўся вакол блазна, накіраваўся да яго, і яго [блазна] словы моцна ўразілі яго [Вальдэса], і ён адвёў яго ў свой дом, і там пастараўся ўважліва яго выслухаць. Гэта была тая частка яго аповеду, у якой святы Алексій знайшоў свой дабраславенны спакой у доме свайго бацькі. Назаўтра раніцай вышэйзгаданы гараджанін паспяшаўся атрымаць параду для сваёй душы ў школе тэалогіі; і запытаўся ён у настаўніка: многія шляхі вядуць да Бога, які ж з іх больш пэўны і дасканалы? I настаўнік адказаў словамі боскімі: "калі хочаш дасканалым быць, ідзі, прадай маёмасць тваю і раздай убогім" (Мф 19:21]. I сышоў ад сваёй жонкі, і даў ёй выбар, што яна хоча пакінуць сабе рухомага і нерухомага з таго, што ён меў на землях і водах, лясах і лугах, у даходных дамах, вінаградніках, а таксама млынах і хлебапякарнях. Тая, відавочна моцна засмучаная, што гэта трэба рабіць, абрала з нерухомага. Гэта ж дзейсна і для рухомага: калі штонебудзь ад кагонебудзь несправядліва займеў, вярнуў. Вялікую частку грошай заплаціў за дзвюх сваіх маленькіх дачок, якіх, у абыход іх маці, аддаў у кляштар Фантаўро; большую ж частку маёмасці патраціў на карысць бедных. Бо па ўсёй Галіі і Германіі лютаваў тады найстрашнейшы голад134. Згаданы ж гараджанін Вальдэс (Valdesius] тры разы на тыдзень ад Пяцідзясятніцы [25 мая] да свята паланення Св. Пятра [1 жніўня] раздаваў усім, хто да яго прыходзіў, хлеб і мясныя стравы. У дзень Успення Дзевы Марыі [15 жніўня], калі ўсе яго грошы па частачках былі раздадзены сярод бедных, ён усклікнуў, кажучы: "Ніхто не можа служыць двум гаспадарам: Богу і мамоне!” (Мф 6:24], Тады збегліся гараджане і вырашылі, што ён звар’яцеў; і ўзышоў ён на высокае месца, і сказаў: "0 грамадзяне і сябры мае! На самой справе я не хворы, як вы думаеце, гэта помста мне ад ворагаў маіх, якія хацелі прымусіць мяне служыць ім, і каб я больш цаніў грошы, чым Бога, і больш служыў стварэнням, чым Творцу. Я ведаю, што многія асудзяць мяне, быццам бы я ўсё гэта зрабіў на публіку; але зрабіў я гэта для сябе і для вас, хто пераследуе мяне: для сябе, бо калі ў мяне ўбачаць найдалей грошы ў маёмасці, скажыце мне, што я вар’ят; але і для вас часткова зрабіў я гэта, каб навучыць вас ускладаць надзеі на Бога, а не спадзявацца на багацце”. На наступны дзень, выйшаўшы з царквы, ён звярнуўся да нейкага грамадзяніна са свайго былога атачэння з просьбай падаць яму на ежу ў імя Божае. Той адвёў яго ў свой дом і сказаў: "Пакуль я жывы, у цябе будзе ўсё неабходнае”. Калі гэты выпадак дай
134 Пётр Білер прыводзіць сведчанні іншых даследчыкаў, што голад меў месца насамрэч на два гады пазней, у 11751177 гг„ хутчэй за ўсё, у 1176м. Biller, "Helping the Poor and Healing the Sick,” 423424.
I.viii Хронікі
219
шоў да ведама яго жонкі, яна была не проста крыху засмучана, але як быццам бы звар’яцела і пабегла да архібіскупа горада; і скардзілася яму, што, як вядома, муж яе міласціну ад усіх, акрамя яе, прымае, і ўсё гэта яна расказала ў прысутнасці Яго Міласці ў слязах. Тады загадам Яго Міласці яго прывялі як госця ў прысутнасці Яго Міласці. Жанчына працягнула свайму мужу хлеб і сказала: "Ці не будзе лепш, о чалавек, калі я праз міласціну сваю выкуплю свае грахі, а не чужынцы?” I з таго часу загадам архібіскупа яму не дазвалялася ва ўсім горадзе прымаць ежу ад кагонебудзь, акрамя жонкі...
1177 г.
Вальдэс, ліёнскі гараджанін, пра якога мы казалі раней, даў зарок Богу, які на нябёсах, што на працягу ўсяго свайго жыцця не будзе валодаць ні золатам, ні срэбрам, не будзе клапаціцца пра заўтрашні дзень, і ў яго ўчынкаў пачалі з’яўляцца прыхільнікі, якія прытрымліваліся яго прыкладу, усю сваю маёмасць раздалі бедным і сталі настаўнікамі добраахвотнай беднасці. I пачалі яны паступова, як публічна, так і прыватна, настаўляць і спавядаць свае грахі і чужыя.
1179 г.
Латэранскі сабор быў сабраны Папам Аляксандрам, гэтага імені Трэцім ... Гэты сабор асудзіў ерасі і ўсіх спрыяльнікаў і абаронцаў ерэтыкоў. Вальдэс быў высока ацэнены Папам, быў ухвалены зарок добраахвотнай беднасці, а таксама забаронена было яму або іншым паплечнікам прапаведаваць, пакуль ім не дазволяць святары. Але гэтага прадпісання трымаліся нядоўгі час; і потым пачалося непадпарадкаванне, многія паддаліся спакусе і загубілі сябе135.
I.viii.b Урспергская хроніка
"Універсальная Урспергская хроніка Бурхарда і Конрада" (Burchardi et Cuonradi Urspergensium Chronicon) была напісана ў 12261229 гг. у прэманстранцкім кляштары ва Урсперзе (ля Аўгсбурга) манахам Бурхардам, які быўу Рымеў 1198 і 12101211 гг., а затым працягнута Конрадам з Ліхтэнаў. Апісаныя ва ўрыўку падзеі адбываюцца ў 1211 г.
Тады ў Царкве ўзніклі два манаскія ордэны, маладосць якіх аднавілася, як Арол, і якія былі ўхвалены Апостальскім Прастолам а менавіта братымінарыты і прапаведнікі. Магчыма, яны былі зацверджаныя з той прычыны, што дзве секты, якія ўсё яшчэ існуюць, узніклі калісьці ў Італіі, адна з якіх называе сябе Умільяты, а другія бедныя з Ліёна, якіх Папа Луцый раней лічыў за ерэтыкоў, таму што сярод іх былі выяўлены прымхлівыя вераванні і абрады. Больш за тое, у некаторых таемных пропаведзях, якія яны звычайна маюць у сакрэтных месцах, яны зняважліва гавораць аб Царкве Божай і аб святарстве. Я бачыў у той час некаторых з іх, якія былі названы беднымі з Ліёна, перад Апостальскім Прастолам з нейкім іх лідарам, я мяркую Бернардам: і яны імкнуліся, каб іх секта была ўхвалена і прывілеявана Апостальскім Прастолам. Яны распаўсюдзіліся па гарадах і вёсках, гаворачы, несумненна, што яны жывуць апостальскім жыццём, не прагнуць валодаць ніякай маёмасцю ці якімнебудзь пэўным месцам жыхарства. Уладар Папа, аднак, не ўхваліў некаторыя прымхлівыя моманты ў іх ладзе жыцця а менавіта, што яны абразалі верхнюю частку іх абутку і хадзілі тыпу босымі. Больш за тое, хоць яны насілі
135 "Ex Chronico universal! anonymi Laudunensis," 447449.
220
I. Першыя Ьакументы па гісторыі вальЬэнсаў
нешта накшталт клабука, быццам бы яны належалі да якоганебудзь манаскага ордэна, яны не падстрыгалі свае валасы, акрамя як у стылі міран136. I таксама адкрыўся адзін скандальны момант датычна іх што мужчыны і жанчыны адпраўляліся ў падарожжа разам, і звычайна жылі ў адным доме і [як было сказана] часам ляжалі ў адным ложку. Аднак яны сцвярджалі, што ўсе гэтыя рэчы сыходзяць ад апосталаў. 3 гэтай прычыны Уладар Папа замест іх ухваліў іншых, якія ўзняліся на іх месца і называлі сябе беднымі меншымі, што абверглі вышэйназваныя прымхлівыя і скандальныя палажэнні, але хадзілі сапраўды босыя і зімой і летам і не прымалі нічога, ні грошай, ні чагонебудзь яшчэ, толькі ежу, калі не здаралася так, што хтонебудзь мог бы па сваім жаданні прапанаваць ім якуюнебудзь неабходную адзежу, але яны нікога ні пра што не прасілі. Яны, аднак, пасля абмеркавання таго, што часам гаварыць зашмат пра змірэнне становіцца выхваляннем, і што імя беднасці, якое лжыва прымалася вельмі многімі, было ганарлівым у вачах Бога, абралі за лепшае называцца меншымі братамі, чым беднымі меншымі, і ва ўсім падпарадкоўвацца Апостальскаму Прастолу137.
I.viii.c Хроніка манаха Пльберыка з ШруаФантэн
Гэтая хроніка (Chronica Albrici Monachi Trium РопСйт)была складзеная Альберыкам (у франкамоўнай традыцыі Обры), цыстэрцыянцкім манахам з абацтва ТруаФантэн у Шампані (Францыя) не пазней за 1252 г. і апісвае падзеі ад стварэння свету да 1241 года. У большасці сваёй з’яўляецца кампілятыўным творам з аўтарскімі дадаткамі розных цудаў і легендаў.
У ёй змешчаны аповед пра дзейнасць Конрада Марбургскага, якая была накіраваная не супраць вальдэнсаў а супраць катараў. 3 іншага боку, прысутнасць ерэтыкоў, па апісанні падобных да вальдэнсаў (мелі кнігі, перакладзеныя на нямецкую мову, і не верылі ў карыснасць царкоўнага ўмяшальніцтва для душаў ужо памерлых), была заўважана ў гэты перыяд у Трыры138.
1233 rog
I пад Кёльнам была нейкая ерэтычная сінагога139, дзе пакланяліся выяве Люцыфера, але калі каталіцкі святар прыйшоў туды і дастаў з кішэні скрыначку з Целам Хрыстовым пагібельная выява звалілася.
Таксама адна дружбачка Люцыфера, асуджаная на спаленне, была схаваная дэманамі і [на вогнішча] не трапіла. I такім чынам шмат што было сказана і зроблена, і многія знатныя былі абвінавачаныя і многія, як кажуць, несправядліва зняслаўленыя; і з гэтай прычыны быў скліканы ў Майнцы сабор па пытаннях веры ў прысутнасці караля, каралеўскіх архібіскупаў і біскупаў, і прынцаў. На трэці дзень сабора быў забіты магістр Конрад Марбургскі, у дзень Адбона і Сенена140, і з ім два мінарыты. 3за гэтага было праведзена падрабязнае даследаванне наконт гэтай пагібельнай секты люцыферыянаў і вышэйназваных, архібіскуп майнцкі і
136 Маецца на ўвазе не насілі танзуры.
137 "Burchardi et Cuonradi Urspergensium Chronicon," 376.
138 Modestin, "Western Germany Including Strasbourg," 187.
139 Слова "сінагога" як месца збору ерэтыкоў і д'яблапаклоннікаў запазычана з Бібліі, у Вульгаце Апак 2:9 і 3:9.
140 30 ліпеня.
I.viii Хронікі
221
брат Бернард з ордэна прапаведнікаў, які калісьці атрымаў пакаянне ад Уладара Папы, напісалі Уладару Папу такія словы:
Магістр Конрад, узброены стараннем у веры супраць хітрых бедных з Ліёна, настолькі імкнуўся выявіць калісьці таемную ерась маніхейскіх дачок, што калі не было такіх [ерэтыкоў], то браліся сведкі, якія павінны былі прызнаць, што ведалі ці прымалі ўдзел у нейкім іх злачынстве, і іх выказванні проста браліся на веру, такім чынам, каб абвінавачаны атрымаў магчымасць выбару: або прызнаўся па сваёй волі і застаўся жыць, або заявіць аб сваёй нявіннасці, за што павінен быў быць спалены. I вось несапраўдныя сведкі аб ерэтыках, якіх, як мы думаем, вораг прывёў подкупам: нейкая беззямельная жанчына Алейдзіс, узростам 20 гадоў, па паходжанні з Бінгена, прыдумала, што ёсць ерэтычка з той секты, да якой належаў яе муж, спалены пад Кронеборхам, і хацела, каб яе спалілі, паказваючы знакамі, што калі Царква вырашыць яе словам паверыць, то яна выкрые сакрэтных ерэтыкоў і іх прыхільнікаў. Тады яна была пасланая магістрам Конрадам, які ёй цалкам паверыў, спачатку ў вёску Клавельт, з якой паходзіла, і вымусіла спаліць сваіх сваякоў, знаёмых і суседзяў, што імкнуліся пакінуць яе без спадчыны, падгаварыўшы таксама нейкага Амфрыда, якога мы загадалі закаваць у кайданы. Ён прызнаўся, што многіх нявінных сваімі сведчаннямі давёў каго да вогнішча, каго да катаванняў з дапамогай прысудаў магістра Конрада. I такім чынам абвінавачанні паступова пачалі дасягаць ад сялян да паважаных гараджанаў і іх жонак, а ў рэшце рэшт да рыцараў і іх жонак, а затым і да кастэлянаў і знаці, і да графаў блізкіх і далёкіх. I магістр, якое б высокае становішча не займала асоба, не дазволіў законна абараняцца, а таксама спавядацца свайму святару, але абвінавачаны вымушаны быў выспаведацца, што з’яўляецца ерэтыком, і што таемна дае пацалункі міру рапухам, катам і бледнаму чалавеку141. Такім чынам некаторыя асуджаныя каталікі выбралі, каб іх спалілі невінаватымі і такім чынам выратавацца, чым зманіць пра такое найбрыдзейшае злачынства, якое яны не здзяйснялі, і такім чынам атрымаць прабачэнне. Некаторым сам магістр абяцаў пакутніцтва. Іншыя, слабыя, хутчэй выбіралі падмануць, чым быць спаленымі, аднак тады былі вымушаныя назваць сваіх саўдзельнікаў і адказвалі: "He ведаю, каго абвінаваціць; назавіце мне імёны, пра каго падазрэнні маеце”. Такім чынам было прапанавана імя графа Сайна, графа Арнсберга і графіні Лаона142, то казалі, хочучы выратавацца: ‘Тэтыя каралі такія ж, як і я, і калі яны былі ў той секце, то і я быў”. I абвінавачвалі брат брата, жонка мужа, гаспадар слугу свайго і слуга гаспадара. Іншыя давалі хабары клірыкам, каб тыя навучылі іх, якім спосабам гэтага пазбегнуць, і надоўга запанавала нечуваная блытаніна. Спачатку на магістра Конрада звярнуў увагу толькі адзін я, архібіскуп, пасля два архібіскупы кёльнскі і трырскі, каб ён выконваў свае абавязкі больш памяркоўна і разборліва ў гэтым пытанні. Але ён не супакоіўся, а наадварот насуперак нашаму папярэджанню прапаведаваў крыж у Майнцы. Пабачыўшы гэта, адзін з іх забіў яго пад Марбургам. У рэшце рэшт пад Франкфуртам сабраліся 25 архібіскупаў і біскупаў, і шматлікія імперскія прынцы, і на чацвёртую нядзелю Вялікага Посту143 мы выпрабавалі графа Сайнскага і іншых, наконт якіх былі пытанні, і вярнулі ім іх гонар і ўладанні. На вінаватых у парушэнні клятвы было накладзена сямімесячнае