• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Супраць тых, якія называюййа "Пбутыя ў санЬалі" (Xabatati)33
    Таксама ёсць некаторыя, якія называюць сябе Людзі Далін (Vallenses), гэта значыць тыя, хто застаецца ў даліне слёз, робячыся апосталамі Хрыста, і гэтым смеючыся з апосталаў Хрыста; і таксама хочуць называцца "тымі, хто носіць сандалі” (Xabatentes) ад назвы грубых сандаляў (Xabata) нават больш, чым хрысціянамі ад Хрыста. Лёгкія сандалі выразаюць крыжам, у той час як павінны распінаць свае часткі цела. Абутак карануе, а галава  не, як сказаў Ісая ... (Іаіл 2:13). 0 новыя норавы! Новыя людзібадзягі, якія не могуць розныя новыя месцы ўбачыць ці захапляцца імі, калі не прыкінуцца Хрыстом. Так і сядзяць цэлы дзень на сонцы. Падчас вячэры выходзяць на плошчы [прасіць міласціну]. Пра іх сказаў Павел да фесаланікійцаў... (2 Фес 3:1112).
    1	таму належыць ім маўчаць і працаваць, і есці свой хлеб, а не чужы. Яны ж забіраюць сабе хлеб, прызначаны для сляпых, кульгавых і калек, і таксама ўбогіх, якіх Бог загадаў запрашаць34, а не моцных або магутных, якія могуць самі сабе зарабіць. 1 менавіта іх называў Гасподзь шчанятамі, кажучы35...
    Такім чынам, вы павінны зарабляць, каб набываць. Чытаем жа36...
    Гэта ўсё ўжо было сказана Саламонам, о Людзі Далін. Вы ж нічога не збіраеце, як мурашы, не працуеце рукамі, як павукі, якія хоць і малыя, але мудрэйшыя за мудрых37, як сказаў Саламон, і Эклезіяст таксама сказаў ... (Экл 5:11, 9:1, 9:4).
    32 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,101119.
    33 Такая назва можа перакладацца як "абутыя ўсандалі”, і як "тыя, хто паважаюць суботу”, падрабязней глядзі Gerard Р. Damsteegt, "Decoding Ancient Waldensian Names: New Discoveries," Andrews University Seminary Studies 54.2 (2016): pp. 237258, https://digitalcommons.andrews. edu/auss/vol54/iss2/4/.
    34 Алюзія на Лк 14:13.
    35 Аўтар пацвярджае гэта наступнымі біблейскімі цытатамі (Мф 15:26; Эф 4:28; 1 Фес 4:1112; 2 Фес 3:78,10; Дзн 20:34, 4:3435, 20:35; Ін 4:8).
    36 Далей ідуць наступныя біблейскія цытаты (Сал 12:9,12:11,12:15,13:4,19:24, 20:13, 21:25, 22:13,26:14,26:16).
    37 Алюзія на Сал 30:2428.
    ll.vi ЭбрарЬ з Бецюна. Кніга супраць ерасяў
    233
    Пра вас таксама сказаў Ісус, сын Сіраха ... 1 таксама чытаем мы ў Выслоўях ... (Сал 30:27). Вы ж ясцё з ліхвярамі, што забараніў Павел, кажучы карынфянам ... (1 Кар 5:11). Магчыма, вы ўзвышаеце сябе тым, што чытаеце ‘Дабрашчасныя бедныя духам" (Мф 5:3). Але многія бедныя тыя не ёсць бедныя у Духу, бо сквапныя. Таксама многія з тых, хто быў бедным у Духу, мелі маёмасць, так, як Аўраам і Ёў. He маёмасць губіць людзей, а сквапнасць і прага.
    Вы ж адказваеце: мы працуем не для ежы спрахлай38, але так не саскочаце. Чаму ж тады Гасподзь стварыў ежу, якая спрахнее, гэта значыць манну?... (Ін 6:49, 58, 513, 10:25). Вашыя справы выразна сведчаць пра вашу крывадушнасць. Як жа вы можаце не быць крывадушнікамі, калі вы не называеце добрымі тыя справы, чыімі пладамі вы харчуецеся. Так і Павел пра вас прапаведаваў, кажучы ... (Дзн 20:29; 2 Цім 3:6). Хто ж шмат навучае супраць веры, той некаторых добрых людзей заблытвае, бо хоць з выгляду яны і падаюцца добрымі, насамрэч хаваюць зло, дурняў труцячы: яны, пакуль прапансўваюць атруту, намазваюць краі келіху мёдам, каб праз слодыч давесці да смерці. Гэта ж узгадваў і Вергілій, які казаў: "0 дзеці, хто збірае з зямлі кветкі і схаваныя суніцы, уцякайце, змяя хаваецца ў траве”. I Мацвей казаў ... (Мф 7:15). Адкуль і Катон сказаў "He трэба судзіць пра людзей па спакуслівых казаннях; дудка салодка спявае, чым птушкалоў птушку падманвае”.
    ... (Сал 1:10,5:34,6:1214,12:26). ТамуВергілій вас называўданайцамі, кажучы: Я баюся данайцаў, нават якія прыносяць дарункі. Калі вас Павел называў цікаўнымі, ён заўважыў, што вы цікаўныя. Цікаўнасць жа  найгоршая загана. Бо цікаўны заўсёды так робіць, каб найменшае адшукаць, a пра найважнейшае забыцца, каб ён падаваўся больш святым, чым астатнія. ... (Быц 34)39. Так і Вы, цікаўныя, хочаце чужое пабачыць, а менавіта злачынствы чужых, і пакідаеце радзіму і свае дамы, а гэта значыць  на свае злачынствы не зважаеце, і тым падтрымліваеце шкоду, якую наносіць нячысты дух, і ніякім чынам не можаце быць вызваленымі, калі толькі не з Божай дапамогай і малітвамі братоў за вас. Яшчэ Саламон гэта забараняў, і мы да вас звяртаемся, кажучы: ... (Сал 22:2225). Вядома, што на цярновым кусце не можа вырасці вінаград, аднак часам падтрымлівае вінаградную лазу з вінаградам. Так і ерэтыкі, хоць і добраму вучаць, але цярніста. Так сказаў Якуб: ... (ЯкЗ:10). Так часам і з дрэннага дрэва нараджаецца добры плод: так, як Юда, які ішоў за Ісусам з яго вучнямі; і Навухаданосар, які загадаў ва ўсім сваім царстве пакланяцца Богу Данііла40; і Ётар, калі даваў Майсею карысныя парады41. Таксама і Пётр, які быў добрым дрэвам, даў благія плады, калі ад Бога адрокся. I таму калі Бог казаў: .... (Мф 7:17), і наадварот, ён звяртаўся да людскіх намераў. Бог жа па сэрцы судзіць. Адкуль і Гасподзь сказаў: якія будуць твае намеры, такая будзе і твая справа.
    1 так гультайства ваша выкрыў Саламон, які сказаў ... (Сал 20:4). 0 гультаі, капаць вы не хочаце; а жабраваць вам не сорамна. Вы ж заўсёды бераце, але нічога не даяце, як сказаў Гасподзь... (Л к 6:38). Чаму ж тады вам павінна давацца? Вы нічога не сееце, а толькі збіраеце. Паслухайце, што сказаў Ісус сын Сірахаў ... I таксама Гасподзь сказаў:.... (Лк 12:48).
    38 Алюзія на Ін 6:27.
    39 Вольны пераказ.
    40 Данііл 6:26.
    41 Выхад 18:1327.
    234
    II. Палемічныя творы
    Калі ж мы звернемся да Пісання, то нам загадана больш даваць, чым браць.... (Лк 11:41; Іов 15:34; Друг 16:19; Сал 15:27; 22:7], Вы ж, прымаючы багатыя ахвяраванні, аслепленыя імі, таму і седзіце ў гультайстве і сне. Гэта ж вам належыць сказаць: ... (Мф 20:6], I вы выхваляецеся гэтым, схаваныя за покрывам крывадушша? Тады і вам сказаў Гасподзь:... (Мф 23:28; Лк 18:11). На некаторыя рэчы вы гледзіце ўважліва, а на некаторыя заплюшчваеце вочы. Заглядаеце ў торбу таму, хто ідзе наперадзе, як сказаў Персій42.
    Такім чынам, вашу пыху можна падзяліць на чатыры часткі. Першай выхваляецца чалавек, які прыпісвае сабе, чаго насамрэч не мае. Другое, што не верыць, што тое, што ён мае, ад Бога ўзята, а прыпісвае заслугі сабе. Трэцяе, што верыць, што ад Бога ўзяў, але выдае за свае заслугі. Чацвёртае, калі пагарджае астатнімі, бо думае, што мае тое, чаго яны мець не могуць. Такім чынам, чатыры тыпы пыхі сабраныя ў вас, маецца на ўвазе ў ерэтыках, у адным месцы. Вы ж усхваляеце самі сябе, як тыя фарысеі, якія, молячыся ў храме, казалі:... (Лк 18:1112). Даюць шмат дзесяціны, бо належыць даваць дзесяціну, але больш жорсткія прадпісанні ігнаруюць... (Лк 18:13)
    Ці не тыя вы, пра каго сказана: падвойным знішчэннем знішчыце іх. Вы ж бедныя, і беднымі застанецеся. Карабель ваш добра збудаваны, мала дзірак, у адкрытым моры затануў. А вы думаеце, што зможаце сабраць пыл пад ветрам. Тварам долу падаюць змірэнныя, вы ж пышлівыя, таму на спіну паваліцеся, пра вас напісана: ... (Ін 18:6). Хто ж падае тварам долу, той бачыць, куды падае. Хто ж на спіну, той не бачыць, куды падае. Адкуль жа ў вас гэта пыха, вы ж жабракі? Вы здабываеце ежу для вантробаў вашых, у той час як павінны здабываць ежу для душаў. Ці ж не сказаў Псальмапевец:... (Пс 37:25).
    Але супярэчыце, бо Гасподзь сказаў: He клапаціцеся. 0 лянівыя: ён прыбраў клопаты, а не працу. Мы павінны працаваць, але не павінны быць заклапочанымі43. Паслухайце Госпада ў Евангеллі: ... (Мф 7:12). Але гэта любоў у вас не ўзаемная. I гэта пра вас было сказана Госпадам:... (Мф 13:12). Падаецца, што ў вас ёсць нейкая святасць, але большую частку вы страцілі. Бо вы на вуснах маеце адно, а ў сэрцы іншае.
    Адкуль Іерэмія сказаў пра вас: ... (Іер 9:8). Вы, як чарот, пусты ўнутры: а звонку выглядаеце святымі праз крывадушнасць. Пра такіх сказаў Ёў:... (Іов 20:1617; Друг 32:3233). Так і ўладар ваш Д'ябал, блага вытлумачаны ў Пісанні, калі падгаворваў Хрыста, як напісана:... (Мф 4:6; Пс 90:1113). 3 дапамогай анёлаў, калі гэта неабходна, сказана: пра сваё ж жорсткае абыходжанне, як аматар выкручвацца, прамаўчаў: так і вы двудушнічаеце ў дачыненні да Пісання: як тыя іўдзеі, дрэнна ведаеце закон. Гасподзь жа, калі даваў закон Майсею, напрыканцы загадаў давесці да слухачоў:... (Друг 6:8), што абазначае: з павязкай на руцэ, працуючы без пустой славы, трымаючы перад вачыма, гэта значыць, думаючы пра іх дзень і ноч. Фарысеі ж насілі закон на паперцы, як быццам бы карону на галаве, гэта значыць, на руцэ на вялікім пальцы, а ў сэрцы адмаўлялі. He разумелі таго, што Гасподзь сказаў:... (Мф 23:5; 21:44). Грэшнікі ж упадуць на камяні і разаб’юцца, і гэтым усё раздушаць. Наверх жа на ерэтыкоўупадзе камень і іх усіх раздушыць.
    Калі ж вы чыстасцю выхваляецеся, паслухайце Ісаю: ... (Іс 56:3). Вы ж, аднак,  гэта змяя, якая схавалася ў зялёнай траве. Чым жа вы выхваляецеся? Вось
    42 Аўл Персій Флак, рымскі паэт.
    43 Алюзія на Мф 6:2534.
    Il.vi ЭбрарЬ з Бецюна. Кніга супраць ерасяў
    235
    Саламон казаў: ... (Сал 3:35; 30:20). Ваш жа шлях  гэта шлях распусных жанчын, бо, як сказаў Саламон, ... (Сал 30:20). Вы ж, хоць і дурныя, сваёй дурасці не прызнаяце. Адсюль Эклезіяст: ... (Экл 10:3). Але Гасподзь вас пазнае. Адсюль Ісус сын Сіраха ...
    Вы ж падбіраеце словы так, каб іншых спакушаць. Падчас дыспутаў вы карыстаецеся фальшывымі доказамі, супраць якіх выступаў Мацвей, кажучы: ... (Мф 10:19). Вы ж напаўняеце свае кнігі рознакаляровымі знакамі. Але вы не хочаце прызнаваць, што робіце благое; пра такіх было сказана: ... (Пс35:4; 51:56). Вы ж спрабуеце падняць ваду над алеем, што немагчыма, бо вада апускаецца на дно, а алей усплывае. Вы спрабуеце схаваць святло ў цемры: праганяючы цемру, святло застаецца. Вы спрабуеце змясціць зямлю над нябёсамі, але дарэмна. Зямля ж апускаецца пад сваёй вагой. Вы робіце гэта па няведанні, і па няведанні грашыце. Але Апостал сказаў: ... (1 Кар 14:38). Там вы імкняцеся спадабацца людзям; на што Давід казаў:... (Пс 52,6).
    Вы ж папракаеце, кажучы: He дзіва, што клірыкі нас пераследуюць. Напісана так:... (1 Цім 3:12). Але нічога няма [пра тое што]: Пераслед мае дачыненне да таго, што сказаў Апостал: ... (2 Кар 11:29). Пераследы справядлівыя ў дачыненні да іншых слабасцяў і скандалаў.