Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
62 Алюзія на Дзеі 5:29.
63 Марк 16:15.
64 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,164166.
65 Алюзія на Апак 8:1011.
66 Salvo Burci. Liber suprastella. Edited by Caterina Bruschi. [Fonti per la storia dell Italia medievale. Antiquitates, 15] Rome: Istituto storico italiano per il Medio Evo. 2002. Cit. by Andrew P. Roach, The Catholic Historical Review, (January 2008): 140142.
242
11. Палемічныя гпворы
(Д: Папершае, майце на ўвазе, што Апостал праз Дух Святы прадбачыў, што вы павінны быць аддзеленымі ад веры, я маю на ўвазе ад веры Рымскай Царквы, якая абвяшчаецца ва ўсім свеце, як я яўна прадэманструю; дэманструючы гэта так відавочна, каб было настолькі зразумела, быццам калі б ён сам сказаў, прыдуць рагатыя людзі, чаго Апостал хутчэй не казаў бы, хоць вы і кажаце, што ведаеце іх, што не дзіўна, бо і вы і самі кульгаеце].
Таксама відавочна, што катары спачатку былі ў Рымскай Царкве, і ад яе веры хрышчэнне, і рукапакладанне, і іншыя таінствы прымалі, і ў ёй некаторы час былі, і з яе выйшлі. I адсюль вырастаюць іх мітуслівыя пустыя зласлоўі, якія яны прамаўляюць супраць самой Царквы, кажучы, што яна блудніца, і змяінае гняздо, і звер. I вы, неразумныя, гэта ж кажаце. Звярніце пільную ўвагу, што Апостал кажа "некаторыя"67; гэтым ён дае зразумець, што мала ці амаль няма тых, хто аддзяліўся, адносна тых, хто застаўся. I таксама яшчэ старанней заўважце, што катары не "некаторыя" ў параўнанні з вамі; вы як бы нішто з іх пункту гледжання, бо іх нашмат больш па ўсім свеце, чым вас; і катары нішто з пункту гледжання тых, якіх мноства, гэта значыць тых, хто належыць да Рымскай Царквы; такім чынам, вы бачыце, што вы не Царква Божая; такім чынам, праца ваша марная. Адзначце ж, што вы верыце, што абшчына і Царква Старога Запавету ад Бога, а таму што Ён вывеў іх з Егіпта, і даў ім закон, і быў з імі, і вадзіў іх па пустыні, і ў гэта вы чынна верыце. (Д: I запомніце, што гэта старазапаветная Царква была значна больш шматлікая, чым вы. Такім чынам, вы, няшчасныя, верыце, што абшчына і Царква Новага Запавету меншыя, чым Старога. Але гэта не так. Чаму? Таму што старазапаветная Царква, а менавіта іўдзейская, знаходзілася ў аддаленай частцы свету, а менавіта ў Іерусаліме, і недалёка ад Іерусаліма. Царква ж Новага Запавету распаўсюджана ва ўсім свеце. Такім чынам вы можаце бачыць, што новазапаветная Царква болыпая за старазапаветную. Такім чынам вы можаце бачыць, што вы не Царква Божая. Чаму? Таму што вас нашмат менш, чым старазапаветнай Царквы).
1235. 8 год індыкта, дзень нядзеля, 6 месяца сакавіка, у доме Монака Карыа. Відавочна, што Царква Божая існуе ад апосталаў да нашага часу і будзе існаваць яд гэтага часу да канца; і што ў Царкве Божай павінны быць біскупы, прэсвітары, дыяканы, прыёры і іншыя. Вальдэс (Valdexius), быў які з Діёна, быў вашым правадыром, і да Вальдэса вы не мелі правадыра акрамя Рымскай Царквы; і гэта было прыкладна 60 гадоў назад; і яшчэ жывыя многія, хто былі яго прыяцелямі, і сам Вальдэс быў з Рымскай Царквы. Такім чынам, вы неразумныя, паколькі вы лічыце, што да Вальдэса не было Царквы. Сперон быў главой спераністаў, і гэта было каля 50і гадоў таму. Бедныя ламбардцы аддзяліліся ад бедных ліёнцаў, і гэтаму каля 30і гадоў; і ўзвысіўся Ян з Ронка, які быў сярод іх старэйшынай, і ён быў невук непісьменны. Такім чынам, вы можаце бачыць, што вы неразумныя і праца ваша марная.
(Д: Магчыма, ерэтыкі скажуць: мы аддзяліліся ад ганьбы блудніцы, іначай кажучы, ад Рымскай Царквы, і лічым прэлатаў за звяроў дзікіх. Самі маюць тысячу марак ад ахвяраванняў, а таксама больш і менш за гэта, і вы бачыце, як яны падстаўляюць адзін аднаго, апаганьваюцца, распуснічаюць, а таксама да такой ступені аб'ядаюцца, што іх часам ванітуе; і такім чынам як я павінен верыць змяінаму гнязду? I ўзняўся смурод на вачах у Бога і яго святых; не можа быць, каб я калінебудзь да яго вярнуўся. Звярніце ўвагу, што ёсць добрыя святыя, якія трымаюцца
67 1 Цім4:1.
ІІ.хі Сальва Бурчы. Кніга наЬ Зорка
243
веры Рымскай, такім чынам, чаму вы маеве сумнеў наконт гэтага? Дзе строгія пасты? Дзе цвёрдае ўстрыманне? Дзе шчодрая міласціна? Хто будуе масты і шпіталі? Дзе цнатлівасць, і ўстрыманне, і пабраныя шлюбам, як не ў каталіцкай Царкве? Але лепшыя будуць выратаваны, горшыя будуць асуджаны, а асабліва найвышэйшыя прэлаты найбольшую адплату атрымаюць).
1 таксама ў тысячны раз звярніце ўвагу на вышэйсказанае. Чаму? Таму што, калі вы добра навучаныя будзеце, вы лепш убачыце, наколькі вы новыя, і таму змешчана дата, каб спазналі вы сваю нав зну. Бо Вальдэс з Ліёна і Уга Сперон, a таксама Ян з Ронка яны трое былі першымі кіраўнікамі вашай абшчыны; толькі Ян з Ронка каля 30і гадоў, Уга Сперон жа каля 50і, Вальдэс каля 60і, такім чынам, можаце вы бачыць неразумнасць вашу; і таму сціхніце і не кажыце больш нічога супраць Святой Рымскай Царквы.
0 ерэтыкі, вялікі жах вы будзеце мець ад тых рэчаў пра якія кажа каталік. Канкарыцыі, якія называюцца катарамі і вераць у добрага Бога; албанцы, якія называюцца катарамі, лічаць яго злым; не можа быць большага падзелу. Бедныя леаністы і бедныя ламбардцы падзелены; і гэтыя чатыры секты варагуюць адна з адной, як агонь з вадой; і адна прыгаворвае другую да смерці, і кожны з іх гаворыць, што ён вучань Хрыста; і калі каго насцігне смерць, кажуць, што ён пакутаваў за Хрыста; такім чынам, можаце бачыць, што вялікі страх ваш. Чаму? Устаноўлена, што адзін будзе выратаваны, аднак трое будуць асуджаны; таму вялікім павінен быць жах ваш.
0 бедныя ламбардцы, вы раней былі ў Рымскай Царкве: не спадабалася вам Царква, злучыліся вы з беднымі леаністам і, і былі вы з імі пад кіраўніцтвам Вальдэса (Gualdensis), і заставаліся некаторы час пад яго кіраўніцтвам; потым абралі сабе іншага галаву, выхаванага Вальдэсам і беднымі леаністамі, імя якому было Ян з Ронка, якога я бачыў; і вы прапаведавалі некалькі гадоў тое, што прапаведавалі Бедныя, кажучы, што вы не супраць іх; але паміж вамі быў найвялікшы разлад.
0 бедныя ламбардцы, заўважце ў імя Бога, што вы пачуеце, што канкарыцыі і албанцы гэта дзве секты; у Бога адзін верыць добрага, а другі падманнага; ніхто не можа быць такім раздзеленым, і таму кажуць, што крок за крокам адыходзяць ад Хрыста; але не могуць даказаць гэта праз Боскае Пісанне; але лепш могуць даказаць праз старых людзей (якія ёсць у вашай секце) васьмідзесяці гадоў. Але вы, бедныя ламбардцы, не зможаце даказаць, што вам трыццаць шэсць; таму што запісана тысячы разоў у той кнізе, што многія бачылі, што вы былі ў Рымскай Царкве, і выйшлі з беднымі леаністамі, і ўвайшлі ў іх абшчыну, і стварылі сваю абшчыну, і таму вы кажаце, што Царква Божая адраклася шмат гадоў назад ад вас, і вы вярнуліся. He можа быць, каб вы верылі такой дурасці. Няхай нават Царква Божая калісьці прыйшла ў заняпад. Аднак Гасподзь сказаў Царкве: "Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку" (Мф 28:20); такім чынам, не занепадзе да сканчэння веку і сказаў таму: "He пакіну вас сіротамі” (1н 14:18); калі б пакінуў сталі б сіротамі. 0 бедныя ламбардцы, Царква Божая па ўсім свеце, і ўвесь свет павінен выратавацца, і гэта даказана; але гэта не вы. Пётр за два дні звярнуў [у каталіцкую веру] восем тысяч чалавек; магчыма, вас і столькі няма...
0 ламбардцы, можа быць і я веру, што іўдзеяў было некалькі сотняў, таму што было шэсць сотняў тысяч без жанчын і дзяцей, калі яны выйшлі з Егіпта, і пасля было нашмат больш; з іншага боку, Царква Новага Запавету нашмат большая, чым Царква Старога; і вы кажаце, што вы Царква Новага Запавету; такім чынам, вы можаце бачыць, што вы не Царква Божая. 0 Бедныя, звярніце ўвагу. Казаў Апостал:
244
II. Палемічньія творы
"Ажарсьцьвеньне спасьцігла Ізраіля часткова, да той пары, пакуль ня ўвойдуць многія язычнікі” (Рым 11:25)"; і заўважана, што сказаў: "многія язычнікі”, што зроблена было да таго, як памерлі ўсе прапаведнікі першаснай Царквы. Ці не вы тыя многія язычнікі? Хай так. Тады вы не Царква Божая. Акрамя таго, у Апакаліпсісе сказана, што іўдзеяў, які павінны выратавацца, было 1144 (Апак 7:4), што можа быць зразуметаз дасканалых, і адразуж дадаў: "Я ўбачыў натоўп вялікі, які ніхто не можа палічыць'' (Апак 7:9); і кажа, хто з іх можа выратавацца; але што, калі вы незлічоныя? Ці не зараз вы незлічоныя? Падумайце самі. Бо наўрад ці вы не ў Ламбардыі, за выключэннем нямногіх. 0 бедныя ламбардцы, калі свет прастаіць яшчэ пяцьдзясят тысяч гадоў, то ў той колькасці, у якой вы ёсць, не можаце дасягнуць вышэйназванай колькасці; і адзін чалавек палічыць вас за адзін дзень.
ІІ.хі.а Пра права свецкай улаЬы на забойсгпва
Каб паглядзець на права свецкай улады на забойства, спачатку паглядзім з прыроднага пункту гледжання, адкінуўшы ўсё Пісанне. Без сумневу вядома, што Бог стварыў гэты свет; такім чынам Ён хацеў, каб усё захоўвалася ў такім жа парадку і стане, і стварыў у ім парадак і спосаб выканання; але без свецкага правасуддзя ніякі парадак не зберагаўся; і таму стварыў у ім свецкае правасуддзе; такім чынам яно не грэх. Такім чынам, дрэва пазнаецца па пладах; з наяўнасці свецкага правасуддзя зыходзіць незлічоная колькасць зла; пры яе адсутнасці здараецца тое ж самае; адзін з іх ад Бога, гэта вядома ад праціўнага; такім чынам, свецкае правасуддзе нашмат больш прыемна для Бога, чым яго адсутнасць.
Коратка апісаўшы вобраз права свецкай улады на забойства з прыроднага пункту гледжання, мы зараз, вядома, павінны паглядзець на гэта з пункту гледжання Пісання; і пачнём гаворку з плоцевага ўладарання і падначалення, якія маюць да гэтага дачыненне.
(Д: Заўваж, што казаў Павел: "Кожная душа няхай скараецца вышэйшым уладам; бо няма ўлады не ад Бога; а ўлады, якія існуюць, ад Бога ўстаноўлены” (Рым 13:1), бо ён насамрэч хоча, каб людзі былі падпарадкаваны ўладарам сваім не толькі справай, але і думкамі, адкуль больш: не толькі на вачах у слуг. Супраць беднага з Ліёна, які казаў, што гаворка ідзе пра права свецкай улады на забойства, і ўсхваляецца ўлада гэта паводле хвалы чалавечай, супраць гэтага яўна тое, што не ўсхваляе гэта паводле хвалы чалавечай, але боскай, калі кажа: "скарацца ня толькі з страху перад карай, але і з сумленьня” (Рым 13:5), яшчэ паводле сумлення належыць служыць. Калі б таксама вы казалі, о Ламбардзец ці катар, што аддаў духоўнае пакаранне прэлатам або кіраўнікам, свецкую ж сабе пакінуў: наадварот, улада духоўнага пакарання больш Боская, чым улада свецкага пакарання і г.д. Магчыма, кажа ерэтык: што верныя не выплачваюць належныя падаткі, падаецца, што гэта можа паходзіць з гл. 17 Евангелля ад Мацвея: "цары зямныя з каго бяруць мыта ці падатак? ці з сыноў сваіх, ці з чужых? Кажа Яму Пётр: з чужых. Сказаў яму Ісус: значыцца, сыны свабодныя" (Мф 2526). [Сцверджанне], што суддзі, якія разбіраюць свецкія справы, павінны прызначацца ў Царкве, узыходзіць да Першага паслання да Карынфянаў, дзе кажа апостал: “Як можа каторы з вас, маючы зыскі да іншага, судзіцца перад бязбожнымі, а ня перад сьвятымі" (1 Кар 6:1). Калі б таксама сказаў, што гэта сказаў Апостал іранічна, наадварот: "Больш чутна і г.д.”, дзе сказаў, што гэта павінна разбірацца святымі, якія ніжэй называюцца небаракамі не таму, што яны святыя, а таму, што яны такім чынам пра небаракаў судзілі. Супраць бедных ламбардцаў і бедных леаністаў сказана ў Першым пасланні