Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
П.хіі Пётр Пакутнік. Супраць патарэнаў
251
Калі душа мужчыны і душа жанчыны жывыя, не могуць адна адну запаліць; і таму неабходна, каб адна з іх была мёртвая, ці мужчынская, ці жаночая; а гэтага не можа быць. Ясна, што жанчына можа мець сем сыноў, і значыць, яна можа мець сем Душаў; а значыць, неабходна, каб гэтыя сем душаў былі мёртвымі, калі яны маглі запаліцца ад іншых дзвюх душаў, а менавіта ад мужчынскай і жаночай, як свечка мёртвая або згаслая павінна быць запалена ад жывой; а казаць так бязбожна69.
П.хіі Пётр Пакутнік. Супраць патарэнаў
Пётр нарадзіўся ў Вероне ў катарскай сям’і, але пасля сканчэння Балонскага ўніверсітэта ўступіў у ордэн дамініканцаў і стаў адным з самых эфектыўных інквізітараў, прапаведнікаў і арганізатараў барацьбы з ерэтыкамі, перш за ўсё з катарамі, у Ламбардыі другой чвэрці XIII ст. На аснове некаторых прац сваіх папярэднікаў і ўласнага вопыту ў 12351240 гг. напісаў палемічны твор Супраць патарэнаў70” (Contra patarenos). У 1252 г. быў забіты (ерэтыкамі або па палітычных прычынах зза сваёй актыўнай дзейнасці71), у выніку чаго атрымаў мянушку "Пакутнік" і быў кананізаваны Рымскай Царквой.
1 .... [спераністы] існавалі ў адзін і той жа час з беднымі леаністамі і былі супрацьлеглага ім ладу жыцця, бо леаністы жывуць без маёмасці і на міласціну і без жонак...
2 .Пра бедных леаністаў, якія іх уласныя памылкі.
Далей пра бедных леаністаў, якія іх уласныя памылкі, а менавіта што любому добраму чалавеку можна праводзіць і даваць таінствы, і што ніхто не зможа выратавацца з маёмасцю ці з мірской працай, ні ўступаючы ў цялесныя сувязі ў шлюбе, і гэтымі памылкамі з нядаўняй пары яны ахопленыя. Ужо амаль 60 гадоў, як гэта ерась распаўсюдзілася, якае мае паходжанне ад нейкага па імені Вальдэс (Gualdese) з горада Ліёна (Lugdune) над Рэйнам, адтуль і яны называюцца ліёнцамі (lugdunenses) ці леаністамі (leoniste). I гэтыя бедныя леаністы пачаліся ўнутры Рымскай Царквы, але пасля зза пыхі ўпалі ў непадпарадкаванне, і былі адлучаныя, і ўпалі ў шматлікія памылкі і пасля гэтага падзяліліся на дзве часткі. I адна была заснаваная вышэйназваным ерэсіярхам Вальдэсам, а другая ж нейкім Янам з Ронкарола, які быў з П’ячэнцы; і першыя называліся беднымі зза гор (ultramontani), іншыя ж нарачоныя ламбардцамі, і паміж імі існуе розніца. Ультрамантаны сапраўды вераць, што ў Рымскай Царкве ёсць шмат добрых людзей і што дрэнны прэлат або святар выконвае свае абавязкі, чаму ламбардцы пярэчаць. Ламбардцы пасля таксама падзяліліся на дзве часткі, наконт чаго на Міланскай зямлі адбыўся сабор, выпадкова вялікі кубак, поўны віна, апырскаў нейкую курыцу, якую вышэйназваны Ян прынёс у ахвяру згодна са сваім звычаем, і іх жанчыны растапталі яе пад сваімі нагамі. Некаторыя, якія гэта самі бачылі, казалі ў абурэнні, што ніхто не можа асвячаць Цела і Кроў Хрыстову, акрамя як святары, прызначаныя Рымскай Царквой; і гэтыя пазваныя былі тыя з поля, якое цалкам знішчана.
69 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium,vo\. 2, 6278; Ilarino da Milano, "Il «Liber supra Stella» del piacentino Salvo Burcicontro i catari ealtre correnti ereticali,"4evum 17, no. 1/2 (n.d.): pp. 90146; Ilarino da Milano, "11 «Liber supra Stella»," Aevum 19, 281341.
70 Маецца на ўвазе "катараў".
71 Merlo, "Pietro da Verona San Pietro martire." 478488.
252
II. Палемічныя творы
Адныя з тых бедных леаністаў, як з ультрамантанаў, так і з ламбардцаў, якія калісьці з Бернардам Прымам былі перавернутыя ў каталіцкую веру і сталі называцца бедныя зноў далучаныя. Але пасля, угавораныя найвышэйшым пантыфікам, далучыліся да царкоўных [манаскіх] ордэнаў. Ад гэтага некаторыя з іх захаваліся ў нашым ордэне да сённяшняга дня, а іншыя спачылі ў Госпадзе.
Вышэйназваныя ж ерэтыкі маюць агульныя памылкі з тымі, пра каго мы кажам ніжэй у трэцяй кнізе, дзе гаворка ідзе пра Рымскую Царкву, і пра клятву, і пра ўладу, і гэтак далей. У гэтым трактаце мы асуджаем іх уласныя памылкі, а менавіта тыя тры, што мы перш выклалі, а чацвёртая ж, а менавіта пра шлюб, ужо асуджаная ў першай кнізе72.
П.хііі Манета з Крэмоны. Супраць Катараў і ВальЬэнсаў
Манета з Крэмоны быў прафесарам філасофіі ў Балоньі і членам ордэна дамініканцаў, а таксама інквізітарам у Ламбардыі. Палемічны трактат "Супраць Катараў і Вальдэнсаў" (Adversus Catharos et Valdenses) ён напісаў у 1244 г. часткова на аснове прац папярэднікаў, часткова на ўласным інквізітарскім досведзе73. Ніжэй прыводзяцца вытрымкі з пятай часткі кнігі.
I . Хто такая Рымская Царква: і як ерэтыкі Ьаказваюць, што Рымская Царква не Царква Божая
Да нянавісці ж да Рымскай Царквы ерэтык прыйшоў [пад уплывам] Апакаліпсіса 17:3, дзе Ян кажа, што ўбачыў "жанчыну, якая сядзела на зьверы барвовым, поўным назоваў богазьняважлівых" ... супраць Каталіцкай Царквы ў сказанае вераць як катары, так і леаністы; лічаць Рымскую не толькі зверам, але і жанчынай... ID. Спецыяльны Ьоказ, што БеЬныя Ліёнцы не з’яўляюййа Божай Царквой
Даказваючы, што сукупнасць катараў не Божая Царква, мы даказваем, што сукупнасць бедных з Ліёна не Божая Царква; гэта даказваецца праз тое [месца] II Пятра 2:1, дзе напісана пра лжэнастаўнікаў: "якія ўвядуць згубныя ерасі”; і ёсць адзін знак, па якім вядома, дзе сказана ў радку 10 "пагарджаюць уладамі”; яны адмаўляюць, што свецкае пакаранне можа накладацца тымі, хто існуе ўнутры Царквы, і сказаным яны намагаюцца сказаць, што такім чынам у Царквы не павінна быць свецкай улады, а менавіта імператарскай улады, і каралеўскай, і гэтак далей. Калі яшчэ хацелі сказаць, што сказаў Пётр наконт духоўнай улады, ты кажаш, што гэтага быць не можа, гэта і ёсць спрэчка паміж мной і табой, хто ёсць той, хто пагарджае духоўнай уладай; такім чынам, гэта не знак, па якім можна пазнаць ілжэнастаўнікаў, знак жа павінен быць аб’яўлены, і знак аб’яўлены, калі Пётр казаў пра духоўную ўладу; адпаведна, калі б той меў намер змясціць знак, які б быў вызнаны ерэтыкамі, ён бы казаў пра свецкую ўладу. Паколькі ж такія ўладныя паўнамоцтвы могуць быць унутры Царквы і павінны быць, як вынікае з гэтых слоў Святога Пятра, і з гэтых слоў да Яўрэяў верш 8, як гэта стане ясна з 13 главы гэтай часткі.
72 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 7982.
73 Lucy). Sackville, "The Textbook Heretic: Moneta of Cremona's Cathars," in Cathars in Question (Woodbridge: York Medieval Press, 2016), pp. 208228, 219220.
ІІ.хііі Манета з Крэмоньі. Супраць Катараў і ВальЬэнсаў
253
Другім спосабам гэта можна выявіць, калі паразважаць пра іх паходжанне, бо прайшло не так шмат часу, калі яны з’явіліся, паколькі, як відаць, свой пачатак яны вядуць ад Вальдэса (Valdesio), ліёнскага гараджаніна, які стаў на гэты шлях не болей як 80 гадоў таму, а калі і болей, то ці не нашмат, ці іх было мала; такім чынам, яны не паслядоўнікі першаснай Царквы; такім чынам, яна не Царква Божая. Калі ж кажуць, што яны былі на гэтай дарозе да Вальдэса, то хай дадуць гэтаму доказы, чаго яны ніяк зрабіць не могуць.
Трэцяе, праз адпушчэнне грахоў можа быць даказана, што іх аб’яднанне не Божая Царква, такім чынам: Вы паходзіце ад Вальдэса, а скажыце, адкуль ён сам пайшоў; вядома, што Рымская Царква ні ад кога іншага, як ад Папы; такім чынам, Папа адзіны спадчыннік Першаснай Царквы. Калі ж кажуць, што не ад Папы; для чаго ж тады прыйшоў да Папы? I абяцаў служыць чатыром Айцам Царквы, а менавіта Амвросію, Аўгусціну, Грыгорыю і Іераніму, і так атрымаў ад Папы права пропаведзі, доказы чаму можна лёгка знайсці. Калі ж кажуць, што паходзяць ад Бога і ад апосталаў, а таксама ад Евангелля. Супраць: Сам не карыстаецца, акрамя як праз Міністра, адтуль (Iн 20:23) "каму даруеце грахі, таму даруюцца”. Такім чынам, калі адпускаў Вальдэс, то праз міністраў74 адпускаў; але скажы мне, праз якога Міністра яму адпушчана?
Далей, тое, што няма адпушчэння, акрамя як праз Міністраў, ясна з Дзн9:11 і далей, дзе Павел быў пасланы Ананіем; але чаму ён даслаў яго да яго, акрамя як каб даказаць, што не хоча разбурыць воблік сваёй Царквы, але трымацца таго, што было сказана: "каму даруеце грахі, таму даруюцца”.
Чацвёрты спосаб даказаць тое самае праз царкоўныя чыны, якіх прызнана як мінімум тры, а менавіта біскупства, прэсвітарыят і дэканат, без гэтых трох чыноў не можа быць Божай Царквы, і не павінна быць, як самі сцвярджаюць; Тады мы ім кажам: Калі Божай Царквы не можа быць без гэтых чыноў, а ваша акурат узнікла без іх; такім чынам, яна не Царква Божая. Калі ж скажа, што наша Царква таксама мае гэтыя чыны, якія павінна мець, то дзе ж ваш Біскуп? Калі скажуць, што вунь той чалавек; скажыце, хто яго рукапаклаў? Калі скажуць, што вунь той, то хто рукапаклаў яго самога, і так па сыходзячай дойдуць ажно да Вальдэса; пасля гэтага трэба запытацца, а ён сам адкуль рукапакладанне мае? Калі скажуць, што ад сябе самога... Вальдэс жа, калі сам ад сябе рукапакладанне мае, праслаўляе самога сябе, як калі б быў Пантыфікам; але такім чынам ён з'яўляецца Антыхрыстам, ворагам Хрысту і яго Царкве. Калі кажуць, што атрымаў рукапакладанне проста ад Бога, то гэта не могуць даказаць ніякім сведчаннем з Пісання; па той жа прычыне любы іншы чалавек, які прыкідваецца, што вядзе добрае жыццё, можа так сказаць, і так секта прыходзіць да пагібелі.
Далей, пра гэта сярод іх не адзначана.
Далей, калі ён захоча сказаць, што рукапакладзены Богам, хоць гэта і не запісана; акрамя як ты скажаш, што Першасвятар75 Мелхіседэк быў, аднак пра яго пасвячэнне Пісанне нічога не кажа.
Супраць: Як найменш яно кажа, што быў Першасвятаром; а пра Вальдэса ж гэтага ніхто не кажа; адпаведна, ён не падобны ні да таго, ні да гэтага.
74 Слова дадзена ў транслітарацыі без перакладу. Маецца на ўвазе праз службовых асоб, пасярэднікаў.
75 Тэрміны "Першасвятар" і "Пантыфік" тут ужываюцца як узаемазамяняльныя.
254
II. Палемічныя творы
Вядома таксама, што некаторыя кажуць, што Вальдэс меў рукапакладанне ад сукупнасці сваіх братоў. Галоўным аўтарам з тых, хто так кажа, з’яўляецца ерэсіярх бедных ламбардцаў, вычварны доктар, па імені Томас; гэта ж даказаць спрабуюць так: Любы з іх задзіночання можа даць Вальдэсу сваё права, а менавіта кіраваць сабой, і так усё задзіночанне можа гэта засведчыць, і Вальдэс атрымае сукупнае кіраванне над усімі, і так свайго ўласнага Пантыфіка і Прэлата. Калі ж ерэсіярх усвядоміў бы, наколькі гэта падурному, ён бы не дазволіў гэтаму сыходзіць з яго вуснаў; бо ўсе Пантыфікаты гэта кіраўніцтва, але не любое кіраўніцтва пантыфікат, такім чынам адсюль вынікае: ці маглі яму даць кіраўніцтва яго; а значыць, Пантыфікат? Нічога не варта, я магу табе даць штонебудзь; такім чынам, гэта што? He варта.