• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Таксама яны кажуць, што нашы клірыкі і святары, хто мае багацці і ўвогуле маёмасць,  гэта сыны Д’ябла і пагібелі, і кожны, хто дае ім дзесяціну і ахвяраванні, грашыць, бо рабіць так  усё роўна што даваць тлушч свінням.
    Таксама яны кпяць з тых, хто ахвяруе свечкі святым для асвятлення цэркваў.
    Таксама яны кпяць з царкоўных спеваў і святых імшаў заяўляючы, што той, хто прысвячае свае звароты Яму, выглядае так, як быццам бы высмейвае Бога, як быццам бы Той не можа зразумець, пакуль Яму не праспяваюць песню або не памоляцца ў выглядзе песні.
    Таксама яны кажуць, што няма святасці, акрамя як добрых мужчын або жанчын.
    Таксама яны сцвярджаюць, што Рымская Царква  гэта Вавілонская Блудніца, пра якую мы чыталі ў Апакаліпсісе.
    Таксама яны кажуць, што тыя, хто трымаецца дзён святых, выстаўляюць сябе на смех, і што працаваць у гэты дзень не лічыцца за грэх, за выключэннем стварэння прэцэдэнту для скандалу. Таксама яны кажуць, што тыя, хто грэбуе правіламі посту і хто есць мяса ў любы дзень, не грашаць, акрамя як у тым выпадку, калі зза гэтага распачынаецца скандал. Але ў прыватных абставінах дазволена есці мяса штодня, таму яны кажуць, што гэта не прычына для плётак.
    84 Ключы ад царквы  права царквы "вязаць і развязваць"(адлучаць ад царкоўнага адзінства і прабачаць грахі], па аналогіі з ключамі ад Царства Нябеснага, якія даў Хрыстос Апосталу Пятру.
    Il.xiv Стэфан Ьэ Бурбон. Пра сем пабарункаў Святога Духа
    261
    Таксама яны катэгарычна адмаўляюць неабходнасць падпарадкавання Рымскай Царкве.
    Таксама яны сцвярджаюць, што толькі Бог адзіны мусіць быць аб'ектам пакланення з усімі магчымымі спосабамі пакланення, і што асобы, хто пакланяецца Крыжу, або таму, што мы называем і верым, што з’яўляецца Целам Хрыстовым, або іншым Божым святым, або выявам, грашаць.
    Таксама, на аснове папярэдняга сцверджання, многія з іх трымаюцца  я чуў у споведзі вялікай колькасці іх правадыроў  што любы добры чалавек  гэта сын Божы, такі, як Хрыстос. I такім жа чынам, яны кажуць пра Яго, што ён не меў іншай душы, акрамя Божай, або Духа Святога, які ёсць Бог; гэта таксама сцвярджалі для любога добрага чалавека. I калі яны кажуць, што яны вераць у цялеснае ўвасабленне, нараджэнне, пакуты і ўваскрэсенне Хрыста, яны таксама кажуць, што вераць у сапраўднае зачацце Хрыста, яго нараджэнне, пакуты, уваскрэсенне і ўзнясенне так, як добры чалавек зачаты, народжаны, або ўваскрасае для пакаяння, або ўзыходзіць на неба, калі церпіць пакуты; і гэта сапраўдныя Страсці Хрыстовы. Тое самае, калі яны кажуць, што вераць у хрышчэнне, пакаянне, і так далей для ўсіх таінстваў, яны кажуць, што гэта  сапраўднае таінства, і прымаюць яго, але толькі тады, калі добры чалавек, які пакаяўся, праводзіць яго. Тады гэта сапраўднае хрышчэнне, сапраўдная канфірмацыя, сапраўдная Еўхарыстыя, бо тады пераўтвараецца Цела Хрыстова, тады гэта шлюб і апошняе мірапамазанне, зробленае Ім. I праз гэту духоўнасць многімі з іх наша вера ў палажэнні і таінствы абвяргаецца. Ёсць тыя, хто ў гэтым пытанні, падаецца па адчуваннях, менш памыляюцца, бо кажуць, што Цела Хрыстова можа быць пераўтворана і асвечана любым добрым чалавекам, хто прамаўляе словы, прадпісаныя для гэтай цырымоніі, хоць ён і не пасвечаны людзьмі.
    Таксама яны кажуць, што ў цялесным шлюбе жонка можа пакінуць свайго мужа без яго згоды, і тое самае для мужа, каб далучыцца да іх суполкі або практыкі ўстрымання.
    Таксама вось такая Тройца, якой або ў якую яны вераць: што, як Айцец, Ён той, хто павяртае іншага да дабра, а той, хто павяртаецца  ён Сын; тое, праз што або ў чым павяртаюцца  гэта Дух Святы. Гэта тое, што яны маюць на ўвазе, калі кажуць, што вераць у Айца, Сына і Духа Святога, у Хрыста, зачатага, народжанага, які пакутаваў, і так далей, як запісана ў Сімвале Веры, які яны ведаюць вельмі добра і паўтараюць на народнай мове. Прычына ўпадзення іх у такое паскудства, я думаю, у пысе і нянавісці да кліру, і гніенні веры; таму што яны згубілі сваю аснову і трапілі ў лабірынт і пастку зла. Як бы тое ні было, адукаваны чалавек, калі ён прасякнуты Божым Духам, можа хутка аспрэчыць усё гэта з дапамогай логікі і Пісання.
    У гэтых жа памылках яны паміж сабой разыходзяцца, залежна ад узроўню, у залежнасці ад таго, хто больш ці менш заражаны. Я чуў, як дачка спрачалася са сваёй маці, абедзве яны былі заражаныя аднолькавай памылкай і былі вельмі вопытныя ў дэталях; аднак зза ўпартасці ў гэтай памылцы, да якой яны моцна прычапіліся, яны былі абедзве спаленыя. Я ўставіў гэта, мяркуючы, што гэта будзе добра для братоўабаронцаў веры, каб яны не былі ў няведанні85.
    85 Gonnet, Enchiridion fontium vaidensium, vol. 2, 104108; Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 346351.
    262
    П. Палемічныя гпворы
    ILxv Райнэрый Саконі. ПаЬсумаванне пра катараў і леаністаў, або бебных з Ліёна
    Гэты трактат (лацінская назва  Summa de Catharis et Leonistas sive de Paiperibus de Lugduno; 1250 г.) належыць пяру былога ерэтыка Райнэрыя Саконі (Rainerius Sacconi), які вярнуўся ў каталіцтва. Ён нарадзіўся ў П’ячэнцы, горадзе, які ў поўнай меры ўвасабляў сабой тыповую італьянскую камуну, з вялікай колькасцю ерэтыкоў і зацятай палітычнай барацьбой. На працягу многіх гадоў ён сам дайшоў "практычна да ерэсіярха”, але ў 1245 г. пад уплывам Пятра Пакутніка Веронскага раскаяўся, уступіў у дамініканскі ордэн і нават стаў інквізітарам. У 1252 г., калі яго настаўнік і паплечнік быў забіты, сам Райнэрый цудам выратаваўся і прыняў удзел у працэсе супраць забойцаў. 3 1254 г. па 1259 г. быў інквізітарам у Ламбардыі, памёр пасля 1262 г. У 1250 г. ім была напісана гэтая праца. Такім чынам, ён ведаў пра ерэтычны рух не звонку, а знутры, што дало яму магчымасць падчас інквізіцыйнай дзейнасці задаваць тыя пытанні, якія б дэманстравалі найбольшае разыходжанне ерэтычнага вучэння з каталіцкім. 3 іншага боку, як і ва ўсялякага рэнегата, у яго сустракаюцца перабольшванні. Гэтая праца з’яўляецца адной з найбольш папулярных (па колькасці захаваных спісаў) і найбольш часта "цытаваных” у трактатах іншых аўтараў.
    Трактат складаецца з 2х частак: першая, большая, прысвечана катарам, другая, меншая,  уласна вальдэнсам. Прыведзены пераклад другой часткі.
    Пра ерась леаністаў або беЬных з Ліёна
    Гэтая ерась падзеленая на дзве часткі. Першая называецца бедныя ультрамантаны, другая ж бедныя ламбардцы, і гэтыя пайшлі ад тых. Першыя, а менавіта бедныя ультрамантаны, кажуць, што ў Новым Запавеце ўсе клятвы забароненыя, як смяротны грэх. I тое ж кажуць наконт свецкага суда, а менавіта пра тое, што не дазволена каралям, прынцам і іншым, хто мае ўладу, караць злачынцаў.
    Таксама кажуць, што просты міранін можа асвячаць Цела Божае. Веру таксама, што тое самае кажуць наконт жанчын, бо наконт гэтага мне яны не пярэчылі.
    Таксама, што Рымская Царква  не Царква Ісуса Хрыста.
    Пра беЬных ламбарЬцаў
    Бедныя ламбардцы згаджаюцца з першымі наконт клятвы і свецкага суда. Наконт жа Цела Гасподняга думаюць яшчэ горш, чым першыя, кажучы, што агульнавядома, што любы чалавек, які не здзейсніў смяротнага граху, яго асвячае.
    Таксама кажуць, што Рымская Царква  Царква зла, і звер, і блудніца, пра якую мы чытаем у Апакаліпсісе, і такім чынам кажуць, што няма аніякага граху, каб есці мяса ў Вялікі Пост і па пятніцах, і робяць гэта, калі ёсць магчымасць пазбегнуць скандалу.
    Таксама, што Царква Хрыста заставалася ў біскупаў і іншых прэлатаў да Блажэннага Сільвестра і пры ім заняпала ажно да таго часу, пакуль яны яе не аднавілі.
    Il.xvi Жыцйяпісы братоў орЬэна прапавебнікаў
    263
    Аднак кажуць, што заўсёды былі тыя, што жылі ў страху Божым, і таму будуць выратаваныя.
    Таксама кажуць, што немаўляты выратуюцца без хрышчэння86.
    Il.xvi Жыццяпісы братоў орЬэна прапавебнікаў
    Гэта кніга, якая акумулюе ў сабе гісторыі першага пакалення ордэна дамініканцаў, была складзеная па замове іх генеральнага капітула ў прамежку паміж 1255 і 1260 гг.
    Брат Пётр з Обены, які ў Правансе быў прыёрам і чытачом, і свята і шчасліва пражыў сваё жыццё ў ордэне, апісваў, што прыйшоў у ордэн такім чынам. Расказваў, што калі ў горадзе Парыжы займаўся медыцынай і ўжо быў абяцаны ордэну, Бедныя Ліёнцы, якія яшчэ называюцца Вальдэнсамі, настолькі душу яго вычварылі, што быў у вялікім сумневе, за кім лепш ісці; аднак больш схіляўся да Вальдэнсаў, якіх там знайшоў і ўбачыў у іх вялікую знешнюю пакорнасць і паказную цноту набожнасці; сапраўдныя ж браты падаліся поўнымі задавальненняў і залішне заможнымі. Ён так пра гэта хваляваўся, што не ведаў, што рабіць, укленчыў і з вялікімі слязьмі Бога прагнуў ад усяго сэрца, каб па яго міласці раскрылася, што ён павінен рабіць у сваіх сумневах. Калі ж пасля сваіх малітваў ён трошкі задрамаў, то яму падалося, як быццам бы ідзе па нейкай дарозе, і леваруч яго цяністы лес, у якім убачыў розных Вальдэнсаў, аддзеленых адзін ад аднаго, з сумнымі тварамі; праваруч жа ўзнік найпрыгажэйшы мур, вельмі доўгі і высокі, ідучы немала часу ўздоўж якога, урэшце дайшоў да дзвярэй і, зазірнуўшы, убачыў вельмі маляўнічы палетак, з пасаджанымі дрэвамі, з рознакаляровымі кветкамі, і на ім шматлікіх братоўпрапаведнікаў у коле, вясёлых і звернутых да нябёсаў і некаторыя з іх трымалі Цела Хрыстова ва ўзнятых руках. Калі ж яго гэтае відовішча настолькі моцна напоўніла радасцю, што ён да іх паспрабаваў увайсці, то яго спыніў анёл, які ахоўваў дзверы, і сказаў: "Сюды не ўвойдзеш такім чынам". Калі ж ад гэтага моцна заплакаў і прачнуўся, то зразумеў, што ўвесь мокры ад слёз, і адчуў, што сэрца яго ажыло ад былой журбы; і пасля таго, як прайшло некалькі дзён і ён вырашыў усе свае свецкія справы, у ордэн прапаведнікаў уступіў.
    Гэта і многае іншае я пачуў з яго вуснаў87.
    ILxvii Пнсельм з ПлсксанЬрыі. Шрактагп пра ерэтыкоў
    Ансельм Александрыйскі  дамініканскі інквізітар у Італіі, які напісаў сваю працу "Трактат пра ерэтыкоў" (Tractatus de hereticis) у 1266 г. на аснове кнігі Райнэрыя Саконі, свайго папярэдніка. Але шмат фактаў дадаў са свайго ўласнага інквізітарскага досведу88 апытання ультрамантаніна Гіёма з Альбі і лам
    86 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,109111.
    87 Gerardus de Fracheto and Benedictus Maria Reichert, Fratris Gerardi de Fracheto... Vitae fratrum ordinis praedicatorum necnon cronica ordinis ab anno 1203 usque ad 1254. Ad fidem codicum manuscriptorum accurate recognovit, notis breviter illustravit Fr. Benedictus Maria Reichert (Lovanii: E. Charpentier & J. Schoonjans, 1896), 183184.