Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Гэтая секта пачалася каля года Божага 1170, у час біскупства Яна, празванага Праведныя Рукі81, архібіскупа ліёнскага82.
Таксама калі ў дыяцэзіі Безансона ў вёску, якая называецца ЖуанвільнаСоне, прыйшоў нейкі ерэтык, пераапрануты ў арбалетнага майстра, які быў пасланы да яе [вёсжі] вернікаў каб суцешыць, падтрымаць і наіўных вяскоўцаў спакусіць, калі старэйшына (major) вёскі быў на сваіх палетках са сваімі работнікамі, калі ўбачыў названага ерэтыка, які ішоў па дарозе, распусціў работнікаў, не ведаючы, як гэта падазрэнне ўвайшло ў яго сэрца, не іначай як Бог, у якога ён верыў уклаў яго туды, і адразу ўсклікнуў: "Бачу ерэтыкаВальдэнса; бяжыце сюды, схопім яго”. Калі ён быў схоплены, пасля шматлікіх сафізмаў было высветлена, што прайшло добрых 18 гадоў, як ён пакінуў гэтую зямлю, каб вучыцца ерасі. Ён, як сам прызнаўся нам, увесь гэты час вучыўся пад Міланам у ерэтычнай секце Вальдэнсаў, завучваючы на памяць увесь Новы Запавет і вялікую частку Старога, з дапамогай чаго можа абараняць сваю секту і нападаць на нашу веру, і наіўных пераконваць ён змог з дапамогай такіх жа доказаў. Ён быў апытаны, пасля два дні былі дыспуты супраць яго, і былі даказаны запісаныя палажэнні яго памылак, і было прызнана пацвер
81 Паўтор памылкі, дапушчанай Рычардам з Пуацье. Можа ўскосна сведчыць пра выкарыстанне Стэфанам яго тэксту.
82 Patschovsky and Selge, Quellen, 1518; Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 209210.
258
II. Палемічныя творы
джаным, што ён добра ведае пра існаванне пад Міланам 17і сектаў, паміж сабой адрозных і варожых, якія яго сектай, аднак, усе асуджаныя, і ён назваў іх мне і розніцу паміж імі.
Першая, з якой ён сам, называецца бедныя з Ліёна, якія сябе таксама называюць беднымі Духам, якія называюць Вальдэса сваім ерэсіярхам; яны разам з іншымі сваімі памылкамі асуджаюць усю зямную маёмасць. Таксама бедныя ламбардцы, якія маёмасць прымаюць, пра чые памылкі мы кажам ніжэй. Таксама іншыя, названыя Тарталанамі (Tortolani), якія кажуць, што толькі іх дасканалы настаўнік раз на год падчас вячэры можа служыць імшу; якія робяць тарталеткі, якімі прычашчаюцца... Іншыя называюцьусіх добрыхлюдзей святарамі, але нежанчын. Іншыя не робяць розніцы па полу. Іншыя называюцца камуніятамі, бо кажуць, што ўсё павінна быць агульным. Іншыя гэта перахрышчаныя, бо кажуць, што павінны быць перахрышчаныя Царквой. Таксама арнальдысты, спераністы, леаністы, катары, патарыны, маніхеі або балгары, названыя так па сваіх стваральніках.
Першае, на чым яны могуць быць схопленыя, гэта іх саманадзейнасць і незаконная ўзурпацыя; яны незаконна ўзурпавалі сабе права пропаведзі і навучання Святой дактрыне, і асабліва Евангеллям і іншым кнігам Новага Запавету, якія завучваюць на памяць на народнай мове (in vulgata lingua) і адзін аднаму пастаянна паўтараюць, і казанні пра пераследаванні і пакуты, і цярпенне, і бласлаўлёную беднасць. I калі людзей да сябе заманьваюць, сцвярджаюць, што яны і ёсць бласлаўлёныя бедныя, якія рахмана церпяць мардаванні, і пакутнікі, і што клірыкі іх пераследуюць ад зайздрасці, як калісьці яўрэі пераследавалі прарокаў а кніжнікі і фарысеі Госпада і вучняў яго; і самі, як кажуць, з тых Гасподніх: "Таму, вось, Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў; і некаторых зь іх вы заб’яце” (Мф 24:34). Калі ж спачатку звярнуліся да простых людзей, бо хітрых і вучоных унікалі, сказалі, што ведаюць найлепшыя малітвы і маюць цудоўныя словы, каб прасіць міласці, якія спачатку казалі і якім навучалі, а пасля Евангеллю на народнай мове, якое адно за адным, а не з выратавальным сэнсам слоў казалі і пераказвалі іншым, калі да іх прыходзілі цікаўныя і ахвотныя да навучання. Я бачыў аднаго маладога валапаса, які правёўтолькі адзін год у доме гэтых ерэтыкоў Вальдэнсаў, які з такой стараннай увагай і чуллівым успрыманнем завучваў і запамінаў тое, што чуў, што за год завучыў на памяць і запомніў сорак нядзельных Евангелляў за выключэннем святочных, якія слова за словам на сваёй мове вывучыў, за выключэннем іншых слоў казанняў і малітваў. Таксама я бачыў некаторых міран, якія, прывучаныя да іх дактрыны, так шмат з Евангелістаў, а менавіта з Мацвея і Лукі, завучылі на памяць, а асабліва тое, што тыя кажуць пра навучанне і казанні Гасподнія, што яктолькі адзін у словах прыпыняўся, другі яго адразу ж працягваў; і праз іх стараннасць у злых справах і нядбальства каталікоў у добрых [відавочнае], што настолькі шмат нядбайных пра выратаванне сваё і сваіх родных, што наўрад ці нават "Ойча наш" ці "Сімвал веры” ведаюць ці сям'ю сваю навучаюць83.
Il.xiv.b 12491261 гг.
Зараз вось памылкі, якімі заражаныя, атручаныя і пашкоджаныя ў сваіх вучэннях; іх вераванні выклікаюць агіду не датычна аднаго артыкула веры ці аднаго таінства, але ва ўсім, прама і ўскосна, як я даведаўся праз шматлікія апытанні і са
83 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 101104.
ILxiv Стэфан ba Бурбон. Пра сем паЬарункаў Святога Духа
259
споведзяў пад клятвай, запісаныя даслоўна як дасканалага, так і іх вернікаў, і таксама сведкаў, якія давалі паказанні супраць іх. Яны верылі, што кожны падман гэта смяротны грэх, і тое ж самае клятва. Аднак я чуў, што некаторыя з іх казалі, што пад страхам смерці дазваляецца тым, хто не дасканалы, падманваць і даваць клятвы. Самі яны падманваюць і прыносяць ілжывыя клятвы, не думаючы, што гэта грэх, паколькі яны прабачылі і замаскіравалі свой падман хітрыкамі і сафістыкай.
Таксама фундаментальны пункт іх памылак адмаўленне большага, чым уся вера у іх сцверджанні, якое я знаходзіў у споведзях амаль усіх дасканалых і іншых, што душа першага чалавека была часткай боскай субстанцыі, самога духа Бога, або ўдзельнікам Яго існавання. Калі я прапаведаваў у горадзе Валенсіі дваццаць пяць гадоў таму, раней я ведаў шмат пра іх дзейнасць, і перад тым, як мне былі давераныя абавязкі інквізітара, адзін каталік сказаў мне, што ён чуў, як настаўнікі тлумачылі тэкст "стварыў Гасподзь Бог чалавека з пылу зямнога і ўдыхнуў у твар ягоны дыханне жыцця” (Быц 2:7] як наступнае: Бог зрабіў і надаў форму адной чалавечай фігуры з мяккай гліны, як робяць дзеці, і паклаў яе на сонца сохнуць. Калі яна высахла, дзе сонечнае цяпло правяло невялікія шчыліны, там зрабіліся вены для крыві. У рэшце рэшт праз подых у твар Ён удыхнуў Свой дух у яго, і такім чынам чалавек быў створаны з жывой душой; і такім жа чынам, сказаў гэты чалавек, Бог зрабіў іншыя душы. Амаль усе з іх згодныя, што душа кожнага добрага чалавека сапраўды Святы Дух, які ёсць Бог, і гэты добры чалавек, пакуль ён застаецца добрым, не мае іншай душы, акрамя як Святога Духа, або Бога. Калі ж ён грашыць, Святы Дух сыходзіць, а Д’ябал уваходзіць, так як мы чыталі, што ён увайшоў у сэрца Юды, якому Бог прадвызначыў быць Д’яблам. Гэта пацвярджаецца Евангеллем, у якім Бог кажа: "не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас" (Мф 10:20]...
Таксама яны сцвярджаюць гэта, магчыма, зыходзіць з іх першай прапановы што не існуе пакарання ў чыстцы, за выключэннем таго, што пры жыцці, і заступніцтва Царквы памерлым не карыснае, як і іншае, што для іх робіцца.
Таксама яны кажуць, што ўсе добрыя людзі святары, і што любы добры чалавек мае столькі ж улады адпускаць грахі, як мае Папа ў нашай веры. Больш за тое каб прадэманстраваць сапраўдную прыроду іх вераванняў яны сцвярджаюць, што Бог адзіны можа адпусціць грахі, але яны таксама кажуць, што ўсе добрыя людзі могуць рабіць гэта, бо гэта толькі Бог, якога яны маюць у сабе, дзейнічае праз іх, і праз якога яны здольныя вязаць і развязваць усе рэчы. Яны пагарджаюць царкоўнымі адпушчэннямі грахоў і адлучэннямі, бо, як яны кажуць, толькі Бог можа адлучаць.
Таксама адзін з вядучых настаўнікаў і місіянераў прадставіў перада мной наступнае вызначэнне. Ёсць, ён сказаў, некаторыя асобы, хто не пасвечаны ні Богам, ні людзьмі, напрыклад, грэшныя міране; а ёсць іншыя, такія, як грэшныя святары, пасвечаныя людзьмі, але не Богам; і ёсць яшчэ іншыя, пасвечаныя Богам, а не людзьмі, такія, як добрыя міране, якія трымаюцца Боскіх загадаў, і яны маюць ўладу вязаць і развязваць, асвячаць і пасвячаць, калі яны выкарыстоўваюць словы Божыя, прысвечаныя для гэтага. Але, як яны кажуць у дачыненні да іх, некаторыя робяць розніцу паміж поламі і кажуць, што толькі мужчыны могуць быць пасвечанымі; іншыя не робяць такога адрознення, яны кажуць, што жанчына, калі яна добрая жанчына, можа выконваць святарскія абавязкі. (Я бачыў адну жанчынуерэтычку, якая была спаленая, якая верыла, што яна можа, і якая збіралася ажыц
260
II. Палемічныя гпворы
цявіць гэта на скрыні, падрыхтаванай у якасці алтара). Ён таксама казаў, што ёсць таксама іншыя асобы, пасвечаныя і Богам, і людзьмі, калі святары, пасвечаныя людзьмі, таксама трымаюцца Боскіх загадаў, бо Бог не прыслухоўваецца да грэшнікаў.
Таксама яны кажуць, што злы чалавек, які жыве ў граху, не можа вязаць і развязваць, выдаваць індульгенцыі ці адпушчэнні грахоў, або пасвячаць, або рабіць штонебудзь такое, што патрабуе Божага ўхвалення, або што робіцца для ўлагоджвання Бога, бо ўсё гэта робіцца толькі для ўлагоджвання вачэй чалавечых. Яны высмейваюць папскія індульгенцыі і адпушчэнні грахоў, і ключы ад царквы84, называючы пасвячэнні і асвячэнні цэркваў і алтароў святамі камянёў.
Таксама яны кажуць, што ўся зямля аднолькава асвечаная і бласлаўлёная Богам. Яны пагарджаюць хрысціянскімі могілкамі і цэрквамі.
Таксама яны кажуць, што ўсе суддзі грашаць, калі прыгаворваюць да крывавага пакарання, і ставяцца як да забойцаў і знішчальнікаў душаў да тых, хто прапаведуе вайну супраць сарацынаў, альбігойцаў ці іншых людзей, акрамя вайны супраць "пякельных" сарацынаў і альбігойцаў, якіх яны называюць дэманамі.
Таксама яны кажуць, што для выратавання карысна спавядацца толькі Богу, а не людзям, і што знешняе пакаянне не з'яўляецца неабходным для выратавання; але калі пакаяцца за ўсё, у чым саграшыў, якія б вялікія і шматлікія грахі не зрабіў калі памрэ, то ўзнясецца на неба.
Таксама, дух чалавека, калі ён быў добрым чалавекам, калі ён памірае, адзіны з духам Бога і самім Богам; адтуль многія з іх, застаючыся са сваёй першай прапановай, згаджаюцца, я думаю, што на нябёсах няма ніякага духа, акрамя духа Бога, хто сам ёсць Бог, і што на нябёсах няма душы, за выключэннем Бога. I калі ў іх запыталіся, ці душы Пятра і Паўла, і іншых святых на нябёсах, яны заявілі, што на нябёсах няма душы, акрамя Бога, нікога, хто не Бог: так кажуць некаторыя з іх.