Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Аляксандра Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
248
II. Палемічныя творы
ца, што гэта немнагаслоўна. Але ва ўсёй Бібліі, гэта значыць, у Новым Запавеце і ў Старым, няма слоў ні больш таемных, ні больш зразумелых; таму што ў гэтых дзесяці струнах заключаная ўся мудрасць Святога Пісання; і хто ўмее жыць у згодзе з дзесяццю струнамі псалтыра, жыве ў згодзе з усімі Святымі Старонкамі... Такім чынам, яны сапраўдныя настаўнікі. Вы ж павінны адказаць: "Тыя, хто дакранаецца да ўсіх дзесяці і жыве ў згодзе з імі". Тыя, хто трымаецца толькі пяці струн, былі яўрэі, якія трымаліся толькі Старога Запавету. А чаму трымаліся толькі Старога Запавету? Таму што вераць, што той, хто падаў Новы Запавет, падманшчык, і з гэтай прычыны не ўмеюць трымацца дзесяці струнаў. Тыя ж, хто трымаецца іншых пяці, гэта катары, і гэта Новы Запавет, бо яны вераць і прапаведуюць, што Стары дадзены падманшчыкам, а менавіта Д’яблам; і яны не ўмеюць жыць у згодзе з дзесяццю струнамі, таму што ў іх зблытана новае са старым. На гэты конт напісана ў Езэкііля: "быццам кола было ў коле" (Ез 1:16). Іншыя ж, якія трымаюцца і адных пяці, і другіх, бедныя з Ліёна і бедныя ламбардцы, і іншыя, якія не ўмеюць і не могуць жыць у згодзе, не настаўнікі. Тая ж, хто трымаецца ўсяго без нязгоды, гэта Рымская Царква.
Заўважце, што Рымская Царква ўмее жыць у згодзе з імі; і паколькі яна гэта ўмее, яна спасцігла, што дазволена людзям, а што не дазволена. Адгэтуль яна з усёй відавочнасцю спасцігла, што людзям дазволена даваць клятву ў выпадку ці выпадках неабходнасці; гэта тады, калі спрэчкі, калі Царква Божая становіцца паміж чалавекам і чалавекам, праз клятву абвяргаюцца і сканчваюцца, выяўляючы ісціну і папіраючы падман... 0 ерэтыкі, бедныя ламбардцы і леаністы прапаведуюць і вераць, што клятва павінна была і магла быць у Старым Запавеце, таму што гэтаму вучыў сам Бог; і парушэнне клятвы было забаронена; але ў Новым Запавеце Сын Божы забараніў, а менавіта што ніхто ні ў якім выпадку не можа клясціся без смяротнага граху. Таксама і іншыя ерэтыкі, якія называюцца катарамі; калі ж яны даведваюцца па клятву, кажуць, што клятва забаронена толькі ў Царкве, і яны хрысціяне; для тых жа, хто паза Царквой, не забаронена ні клясціся, ні парушаць клятву, ні забіваць, таму што ад гэтага яны не стануць ні лепшымі, ні горшымі перад Богам; але калі парушаюць клятву, распачынаецца сапраўдны скандал. I таму прапаведуюць Канкарыцыі, што ўсе асуджаныя мець будуць сваю кару; і таму, калі хто знаходзіцца паза Царквой, робіць усё што хоча, і яму не шкодзіць распуста і не прыносіць карысці мірапамазанне, таму што кожнаму прызначана сваё пакаранне...
(Д: Катары не пагаджаюцца ў гэтым (палажэнні пра клятву) з Беднымі. Такім чынам бачна, што між імі ёсць адрозненне. Кажуць катары: "чулі вы, што сказана продкам і г.д." (Мф 5:33). Гэты закон быў дадзены або падманшчыкам, або злым Богам; той жа, хто вядомы як Сын Божы, даў насуперак іншы закон Царкве Божай. Адтуль вынікае: "гэта я кажу вам і г.д." (Мф 5:3437) Гэтым ён дае зразумець, што тыя, хто клянецца, робяць зло, а не цуд, таму што знаходзяцца пад кіраўніцтвам злога Бога, і такім чынам Сын Божы даў ім насуперак іншы закон).
Каталік адказвае збольшага супраць Бедных: 0 Бедныя, вы яшчэ большае дзіва, чым катары, бо верыце ў Стары Запавет і ў Новы; калі вы верыце, што Стары Запавет ад добрага Бога, якім чынам можаце вы верыць, што "не парушай клятвы, а выконвай перад Госпадам клятвы твае" (Мф 5:33) анулявана ў Царкве? Гэта незвычайнае глупства. Чаму вы верыце "не парушайце клятвы” і г.д., ёсць прадпісанне фігуратыўнае і цьмянае? Няхай будзе так; але гэта, наадварот, прадпісанне,
ІІ.хі Сальва Бурчы. Кніга наЬ Зорка
249
якое выказаў Бог; гэтага маральнага прадпісання павінны прытрымлівацца і прытрымліваюцца ў Царкве Божай...
Магчыма, кажуць катары: Добра, скажу, што Бог кляўся і што ёсць наказ людзям, што Бог кляўся; але пра якога Бога ты гэта спасціг? Мы не спазнаём ілжывага Бога, які быў у Старым Запавеце; і таму людзі маюць яго сведчанне пра гэта; тыя людзі, кажу я, падпарадкоўваюцца Царкве зла... Мы відавочна выявілі, што Бог кляўся ў Старым Запавеце. Такім чынам, мы хочам выявіць, добра спасцігаючы, што Хрыстос кляўся ў Новым...
Il.xi.d ПаЬзел палоў
... і таму вы дагэтуль аддзяляеце мужа ад жонкі супраць волі мужа, і наадварот. Адкуль вы кажаце, што можаце рабіць гэта згодна са словамі Евангелля ад Мацвея: і кожны, хто пакіне дамы, альбо братоў, альбо сёстраў альбо бацьку, альбо маці, альбо жонку, альбо дзяцей, альбо землі дзеля імя Майго, атрымае ў сто разоў больш і ўспадкуе жыцьцё вечнае" (Мф 19:29]; і таму ты можаш бачыць, што той, хто пакінуў жонку, багацце вялікае займее; і таму, калі мы прапаведуем, што муж аддзяляе сябе ад жонкі, і наадварот, гэта добрая справа; і таму чаму ты нас ушчуваеш? Змоўкні. Каталік адказаў: о бедныя ламбардцы, вы лічыце, што спасцігаецца толькі з напісанага і што гэта было пра вас. Чаму? Таму што вы маеце дом і зямлю. 0 ерэтыкі, заўважце: Апостал добра зразумеў Хрыста і разабраўся ў шлюбе лепш за ўсіх іншых; і не згаджаецца з вамі, што жанчына можа аддзяліцца ад мужа без узаемнага жадання...
(Д: 0 бедныя ламбардцы і бедныя леаністы, вы добра можаце ўбачыць, што не ўсё гэта спасцігаецца толькі напісаным і г.д.].
П.хі.е ШраЬуцьіянізм68
Таксама вы кажаце, што плоць пайшла ад плоці і дух яд духа...
Вы асуджаеце шматлікія памылкі ерэтыкоў, напрыклад, што мы маем пачуцці аД душы ці ад духа. Кажуць бедныя ламбардцы: Верым, што дух паходзіць ад духа і плоць ад плоці; і гэта адбываецца падчас сувязі паміж мужчынам і жанчынай; слухайце, бо гэта ісціна. Кажа Сын Божы паводле паслання ад Яна: "народжанае ад плоці ёсьць плоць, а народжанае ад Духа ёсьць дух” (Ін 3:6], Такім чынам, ты можаш убачыць, што мы згодныя з Сынам Божым; дык маўчы і няхай не ўзнікне ў цябе жадання пярэчыць гэтаму. Адказвае каталік... 0 бедныя ламбардцы, настаўнікі цвёрда не згодны з вамі, яны кажуць, што не можа нараджацца дух ад духа і г.д. Слухайце, што сказаў Хрыстос пра ўрачоў: "не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя" (Лк 5:31], Фізічнае не супярэчыць боскаму; даказана тое, што вы не можаце даказаць праз Боскае Пісанне тое, што вы кажаце; ні вы, ні мы, у што трэба верыць, ці нам, ці іншым? Hi нам, ні іншым. Чаму? Таму што ўжо даўно медыкі праводзілі вопыты, і таму што яны гэта даказалі; што, калі жанчына нараджае жывое дзіця, такім яго і знаходзяць; а калі мёртвае, гэта значыць, без душы, знаходзяць яго мёртвым; і калі цела яшчэ не сфарміравалася, знаходзяць; такім чынам, да іх больш веры, чым да астатніх людзей. Гэтага доказу дастаткова для ўсіх людзей вучоных; калі ж для якоганебудзь дурнога ерэтыка недастаткова, тады каталік
68 Традуцыянізм канцэпцыя Цертуліяна, што душа дзіцяці фарміруецца з душаў бацькоў: супярэчыць крэацыянізму, што душа дзіцяці ствараецца Богам.
250
11. Палемічныя творы
скажа якнебудзь паіншаму. Для шчырага каталіка не відавочна верыць у тое, што дух ад духа, а душа ад душы сыходзіць падчас сувязі мужчын з жанчынамі. Чаму? Таму што з гэтага вынікае, што семя духа мужчыны і жанчыны змешваецца з семем іх плоцей, ці семя духа знаходзіцца з аднаго боку, а семя плоці з іншага; калі гэта так, то дзіця не выжыве; такім чынам, мы бачым, што неразумна верыць у гэта. 3 іншага боку, вы бачыце пастаянна, як злучаюцца цялесна мужчына з жанчынай, і не толькі калі дзяцей робяць; і таму, калі б дух паходзіў ад духа, тады б дух у нішто сыходзіў або цела; а гэта няпраўда; таму дух, або душа, або чалавек, што адно і тое ж, ёсць унутры, з чаго яны створаны, і з'яўляюцца як быццам бы Богам, таму што яны ёсць заўсёды... Такім жа чынам жанчына ў сувязі можа нарадзіць сем сыноў; такім чынам яны прымаюць ад бацькі і маці сем душаў, як і прымаюць сем целаў; такім жа чынам душа аддзяляецца ад душы, як плоць ад плоці; такім чынам пашкоджваецца і душа, і цела: і таму яна можа знікаць, і ўзнікаць, і пашкоджвацца, як і цела; а гэта няпраўда... 0 няшчасныя ерэтыкі, вы верыце, што ў гэтай сувязі, калі павінна сфарміравацца цела, менавіта ў гэты момант цела фарміруецца? Няхай будзе так. Але калі ў гэты час заглянеце ў лона жанчыны, там не будзе знаходзіцца ніякага цела; і стане ясна, што цела, якое фарміруецца, гэта чаша, і ў чашы схаваны скарб; душа гэта скарб, а цела гэта чаша... 0 бедныя ламбардцы, канкарыцыі спачатку верылі ў гэта, а потым Вы; таму што першымі былі ерэтыкі, якія паза Царквой, а потым Вы. Вы маглі б чуць, што спачатку была сфарміравана чаша з зямлі, і пасля змясціў у яе Бог скарб свой, а гэта значыць, каштоўную душу, і з дапамогай Бога ажыло цела. Чаму Бог спачатку стварыў чашу, а пасля змясціў у яе скарб? Таму што таго патрабуе закон прыроды, што спачатку ствараецца чаша і поласць, а потым туды змяшчаецца скарб; і таму няма сумневу, што спачатку чаша, гэта значыць, цела, якое фарміруецца ва ўлонні маці, а потым у ім душа. Ясна і даказана, і даказваецца кожны дзень, што цела не фарміруецца ва ўлонні маці за 60 дзён; калі ж ад пашкоджання ці яшчэ па якойнебудзь прычыне, калі жанчыне давядзецца нарадзіць, дзіцёнка, які нарадзіўся раней за 60 дзён, знаходзяць не цалкам сфарміраваным... Як можа Бог даць жыццёў падарунак, калі ён часовы? He можа; таму што дае толькі той, хто мае. Але калі ён гэтага не мае, то хто дае? Так павінна быць спасцігнута: чалавек знешні, які без жыцця знаходзіцца ў целе жанчыны, гэта значыць, без душы; чалавек фарміруецца і ствараецца на сорак шосты дзень, тады, калі Бог дае яму жыццё; бо жыццё ёсць душа, якую даюць яму, калі цела ажывае; і такім чынам Бог дае ўсім жыццё; такім чынам, ясным становіцца пытанне, якое трэба было спасцігнуць, бо Гасподзь вывеў усіх людзей ад Адама цялесна, каб яны распаўсюдзіліся па ўсёй зямлі, з душой, якую Бог перадае, якая ёсць жыццё людское. 0 бедныя ламбардцы, о канкарыцыі, выглядае дзіўна з вашага боку, бо верыце вы, што душа паходзіць ад душы, як плоць ад плоці. Душа бессмяротная, плоць жа смяротная. Чаму ж душа бессмяротная, а цела смяротнае? Таму што душа не складаецца з частак, яе немагчыма падзяліць, яна не ўзнікае і не знікае, і таму яна бессмяротная; таму што, калі б мы маглі яе падзяліць, яна была б смяротнай, як цела, ці плоць. Цела гэта не тое самае, што душа, таму што цела складаецца з 4х элементаў і можа быць падзелена, яно ўзнікае, падзяляецца на часткі і знікае, і таму яно смяротнае і павінна памерці, а душа не. Магчыма, скажуць Канкарыцыі: як ад адной свечкі можна запаліць іншую і не падзеліцца агонь, так з адной душы зыходзіць іншая, і душа заўсёды застаецца. Я адказваю: гэта падабенства не падыходзіць, таму што адна запаленая свечка не запаліць іншую запаленую; з гэтага вынікае, што адну, згаслую, трэба запаліць аб іншую.