Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Але на гэта працягваеце адказваць: Калі даведаемся, што блага тое, што мы робім, то перастанем гэта рабіць: Але гэта не адказ. Інакш бы пра вас Давід не казаў: ... (Пс 54:16). Калі ж вы ведаеце, што благое робіце, то жывымі спусціцеся ў пекла. Бо вы ў некаторых рэчах з намі згодныя, у іншых супрацьстаіце; як быццам бы ўнутраныя ворагі. Адкуль Давід: Абараняе душу маю ад тых, хто побач са мной і г.д. У чытанні Евангелля, у павазе да дня нядзельнага, у пастах, у малітвах вы разам з намі. Толькі вера, якая ёсць найгалоўнейшая, нас ад вас аддзяляе; пра што Давід: ... (Пс 55). Вы ж нас цікуеце, схаваўшыся: каб, калі мы павалімся, быць гатовымі нас абвінаваціць. Але, у чым праблема? ... (Пс 54:23). Вы ж аддзяліліся ад матчынага ўлоння Царквы, і ў гэтым вы лжывыя. Адкуль Давід: ... (Пс 57:4, 8). Вы ж ведаеце, што вы кажаце, і ў гэтым вы цалкам выкрытыя ў падмане. I менавіта вас выкрываў Ян, кажучы:... (Ін 9:41). Вы ж ахвотней да дому спажывання мяса падыдзеце, чым да дому посту, як казаў Эклезіяст:... (Экл 7:2). Таксама вы імкнецеся да балявання, як мухі да мядовых сотаў: пра гэтых мух было пазначана ў словах: ... (Экл 10:1)44.
Il.vii ЭрменгарЬ (з Безье?). Урыўкі
Хутчэй за ўсё, прыведзеныя ўрыўкі (арыгінальная назва не захавалася), якія дайшлі ў манускрыпце разам з больш раннім антыкатарскім творам Эрменгарда, абата СэнЖыля (паміж Манпелье і Авіньёнам), напісаным да 1195 г., належаць пяру паплечніка Дуранда з Оскі Эрменгарду з Безье (Ermengardus Biterrensius). Падобна, што яны былі напісаны перад IV Датэранскім саборам на аснове прызнання трох схопленых вальдэнсаў. Існуе гіпотэза, што створаны невядомым цыстэрцыянцкім манахам45.
44 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 1,143152.
45 Pawet Kras, Ad abolendam diversarum haeresium pravitatem: system inkwizycyjny w sredniowiecznej Europie (Lublin: Wydawnnictwo KUL, 2006), 111.
236
II. Палемічныя творьі
Жак Шыфалё ў сваім апошнім даследаванні прапануе датаванне каля 1230 г. і звяртаеўвагу, што абвінавачванні, якія Эрменгард выставіў вальдэнсам, амаль цалкам супадаюць з тымі, якія прыводзілі ў сваёй палеміцы з петрабрузіянцамі і генрыкіянцамі Пётр Вялікашаноўны і іншыя аўтары46.
Пра ВальЬэнсаў
Мы хочам сказаць вам пра памылкі Вальдэнсаў праўду, з якой усе згодныя. Кажуць, што самі могуць хрысціць, не толькі ў выпадку непазбежнай смерці. Кажуць таксама, што яны так робяць ахвярапрынашэнне. У келіху замочваюць хлеб у віне і кажуць, што гэта Цела Гасподняе. Кажуць таксама, што могуць спавядацца паміж сабой. Выбіраюць таксама біскупаў, якіх слухаюцца, а біскупамі Святой Царквы пагарджаюць або пакідаюць без увагі. Сцвярджаюць таксама, што як міране, так і жанчыны без навукі, а таксама без умення пісаць, могуць прапаведаваць. Кажуць таксама, што Святая Царква гэта працоўнае месца і пячора бандытаў. Ерэтык жа Гілельм з Карпентрас есць мяса па пятніцах у знак пагарды да Святой Царквы. Пётр жа Рафамас, і Цітбальд з Аўрэнцыі, і Гілельм Мунус усе разам згодна кажуць пра блудніцу, якая апісаная ў Апакаліпсісе, што яна абазначае Папу Рымскага, і пра дракона, які абазначае, кажуць, Рымскага імператара. Таксама кажуць, што другі звер, пра якога ідзе гаворка ў Апакаліпсісе, абазначае Іерусалімскага патрыярха. Сцвярджаюць такасама, што гэта менавіта той патрыярх цішком запальвае агонь у другую суботу Вялікадня, а не Бог. Кажуць таксама, што тое, што асвячаецца на алтары, не ёсць Целам Гасподнім. Кажуць таксама, што тыя, хто прымае тую кроў, якая асвячаецца на алтары, напаўняюць Бога гневам. Кажуць таксама, што Найсвяцейшая Марыя не была народжаная ад цялеснай пары. Гэтым памылкам навучаюць сваіх вучняў у доме Пятра з Рэгардана ля Аўрэнка. Адзін з іх, якога завуць Амікус, казаў, што быў у царкве пад Лімасам і бачыў чатыры алтары ў піку Святой Царкве: Вось alter et altaras et autaram et altaraset47. Гілельм з Карпентрас, іх біскуп, і Г. з Баньёлс, магістар памылак, і П. Рафамас казалі, што прымусілі сябе перахрысціць, бо не верылі, што могуць быць выратаванымі праз хрышчэнне, якое прынялі ў Святой Царкве. I гэта дакладна, што па іх унушэнні Бертран Гілафр, Г. Катала і Г. Калвет, іх госці, трэба думаць, ілжыва прысягнулі сваім біскупам. Г. Гілафр ахрысціў свайго сына ў Вальдэнсаў у піку Рымскай Царкве. Натуральна, Г. з Балены і Г. з Банолса былі гэтаму сведкамі. Ян з Мантэл сказаў у піку Рымскай Царкве, што ён мае жаданне, калі б ён быў галоўным, каб усе людзі ў Авіньёне былі тым часам ахрышчаныя ў водах Роны48. Г. Калвет пахаваў свайго сына пад каранямі нейкага дрэва па ўнушэнні і парадзе Вальдэнсаў. Ля Валнаса Вальдэнсы ахрысцілі двух хлопчыкаў, каб прыгнятаць Святую Царкву. Ян з Весэнціны з сямю сваімі вучнямі прынялі паўторны хрост і ўзялі сабе іншыя імёны, а менавіта як у апосталаў: Пётр, Ян, Якуб і г.д. Г. з Банолса, і Понцій з Графілона, і Гілельм з Лерыды, і Г. з Алеста, і Г. з Баврэ, і Г. з Арэлата, і Г. з Балена. Яны ўсе сцвярджаюць у піку Рымскай Царкве, што не посцяцца ў Вялікі Пост, але ядуць тры ці чатыры разы на дні, і забараняюць, каб хтонебудзь казаў пры іх Credo in Deum, ці Quicumque
46 Chiffoleau, "Religious Dissidence and Political Struggles," 107.
47 Фрагмент не паддаецца перакладу, y лацінскай мове ёсць толькі слова "altar".
48 Пытанне хрышчэння немаўлят было актуальнае ў даліне Роны з пачатку XIII ст„ падрабязней гл. Balossino and Chiffoleau, "Valdesi e mondo comunale in Provenza nel Duecento," 66 n. 19.
Il.vii ЭрменгарЬ (з Безье?). Урыўкі
237
vult49, ці "Змілуйся над намі” і ўсе яны кажуць, што ніхто не павінен клясціся, і самі адкрыта парушаюць клятву. Вальдэс (Valdes), стваральнік іх памылак, ля Ліёна прысягнуў аднаму кардыналу Рымскай Царквы, што ніхто з членаў гэтай секты не трымаецца і не мае гэтых памылак. П. Рос. і Г. Ян. разам з В. пакляліся за морам. Галурам прысягнуў біскупу Анціболісу. П. Р. з Кайрана, Машэль Эмбагард, Бенігн з Канета Калумбена, Эліас Мерцер прысягнулі архібіскупу Нарбоны. Г. прысягнуў біскупу Арэлата. Аўн з храма прысягнуў біскупу з Авіньёна. Усе яны давалі лжывыя клятвы і прымушалі даваць ілжывыя клятвы сваіх гасцей. Усе яны давалі Богу запавет чысціні і рабілі наадварот. Амікус з Бланкафлор, з Марыяй з Нарбоны, і з госцяй сваёй з СэнАнтанэнНобльВаля. Галуам з Генцэзабен з Раікхаса, з Брунезінай. П. Р. з Кайрана з Марыяй з Безье і з Марыяй з Нарбоны. Пейранэт з Марыяй з Нарбоны, і стала вядома многім братам, што ён задумаў. П. Грос з Марыяй з Цэстэрыёна і ад яе меў аднаго сына. П. Рос з Бенедыктай. Г. з Балена з Алаізай Дат. Лаўрэнцій Капатрола з Марыяй з Нарбоны. Якуб з Павіі з Персіяй. Сімеон з Ламбардыяй. Гэтыя і многія іншыя Вальдэнсы ўдзельнічалі ў такім устрыманні. Ян з Мантэля, і Эліяс, яго паплечнік, і Б. з Фіята вышэйпералічаныя памылкі засведчылі і пацвердзілі, што раней усе яны і паплечнікі іх у гэтых памылках удзельнічалі. Пасля зза страху вечнага асуджэння яны раскаяліся, прыйшлі да сваіх біскупаў, прызнаючы свае грахі і выкрываючы ўсе вышэйназваныя Вальдэнскія памылкі. Тады біскуп Валянцін далучыў Яна з Мантэля, які быў Вальдэнскім прэсвітарам, і наклаў на яго пакаянне, каб ён вечна служыў у доме Св. Антонія. На Эліяса наклаў падобнае, каб служыў вечна ў лепразорыі з Мантэля Адэмара, і на Б. з Фіака, каб служыў у гасцявым доме Іерусалімскім навечна. Пасля вышэйназваныя трое для выратавання сваіх душ раскрылі свае вышэйназваныя памылкі Святой Царкве і яе службовым асобам. I я, Ян з Мантэля, і я, Эліяс, паплечнік яго, і Бернард з Фіка ўсё вышэйназванае цалкам прызнаём да прызначанага дня і пад справядлівым судом, што, калі не зможам даказаць гэтага, нас таксама кінуць у агонь для спалення. Канец гэтай главы50.
Пб'яўленне ерасі Пльбігойцаў і Ліёнцаў
Больш за тое, ёсць іншыя ерэтыкі, якія называюцца 'Ліёнцы”, ад [горада] Ліён; "Вальдэнсы" ад Вальдэса (Valdesio); а таксама "Бедныя”, бо кажуць, што не клапоцяцца пра заўтра (Мф 6:34), "Босыя" (dessotulati), бо носяць абутак з дзіркамі. Ад Каталоніі і мора ў Нарбоне ажно да мора ў Бардо гэтыя людзі публічна спавядаюць каталіцкую веру вуснамі, але не ў сэрцы, а яшчэ на сваіх сакрэтных сходах, да якіх я сапраўды быў вельмі блізкі, калі яны кажуць, што толькі яны адзіныя, як вучні Хрыста, павінны хрысціць. Таму яны хрысцяць дзяцей сваіх вернікаў і тых, хто дае ім прытулак, калі толькі могуць. 3за гэтай практыкі ад іх пайшла секта "перахрышчаных". Яны таксама вераць і кажуць, што той грашыць, хто прызначае ці ўхваляе цялесныя пакаранні злачынцаў; тое самае робіць той, хто прыносіць клятвы. Яны кажуць у дадатак, што калі хтонебудзь мяркуе прынесці ахвяру святару ці перад алтаром, то лепш даць міласціну беднаму, бо гэта больш ухвальна, чым даваць ахвяры [Царкве]. Наведванне могілак, акрапленне асвечанай вадой, спальванне ладану, прамаўленне імшаў за памерлых нічому не дапамагае, як яны кажуць. Таксама яны вераць і сорамна гэта паўтарыць што Рымская Царква дае
49 Сімвалы веры: Нікейскі і Афанасьеўскі.
50 Gonnet, Enchiridion fontium vaidensium, vol. 1,153157.
238
П. Палемічныя творы
ім не лепшае духоўнае прычасце, чым можа даць любы мужчына ці жанчына з іх ліку, без царкоўнага адзення, без танзуры, і павінен асвячаць Цела Хрыстова. Далей яны кажуць, што ніхто не можа быць дасканалым і ніхто не выратуецца, калі не памрэ цалкам бедным і дазвольце мне прызнацца папраўдзе яны непакояць і нападаюць на Божую Царкву больш, чым іншыя ерэтыкі. I, як мне падаецца, ні яны, ні іншыя не могуць быць выкараненыя інакш як свецкай зброяй51.
ILviii Таахім Флорскі.
Шрактагп пра Чатыры Евангеллі. Пра артыкулы веры
Італьянскі багаслоў, экзэгет і містык Іаахім Флорскі, які з'яўляецца блажэнным РымскаКаталіцкай Царквы і адначасова чыё вучэнне наконт надыходу Тысячагодняга царства Божага ў 1260 г. было асуджана каталіцкімі саборамі, пакінуў пасля сябе значную пісьмовую спадчыну. Змешчаныя ніжэй урыўкі ўзятыя з твораў "Трактат пра Чатыры Евангеллі" (Tractatus super quatuor Evangelia] i "Пра артыкулы веры" (De articulis fidei], напісаных y канцы XII ст. Аўтар палемізуе з Вальдэнсамі наконт забароны працы рукамі, абсалютнай беднасці і ўсеагульнай пропаведзі, у тым ліку жаночай.
Шракгпагп пра Чагпыры Евангеллі