Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
ІІ.хі Сальва Бурчы. Кніга наЬ Зорка
245
Апостала Цімафея: "А мэта ўмаўленьня ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумленьня і некрывадушнай веры" (Ціт 1:5), да таго, што мне даверана. 3 іншага боку тое, што прапаноўваецца гэтым меркаваннем, так працягваю і пытаюся: Скажы мне, Бядняк, ці дазволена было пакаранне ў Старым Запавеце. Кажа: так. Я пытаюся такім чынам: прадпісанне "не забівай”, якое было ў Выхадзе 20:13, было зроблена на ўсе выпадкі ці на асобныя. Кажа: на асобныя. He было забаронена гэтым прадпісаннем забойства злачынцаў і г. д. Такім чынам я пытаюся, ці грашыў суддзя, здзяйсняючы пакаранне? Кажа: не, наадварот, гэта павінна было быць зроблена. Такім чынам я пытаюся, ці яно такое ж святое і добрае, як у Старым Запавеце. Кажа: не; аднак глядзі, ерэтык, які небяспечны закон, які Апостал прамовіўу Першым пасланні Цімафея і г.д.).
У Святым Пісанні паказана, што пакаранне гэта добра і ад добрага Бога; але відавочна, што ерэтыкі гэтаму не вераць; таму каталік прыводзіць такія абгрунтаванні, якія просты народ можа пабачыць на свае вочы; людзі, якія ёсць па ўсім свеце...
(Д: Ерэтыкі кажуць, што пакаранне гэта ад Д’ябла ці ад злога Бога, бо не можа быць таго, каб свецкае пакаранне зыходзіла ад добрага Бога).
Магчыма, кажуць некаторыя, што няверуючыя асабліва падтрымліваюць пакаранні ерэтыкоў. 0 абаронца Рымскай Царквы, ёсць добрая праца, напісаная для цябе, паводле нашага разумення, бо таму, што ты сказаў пра пакаранне, верым і мы; але, о каталік, ты пачаў доказы з прыроднага пункту погляду без Пісання, і нам яўна паказаў, што пакаранне паходзіць ад усемагутнага Бога Айца. I не былі нязначнымі твае доказы, але даказаў ты таксама праз Пісанне і аўтарытэт, што ёсць больш надзейны шлях ці доказ; і даказаў, але пачаў гаварыць з прыроднага пункту погляду, што дамінаванне і падпарадкаванне ёсць і могуць быць у Царкве Божай, калі уладар уладарыць, а падначалены падпарадкоўваецца; і яшчэ раз паказаў, што свецкае пакаранне належыць Царкве, і павінна быць ад уладароў і магутных, і гэта паводле Новага Запавету; і зноў паказаў, што пакаранне павінна насцігаць не толькі злачынцаў, але і ерэтыкоў; і гэта найвялікшы доказ. Чаму? Таму што ёсць шмат людзей, якія вераць у пакаранне для злачынцаў ад усемагутнага Бога Айца, але не вераць у яго магчымасць для ерэтыкоў; і яшчэ раз паказалі гэта праз пасланне апосталаў да рымлянаў, у якім расказваецца пра пакаранне і якое асвятляе кнігу тваю; пасланне гэта наступнае: "Ня помсьціце за сябе, любасныя, а дайце месца гневу Божаму. Бо напісана: Мне помста, Я адплачу”, кажа Гасподзь (Рым 12:19). Але ерэтыкі, і асабліва бедныя леаністы і бедныя ламбардцы, выкладаюць гэта не так, як ты выклаў. Такім чынам, пакажам адну і другую выкладку. Першыя, у такім выпадку, Беднякі: Кажуць Бедныя, о Царква, што ты прапаведуеш і кажаш, што пакаранне павінна быць, і можа здзяйсняецца ўладарамі і магутнымі без граху. Гэта самая лжывая пропаведзь; гэта не дзіўна, таму што ты сама таксама лжывая. 0 людзі, слухайце, што мы кажам, і вы зможаце спасцігнуць іх дурасць. Кажуць таксама: слаўны Апостал перад рымлянамі: "Ня помсьціце за сябе, любасныя, а дайце месца гневу і г.д.” (Рым 12:19). 0 няшчасная Царква, відавочна, што не мог Апостал сказаць гэтага; што было сказана "Ня помсьціце за сябе" і г.д.; так было сказана: калі хто шкодзіць табе, не асуджай. Чаму? Таму што не ваша мусіць быць помста, а таго, каму павінны. Але каму? Апостал кажа, што Госпаду. I калі зробіць? У дні Суда, калі скажа: "Прыйдзіце да мяне" (Мф 25:41) і г.д. Такім чынам, вы бачыце, о людзі, што ніякія ўладары, ніякія магутныя, ніхто іншы не можа здзяйсняць пакаранне, акрамя Бога, так сказаў. Сціхні ж, о блуд
246
II. Палемічныя творы
ніцаЦарква, таму што звязана з гэтым. Гэта выкладка ерэтыкоў. А зараз будзе бачна выкладку каталікоў...
Магчыма, дагэтуль кажуць, што былі тыя, хто не верылі ў пакаранне, але прыйшлі да веры: 0 Каталіцкая, пакажы якуюнебудзь выкладку ерэтыкоў, якую ерэтыкі распаўсюджваюць сярод сваіх слухачоў, і тады клопаты будуць скончаны. Кажуць, ёсць тыя, хто не верыць у пакаранне: "Вы чулі, што сказана: «Вока за вока, і зуб за зуб». А Я кажу вам не працівіцца злому. Калі хто цябе ўдарыць па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую; і калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і вопратку". Гэта настаўленне напісана паводле Апостала Мацвея (5:3840). Тое ж і ў Яна: "нават прыходзіць час, калі кожны, хто забівацьме вас, будзе думаць, што ён тым служыць Богу" (16:2). Яшчэ раз сказаў апостал: "He давайце панады ні Яўрэям, ні Элінам, ні Царкве Божай" (1 Кар 10:32). I гэты аргумент старанна прыводзяць тыя, хто не верыць, што пакаранне не ёсць і не можа быць ад Бога; і гэтымі ж выкладкамі многія людзі былі спакушаныя. Каталік адказаў...
Праўда, што катары, бедныя з Ліёна і бедныя ламбардцы не вераць у свецкае пакаранне; але ёсць адрозненне паміж катарамі і беднымі; гэта становіцца відавочным, калі паслухаць тое, што ад іх зыходзіць. Кажуць бедныя, што пакаранне было належным у Старым Запавеце, і многія святыя людзі каралі; але кажуць, што Сын Божы забараніў ім у Новым Запавеце; і гэта яны хочуць прывесці як доказ. Катары ж кажуць, што пакаранне ў Старым Запавеце было ад злога бога, і сёння ёсць ад таго ж бога; і гэта яны хочуць прывесці як доказ. (Д: Разгледзім спачатку доказ Бедных. Бо кажуць Бедныя: Хто слухае, той пачуе: Паводле Мацвея, Хрыстос казаў: "Вы чулі, што сказана продкам” і г.д. (Мф 5). 3 гэтага ты можаш ясна ўбачыць, што пакаранне было дазволена ў Старым Запавеце. Зараз вы пабачыце, як Сын Божы забараніў гэта, кажучы: "А Я кажу вам’’ і. г.д. (Мф 5). Такім чынам, як можаш ты, о праклятая Царква, прапаведаваць, што павінна быць пакаранне ў Царкве Божай? Дык сціхні ж, звер дзікі. А зараз глянем на доказ катараў: яны ж кажуць: "Вы чулі, што сказана продкам" і г.д. (Мф 5), гэта закон, дадзены злым богам, які Сын Божы з намерам перадаў праклятай Царкве). Але з гэтым стасуецца тое, што пакаранне гэта не добра, і ў гэтым яны супраць Царквы; кажучы наступнае: 'А Я кажу вам не працівіцца злому. Калі хто цябе ўдарыць па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую” (Мф 5:39). А таксама наступнае: "і калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і вопратку" (Мф 5:40). 0 Царква гэтага свету, ці трымаешся ты таго парадку, якому вучыў Хрыстос? Ніколькі. 0 людзі, заўважайце ж пільна тое, што вы слухаеце, і, слухаючы, аддзяляйцеся ад блудніцы; такім чынам вы ўбачыце, як добра яна трымаецца запавету Хрыста. Прэлаты гэтай Царквы прыкладаюць намаганні і працуюць, колькі могуць для таго, каб выкладзена было ў Статутах гарадоў што рознымі пакутамі павінны катавацца тыя людзі, якія імі самімі называюцца ерэтыкамі; і калі гарадская абшчына не хоча гэтага рабіць, то змагаюцца з імі, кажучы: "Мы вас адлучым". I варта рабіць так, як загадана; і калі яны [гарадскія ўлады] гэтага не робяць, яны [прэлаты] не прамаўляюць ні імшаў, ні якіхнебудзь іншых сваіх падманаў; і ў гэтым абшчына неразумная і працягвае дурасць сваю. 0 народ, паглядзіце, як яны іх забіваюць; бо тыя не хочуць ні быць судзімымі, ні быць разбэшчанымі, ні есці мяса і г.д. Але на тых, хто мае меч на баку, распуснічае і забівае, не дзейнічаюць іх выкладкі. 0 Рымская Царква, твае рукі ўсе ў крыві пакутнікаў. 0 народ, не захапляйся ўсім, што сказана; бо кожны сам вызначае меру маёмасці сваёй; бацькі іх забілі Хрыста, Стэфана і Якуба, а іншых вуч
П.хі Сальва Бурчы. Кніга наЬ Зорка
247
няў катавалі рознымі пакутамі. Вы таксама можаце бачыць, што яны самі добра трымаюцца ерасі; не дзіўна, бо Хрыстос сказаў праз Яна: "нават прыходзіць час, калі кожны, хто забівацьме вас, будзе думаць, што ён тым служыць Богу" (Ін 16:2], Цалкам можа быць, што хтонебудзь па дурасці сваёй, калі будуць забіваць яго, будзе лічыць сябе пакутнікам, бо гэтым ён служыць Богу. 0 Царква, такім чынам маю цябе пад капытамі. (Д: I яшчэ раз сказаў апостал: "He давайце панады ні Яўрэям, ні Элінам, ні Царкве Божай" (1 Кар 10:32). 0 людзі, бачыце, ці трымаецца Царква зараз парадку; ні ў якім разе. 0 людзі, зараз вы добра бачыце, што павінны быць аддзеленыя ад гэтага дзікага звера? Таму просім вас, што вы павінны аддзяліцца з дапамогай Рымскай Царквы; капыты звязаныя, і зза гэтага анямела Рымская Царква).
ІІ.хі.Ь Пра тое, што каралі, улаЬары і магутныя свецкія, або мірскія, ab Ьобрага Бога, а не ab Д’ябла...
Але ерэтыкі, і асабліва бедныя леаністы і ламбардцы, хочуць спаслацца на іх, бо кажуць пра іх словы (Д: "цары валадараць над народамі і ўлады іх дабрадзеямі называюцца; а вы ня так” (Лк 22:2526)), яўна паказваючы, што ні каралёў, ні магутных не павінна быць у Царкве Божай; і гэта хочуць прывесці як доказы. Адсюль кажуць, што ні каралі, ні магутныя не пастаўлены Богам, наадварот, яны супраць Бога; і кожны раз, калі яны здзяйсняюць пакаранне, яны смяротна грашаць, бо яны пастаўлены светам, тым светам, які супраць Бога, гэта значыць, зямным. Адсюль кажуць: "ідзе князь сьвету гэтага, ды ня мае ўлады нада Мною” (Ін 14:30). Гэтым яны кажуць, што тыя ўладары, якія пастаўлены над ёй, падпарадкаваны большаму ўладару, гэта значыць д'яблу. Але каталік сказаў...
(Д: Магчыма, кажуць ерэтыкі, а больш Бедныя: адкажы мне, калі зможаш, бо мы так звяжам язык твой, што ты не зможаш запярэчыць. Напісана ў Мацвея і Лукі, што была спрэчка між апосталамі, хто між імі быў галоўны; Хрыстос, даведаўшыся, што яны памыляюцца, адразу цвёрда сказаў: цары валадараць над народамі і ўлады іх дабрадзеямі называюцца; а вы ня так" (Лк 22:2526), такім чынам, мы відавочна маем, што ні каралёў, ні ўладароў не павінна быць у Царкве Божай. Запытайся ж цяпер, о неразумны, чаму ты пераследуеш Царкву Божую? Ты можаш добра ўразумець, калі маеш розум, што ты неразумны; і такім чынам можаш убачыць, што гэтыя пакаранні не ад Бога. 0 няшчасныя Бедныя ерэтыкі, калі б Бог не паставіў магутных для суду, разбору і пакарання злачынцаў як бы паставіў іх? кажа амаль ні пра што, бо лжывы).
П.хі.с Пра клятву
Пра клятву кажа Каталік, што яна павінна і можа быць паводле волі Божай; і хоча сказаць пра гэта, а менавіта пра клятву, да гэтага, што хто верыць, той не грашыць, і хто вагаецца, няхай будзе ўпэўнены, і хто не верыць, пяройдзе няхай да сумневу, і ад сумневу да ўпэўненасці; і да гэтага прыводзяць добра падабраныя аргументы так, што ўбогім будзе той, хто не зможа ў гэта паверыць; але папярэдне хоча сказаць такую рэч, што калі раптам камунебудзь не ясна, то стане ясна пасля таго, як ён ізноў звернецца да клятвы "сьпявайце Яму на дзесяціструннай псалтыры" (Пс 32:2). Гэта словы Святога Пісання, словы прарока Давіда; я кажу іх, калі пачынаю гаварыць, і кажу, калі заканчваю, на лаціне і на народнай мове; і падаец