Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Пятае,якдаказваецца, штояны не Божая Царква, праз адсутнасць пропаведзяў: як было ўжо ясна паказана, для чаго яшчэ патрэбныя чыны, і гэта таксама можна даказаць, што патрэбныя для служэння пра пропаведзь, згодна з гэтымі словамі Апостала да Рымлянаў (10:15): "як прапаведаваць, калі ня будзе пасланых?” самі ж яны не могуць даказаць, што пасланыя кімнебудзь з тых, хто мае права пасылаць. Мы дайшлі да апошняга, да Вальдэса, які быў іх першым; у якога не было кім быць пасланым, акрамя як Папам. Такім чынам, яны не Божая Царква, якая мае чыны і служэнне праз пропаведзь, бо яны не маюць ні таго, ні другога.
Шосты спосаб, якім можна гэта даказаць, гэта праз выхад катараў з Царквы; пра гэта ж было сказана Апосталам (1 Цім 4:1) "Дух жа ясна кажа, што апошнім часам адступяцца некаторыя ад веры, слухаючы духаў спакусьнікаў і вучэньняў дэманскіх". I тады я пытаюся: Хто ж тады тыя, хто адступіўся ад веры, калі не катары, якія прапаведуюць, што не варта ўступаць у шлюб і трэба ўстрымлівацца ад ежы, якую Бог стварыў; вядома, што ніхто іншы, як яны. Такім чынам я пытаюся ў цябе: ці не ад цябе адступілі? Ты кажаш так.
Супраць: Нічога такога з табой не было, што б ты змог даказаць нейкім сведчаннем: я ж табе відавочна даказваю, што яны выйшлі з Рымскай Царквы; усе былі ў Рымскай Царкве, або амаль усе; такім чынам, тваё задзіночанне не Божая Царква, але толькі задзіночанне Рымскай Царквы. Магчыма яны скажуць, што катары хай нават выйшлі не ад нас, аднак ад нашай веры выйшлі, Апостал таксама сказаў, што яны адступіліся не ад кагонебудзь, а ад веры, якая, як яны самі кажуць, ёсць і ў Рымскай Царкве, і ў задзіночанні Вальдэса, можа быць спазнана па ўчынках.
Сёмае, праз што можна даказаць, гэта тое, што ерасі ўвогуле зыходзяць з Царквы;
... Божая Царква, якая заняпала, як кажуць, у часы Сільвестра...
Восьмае, гэта можна даказаць праз параўнанне па колькасці Царквы Старога Запавету з Царквой Новага Запавету. Вядома ж, што Царква Новага Запавету павінна быць большай, чым Царква Старога Запавету, інакш Хрыстос здзейсніў злачынства.
... Твая ж Царква, о Вальдэнс, не большая, чым Царква Старога Запавету; такім чынам, твая Царква не Божая, а мая Царква так, бо мае больш веры ў Хрыста.
ILxiii Манегпа з Крэмоны. Супраць Катараў і ВальЬэнсаў
255
Дзявятае, гэта ж можна даказаць праз усеагульнасць вучэння Рымскай Царквы ... твая Царква не прапаведуе па ўсім свеце ці ўсім народам, ці амаль усім, а менавіта язычнікам і яўрэям, але толькі Рымская Царква прапаведуе па цэлым свеце...
D. Доказ супраць ВальЬэнсаў Ультрамантанаў
Вальдэнсы Ультрамантаны, якія прызнаюць, што Рымская Царква мае сем таінстваў, якія ад нас іх прымаюць, калі мы пажадаем ім іх даць, і вераць, што мы іх выканаем належным чынам. Могуць супрацьпастаўляць такое: Рымская Царква ніяк не Царква Божая? Так.
Дзясятае таксама даказваецца праз таго ж Мацвея (22:916) ... Гэтым мы хочам даказаць два тэзісы, першае, што ўсе Бедныя, як называюць сябе Вальдэнсы, збіліся са шляху, і паўсталі супраць той Царквы, якая завецца Рымскай, і не толькі ў справах, але і ў веры аслабелі, бо пайшлі супраць наступнага палажэння: не вераць, што ў “Веру ў Святую Каталіцкую Царкву” гаворка ідзе пра задзіночанне рымлян76.
Іншае, што хочам даказаць, гэта іх найпыхлівейшае нахабства. Вядома, што ў часы прарокаў сярод яўрэяў было больш страшных грахоў або злачынстваў чым у часы Вальдэнсаў сярод "рымлянаў" [каталікоў]. ... аднак ніхто з названых Прарокаў, ні з іншых людзей не былі настолькі саманадзейнымі, каб аддзяліцца, каб заснаваць новую Царкву і новае святарства. У гэтым і праяўляецца нахабства Вальдэнсаў, якія былі настолькі саманадзейнымі, каб выйсці з Рымскай Царквы зза некаторых недахопаў, пра якія яшчэ Бог праз цудадзейнае сведчанне паведаміў, як сярод жывых, так і сярод тых, хто гэта жыццё пакінуў, асабліва, калі Бог кажа (Мф 23:2): "на Майсеевым пасадзе селі кніжнікі і фарысэі”, і калі нават найнягоднейшым кніжнікам і фарысеям трэба было падпарадкоўвацца згодна з законам Майсея, і чынам святароў для выканання закону, то наколькі больш трэба падпарадкоўвацца святарам і прэлатам паводле закона Хрыста, нават калі яны благія, пакуль яны не будуць выдаленыя з Царквы.
Таксама, калі дазволена будзе Вальдэсу выйсці з Рымскай Царквы, каб аднавіць Царкву, якая, адпаведна памылковаму меркаванню, была разбураная ў часы Сільвестра; тады чаму не іншаму ў іншай правінцыі? I таксама чаму не трэцяму ў трэцяй правінцыі або каралеўстве; чаму таксама не многім іншым? Тады могуць заснаваць столькі ж цэркваў, колькі каралеўстваў або правінцый. Але такім чынам пастаноўлена ў Песні Песняў (6:8): "ды адна яна, беспахібная, чыстая горлінка"77. Цвёрда сказана, што адна горлінка, а значыць Царква у цэлым, хоць ёсць некалькі асаблівасцяў.
Супраць: Ці не быў Вальдэс для іх Найвышэйшым Пантыфікам: натуральна, замест Сільвестра; але па той жа прычыне кожны пры аднаўленні Царквы, як ты кажаш, Найвышэйшы Пантыфік. Тады атрымліваецца, што ў адной Царкве ёсць шмат Найвышэйшых Пантыфікаў, што падаецца неадпаведным, бо такога не было знойдзенаўСтарым Запавеце, таму адсюль вынікае яшчэ больш неадпаведнасцяў78.
76 Маецца на ўвазе, што ў Сімвале веры гаворка ідзе пра падпарадкаванне Папе Рымскаму.
77 6:9 у Сёмухі.
78 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 8398.
256
II. Палемічныя творы
ILxiv Стэфан Ьэ Бурбон.
Пра сем паЬарункаў Святога Духа
Хоць трактат Стэфана (у франкамоўнай традыцыі Эцьена) дэ Бурбона, напісаны на паўстагоддзя пазней за апісаныя ў ім падзеі, але яго сведчані заслугоўваюць даверу, бо зыходзяць ад людзей, якія ведалі Вальдэса асабіста. Сам аўтар, пасля навучання ў Парыжы, уступіў у дамініканскі кляштар у Ліёне ў 1223 г. і праз дзевяць гадоў стаў інквізітарам на тэрыторыі паміж рэкамі Сонай і Ронай. Каля 1249 г. ён вяртаецца ў кляштар і да сваёй смерці ў 1261 г. піша трактат у дапамогу прапаведнікам "Пра сем падарункаў Святога Духа” (De septem donis spiritus sancti], У ім апісвае вальдэнскую дактрыну на сярэдзіну XIII ст.79
Il .xiv.a 11731184 гг.
Вальдэнсы ж названыя так ад першага заснавальніка іх ерасі, якога таксама называлі Вальдэнс (Valdensis]. Яны таксама называюцца "бедныя з Ліёна", паколькі там распачалі практыкаваць беднасць. Самі ж сябе называюць "беднымі Духам" бо Бог сказаў "Дабрашчасныя ўбогія духам” (Мф 5:3]; сапраўды, яны бедныя духам у духоўных блаславеннях і ў Духу Святым.
Секта ж пачала гэты шлях, згодна з тым, што я чуў ад некаторых асоб, хто бачыў самых першых іх [членаў секты], і ад аднаго святара па імені Бернард Ідрас, які сам быў даволі паважаным і дабрадзейным чалавекам у горадзе Ліёне, сябрам нашага братадамініканца; калі той быў маладым і пісцом, запісаў названаму Вальдэсу за ўзнагароду на народнай мове (in romano) першыя кнігі, якія займелі тыя людзі, перакладзеныя (transferente) і надыктаваныя яму адным вучоным, па імені Стэфан з Анса, які, прэбендарый (beneficiatus) кафедральнага сабора ў Ліёне, пазней нечакана памёр, зваліўшыся з даху дома80, які ён будаваў; я яго часта сустракаў.
Адзін багацей у названым горадзе, названы Вальдэс, які не быў добра адукаваны, але, слухаючы Евангеллі, захацеў даведацца, пра што яны кажуць, заключыў дамову з названымі святарамі, што адзін перакладзе (transferret] іх на народную мову, а другі запіша пад дыктоўку, што яны і зрабілі; падобным чынам былі [сабраныя] многія кнігі Бібліі і многія сентэнцыі з Айцоў Царквы (auctoritates sanctorum], згрупаваныя па тэмах, якія яны назвалі "Меркаванні".
Калі гэты грамадзянін шматкроць прачытаў і завучыў на памяць [гэтыя тэксты], паабяцаў трымацца евангельскай дасканаласці, так, як гэта рабілі апосталы; ён, прадаўшы ўсю сваю маёмасць, у пагардзе да гэтага свету раздаў грошы бедным і ўзурпаваў апостальскую справу і зазнаўся. Прапаведуючы на вуліцах і перакрыжаваннях Евангеллі і тыя рэчы, якія ён завучыў на памяць, ён прыцягнуў да сябе шмат мужчын і жанчын, якія павінны былі рабіць тое самае, і ўмацоўваў іх у Евангеллі. Ён таксама пасылаў людзей нават самых нізкіх прафесій прапаведаваць у навакольных вёсках. Мужчыны і жанчыны разам, дурныя і неадукаваныя,
79 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 208.
80 Раптоўная смерць магла трактавацца як Божае пакаранне за супрацоўніцтва з ерэтыкамі. Pekka Tolonen, "Medieval Memories of the Origins of the Waldensian Movement," in History and Religion: Narrating a Religious Past (Berlin, Munchen, Boston: de Gruyter, 2015), pp. 165188,175.
Il.xiv Стэфан Ьэ Бурбон. Пра сем пабарункаў Святога Духа
257
разышоўшыся па вёсках і пранікаючы ў дамы, прапаведуючы на плошчах і нават у цэрквах, і заклікалі іншых рабіць тое ж самае.
Цяпер, калі яны праз сваю безразважнасць і неадукаванасць усюды распаўсюдзілі памылкі і скандалы, яны былі выкліканыя архібіскупам Ліёна, чыё імя было Ян, які забараніў ім праяўляць сябе праз тлумачэнне Евангелля або пропаведзі. Яны ж звярнуліся да адказу апосталаў; іх лідар, узурпуючы ролю Пятра, так адказаў галоўным святарам: "Мы павінны падпарадкоўвацца больш Богу, чым людзям” (Дзеі 5:29), як загадаў Апостал: "Прапаведуйце Евангелле кожнаму стварэнню" (Мк 16:15). Як быццам бы Гасподзь сказаў яму тое, што казаў апосталам; яны, аднак, не рызыкнулі прапаведаваць, пакуль не атрымалі права зверху, пакуль яны не былі асветленыя найлепшымі і найпаўнейшымі ведамі, і цалкам не атрымалі прапаведніцкага дару.
Такім чынам, яны, а менавіта Вальдэс і яго [паслядоўнікі], упалі спачатку ў непадпарадкаванне сваёй саманадзейнасцю і ўзурпацыяй апостальскіх абавязкаў, потым у непаслухмянасць, і, у рэшце рэшт, трапілі пад адлучэнне.
Пасля, выгнаныя з гэтай зямлі і выкліканыя на сабор, які адбыўся ў Рыме перад Латэранскім храмам, яны засталіся ўпартымі і былі ў рэшце рэшт асуджаныя як схізматыкі. Пасля, з таго часу, як яны змяшаліся ў Правансе і Ламбардыі з іншымі ерэтыкамі, памылкі іх пераймаючы і насаджаючы, яны былі асуджаныя Царквой як найбольш варожыя, заразныя і небяспечныя ерэтыкі, якія бадзяюцца паўсюль, выяўляючы святасць і шчырасць, але насамрэч таго не маючы, тым больш небяспечныя, чым больш таемныя, яны маскіраваліся пад розныя абліччы і заняткі. Аднойчы быў схоплены галоўны (maximus) сярод іх, які цягаў з сабою шмат розных прылад, з дапамогай якіх ён змяняў сябе, як Пратэй: калі ён быў заўважаны ў адным абліччы і выкрыты, ён перамяняўся. Часам ён меў аблічча і вопратку пілігрыма, у іншыя разы насіў посах і кайданы таго, хто раскайваецца, у іншыя ж часы ён выяўляўся як шавец, цырульнік або жнец і гэтак далей. Іншыя рабілі тое самае.