Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
88 Wakefield and Evans, Heresies of the High Middle Ages, 361.
264
11. Палемічныя творы
бардца Андрэаса з Груара, двух вальдэнскіх біскупаў, невядомых па іншых крыніцах. Праца ў асноўным прысвечана катарам, тут прапанаваны пераклад асобных фрагментаў, якія апісваюць непасрэдна вальдэнсаў89.
10. Пра аброзненне ВальЬэнсаў ЛамбарЬскіх і Ультрамантанскіх
Ёсць адрозненне Вальдэнсаў Ламбардскіх і Ультрамантанскіх, бо Ультрамантаны кажуць, што любы чалавек, ці добры, ці дрэнны, нават не будучы святаром, можа асвячаць і праводзіць іншыя таінствы. Ламбардзец кажа, што не можа, акрамя па міласці Божай. Таксама ламбардзец памыляецца ў таінствах, не робіць цалкам хрышчэнне. Таксама ламбардцы працуюць. Таксама ўсе, як ламбардцы, так і ўльтрамантаны, пагарджаюць усталяванай Царквой: лічаць магчымым шлюб паміж стрыечнымі братам і сястрой, калі няма больш забаронаў, акрамя як ад усталяванай Царквы.
11. Пбагульненне, склабзенае брагпам Райнэрыем з орЬэна прапавеЬнікаў
Калісьці ерэтычныя секты былі шматлікія і разнастайныя, але ўсе яны былі знішчаныя дзякуючы міласці Ісуса Хрыста, аднак дзве галоўныя нейкім чынам праявілі вынаходніцтва...[неразборліва] і захаваліся. Таксама кажуць, што немаўляты будуць выратаваны без хрышчэння. У год Гасподні 1201 скончана з верай вышэйназваная праца названым братам Райнэрыем.
10 Іпрацяг]
Ультрамантаны не ўкленчваюць ні перад крыжам, ні перад алтаром, прыводзячы ў доказ наступнае: "Ідалы са срэбра і золата і г.д." Такім жа чынам робяць ламбардцы. Таксама вераць, што любы добры чалавек святар і Царква, ламбардцы не: кажуць, калі няма двух сабраных няма Царквы. Таксама Ультрамантаны асуджаюць ламбардцаў, і наадварот. Таксама Ультрамантаны не працуюць ні на сябе, ні на другіх за грошы, не гандлююць нічым, не служаць. Яны ж абутыя ў сандалі і носяць манаскі абутак (clericatam supe subtellaribus) або абутак, падрэзаны зверху; і не служаць за грошы, але іх паплечнікі (socius) за іх, не служаць камунебудзь за штодзённую ежу, і носяць толькі адну туніку. Тое ж самае робяць жанчыны, за выключэннем таго, што не носяць сандаляў. Але і ламбардцы маюць абутых у сандалі. Таксама Ультрамантаны кажуць і вераць, што Папа мае не больш улады адпускаць грахі, чым любы чалавек. Таксама, што Рымская Царква не ёсць Царквой Божай, але блудніца; у тое ж самае верыць Ламбардзец. Таксама, што Папа не намеснік Пятра на зямлі; тое ж сама кажа Ламбардзец. Таксама, што хрышчэнне і алей усталяваны Рымскай Царквой. Ва ўсталяванае ж не вераць; не клапоцяцца пра пасты, усталяваныя Рымскай Царквой, і не вераць, што грашаць, калі перарываюць пост. Таксама верыць Ламбардзец. Таксама іх жанчыны прапаведуюць. Таксама не вераць у індульгенцыі, якія выдае Рымская Царква. Таксама перахрышчваюць сябе і ўсё, што ўжываюць у ежу, Ламбардзец так не робіць, толькі прасцірае ўгору рукі. Вераць Дактарам Царквы ў тым, што адпавядае іх інтарэсам. Таксама яны кажуць, што Святы Сільвестр звярнуў з роўнай дарогі, калі прыняў маёмасць. Таксама іх біскуп Вільгельм альбігоец. Таксама прычынай падзелу паміж імі была праца, і тое, што Ламбардзец сказаў, што благія святары не могуць асвячаць. Таксама Добры Ян з Ронка быў першым сярод ламбардцаў калі
89 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,140.
Il.xvii Лнсельм з АлексанЬрыі. ТПрактагп пра ерэтыкоў
265
ламбардцы аддзяліліся ад ультрамантанаў, і ўльтрамантаны адлучылі ламбардцаў. Канец.
Гэта занатаваў я, брат А., і запісаў ад іншых двух, якія знаходзіліся доўгі час сярод Вальдэнсаў і былі з секты Ультрамантанаў; але пасля звярнуліся і прынялі пакаянне ў вязніцы пад Альбам.
12. Пачутае ab іншага [пра ламбарбцаў]
Наступнае ж было сказана тым Луіджы з секты ламбардцаў, які быў схоплены з Генуі і перавернуты. Ён сказаў, што Андрэас з Груара з’яўляецца Ламбардскім біскупам, і іх не больш за сто асоб абодвух полаў. Яны, як сказаў, вераць, што ніякі дрэнны святар не можа бласлаўляць, аднак вераць, што добры можа хрысціць і даваць добрыя парады. Адтуль тое, што мы называем накласці пакаянне, яны называюць даць добрую параду. Таксама сказаў, што не вераць у тое, у што Ліёнцы вераць, што дрэнны святар можа даваць апошняе мірапамазанне. Таксама іх святары і біскуп уступаюць у сан праз накладанне рук. Таксама не вераць у царкоўныя чыны, маюць свае ўласныя. Таксама абутыя ў сандалі сярод іх, якія называюцца святарамі, носяць адну доўгую туніку і ходзяць босымі або абутымі ў адкрытыя зверху сандалі. He маюць маёмасці і не чапаюць яе, але другія для іх. Але іншыя, якія не з’яўляюцца святарамі, зарабляюць і валодаюць. He набываюць ні вінаградніку, ні дома. 1 вядома, што большасць з іх жыве ўдвох, утрох ці больш, але з выпадку неабходнасці можа жыць і адзін. Таксама іх абутыя ў сандалі не працуюць за грошы, а харчуюцца ад другіх. Жанчын не пасвячаюць, але яны прапаведуюць; таксама не накладаюць пакаяння. Таксама вераць, што ніхто не можа зберагчы, акрамя Бога, і кажуць, што чалавек або святар дае толькі парады. Таксама не робяць ніякіх пасвячэнняў ці ўсталяванняў. У чысцец, клятву і правасуддзе не вераць, як і другія [ультрамантаны]. Пра дактароў Царквы не ведае, у што вераць. Яны вераць, што ніхто не можа асвячаць, акрамя імі пасвечанага святара, і жанчына не можа. У паломніцтвы не вераць, як і другія. Таксама пра заморскую дарогу вераць, што яна благая90. He вераць ні ў царкоўныя індульгенцыі, ні ў пастанаўленні, як і другія. Яны вераць, што любы можа быць выратаваным, маючы свецкую маёмасць.
15. а) Пра пагаЬненне бебных з Ліёна і ламбарбцаў
У гэтым пагаджаюцца бедныя з Ліёна з беднымі ламбардцамі супраць Царквы, а менавіта, што Папа Сільвестр і пакутнік Лаўрэнцій не святыя. Таксама, што Рымская Царква трымаецца не таго шляху што трымаецца Царква Хрыста, а [таго, што трымаецца] Царква зла. Таксама, што няма чыстца. Таксама, што чалавеку не варта наведваць пахаванні святых, ні пакланяцца крыжу, ні ўзводзіць цэркваў, ні рабіць малітваў, імшаў ці міласціны для мёртвых. Таксама, што не выратавальна клясціся ў любым разе. Таксама, што нельга прымяняць цялесныя пакаранні ў дачыненні да злачынцаў. Таксама, што не з’яўляецца грахом ва ўсе дні года есці мяса, яйкі і сыр, акрамя як зза моцнага скандалу. Падобнае тычыцца таго, калі чалавек возьме сабе ў жонкі кузіну ці стрыечную сястру. Таксама вераць, што ад Святога Клемента да Настаўніка Вальдэса (ad don Valdensem] не было ніводнага сапраўднага спадкаемцы Святога Пятра без выключэння, і нават Лін ці Клемент не мелі права вязаць і адпускаць. Таксама вераць, што Папа Сільвестр быў першы натхнёны Д’яблам на пабудову Рымскай Царквы.
90 Магчыма, гаворка ідзе пра паломніцтва "за мора” у Іерусалім.
266
II. Палемічныя творы
b) Пра ламбардцаў
Бедныя ламбардцы вераць, што дрэнны святар не можа асвячаць Цела Хрыстова, ні Бог па яго просьбах. Таксама вераць, што душы перадаюцца. Таксама, што немаўляты, ахрышчаныя святарамі Рымскай Царквы, не выратуюцца.
с) Пра ліёнцаў: пра іх асвячэнне раз на год
Названыя бедныя з Ліёна асвячаюць толькі раз на год, а менавіта на Вячэру Гасподню. I тады амаль самай ноччу той, хто кіруе імі, калі ён святар, склікае ўсю сваю сям'ю абодвух полаў і загадвае ім падрыхтаваць лаву ці які стол, пакрываюць яго грубай ваўнянай тканінай, наверх ставяць адзін добры келіх добрага і чыстага віна і адзін прэсны хлеб. Пасля гэтага той, хто кіруе, кажа астатнім: "Просім Госпада нашага, каб ён у сваёй міласэрнасці збярог нас ад нашых грахоў і няшчасцяў, і гэта тое, да чаго з годнасцю імкнёмся, каб ажыццявілася праз яго міласэрнасць; і кажам сем разоў "Ойча наш" у гонар Бога і Святой Тройцы, каб усё гэта споўнілася". I тады ўсе, укленчыўшы, сем разоў кажуць "Ойча наш”. Пасля ж устаюць. I тады той, хто асвячае, перахрышчвае хлеб і келіх віна. I, разламаўшы хлеб, дае ўсім астатнім кавалачак яго; і пасля гэтага дае ўсім адпіць з келіха. I стаяць увесь час на нагах. I так сканчаецца яго ахвярапрынашэнне. I цвёрда вераць і спавядаюць, што там прысутнічае Цела і Кроў Госпада нашага Ісуса Хрыста. I калі хто не патрапіць на таінства, пакідаюць яго да Вялікадня, і тады ўсё ўжываюць. Калі ёсць хто іншы, хто ў нястачы, дабро даюць яму. Увесь астатні час года не даюць сваім хворым нічога, акрамя бласлаўлёнага хлеба і віна. Увогуле ўсе бедныя абодвух полаў трымаліся аднаго тыпу асвячэння, а менавіта вышэйапісанага, перад падзелам, які быў у іх91.
ILxviii Тэгпа высветлена ab перавернутых у секту ВальЬэнсаў”’2
Вытрымка з французскага манускрыпта другой паловы XIV ст., перапісанага ў Авіньёне. Аўтар невядомы, твор, відавочна, кампілятыўны.
Зазначана, што кіраўнікі секты Вальдэнсаў маюць такі спосаб і лад жыцця. Першае, што посцяцца чатыры дні на тыдзень, а менавіта па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах; у некаторыя з іх, а менавіта па пятніцах, на хлебе і вадзе, акрамя тых, хто ў дарозе або цяжка працуе. Моляцца сем раз на дзень, але не прамаўляюць нічога акрамя "Ойча наш”. Старэйшы сярод іх распачынае малітву і робіць яе доўгай або кароткай зыходзячы з таго, як ён гэта сабе бачыць. Па большай сваёй частцы іх кіраўніцтва адукаванае і ведае на памяць Святое Пісанне. У словах стрыманыя, імкнуцца пазбягаць падману і брыдкаслоўя. Апранутыя проста. Старанна навучаюць сваіх падданых, каб тыя праяўлялі свае дабрачыннасці і пазбягалі заганаў. I паколькі іх паводзіны выглядаюць ухвальнымі, то іх падначаленыя прымаюць ад іх усё на веру і ў тым надта ўмацоўваюцца. Папершае, адмаўляюць чысцец, і як наступства заступніцтва за мёртвых; пакланенне ўсім святым, у тым ліку і Слаўнай Дзеве, прымаюць за ідалапаклонства, не прызнаюць, што якоенебудзь умяшальніцтва святых мае для нас значэнне. Кажуць на ўсе клятвы без
91 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 140144.
92 Лацінская назва Hec sunt manifesta per converses de secta Waldensium.
Il.xviii Тэта высветлена at) перавернутых у секту ВальЬэнсаў"
267
разбору, што гэта грэх; і што ніякі злачынца не павінны быць пакараны смерцю. I што апостальскія біскупы, манахі і ўсе клірыкі не павінны мець маёмасці. На царкоўныя індульгенцыі не звяртаюць увагі; паломніцтвы не паважаюць і не робяць. На кананічныя гадзіны і іншыя царкоўныя імшы кажуць, што гэта нейкі падман. Усе астатнія царкоўныя сродкі, накшталт святой вады, царкоўных пабудоў і падобнага, лічаць залішнімі. Спавядаюцца чыстым непасвечаным міранам, няхай нават непісьменным. Таксама калі хочуць кагонебудзь далучыць да свайго ладу жыцця, найперш некаторы час выпрабоўваюць яго і падчас пасвячэння прымушаюць яго спавядацца ва ўсіх сваіх грахах ад самай маладосці, бо не прымаюць да сябе нікога, хто б не быў чысты і ад любых стасункаў з жанчынай вольны, бо гэта цялесная справа93. I калі хтонебудзь з іх пасля праслухоўвання споведзі павінен быць пасвечаны і прыняты ў кіраўніцтва, то спытаны першым чынам пра сем артыкулаў веры, а менавіта ці верыць у адзінага Бога ў трох асобах і адзінаіснага; другое, што гэты ж Бог творца ўсяго бачнага і нябачнага; трэцяе, што перадаў закон Майсею на гары Сінай; чацвёртае, што паслаў сына, каб той увасобіўся праз Дзеву Марыю; пятае, што абраў сабе беззаганную Царкву; шостае у цялеснае ўваскрэсенне; сёмае, што прыйдзе судзіць жывых і мёртвых. Таксама спытаны пра сем таінстваў, а менавіта пра хрышчэнне і так далей. Зарокі, якія ад яго патрабуюцца, наступныя: першае каб абяцаў падпарадкаванне Богу і яго законам; другое чыстасць; трэцяе каб устрымліваўся ад фальшывых клятваў і смяротных грахоў, нават каб выратаваць сваё жыццё ў выпадку якойнебудзь смяротнай небяспекі або каб уладкавацца ў грамадстве; чацвёртае каб не меў ніякай надзеі на працу рук сваіх, але заставаўся ў добраахвотнай беднасці; пятае каб не меў большага даверу да сваіх кроўных сваякоў, чым мае да членаў сваёй секты. 1 толькі праз ускладанне рук, і ніяк інакш, пасвячаюць у сваё кіраўніцтва.