• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Гэта было запісана і паведамлена праз перавернутых з гэтай секты94.
    93 Падобныя вераванні сустракаюцца ў прызнанні Раймунда дэ ла Коста (Dollinger, Beitrdge, 131],
    94 Dondaine and Dossat, Les Ьёгё$іе$ et I'inquisition, 274275.
    Ш. Тнквізіцыйныя матэрыялы.
    Францыя
    У першай палове XIII ст. адбываецца паступовае фарміраванне інквізіцыі на поўдні Францыі. Яшчэ не была наладжаная працэдура дазнання, ішло складанне апытальнікаў для розных груп ерэтыкоў, а таксама ўсталяванне розных варыянтаў пакарання ў залежнасці ад ступені ўдзелу ў секце. Тут прыводзяцца вытрымкі з інквізіцыйных дакументаў.
    ІІІ.і.	а Інквізіцыйная нараЬа ў Пвіньёне, Ьзе было аб’яўлена, каго лічыць ВальЬэнскімі вернікамі (1235 г.)
    Т ых, хто
    ... казалі, цвёрда і надзейна абдумаўшы,... Вальдэнсы  добрыя людзі ці святыя, верылі Вальдэнсам і ў іх памылкі...
    ... іх грахі спавядалі Вальдэнсам, як павінны былі спавядаць святарам;
    ... ужывалі хлеб і рыбу на Вячэру згодна з праклятым сваім звычаем па дабраславенні Вальдэнсаў ... бо верылі, што Вальдэнсы так асвячаюць Цела Гасподняе;
    ... даведваліся ад Вальдэнсаў Пасланні, Евангеллі і іншае са Святога Пісання;
    ... часта наведваліся Вальдэнсамі, ці слухалі іх пропаведзі, ці прымалі іх, ці рабілі ім іншыя паслугі, і прымалі ад іх пацалунак міру;
    ... часцей наведвалі Вальдэнсаў... але не для таго, каб асудзіць...
    Усе гэтыя людзі і тыя, хто ім спрыяе1, адлучаюцца ад Царквы і падлягаюць пераследу.
    Царквой прызнаныя ерэтыкамі Вальдэнсы, або бедныя духам, або бедныя з Ліёна2.
    Ш.і.Ь ВальЬызм у Ьыяцэзіі Тііма ў 1200 г.
    Даведайцеся, што Б. Саіса (В. Sayssa), ваш прыхаджанін, які прыйшоў да нас і выспаведаўся пакорліва і набожна, што вінаваты, што быў пад уплывам ерэтыкоўВальдэнсаў на працягу сарака гадоў, наведваўся імі і грошы і іншае ім аддаваў. Адкуль мы, хацеўшы абысціся з ім літасціва, тым больш што ён прыйшоў не выкліканы і не названы, мала таго  са свайго дабраахвотнага жадання, тым больш, што ён сваю віну па сваёй волі пакорна прызнаў, у апошні час Вальдэнсаў
    1 Ужо з XII ст. развіваецца царкоўнае вучэнне пра градацыі ерэтыкоў. Акрамя непасрэдна саміх 'ёрэтыкоў’’ маглі вылучацца іх "вернікі" (credentes), тыя, хто ім спрыяе/дапамагае (fautores), абараняе (defensores) і прымае ў сябе/ укрывае (receptatores). Падрабязней гл. Sackville, Heresy, 9495.
    2 Patschovsky and Selge, Quellen, 5054.
    III. Інквізіцыйныя матэрыяльі. Францыя
    269
    рэдка бачыў і не наведваў, і ні ў чым іншым не было рэцыдываў тым больш, што тады з царквы публічна не збег  мы, паўтаруся, адпраўляем яго к вам вызваленага згодна з царкоўным фармулярам і накладаем на яго такім чынам выратавальнае пакаянне, а менавіта, каб на працягу года наведаў царкву Святой Марыі дэ Подзіа і выплаціў вашаму савету такую суму, якую, як ён верыць, ён заплаціў ерэтыкамВальдэнсам3.
    III.і.	с Вальбэнс Ян з БургунЬьіі
    (каля 12051240 гг.)
    Паколькі ты, Ян з Бургундыі, які быў дасканалым ерэтыком Вальдэнсам на працягу больш за трыццаць гадоў, і верыў у іх памылкі, і праводзіў час са сваімі сямейныміВальдэнсамі, а таксама сябраміВальдэнсамі, цяпер адкрыў свае вочы і ад смяротнай немачы вальдызму і іншых ерасяў, чыіх імёнаў не злічыць, адрокся... вяртаем цябе да адзінства Каталіцкай Царквы... прызначаем табе выратавальнае пакаранне ў выглядзе пажыццёвага турэмнага заключэння...4
    Ill.i.	d Пра разбураны Ьом
    У 1240 г. у Нарбонскай дыяцэзіі быў разбураны дом, дзе калісьці жылі дзве Вальдэнскія жанчыны. Жанчыны здолелі ўцячы, а на месцы дома было пастаноўлена арганізаваць вечны сметнік, каб ён ніколі не быў адбудаваны. Такі лёс павінен быў чакаць любую ерэтычную хованку. Той, хто захоча распачаць адбудову, павінен быць адлучаны5.
    III.і.	е Працэс супраць жанчыны,
    якая паЬгпрымлівала Вальбэнсаў, у 1230х гг.
    ...ты,... будучы верніцай ерэтыкоўВальдэнсаў і сяброўкай, тая, хто шматкроць прымала свядома незнаёмцаў... у сваім доме былі... многія схаваныя ерэтыкі з кнігамі і сандалямі... многія і многія разы прымала, ведаючы, што гэта ерэтыкіВальдэнсы, ела з імі, прымаючы пацалунак міру ад жанчынВальдэнак, ела таксама з імі хлеб, бласлаўлёны Вальдэнсамі, за Вячэрай Гасподняй у доме тваім, і слухала іх пагібельныя нагаворы, а менавіта супраць клятвы, правасуддзя, чыстца і малітваў за памерлых, і часткова верыла ў гэта, кажаш таксама, што верыла каля васьмі гадоў, што Вальдэнсы  добрыя людзі і сябры Бога, і ў стане выратавацца, і гэтаму выратаванню вучаць іншых, калі хто хацеў далучыцца да іх, і ты прымала іх па той прычыне, што верыла, што яны  добрыя людзі, хоць і магла пачуць, што яны Царквой пераследуюцца і вымушаны збягаць як ерэтыкі, і свецкія ўлады спальваюць іх, калі звярнуцца не хочуць...
    Асуджаная на "дамашні арышт", пры парушэнні правіл якога можа быць прызнанай рэцыдывісткай і спаленая6.
    3 Patschovsky and Selge, Quellen, 5556.
    4 Patschovsky and Selge, Quellen, 5658.
    5 Patschovsky and Selge, Quellen, 5859.
    6 Patschovsky and Selge, Quellen, 5962.
    270
    111. Інквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
    Ill.i.	f Працэс супраць ВальЬэнскай вернійы, асуЬжанай на турэмнае зняволенне
    Гэта ўстаноўлена па прызнанні жанчыны, якая бачыла і ведала Вальдэнсаў абодвух полаў ад 16і да 18і гадоў, і чула, што і яны, і тыя, хто ім спрыяе, былі адлучаныя ў Царкве, і тым не менш пасля гэтага прымала іх у сваім доме, і слухала шмат разоў іх пропаведзі пра Евангеллі і Пасланні, і што клясціся  гэта смяротны грэх, і шмат разоў ела з імі, і дапамагала ім, і збірала на Вальдэнскую справу хлеб, віно і грошы для дома сяброў Вальдэнсаў, і па даверлівасці думала, што яны  добрыя людзі і змогуць выратавацца, і секта, і жыццё сваё, і шмат разоў прымала ад іх пацалунак міру, і ела хлеб і рыбу, бласлаўлёную Вальдэнсамі на Вячэры, і, у рэшце рэшт, прыйшла, выкліканая, і мы асуджаем яе на пажыццёвае зняволенне7.
    Ill.i.	g ВальЬэнская верніца, асуЬжаная
    на нашэнне Ьвух крьіжоў на сукенцы, 1244 г.
    Паколькі адна жанчына, якая рабіла падарункі, як мы зрабілі высновы паводле дадзенага ёй самой прызнання, давала і дасылала Вальдэнсам хлеб, віно, садавіну, грошы і іншае, часта слухала пропаведзі і казанні, якімі Вальдэнсы навучалі і прапаведавалі, што любая клятва і забойства, нават па судовым рашэнні, з’яўляецца грахом, у сваім доме Вальдэнсаў шмат разоў прымала, аддала Вальдэнскай жанчыне кашулю сваёй памерлай дачкі, і з Вальдэнсамі ў адной сталовай і ў доме сваім пасямейнаму ела і піла тое, што яны блаславілі па сваім звычаі, хворым Вальдэнскім жанчынам чытала Евангелле ад Святога Яна і "Quicumque vult” з дазволу галоўнага, больш за тое, спадзеючыся, што Вальдэнсы і іх памылкі выратуюць, і цвёрда ў гэта верыла шмат гадоў8.
    ІІІ.і.	Ь ПераЬача ў рукі свецкіх улаЬаў
    трох ВальЬэнскіх прапавеЬнікаў у 1240 г.
    ... якія называліся Вальдэнсамі або беднымі з Ліёна ... Паколькі прызналіся двое з іх, а менавіта Ян і Гірод (Guiraudus), якія між імі назваліся "абутымі ў сандалі", як толькі ўзнікне неабходнасць, маглі асвячаць Цела Гасподняе, нават калі не былі пасвечаныя ў святары паводле царкоўнага абраду. Што ж да трэцяга, па імені Понці Ламбардзец, не захацеў ні пацвердзіць, ні адмовіць. Але ж яны ўсе адзінадушна і згодна выспаведаліся, што верылі цвёрда і трымаліся, што нікому не дазволена дзеля свайго сапраўднага будучага выратавання даваць клятву, сцвярджаючы, што клятва забаронена ў любым выпадку. Звыш таго яна дадалі, што ніякаму прадстаўніку ўлады ці суда не дазволена нікога ні за якія ўчынкі да смерці прыгаворваць; хто ж так зробіць, ужо толькі за гэта варты геены. Агонь жа чыстца, у якім, як трымаецца і прапаведуе шчырасць нашай веры, павінны ачысціцца па боскім правасуддзі душы тых, хто, нават калі памерлі ў пашане, засталіся віннымі якуюнебудзь кару, то яго цалкам і ўсюды адмаўляюць, вызнаючы памылкова, што
    7 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 4243.
    8 Patschovsky and Selge, Quellen, 6365.
    ІП.іі ПрысуЬы, вынесеныя інквізітарам Пятром Селанам у Керсі ў 12411242 гг.
    271
    заступніцтва жывых мёртвым не карысна, калі толькі яно не патрабавалася тым, хто яшчэ намінальна жывы, ад жывых4.
    ПІ.і.і Эксгумацыя10 парэшгпкаў жанчыны, якая зрабіла тэстамент на карысйь ВальЬэнсаў
    Паколькі зазначана праз сведкаў, што адна жанчына запаветвала па хваробе, ад якой памерла, свой плашч Ангеліне11 Вальдэнцы, і 20солідаў абшчыне бедных з Ліёна, то мы аб'яўляем, што яна была верніцай ерэтыкоў Вальдэнсаў, і таму павінна быць з магілы дастаная і з могілак верных [хрысціянаў] выкінутая12.
    ІІІ.іі ПрысуЬы, вынесеныя інквізітарам Пятром Селанам у Ксрсі ў 12411242 гг.
    Пётр Селан (Cellani) паходзіў з буржуазнай эліты Тулузы, быў заможным чалавекам і меў вопыт працы ў судзе графа Тулузскага. На момант правядзення следства ён ужо пакінуў свецкае жыццё і далучыўся да дамініканскага ордэна, меў каля 60і гадоў. Пётр Білер мяркуе, што менавіта яго паважны ўзрост і адсутнасць спецыяльнай тэалагічнай падрыхтоўкі абумовілі адносна мяккія прысуды13.
    Тэксты ўтрымліваюць кароткія апісанні віны вернікаў катараў (у тэкстах фігуруюць проста як "ерэтыкі”). Вальдэнсы супрацьпастаўлены катарам і названыя сваім іменем. Абедзве групы вернікамі ўспрымаюцца як "добрыя людзі". Часта апытаныя прызнаваліся ў кантактах і з катарамі, і з вальдэнсамі адначасова. Паказальна, што апісаныя выключна вернікіміране. У канцы кожнага тэксту запісана накладзенае інквізітарам пакаянне. У той час як "катарскія" вернікімужчыны прыгаворваліся да паломніцтва ў Канстанцінопаль (для абароны Лацінскай імперыі)14, а жанчынам загадвалі насіць нашытыя на вопратцы крыжы да канца жыцця, вальдэнсаў жа (як і некаторых катараў) адпраўлялі ў больш блізкія паломніцтвы15. Ніводнага смяротнага прысуду ці пажыццёвага зняволення не зафіксавана (што суадносіцца з адсутнасцю прызнанняў "дасканалых" і "рэцэдывістаў"). У той жа час нельга выключыць, што такія выпадкі былі, проста запісы пра іх не дайшлі да нашага часу.
    9 Patschovsky and Selge, Quellen, 6567.
    10 Таксама з Лангедока маюцца звесткі пад 1231 г. пра эксгумацыю Гальвана, "Вялікага Архімандрыта Вальдэнсаў", спаленне парэшткаў і руйнаванне яго дома. Taylor, "A Presence in Languedoc," 44.
    11 Слова "anageline”, якое стаіць у арыгінале, не мае прамога перакладу з лацінскай мовы, але паводле склону яно дастасавана да "вальдэнцы", таму я мяркую, што гэта імя.