• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    282
    III. Інквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
    з’яўляюцца выратавальнай дарогай, на якой названыя Вальдэнсы і тыя, хто яе трымаюцца, змогуць выратавацца, хоць і ведаў, што Рымская Царква названую секту пераследуе і асуджае, і быў у такой веры дзесяць гадоў, і упарта за яе трымаўся, калі быў схоплены і прыведзены да інквізітара Тулузскага, і некаторы час пасля59.
    3 пратакола Яна брэсана (brayssan)
    Таксама вышэйназваная секта Вальдэнсаў не цэніць індульгенцыі, якія выдаюцца прэлатамі Рымскай Царквы60.
    3 пратакола Перына (Perrinus)
    ... маліўся з імі, укленчыўшы на лаўцы, паводле іх звычаю і ладу маліцца перад прыняццем ежы і пасля61.
    3 пратакола Манеты
    Таксама некаторым з іх даваў нейкія грошы62.
    3 пратакола Германа
    Таксама многіх з названых Вальдэнсаўу іншых месцах, а неў сваім доме [сустракаў]. Таксама некаторых з названых Вальдэнсаў звязваў то з адным месцам, то з другім. Таксама даваў нешта некаторым з названых Вальдэнсаў і атрымліваў ад некаторых63.
    Вы ўсе названыя з аксітанскай дыяцэзіі, і вы так сур’ёзна па многіх пытаннях здзейснілі ерась, як вам даходліва зачытана і расказана на народнай мове64.
    3 прагпакола Перына цесляра
    Таксама даў два соліды двум Вальдэнсам адзін раз, і іншыя два соліды прапанаваў іншым разам іншым Вальдэнсам, але яны не захацелі прыняць. Імёны ж Вальдэнсаў, якіх ён бачыў, такія: Крысцін Майенс (Cristinus Mayens) і Перын з Гудона (Perrinus de Gaudone), святар і яго паплечнік (socius ejus), і Ян Маран (Johannes Moran), і яшчэ адзін іх паплечнік, які называўся Белы.
    3 прагпакола Яна Шавоя (Chauoat) і Перын з ВінцэнЬы
    Таксама, што прэлатаў Рымскай Царквы, прыніжаючы іх статус, абвяргаюць і асуджаюць, кажучы, што яны сляпыя і вядуць сляпых, і не служаць Евангельскай праўдзе і не ідуць за апостальскай беднасцю. 1 зёдліва прыдумваюць, што сама Рымская Царква з'яўляецца прытулкам падману. Таксама саміх сябе параўноўваюць з апостальскім жыццём і дасканаласцю і вартасць прыпадабняюць, і сябе ў гэтым пыхліва ўсхваляюць, фанабэрліва заяўляючы, што трымаюцца і служаць Евангельскай і апостальскай беднасці. Таксама гэтаму і нечаму іншаму настолькі ж памылковаму, наколькі бязбожнаму навучаюць таемна сваіх вернікаў у сваіх схованках. Таксама прапаведуюць з Евангелляў, Пасланняў і іншых частак Свяшчэннага Пісання, выкладаючы якое, апаганьваюць, як настаўнікі памылак, якія не
    59 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 200201.
    60 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 208.
    61 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 222.
    62 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 224.
    63 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 225.
    64 Limborch, Libersententiarum inquisitionis Tholosanae, 227.
    III.v ПрысуЬы Шулузскай інквізіцыі ў 1320х гг.
    2X3
    хочуць, каб іх вучні ведалі праўду, у той час як міранам забаронена пропаведзь і выкладанне Святога Пісання65.
    3 пратакола Угуэты
    Таксама, што ніякі чалавек не павінен быць асуджаны на смерць. Таксама, што адлучэнне, якое робіцца Царквой, і іншае ад Царквы нічога не вартыя. ... Таксама верыла і чула, што Вальдэнсы вераць, што названы Ян Латарынгец, хоць і не з’яўляецца святаром, але старэйшынай (majoralis) названай секты, можа праводзіць імшы66.
    3 пратакола Якуба
    ... Гэты Варфаламей быў іх настаўнікам ... начавалі і вячэралі там, і бласлаўлялі ежу згодна са сваім звычаем, і пасля вячэры пайшлі ў нейкі пакой, дзе названы Варфаламей Вальдэнс казаў шмат слоў і ўгавораў, што чалавек не павінен ні рабіць, ні казаць зла, ні клясціся, бо гэта грэх, і некаторыя іншыя рэчы, якія падаваліся добрымі, і пасля ўсе ўкленчылі на лаўцы і маліліся згодна са сваім звычаем малітвы.... тады той Якуб запытаўся ў названага Варфаламея Вальдэнса, ці іх ордэн ухвалены Папам і Царквой, і ці маюць яны ад Уладара Папы, і названы Варфаламей адказаў яму, што не, толькі ад Бога і ні ад каго іншага67.
    3 пратакола Хугі
    Таксама пасля сняданку і пасля вячэры сама з іншымі персонамі, якіх назвала, малілася з гэтым Вальдэнсам адпаведна са звычаямі Вальдэнсаў, а менавіта ўкленчыўшы на лаўцы і прамаўляючы шмат разоў "Ойча наш". Таксама яе маці сказала ёй і ўгаварыла, каб яна выспаведала свае грахі названаму Вальдэнсу, і прыняла адпушчэнне і пакаянне праз тое, што пасцілася некалькі дзён і прамаўляла некалькі разоў "Ойча наш”, і верыла, што атрымала адпушчэнне, што гэта пакаянне паспрыяе ёй для вызвалення душы так, як калі б святар ці капелан яе прабачыў і наклаў на яе гэта пакаянне, хоць верыла ці ведала, што названы Вальдэнс не быў святаром, пасвечаным біскупам Рымскай Царквы68.
    3 прагпакола гпкачкі Жакеты
    Таксама, што самі Вальдэнсы былі з тых вучняў, што паходзяць ад вучняў і апосталаў Хрыста, якім ён надаў уладу вязаць і развязваць, і што яны маюць тую ўладу, якую Хрыстос даў Святому Пятру і іншым пасля яго. Таксама, што капеланы і манахі не хочуць выразна патлумачыць людзям Пісанне і Закон, каб тыя маглі зразумець, бо там лепш уладарыць над народам, таму што калі выкладаць яўна і адкрыта закон Божы, як Хрыстос ім даручыў, то ў іх не будзе неабходнасці69.
    65 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 264.
    66 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 290291.
    67 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 345.
    68 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 357.
    69 Limborch, Liber sententiarum inquisitionis Tholosanae, 377.
    2S4
    III. Інквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
    IILvi БернарЬ Гі. Кіраўніцтва Ьля інквізіцыі наконт ерэтычнай заганнасці
    Бернард Гі (Bernardus Guidonis) быў дамініканскім манахам, біскупам і, галоўнае, папскім інквізітарам у Тулузе і ваколіцах у 13071323 гг. Яго кніга "Кіраўніцтва для інквізіцыі наконт ерэтычнай заганнасці” (Practica officii inquisitionis heretice pravitatis]  гэта не столькі інквізіцыйны падручнік, як прынята лічыць, бо тыя звычайна былі кароткімі, вельмі канкрэтнымі і мелі кішэнны фармат, а анталогія інквізіцыйнай справы, яе праслаўленне і дэманстрацыя яе значэння, неабходнасці і эфектыўнасці70.
    Гэта адна з самых важных крыніц па сярэднявечнай ерэсіялогіі71. Значнасць ёй надае той факт, што аўтар стараецца быць аб’ектыўным: ён абвяргае некаторыя абвінавачанні супраць вальдэнсаў як няслушныя, размяжоўвае "паклёп" і "сапраўднае” абвінавачванне ў ерасі. Напісана яна на аснове ўласнага інквізітарскага вопыту з дапаўненнямі з прац сваіх папярэднікаў (Стэфана дэ Бурбона  у частцы паходжання секты72, Давіда Аўгсбургскага  у частцы, датычнай пропаведзі, і Райнэрыя Саконі).
    П. Пра секту ВальЬэнсаў
    III.vi.1 Наступнае  пра секту ВальЬэнсаў, і першнаперш пра іх пахоЬжанне і часы, калі пачалася
    Вальдэнсы, або бедныя з Ліёна  секта і ерась, якая пачалася каля года Божага 1170га; чый заснавальнік і стваральнік быў грамадзянін Ліёна, па імені Вальдэс (Valdesius) ці Вальдэнс (Valdensis], ад якога яго сектанты сталі так называцца, які Божымі справамі натхніўся і прапанаваўусім астатнім служыць беднасці ідасканаласці евангельскай, як служылі апосталы. I загадаў перапісаць для сябе Евангелле і некаторыя іншыя біблейныя кнігі на народнай гальскай мове, а таксама некаторых святых аўтарытэтаў: Аўгусціна, Іераніма, Амвросія, Грыгорыя, арганізаваных па загалоўках, да чыіх выказванняў сам і наступнікі апелююць, часцей чытаючы і менш разумеючы, [гэтым] завышаючы сваю значнасць, паколькі былі не вельмі пісьменнымі, узурпавалі апостальскія абавязкі і саманадзейна "па вуліцах і па завулках’’73 прапаведавалі Евангелле; і названы Вальдэс ці Вальдэнс падобным чынам саманадзейна прывязаў да сябе многіх людзей абодвух полаў мужчын і жанчын, і сам адпраўляў прапаведаваць як быццам бы вучняў. Яны, будучы невукамі
    70 Biller, "Goodbye to Catharism?," 306.
    71 Оснп Вайнштейн, Западноевропейская средневековая йсторйографйя (Ленннград: Наука, 1964], 200201; Александра Люблннская, Нсточнйковеденйе ucmopuu Среднйх веков (Ленннград: йздательство Ленннградского уннверснтета, 1955], 307.
    72 Але і тут Бернард не проста капіруе, а "карэктуе" тэкст згодна са сваімі дадзенымі. Ён дадае варыянт напісання імя Вальдэса, піша, што рух пачынаўся не столькі з яго, колькі з яго паслядоўнікаў. Таксама змяншае ролю жанчын у руху. Пётр Білер мяркуе, што гэта адпавядала рэальнай гістарычнай сітуацыі. Peter Biller, "Why No Food? Waldensian Followers in Bernard Gui’s Practica Inquisitionis and Culpe" in Texts and the Repression of Medieval Heresy (Woodbridge: York Medieval Press, 2003], pp. 127146,139.
    73 Алюзія на (Песн 3:2].
    Ill.vi БернарЬ Гі. Кіраўніцтва Ьля інквізіцыі наконт ерэтычнай заганнасці
    285
    непісьменнымі, хадзілі па вёсках і заходзілі ў дамы, як мужчыны, так і жанчыны, на плошчах, а таксама і ў цэрквах, прапаведавалі, і, прапаведуючы, распаўсюджвалі вакол сябе шматлікія памылкі. Але яны былі выкліканы ліёнскім архібіскупам, спадаром Янам Праведныя Рукі74, каб забараніць ім такую саманадзейнасць, але яны не захацелі падпарадкавацца, выстаўляючы напаказ сваё шаленства і кажучы, што належыць падпарадкавацца больш Богу, чым людзям, а той паслаў апосталаў прапаведаваць кожнаму стварэнню, дзёрзка кажучы, што яны як апосталы; лёгкадумна прысвоілі сабе ролю нашчадкаў апосталаў і прадаўжальнікаў ілжывай беднасці і падманную лічыну святасці на сябе нацягнулі, пасміхаючыся з прэлатаў і клірыкаў паколькі тыя валодаюць багаццямі і жывуць у раскошы. Таксама зза саманадзейнай узурпацыі права пропаведзі зрабіліся выкладчыкамі памылак, і хоць іх пераконвалі, каб яны спыніліся, яны даказалі сваё непадпарадкаванне і ўпартасць; і таму яны былі адлучаныя ад свайго горада і выгнаныя са сваёй радзімы. Нарэшце, на тым саборы, што прайшоў у Рыме ў Латэранскім саборы, калі былі прызнаныя па суду ўпартымі схізматыкамі і потым асуджаныя як ерэтыкі. Так яны ў мностве распаўсюдзіліся па зямлі, як па сваёй правінцыі, так і па блізкіх частках і ў межах Ламбардыі, аддзеленыя і выключаныя з Царквы, калі з іншымі ерэтыкамі змяшаліся і іх памылак набраліся, папоўнілі свае прыдумкі старымі ерэтычнымі памылкамі і ерасямі.
    III.vi.2 Пра тры нароЬныя назвы саміх ВальЬэнсаў
    Такім чынам, Вальдэнсы, або бедныя з Ліёна, або неабутыя (Insabbatati), секта так пайменаваная або называная ад імені першага заснавальніка ці стваральніка секты Вальдэса ці Вальдэнса; беднымі ж з Ліёна яны пайменаваныя або называныя па месцы, дзе яны пачалі і зарадзіліся; неабутымі таксама называюцца, таму што калісьці ад самага пачатку Вальдэнскія дасканалыя спецыяльны знак паказвалі, як быццам бы зразаючы верхнюю частку абутку, і гэтым знакам яны ад іншых сваіх набліжаных (complicibus) і вернікаў адрозніваліся; памылкі гэтай секты будуць далей дададзеныя, каб можна было загадзя надзейна прадумаць вышук і праверку.