Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Ill.vi БернарЬ Гі. Кіраўнійтва Ьля інквізіцыі наконт ерэтычнай заганнасці
2X9
схопленымі. Таксама агулам называюць сябе братамі і кажуць, што яны бедныя ў Хрысце, ці бедныя з Ліёна. Таксама часам заводзяць для выгляду сяброўства з манахамі або клірыкамі, каб сябе абараніць, і падносяць ім розныя падарункі ці паднашэнні, ці робяць розныя паслугі і ўслужэнні, каб забяспечыць сабе і сваім шанец застацца на свабодзе, і жыць, і псаваць душы. Таксама наведваюць цэрквы і пропаведзі, і на ўсіх знешне выказваюць рэлігійнасць і маўчаць або маюць словы схаваныя і асцярожныя. Таксама шмат разоў на дзень моляцца і кажуць і настаўляюць сваіх вернікаў, каб рабілі так, як яны робяць. Спосаб маліцца ў іх такі, а менавіта, што, укленчыўшы, згінаюцца і расцягваюцца на якойнебудзь лаве ці на чымнебудзь падобным, падыходзячым для гэтага, і так, укленчыўшы, сагнуўшыся да зямлі, і стаяць так там, молячыся ў маўчанні, што за дзень могуць сказаць 30 ці 40 разоў малітву "Ойча наш", а часам і больш; і так рэгулярна робяць кожны дзень, калі знаходзяцца са сваімі вернікамі і тымі, хто падзяляе іх погляды, без каго чужога; перад сняданкам і пасля, і перад вячэрай і пасля, і на ноч, калі хочуць ісці класціся спаць, перад тым як пакладуцца; таксама раніцай, пасля таго як падымуцца з ложка; таксама ў іншыя моманты дня, як ранкам, так і ў полудзень. Таксама не кажуць ніякіх іншых малітваў і тады не вучаць і не маюць, акрамя малітвы "Ойча наш”, не паважаючы ні вітанне Найсвяцейшай Дзевы Марыі "Вітай, Марыя”, ні апостальскага Сімвала веры, паколькі кажуць, што яны ўсталяваны і пасвечаны Рымскай Царквой, а не Хрыстом; аднак кажуць і вучаць сем артыкулаў веры боскіх і сем чалавечых, дзесяць запаведзяў, і сем спраў міласэрнасці, пад гэтым скарачэннем і гэтым спосабам яны пасвячаюць і служаць, кажуць і навучаюць, і гэтым яны збольшага хваляцца і так прапануюць, каб тлумачылі адказ пра сваю веру. 3за гэтага яны могуць быць злоўлены такім чынам: Скажы мне Сімвал веры, а менавіта "Веру ў Бога”, як вучыць Каталіцкая Царква, бо там прысутнічаюць усе артыкулы, і тады яны адказваюць: He ведаю, бо ніхто мяне не навучыў яму. Такім чынам, перад тым, як перайсці да ежы, яны [яе] бласлаўляюць, так кажучы: Benedicte, Kyrie eleison, Christe eleison, Kyrie eleison, ''Ойча наш”; гэта прамовіўшы, больш шчыра паміж сабой кажуць папрастанароднаму: Бог, які блаславіў пяць ячменных хлябоў і пяць рыб у пустыні, бласлаўляе сваіх вучняў у гэтай сталовай і тых, хто ёсць перад ёй, і тых, хто прыйдзе ў яе. I робіць знак крыжа, дадаючы "У імя Айца, і Сына, і духа Святога, Амінь”. Таксама, калі падымаюцца ад ежы падчас сняданку або вячэры, узносяць падзяку такім чынам, а менавіта, як было больш шчыра сказана панароднаму тое, што маецца ў Апакаліпсісе [далей прыводзіцца фрагмент з царкоўных спеваў75]; і далей дадае: "Бог дае добрую ўзнагароду і добрую адплату ўсім тым, хто робіць нам дабро і бласлаўляе нас, і Бог, які дае нам ежу цялесную і ежу духоўную, і Бог з намі і мы з ім навечна". I іншыя адказваюць: Амінь. Таксама, калі бласлаўляюць ежу і калі аддаюць падзяку, стараюцца трымаць рукі складзенымі і паднятымі ў неба. Таксама, пасля сняданку, кажучы дзякуй і прамаўляючы малітву, як вышэй апісана, прапаведуюць і вучаць, або настаўляюць у сваёй дактрыне прысутных, калі яны ў падыходзячым месцы, дзе могуць не баяцца чужынцаў ці служак, якія не падзяляюць іх складу думак; але куды часцей робяць свае настаўленні ноччу пасля вячэры, калі збіраюцца іх вернікі, таму што тады вяртаюцца са сваіх работ, і ў гэты часу сакрэтным, бяспечным і схаваным месцы могуць, прачытаўшы пропа
75 "Benedictio et Claritas et Sapientia," Cantus Manuscript Database, accessed 10.11.2022, https:// cantus.uwaterloo.ca/chant/457044.
290
III. Інквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
ведзь, сабраўшы ўсіх вакол сябе, укленчыўшы, сагнуўшыся як для пакланення, і кагонебудзь просяць патушыць святло, калі сядзяць там для таго, як кажуць, каб яны не былі ўбачаныя ці схопленыя чужынцамі ці знешнімі, якія не падзяляюць іх думак. Таксама кажуць сваім вернікам і інфармуюць іх, каб ні ў якім разе не выдавалі іх ні капеланам, ні клірыкам, ні манахам, ні інквізітарам, бо, як вядома, ловяцца імі, бо інквізітары несправядліва пераследуюць іх ад імя Рымскай Царквы, таму кажуць вернікам сваім, што гэта зза таго, што яны служаць Богу і служаць, пасланыя Богам, беднасці і дасканаласці Евангельскай, як Хрыстос і апосталы; і кажуць, што яны лепш ведаюць ісціну і Божы шлях, чым капеланы, клірыкі і манахі Рымскай Царквы, і таму іх пераследуць, бо ігнаруюць ісціну, і таму, што Хрыстос у Евангеллі сказаў Апосталам і сваім вучням, што, калі іх будуць пераследаваць за імя Божае, то будуць уцякаць ад горада да горада; зза гэтага яны самі, як кажуць, церпяць ад пераследаў ворагаў.
III.vi.6 Пра спосаб навучання ВальЬэнсаў
Пра спосаб навучання ці пропаведзі ерэтыкоўВальдэнсаў у гэтым месцы павінна быць зганьбавана наступнае. Існуе дзве групы ўнутры секты; некаторыя з іх дасканалыя, і так называюцца менавіта самі Вальдэнсы, якія, найперш атрымаўшы неабходныя веды, атрымліваюць пасвячэнне паводле свайго рытуалу, каб умелі іншых вучыць; кажуць, што яны нічога свайго не маюць: ні дома, ні маёмасці, ні іншага прытулку. Калі ж хто з іх раней меў жонку, то калі прымаецца [у секту], яе пакідае. Яны кажуць, што з’яўляюцца паслядоўнікамі апосталаў, яны для іншых настаўнікі і спавядальнікі, і вандруюць па землях, наведваючы і падтрымліваючы вучняўу памылках. Яны кіруюць вучнямі і вернікамі сваімі па неабходнасці. Калі ж прыходзяць у якоенебудзь месца, ціха арганізоўваюць свой усеагульны сход, і прыходзяць да іх многія ў гаспіцый, дзе іх прымаюць, бачаць і слухаюць, і даюць ім усё, што маюць добрага есці і піць, і слухаюць іх пропаведзі на сходах, якія наведваюць больш ноччу, калі астатнія спяць або адпачываюць. Яны прынцыпова не адразу адкрываюць свае таемныя памылкі, але спачатку кажуць, якімі павінны быць вучні Хрыста паводле слоў Евангельскіх і апостальскіх, кажучы, што яны таксама з’яўляюцца паслядоўнікамі апосталаў, якія трымаюцца і аднаўляюць іх жыццё, і з гэтага выводзяць і заключаюць, што Папа, і біскупы, і прэлаты, і клірыкі, якія маюць багацці на гэтым свеце, апостальскай святасці не трымаюцца, і [таму] не з'яўляюцца пастухамі і кіраўнікамі Божай Царквы, але прагнымі ваўкамі і драпежнікамі, не такім Хрыстос даручыў захоўваць сваю нявестуЦаркву, і таму ім не трэба падпарадкоўвацца. Таксама кажуць, што ні нячысты не можа іншых ачысціць, ні звязаны іншых развязаць, ні вінаваты не можа судзіць іншага вінаватага, каб супакоіць свой гнеў, ні тыя, хто заблукаў не могуць вывесці іншых на неба; і такім чынам прыніжаюць клір і прэлатаў каб перанесці на іх нянавісць, каб ім не верылі і не падпарадкоўваліся. Гэта першае, чаму Вальдэнсы супольна кажуць і вучаць сваіх вернікаў, такім рэчам, якія падаюцца добрымі і маральнымі, і рабіць цнатлівыя і добрыя справы, быць асцярожнымі і пазбягаць заганаў, каб так лягчэй іх пачулі і зразумелі пачутае; таксама кажуць, што чалавек не павінен падманваць, што ўсе, хто падманвае, забіваюць душу, як вучыць Пісанне. Таксама, што чалавек не павінен рабіць таго, чаго не хоча, каб яму зрабілі. Таксама, што чалавек павінен служыць Божым пасланням. Таксама, што чалавек непавіненніўякім разе клясціся, бо Бог забараніўусе клятвы ў Евангеллі, кажучы: (Мф 5:3437). ... Таксама кажуць і вучаць, што клясціся
Ill.vi БернарЬ Гі. Кіраўніцтва Ьля інквізіцыі наконгп ерэтычнай заганнасці
291
заўсёды ў любым выпадку смяротны грэх; і калі хтонебудзь з іх вернікаў вымушаны якойнебудзь свецкай ці царкоўнай уладай клясціся на судзе, то ў такіх клятвах потым трэба выспаведацца і прыняць пакаянне, як за грэх. Таксама калі б ні прапаведавалі паводле Евангелля, ці Пасланняў, ці прыкладаў і царкоўных аўтарытэтаў, кажучы і спасылаючыся: Так сказана ў Евангеллі, ці ў пасланні Святога Пятра, ці Святога Паўла, ці Святога Якуба, ці так кажуць: Такі святы ці такі доктар, каб больш са сказанага прымалася слухачамі. Яны супольна маюць таксама Евангелле і Пасланні на народнай мове і таксама на лаціне, бо некаторыя з іх разбіраюцца, і некаторыя ўмеюць чытаць, і часам тыя, хто кажа або прапаведуе, чытаюць з кнігі, а некаторыя таксама без кнігі, бо большасць з іх не ўмее чытаць, але трымаюць завучанае ў памяці. Таксама свае пропаведзі робяць у дамах сваіх вернікаў, як было ўказана вышэй, некаторыя ў падарожжах ці на дарозе. Таксама кажуць і вучаць сваіх вернікаў, што сапраўднае пакаянне за грахі і чысцец ёсць выключна ў гэтым жыцці, не ў іншым; і таму кажуць і вучаць сваіх вернікаў, каб спавядалі ім свае грахі, і слухаюць іх споведзі, і адпускаюць грахі тым, хто выспаведаўся ім, і накладаюць на выспаведаных пакаянні, і накладаюць агулам пасты па пятніцах і паўтарэнні "Ойча наш", і кажуць, што маюць такую ўладу ад Бога, як мелі святыя апосталы. Таксама кажуць і вучаць, што душы, калі выходзяць з цела, неадкладна накіроўваюцца або ў рай для тых, хто павінен выратавацца, або ў пекла для тых, хто павінен быць асуджаны, і няма іншага месца для душаў пасля гэтага жыцця, акрамя раю і пекла. Таксама кажуць, што ніякія заступніцтвы, якія робяцца за памерлых, не карысныя ім, бо тым, хто ў раі, яны не патрэбныя, а тых жа, хто ў пекле, нішто не выкупіць. Таксама, калі слухаюць споведзі, кажуць тым, хто ім спавядаецца, каб калі будуць спавядацца [каталіцкім] святарам, не казалі і не адкрывалі ім, што яны спавядаліся Вальдэнсам.
Ill.vi.7 Пра хітрасці і хітрыкі, якімі яны прыкрываюцца, аЬказваючы
Заўважана, што Вальдэнсаў вельмі цяжка правяраць і знайсці падставу для абвінавачання, каб атрымаць ад іх праўду наконт іх памылак зза хітрыкаў і падступных слоў, за якімі яны хаваюцца, каб не быць выкрытымі; і такім чынам наконт іх падступстваў і хітрыкаў тут павінна быць зганьбавана наступнае.
Папершае, яны маюць наступную звычку, калі кагонебудзь з іх, злоўленага, прыводзяць на допыт, прыходзіць як быццам бы спакойны і як быццам бы нічога дрэннага пра сябе не ведае і знаходзіцца ў бяспецы. Запытаны, ці ведае, за што схоплены, адказвае без анікага наракання і ўсмешкі: Паночку, з задавальненнем даведаюся пра вашу прычыну. Запытаны пра веру, якой трымаецца і верыць, адказвае: Веру ўсяму, чаму павінен верыць добры хрысціянін ... як вучыць верыць і трымацца святая Царква.