• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    lll.vii Пра жыццё і Ьзеі беЬных з Ліёна
    295
    6	. Таксама вераць, што спавядаць свае грахі трэба адзін аднаму паводле права Святога Якуба (5:16).
    7	. Таксама вераць, што тыя, хто між імі пасвечаны ў абутыя ў сандалі, можа так жа добра асвячаць Цела Хрыстова, як і каталіцкія святары.
    ІІІ.Шрэцяе як зварочваюцца ў гаспіцыях.
    L Патрэцяе, вядома, што пазначаныя ерэтыкі ў розных месцах, правінцыях і рэгіёнах такім жа чынам, як у Германіі, так і ў іншых частках, спыняюцца ў дамах і сем’ях, па два ці тры ў кожным гаспіцыі, з дзвюма ці трыма жанчынамі, якія прыкідваюцца іх сёстрамі ці жонкамі.
    2	.Некаторыя старыя жанчыны жывуць у гаспіцыях без мужчын, але астатнія ерэтыкі часта і часцей наведваюцца і ежу для іх гатуюць.
    З	.У гаспіцыях вядуць такое жыццё. Рана ўстаюць78, кажуць, што моляцца за каралёў, князёў і губернатараў, каб Бог іх наставіў такім чынам кіраваць светам, каб было ўсё для Яго славы і выратавання, ці чагосьці падобнага.79 Таксама моляцца за сваіх ворагаў і пераследавацеляў, каб тыя з дапамогай Бога былі звернутыя да раскаяння, ці чагосьці падобнага, і кажуць за кожнага сем ці дзесяць разоў "Ойча наш”.
    4	 Памаліўшыся, той, хто кіруе гаспіцыем, першы ўстае і кажа: "Бог з намі, калі яму падабаецца”. Пасля гэтага яны, як мужчыны, так і жанчыны, якія хочуць навучыцца пісаць, слухаюць лекцыі ад іх дактароў, і, паслухаўшы лекцыі, шмат разоў паўтараюць, затым робяць хто што хоча, і жанчыны гатуюць ежу.
    5	. Калі хтонебудзь у чымсьці саграшыў, перад усім гаспіцыем укленчвае і просіць прабачэння, тады тыя, хто стаіць вакол, яго падымаюць, і яму даецца пакаянне.
    б	.Перад абедам накіроўваюцца да малітвы, як было апісана вышэй, і так шматкроць у дзень; падчас сняданку той, хто кіруе гаспіцыем, бласлаўляе абед такім чынам, кажучы "блаславіце”, і астатнія адказваюць "Бог", потым прамаўляецца "Ойча наш”. Як скончаць, кіраўнік (rector) гаспіцыя кажа цалкам на роднай мове: “Божа, які хацеў блаславіць у пустыні пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, блаславі ежу і пітво, і людзей, якія іх прымаюць, у імя Айца, і Сына, і Духа Святога".
    7	. Часам, калі той, хто кіруе гаспіцыем, прамаўляе падчас сняданку ці вячэры, і, прамовіўшы пропаведзь, дзякуе таксама тым, хто стаіць вакол, і яго пропаведзь падмацоўваецца.
    8	.Пасля ежы прамаўляюць словы падзякі, і кіраўнік гаспіцыя кажа на роднай мове: "Дабраславенне і слава” і г.д. (Апак 7:12) I тады накіроўваюцца да малітвы, як было згадана вышэй.
    9Насельнікі гаспіцыя спавядаюць свае грахі свайму кіраўніку, калі захочуць, і іх да гэтага ніхто не прымушае, калі яны не хочуць.
    78 У іншым манускрыпце можна знайсці ўдакладненне: "Часта ўстаюць і часта ўкленчваюць перад сваімі ложкамі, скіроўваючыся да малітвы. I той, хто кіруе гаспіцыем, кажа ім маліцца за каралёў etc.” Bruschi, "De vita et actibus Pauperes de Lugduno," 198.
    79 У іншым манускрыпце можна знайсці дадатак: "Таксама яны моляцца за сваіх братоў і сёстраў, што яны могуць у гэтым свеце зрабіць столькі ўсяго добрага і столькі пакаяння, што яны вартыя перайсці да райскай радасці, ці падобныя словы". Bruschi, "De vita et actibus Pauperes de Lugduno," 198.
    296
    III. Тнквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
    10.	Калі якінебудзь вернік ці сябра іх прыходзіць у гаспіцый, гэта ўспрымаецца як вялікае свята, і яго з вялікай радасцю прымаюць, і яму прапаведуюць і падбадзёрваюць, як згадана вышэй, і калі яны хочуць выспаведацца, то спавядаюцца кіраўніку ці старшаму ў гаспіцыі, калі кіраўніка няма, і ён накладае на іх пакаянне.
    II.	Таксама, калі іншыя дасканалыя ерэтыкі, якія жывуць у вёсцы, прыходзяць, каб спыніцца ў гаспіцыі якоганебудзь іншага дасканалага ерэтыка, па прыходзе даюць адзін адному пацалунак міру, мужчына мужчыне, жанчына жанчыне, і тое самае робяць пры адыходзе.
    IV.	Чацвёртае як яны правоЬзяць свае сіноЬы або капітулы.
    |. Пачацвёртае, да ведама, што названыя дасканалыя ерэтыкі адзін раз на год у Вялікі Пост ці каля яго праводзяць сход ці ўсеагульны капітул у якімнебудзь месцы Ламбардыі ці Праванса, ці ў іншых рэгіёнах, дзе яны спыняюцца ў абутых у сандалі ці якіхнебудзь іншых, але маюць звычку рабіць гэта часцей у Ламбардыі, чым яшчэ дзе.
    2.	На гэты сход прыходзяць тры ці чатыры дасканалыя ерэтыкі з Германіі, маючы з сабой якіхнебудзь клірыкаў ці іншых перакладчыкаў, і паводзяць сябе так, быццам бы хочуць наведаць месцы, звязаныя з Апосталамі Пятром і Паўлам.
    5.	1 на такім генеральным сходзе ці капітуле амаль усе ерэтыкі, якія кіруюць гаспіцыямі, збіраюцца.
    4На такія капітулы не дапускаюцца ні вернікі, а таксама ні маладыя дасканалыя ерэтыкі, ні жанчыны, нават калі яны дасканалыя і старыя, ні якіянебудзь дасканалыя старыя ерэтыкі, акрамя толькі тых, хто служыць іх секце бездакорна, шчыра і з поўным падпарадкаваннем.
    5.	На гэтых сходах абмяркоўваецца стан усіх у названай секце, і пытаюцца ў кожнага, што чуў пра стан свайго дома і як ім кіруе, і калі рабілі якоенебудзь непадпарадкаванне або паўстанне, выганяюць і да іншых паплечнікаў (sociis) далучаюць.
    б.	Таксама, калі былі сярод іх якіянебудзь дасканалыя ерэтыкі, якія доўгі час былі слаўна пасвечаныя ў секту належным чынам, і мелі веды ў Пісанні, выбіраліся на гэтым капітуле ў "абутыя ў сандалі”, і ад гэтага часу з іншымі абутымі ў сандалі называліся настаўнікамі, кіраўнікамі і святарамі.
    7.	Таксама на гэтым капітуле адбываецца пасвячэнне тых, хто ў гэтай секце вельмі хоча вучыцца і суцяшацца, і тыя, каго прынялі, пасля суцяшаюцца, і да іх прыпісваюць паплечнікаў і прытулак, у якім яны павінны год заставацца.
    8Таксама на гэтым капітуле падлічваюць і прызначаюць наведвальнікаў сваіх сяброў і вернікаў, якіх павінны наведаць за гэты год, і пасылаць дваіх у кожны рэгіён або правінцыю, у якім ёсць хтонебудзь, перавернуты ў іх веру.
    9Таксама на гэтым капітуле яны збіраюць грошы і міласціну, якая была ім дадзена і перададзена іх сябрамі і вернікамі. Гэтыя грошы размяркоўваюцца паводле пасвячэння паміж названымі абутымі у сандалі, і даецца кожнаму пэўная доля для сябе і свайго дома, каб хапіла пратрымацца з ежай і адзеннем у надыходзячым годзе.
    10.	1 калі хтонебудзь, хто кіруе гаспіцыем, не прысутнічаў, пасылаюць яму грошы праз іншых, хто ёсць у яго краі,
    ||. I з Германіі прыходзіць большая частка грошай, на якія жывуць і трымаюцца.
    lll.vii Пра жыццё і Ьзеі беЬных з Ліёна
    297
    12.	Як таксама... не ведае таго, хто гэта засведчыў80. Як у абутых у сандалі пасвячаюць, не ведае таксама. Але чуў, што разуваецца перад іншымі абутымі ў сандалі, і яму ўручаюць замест ботаў сандалі з дзіркамі, каб ён далей іх насіў.
    V.	Пятае калі і як публічна заяўляюць [пра пасвячэнне ў сан] або суцяшаюцца.
    1.	Пятае, вядома, што іх афіцыйнае аб'яўленне, якое яны між сабой маюць, здзяйсняецца наступным чынам: старэйшы ці найбольш мудры з абшчыны ці гаспіцыя, у якім суцешаны павінен правесці гэты год, ці іншы старонні ерэтык, калі такі будзе прысутны і будзе лічыцца больш разумным, збірае ўсіх, як мужчын, так і жанчын, якія спыніліся ў гэтым гаспіцыі, і прапаведуе і тлумачыць прапаведанае таму, каго прымаюць, усё, чаго трымаюцца ў названай секце, у што належыць таму, каго прымаюць, верыць, і што ён будзе гэтага прытрымлівацца, і служыць чысціні нораваў, і не мець маёмасці, абяцаць пакорлівасць і падпарадкаванне сходу, і слухацца і падпарадкоўвацца ахвотна гэтым ерэтыкам ва ўсім, не падманваць, не клясціся, не забіваць, не рабіць іншых магчымых смяротных грахоў, наадварот, калі хтонебудзь вышэйпералічанае будзе вымушаны зрабіць, то лепш памерці; хто пералічанага не хоча выконваць, такога да сябе не прымаюць.
    2.1	суцешаны адказвае асобна на кожную з усіх вышэйназваных прапанаваных рэчаў, што ён з верай можа выканаць і падпарадкавацца, і потым распрасціраецца на зямлі, а тыя, хто стаіць навокал, падымаюць яго, і хтонебудзь дае яму пацалунак міру, калі мужчыне  то мужчына, жанчыне  жанчына.
    5.1	тады той, хто быў прыняты, аплачвае кошт ежы, калі не мае  не аплачвае.
    VI. Шостае пра аЬвебкі сваіх верных і сяброў.
    I Шостае, вядома, што тыя, хто вызначаны і пасвечаны для наведвання вернікаў, так перасоўваюцца: прыходзяць у месца, якое належыць наведаць, і паведамляюць, што такія браты прыйшлі. I тады пасылаюць да іх названых вернікаў, прызначаюць дзень і час, да якога трэба прыйсці. Да гэтага часу прыходзяць з якімнебудзь вернікам, які збірае іх або днём, або ноччу.
    2.He робяць так, каб збіраліся вялікія сходы, але названых вернікаў наведваюць ад гаспіцыя да гаспіцыя, відавочна, кожнага ў сваім гаспіцыі, і ў якімнебудзь гаспіцыі застаюцца на два, тры ці чатыры дні, а ў іншым менш, і прапаведуюць, падбадзёрваюць і настаўляюць ў апісанай веры і памылках сваіх вернікаў,
    3.1 каб устрымліваліся ад вышэйпералічанага: не забівалі, не падманвалі, не кляліся, не рабілі нічога такога, чаго б не хацелі для сябе.
    4Таксама слухаюць споведзі сваіх вернікаў і накладаюць на іх пакаянні, збіраюць з іх міласціну і вучаць іх Пісанню.
    5.Некаторыя таксама ў іншых гаспіцыях наведваюць сваіх вернікаў такім чынам, і ў многіх месцах згаданыя дасканалыя ерэтыкі прыносяць сваім вернікам, іх парабкам і сямейным розныя каштоўнасці, а менавіта паясы, ножычкі, шпількі81, каб быць прынятымі ахвотна і пасяброўску.
    6.1 такія наведванні робяцца больш зімой, чым летам, бо вернікі больш вольныя. Наведваючы вернікаў, перадаюць ім прывітанні ад усіх братоў.
    80 У іншым манускрыпце можна знайсці ўдакладненне: "Той, хто гэта засведчыў, не ведае, як асвячаць". Bruschi, "De vita et actibus Pauperes de Lugduno," 202.
    81 У адным з манускрыптаў гэтае слова было напісана не палацінску, а пааксітанску, што дае дадатковы аргумент на карысць "аквітанскага” паходжання трактата. Biller, "Fingerprinting an Anonymous Description of the Waldensians," 177.
    298
    III. Інквізіцыйныя магпэрыялы. Францыя
    7.1 гэтыя вернікі просяць у іх, каб перадавалі прывітанні ад іх усім сваім братам, і маліліся Госпаду за іх.
    8.1, наведваючы такім чынам сваіх вернікаў і збіраючы з іх грошы і міласціну, прыносяць яе на наступны генеральны капітул і яе там паміж прысутнымі дзеляць, як было пазначана вышэй82.
    IILviii Нікалас Эймерык. Шлях інквізітараў
    Нікалас Эймерык, дамініканскі манах і Галоўны Інквізітар Арагонскага Каралеўства, за сваё доўгае жыццё напісаў многа прац, часткова падсумаваных каля 1376 г. у "Шляху інквізітараў” (Directorium inquisitorum). Гэта  манументальнае (каля 800 старонак) кіраўніцтва па пераследу ерэтыкоў і чараўнікоў.