• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    IV.iii Була ПмаЬэю Савойскаму ab Папы Рымскага Грыгорыя XT
    У 1375 г. булы з падобным зместам былі накіраваныя Папам ГрыгорыемХІ графу Амадэю VI Савойскаму і французскаму каралю Карлу V38.
    Улюбёнаму сыну Знатнаму Мужу Амадэю Графу Савойскаму.
    Заахвочаныя тваёй стараннасцю ў веры, а таксама тваім гонарам і заслугамі, мы заклікаем да абароны названай веры, асабліва сярод прадстаўнікоў твайго дваранства. Мы даведаліся з надзейнага апісання ўлюбёных сыноў інквізітараў ерэтычнай заганнасці з частак твайго Савойскага графства і іншых тваіх тэрыторый, што ў гэтых і іншых частках па суседстве знаходзіцца вялікая колькасць ерэтыкоў, і што некаторыя ерэтыкі з іншых тэрыторый на гэтыя твае землі ўцякаюць, і пасля ўсе застаюцца ў гэтых [частках], бо некаторыя са знаці з тваіх зямель, пагарджаючы Божым гневам у спрыянні, не дазваляюць той самай Інквізіцыі дзейнічаць супраць іх, зза чаго памножыліся вартыя праклёну ерасі, і зза гэтага бяздзеяння, о гора! Колькасць ерэтыкоў у гэтай і бліжэйшых землях працягвае ўзрастаць. А таму, калі з тваёй самаадданай дапамогай, без якой немагчыма вяршыць правасуддзе, да іх не будзе прыменена хуткіх і надзейных сродкаў, то ва ўсіх названых землях, і таксама Графстве, калючкі і пустазелле ерэтычных памылак могуць настолькі хутка прарасці, што іх складана будзе выкарчаваць, у найцяжэйшай небяспецы для душаў і затуманьванні яснасць каталікоў, шчырасць артадаксальнай веры, якую твае найхрысціяннейшыя і славутыя продкі не толькі мужна абаранялі, але і цудоўна ўзвялічвалі. 3 гэтай прычыны мы заклікаем тваю графскую міласць і настойліва ўгаворваем, каб наконт вышэйапісанага наколькі самааддана, настолькі палымяна і дзейсна, а таксама хутка не толькі лісты адаслаў, але і каб палымяныя паслы і выканаўцы, адважныя і самаадданыя, былі ў тыя землі табой накіраваныя, а таксама забяспеч іх неабходнай колькасцю сродкаў што прынясе табе ўзрастанне тваіх заслугаў перад Богам,
    35 Маецца на ўвазе апакрыфічная кніга "Прамудрасць Ісуса Сірахава".
    36 Маецца на ўвазе  не духоўнымі справамі.
    37 Merlo, Eretici е inquisitor! nella societa piemontese del Trecento, 220.
    38 Annales Minorum vol. 8, 364365.
    306
    IV. Ігпалія
    і праслаўленне ў гэтай Божай справе, што ўсё пераўзыходзіць, будзе яшчэ слаўней пераўзнесена39.
    IV.iv Працэс супраць ВальЬэнсаў у 13731388 гг.
    У 13871388 гг. інквізітарамдамініканцам Антоніем Сёмым з Савільяна была праведзена маштабная акцыя супраць вальдэнсаў Пінерола. Захаваліся яе матэрыялы, якія былі двойчы выдадзены: першы раз Джыраламо Амаці40, другі  Ігнацам фон Дзёлінгерам41. Дагэтуль невыдадзеная кандыдацкая дысертацыя Альберто Барберо з транскрыпцыяй іншага манускрыпта42. Як стала вядома, Антоній часткова перапісаў матэрыялы допытаў свайго калегі Томаса з Казаска, праведзеных ім з 17 мая да 11 чэрвеня 1373 г. у далінах Ланца43.
    Ніжэй прыведзены вытрымкі з матэрыялаў допытаў спачатку Томаса з Казаска, а пасля і Антонія Сёмага (якія могуць уключаць у сябе таксама і матэрыялы Томаса з Казаска, бо Дзёлінгер у сваім выданні не праводзіць розніцы). Фрагменты, якія паўтараюцца, а таксама большасць канкрэтных імёнаў і інфармацыя, дзе, хто, з кім, пры якіх абставінах сустрэўся, выключаная з перакладу.
    IV.iv.a Шомас з Казаска, Ьаліны Ланца, 1373 г.
    Сведчанні судовай справы апавядаюць пра трыбунал, які быў праведзены супраць мужчын і жанчын з ваколіц мястэчка Мандаві (у П’емонце). У дакуменце асобна адзначана, што прызнанні былі дадзеныя без прымянення катаванняў і любога іншага цялеснага прымусу44. Найбольш суровае пакаранне атрымаў "рэцыдывіст" Марцін, які быў прыгавораны да 3х гадоў зняволення, прамаўляць штодзённа 100 разоў "Сімвал Веры’’ і "Ойча наш , Вітай, Марыя , а таксама строгага посту; больш за тое, асобна прагаворваецца пазбаўленне яго ўсялякай магчымасці пропаведзі, навучання і ўвогуле абмеркавання Святога Пісання. Астатнія атрымалі параўнальна лёгкія пакаранні: паломніцтва ў СанцьягадэКампастэлу, пост, малітвы, нашэнне валасяніцы на голае цела, прыніжальныя цырымоніі ў царкве падчас службаў і раздача міласціны. Акрамя таго, усе былі абавязаныя насіць крыжы і рабіць грашовыя ўнёскі на карысць Царквы45. У той самы час мы сустракаем звесткі, што як мінімум адзін настаўнік, Пётр Гарыльі, быў на момант правядзення допытаў спалены46.
    Нетыповым для Дамбардскага рэгіёну і ўвогуле для канца XIV ст. з’яўляецца наяўнасць жанчыннастаўніц, якіх лічылі "добрымі і святымі"47. Адну з іх, найбольш часта згадваемую, Фіну, хацелі пакараць пажыццёвым зняволеннем,
    39 Annales Minorum vol. 8, 365366.
    40 Amati, "Processus Contra Valdenses in Lombardia Superiori, Anno 1387," 361.
    41 Dollinger, Beitrdge, 251273.
    42 Alberto Barbero, "Fermenti ereticali nel Piemonte alia fine del Trecento: 1 processi di Thomas de Casascho e di Anthonius de Septo de Savigliano. 11: 11 Ms. 3217 (D.III.18) della Biblioteca casanatense di Roma" (dissertation, 1965).
    43 Merlo, Eretici e inquisitori nella societd piemontese del Trecento, 257.
    44 Merlo, Eretici e inquisitori nella societd piemontese del Trecento, 259.
    45 Merlo, Eretici e inquisitori nella societd piemontese del Trecento, 260, 72273.
    46 Merlo, Eretici e inquisitori nella societd piemontese del Trecento, 279.
    47 Merlo, Eretici e inquisitori nella societd piemontese del Trecento, 262265.
    IV.iv Працэс супраць ВальЬэнсаў y 13731388 rr.
    307
    але зза яе раскаяння памілавалі і прызначылі пакаранне ў выглядзе нашэння крыжоў, пастоў штодзённага ляжання на голай зямлі, а таксама "хатняга арышту”: можна было выходзіць толькі ў царкву, а прымаць у сябе дома  толькі кагонебудзь са сваякоў, і тое ў выпадку хваробы або старасці, на вуліцы ж размаўляць з людзьмі забаранялася48.
    Некалькі разоў сустракаецца пытанне, ці чулі абвінавачаныя штонебудзь пра "суцяшэнне" (катарскі рытуал), але на гэтае пытанне няма ніводнага станоўчага адказу49.
    Таксама ў апытаннях шараговых вернікаў прасочваюцца іх "хістанні", як быццам бы яны выбіралі паміж каталіцтвам і вальдызмам, слухаючы і тых, і тых прапаведнікаў, але не даючы да канца веры ні адным, ні другім.
    Мы, брат Томас з Казаска з ордэна братоў прапаведнікаў, інквізітар ерэтычнай заганнасці ў правінцыі Верхняя Ламбардыя і графстве Джавэна, накіраваны Апостальскім Прастолам, у імкненні аддаць незгасальнаму агню калючкі і пустазелле, якія адрадзіліся на ніве Гасподняй у выглядзе благіх старажытных змеяў прывёў у парадак так, каб прапітанае атрутай ерэтычнай заганнасці агнём Святога Духа было ператворана ў пакаянне ў ружах і лілеях; авечкі, якія памыліліся і пякельнымі ваўкамі былі адбітыя ад статку авечак Гасподніх, былі вернутыя ў рукі пастухоў, да авечак, і грамады, і еднасці вернікаў Хрыста, і каб святая каталіцкая вера заззяла яшчэ больш бліскуча, ярка і прамяніста, выяўляючы блюзнерскую дактрыну промнямі святой каталіцкай веры, мы правялі вышук ... [супраць тых], хто не верыць, што падчас еўхарыстыі на алтары Гасподзь наш Ісус Хрыстос прысутнічае цялесна, але [думае, што] толькі духоўна; крыжу не трэба пакланяцца; іконы не заслугоўваюць аніякай пашаны; зза грахоў кліра ў Царквы была аднятая ўлада/аўтарытэт Святога Пятра; святар, які знаходзіццаў стане смяротнага граху, не можа адпусціць даверанае яму; чыстца паза гэтым жыццём не існуе.
    Таксама вучыла яе, што крыж не варты пакланення, і што забіваць жывёл цяжкі грэх, і што працаваць у нядзелю50  не вялікі грэх51.
    Рымская Царква  не Царква зза грахоў святароў і клірыкаў; з гэтага вынікае, што яны не могуць асвячаць Цела Хрыстова, ні даверанае ім адпускаць, ні індульгенцыі даваць; паломніцтвы ненавідзяць, іконы святых, Хрыста, Найсвяцейшай Дзевы, санктуарыі і крыж іх раздражняюць, як быццам бы ідалы; свечкі і царкоўны алей лічаць мітуснёй і пустэчай; і ўсё, што паходзіць ад Рымскай Царквы, асуджаюць як марнае і пустое, і мяркуюць, што ўсё неабходнае для Царквы ёсць у тых, хто накладае на іх пакаянні52.
    Хрыстос яшчэ не прыйшоў у Дзеву Марыю, але павінен прыйсці53.
    Быў запытаны, ці верыць, што браць пазыку пад працэнты  грэх, адказаў, што так. ... Быў запытаны, ці немаўляты, якія памерлі да хрышчэння, саграшылі смяротна ці веніяльна54, адказаў, што залежыць ад Божай міласэрнасці. ... Быў запы
    48 Merlo, Eretici е inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 271272.
    49 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 276.
    511 Іншы з апытаных зазначыў, што працаваць у нядзелю  смяротны грэх, а ў святочныя дні  не. Merlo, Eretici е inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 278.
    51 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 263.
    52 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 264.
    53 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 268.
    54 Веніяльны грэх  той грэх, які, у адрозненне ад смяротнага, можа быць прабачаны.
    308
    IV. Італія
    таны, ці ўшаноўваў якоганебудзь ерэтыка, адказаў, што не, але калі Пётр Гарыльі прыходзіў у якоенебудзь новае месца, яго віталі ўкленчыўшы ”.
    Быў запытаны, ці прымаў яго [Пятра Гарыльі] ў сваім доме, адказаў, што шмат разоў для ежы, піцця, начлегу і гэтак далей56.
    Дастаткова маліцца ў сваім доме, а не хадзіць у царкву. Таксама, што калі была ў царкве  не павінна была ні глядзець з пашанай на іконы, ні маліцца, але толькі мець Бога ў сэрцы.... Таксама вучылі яе маліцца, калі ў царкве ўзнімаюць Цела Хрыстова: "Малюся Богу, існаму ва ўсе часы, і Дзеве Марыі, чыім сынам ён ёсць, і святому сапраўднаму крыжу, на якім ён быў, і ўсім тым, кім былі гэтыя трое". ... Таксама казала, што названыя Яна і Якубіна казалі ёй, што лепш даць бедным, чым выдаткаваць на свечкі, якія ставяцца перад святымі ў царкве57.
    Быў запытаны, ці верыў і ці казаў што душы святых, якія памерлі ў стане святасці, ці пакутніцкай смерцю, ці нечым падобным, ідуць у рай, адказаў, што так58.
    IV.iv.b Пнтоній з Савільяна, Пінерола, 13871388 гг.
    Што бываў у сінагозе Вальдэнсаў59 [і далей месца збору шматкроць названа сінагогай].
    ...Пасля пропаведзі піў і даваў астатнім, і раздаваў усім блаславёны хлеб, які называецца consolamentum.
    Меў цялесную сувязь з ... жанчынай, калі ... было пагашана святло ... верыць, што гэта не грэх.