Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Таксама там часткова трымаюцца гэтага праклятага звычаю, пра які я вам раскажу, калі познім вечарам мужчыны і жанчыны збіраюцца ў адным месцы і робяць мешаніну, і маюць вогнішча, і калі падыходзіць час яго тушыць, тушаць, і пасля хто каму трапіцца той таго мае, або каго хоча. Ой! Ой! Вы павінны ненавідзець пракляцце, якое пранікае ўнутр! 1 такіх людзей тут, у П'емонце, так шмат, і ўжо пяць інквізітараў накіравалася туды, каб знішчыць гэтае пракляцце, і ўсе былі забітыя гэтымі злымі людзьмі. I больш няма інквізітараў, якія б хацелі пайсці туды, каб прыкласці да гэтага рукі. I ведаеце, як называюцца гэтыя людзі? Называюць сябе "з бочкі” (del barilotto]. Гэта імя такое, таму што раз на год яны хапаюць адно дзіця, і кідаюць адзін аднаму з рук у рукі, пакуль яно не памрэ. Потым, калі яно ўжо мёртвае, яны робяць з яго муку, і дадаюць гэту муку ў бочку, і кожнаму даюць выпіць з гэтай бочкі. I так робяць, таму што кажуць, што тады не адкрыюць нічога з таго, што яны робяць. У нашым ордэне ёсць брат, які раней быў адным з іх, і ён расказаў пра кожную рэч, якой яны трымаюцца, і яшчэ больш бязбожныя спосабы, якіх, я веру, яны трымаюцца119.
118 Fages, Notes et documents de I’histoire de Saint Vincent Ferrier, 10911.
119 San Bernardino da Siena, Le prediche volgari di san Bernardino da Siena: dette nella piazza del Campo l'anno MCCCCXXVII (Siena: Tip. Edit. AHTnseg. Di S. Bernardino, 1884], 35657.
V. Свяшчэнная Рымская Тмперыя
V.i Пасаўскі ананім
Ананімны трактат другой паловы XIII канца XIV ст. з Пасаўскай дыяцэзіі, вядомы яшчэ як ПсеўдаРайнэрый (бо ўключае ў сябе працу Райнэрыя Саконі) першая маштабная згадка пра вальдэнсаў у Аўстрыі. Яго аўтарам быў парафіяльны святар або дамініканец. Да некаторых палажэнняў трактата варта паставіцца насцярожана, бо ён напісаны пад відавочным уплывам працы Аўгусціна Блажэннага "Кніга пра ерасі”, таму многія месцы “падкарэктаваны” для падабенства з класічным творам: напрыклад, да пераліку ерэтычных сектаў, каб іх агульны лік супадаў з лічбай Аўгусціна, штучна дадаюцца (акрамя катараў) "тоесныя” ім маніхеі. Прысвечаная катарам глава гэта кампіляцыя (з каментарамі) таго ж Аўгусціна, Райнэрыя Саконі і дамініканца Вільгельма Перальта1, што можа сведчыць пра нераспаўсюджанасць катараў у Пасаўскай дыяцэзіі і, як вынік, адсутнасць у аўтара асабістых назіранняў. Нягледзячы на шматлікія запазычанні з палемічных твораў, гэта хутчэй тэарэтычная, чым палемічная праца. Што ж да вальдэнсаў, то Пасаўскі ананім фактычна адзіны, але вельмі грунтоўны зрэз вальдэнскага жыцця ў 1260я гг. Дадзеныя датычацца ў асноўным ніжнеаўстрыйскіх зямель (уздоўж аўстрыйскага берага Дуная).
Пётр Білер мяркуе, што тэкст напісаны пасля правядзення маштабных антывальдэнскіх інквізіцыйных працэсаў. Адрознай рысай ад падобных працэсаў на поўдні Францыі стала тое, што "нямецкі” інквізітар быў больш зацікаўлены ў апісанні вераванняў, а не дзеянняў канкрэтных ерэтыкоў. I, хутчэй за ўсё, быў скіраваны на апытанне не простых вернікаў, а непасрэдна ''настаўнікаў”2.
Пралог. Пра прычыны ерасі
Секта бедных з Ліёна з’явілася такім чынам: у даўнія часы былі важныя людзі ў Діёне, і адзін з іх раптоўна заўчасна памёр. I адзін з гэтых важных людзей быў настолькі напалоханы, што адразу ж раздаў значную частку сваёй маёмасці бедным. I зза гэтага сабралася вакол яго велізарная колькасць беднякоў якіх ён навучаў звярнуцца разам з ім да добраахвотнай беднасці і стаць пераймальнікамі Хрыста і апосталаў. А паколькі ён быў крыху пісьменным, то навучаў іх тэксту Новага Запавету на народнай мове. 3за сваёй неразважлівасці, калі ён быў асуджаны біскупам, да гэтага паставіўся з непавагай і працягнуў настойваць на сваёй дактрыне, навучаючы сваіх вучняў, [што] паколькі [біскуп] жыве благім жыццём, [то біскуп] зайздросціць яго святому жыццю і дасканалай дактрыне. Калі ж Папа наклаў на іх
1 Patschovsky, Der Passauer Anonymus, 7982.
Biller, "Inquisitors’ Interrogations of Waldenses," 368369.
320
V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
адлучэнне, яны ўпарта не звярнулі на тое ўвагі, і так сёння іх вучэнне распаўсюдзілася па многіх землях3.
П. Пра прычыны ерасі
Першая гэта пустая фанабэрыя. Бо яны ж бачаць дактароў, якіх паважаюць у Царкве, і самі прагна імкнуцца быць паважанымі праз дактрыну.
Другая ў тым, што ўсе: мужчыны і жанчыны, старыя і малыя дзень і ноч не перастаюць вучыць і вучыцца; рабочы, хто днём працуе, начамі вучыцца або вучыць. Таму мала моляцца, бо [шмат] вучацца. Таксама вучаць і вучацца без кніг. Вучаць таксама ў лепразорыі. Для пачатку вучаць пазбягаць сямі смяротных грахоў і яшчэ трох, а менавіта падману, зласлоўя і клятвы. Гэтым падтрымліваюць многія меркаванні, і называюць гэта дзесяць запаветаў. Таксама вучань пасля сямі дзён шукае іншага для навучання, як адно кольца фіранкі штурхае наступнае4. Хто прыдумвае сабе апраўданне, што не здольны вучыцца, кажуць таму: Вучы штодзень адно слова, і праз год ты будзеш ведаць трыста, і так дасягнеш поспеху5.
Я чуў ад аднаго верніка, што нейкі ерэтык якога я таксама ведаў для таго, каб яго ад нашай веры адвярнуць і ў сваю павярнуць, уначы, зімовай парою, пераплыў да яго праз раку, якая называлася Ібіс6. Ён абвяргае з сорамам верных [каталіцтву] дактароў, якія не прагнуць так ісціны каталіцкай веры, як бязбожныя леаністы прагнуць памылак нявер’я7.
Трэцяя прычына ў тым, што Новы і Стары Запавет яны пераклалі на народную мову, і так вучаць і вучацца. Ты бачыш і чуеш вясковага невука, які чытае на памяць Ёва ад пачатку да канца, і многіх іншых, якія дасканала ведаюць увесь Новы Запавет. Але паколькі яны неадукаваныя міране, яны тлумачаць Пісанне няправільна і скажона [прадстаўлены прыклады няправільнага тлумачэння Пісання]. Таксама вучаць і вучацца яны ў месцах і часах патаемных, не дапускаючы нікога, хто б не быў іх вернікам. Калі ў адным месцы збіраюцца, найперш кажуць: Асцерагайцеся, каб не было сярод нас нікога з крывым языком, гэта значыць, нікога чужога. 1 сваё вучэнне яны спрабуюць хаваць ад духоўных асоб [Каталіцкай Царквы]; такім чынам, звяртаюцца да кагонебудзь знакамі, якія ніхто не ведае, акрамя іх, і гэтыя знакі ператвараюць у словы, якія ніхто не ведае, акрамя іх: цэрквы называюць каменнымі дамамі, клірыкаў пісарамі, манахаў фарысеямі, і так пра многае іншае. Прама не адказваюць8.
Чацвёртая прычына ў тым, што яны ўводзяць у зман іншых людзей благім прыкладам. Адкуль, калі бачаць, што хтонебудзь блага сябе паводзіць па жыцці, кажуць: Hi апосталы так сябе не паводзілі, ні мы, мы пераймальнікі апосталаў'.
Пятая прычына ў недастатковасці вучэння некаторых людзей, якія прапаведуюць штонебудзь пустое ці лжывае. Калі хтонебудзь з царкоўных дактароў навучае таму, што не можа пацвердзіць Новым Запаветам, яны ўспрымаюць гэта за байку.
3 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,112113.
4 Устойлівы выраз.
5 Patschovsky and Selge, Quellen, 70.
6 Правы прытокДуная.
7 Patschovsky and Selge, Quellen, 7071.
8 Patschovsky and Selge, Quellen, 71.
9 Patschovsky and Selge, Quellen, 71.
V.i Пасаўскі ананім
321
Шостая прычына гэта непавага, якую яны выказваюць да царкоўных таінстваў10.
Сёмая прычына гэта нянавісць, якую яны маюць да Царквы. Я чуў з вуснаў ерэтыкоў, што яны былі нацэленыя звесці клірыкаў і кляштары да стану невукаў/ землякопаў, каб адабраць дзесяціну і маёнткі для ўзмацнення і памнажэння іх вернікаў і прыхільнікаў. Калі нейкі ерэсіярх Генрых, майстра па вырабе пальчатак з Тэвіна [Thewin], быў прыгавораны да смерці, то сказаў усім ад сэрца: Вы нас за справу праклінаеце, бо, калі б нас не была меншасць, то тое права на забойства, што вы выкарыстоўваеце супраць нас, мы б выкарыстоўвалі супраць клірыкаў, манахаў і міран11.
Ва ўсіх гарадах Ламбардыі і ў правінцыі Праванс, і ў многіх каралеўствах і землях ёсць тэалагічныя ерэтычныя школы. I яны маюць шмат слухачоў, многа дыскутуюць, і людзей склікаюць на ўрачыстыя сходы на плошчах і ў палях, і прапаведуюць у логавах. Няма таго, хто мог бы перашкодзіць ім, такія шматлікія і магутныя іх заступнікі. Інквізітары і тыя, хто дапытвалі ерэтыкоў, часта іх знаходзілі і налічылі ў дыяцэзіі 150 цэркваў, якія былі заражаныя ерассю. У адной толькі парафіі Комнат (Comnath) 10 школ ерэтыкоў; і сам плябан парафіі заражаны ад ерэтыкоў, і таму няма аніякага асуджэння для секты12.
В. Што секта беЬных з Ліена больш небяспечная, чым іншыя секты
Сярод усіх сектаў, якія ёсць ці былі, няма ніякай больш пагібельнай для Царквы, чым леаністы. I гэтаму тры прычыны: першая гэта таму, што яна вельмі даўняя. Кажуць нават, што яна доўжыцца ад часоў Сільвестра; іншыя кажуць, што з часоў апосталаў13. Другая: яна больш усеагульная. Нават няма такой зямлі, куды б гэтая секта таемна не пранікла. Трэцяя ў тым, што калі іншыя дазваляюць жах ганьбы на Бога перад слухачамі, то леаністы знешне маюць вялікую набожнасць гэта калі жывуць перад людзьмі з праведным сэрцам, і ўсе ў Бога вераць па ўсіх пунктах, што ў Сімвале [веры] ўтрымліваюцца усяго толькі ганяць Рымскую Царкву і клір, чаму шматлікім міранам лёгка паверыць.
С. Як ерэтыкі распазнаюцца
Вядомыя ерэтыкі сваімі звычаямі і словамі. У звычаях сваіх яны напраўду ўраўнаважаныя і стрыманыя: фанабэрыі ў вопратцы не маюць, гэта значыць, ні раскошным, ні вельмі вульгарным не карыстаюцца. Гандляры не карыстаюцца ні падманам, ні клятвамі, ні лжывымі адгаворкамі, але жывуць з працы рук сваіх, як працаўнікі; нават іх дактары гэта ткачы і шаўцы. Багацця не памнажаюць, задавальняюцца толькі неабходным. Леаністы самыя цнатлівыя. Стрыманыя ў ежы і пітве. У шынкі неходзяць, карагоды не водзяць і пустога не робяць. Гнеў стрымліваюць. Яны заўсёды або працуюць, або вучаць і вучацца, а таму мала моляцца. Таксама яны для выгляду ходзяць у царкву, ахвяруюць, спавядаюцца, прымаюць прычасце і прысутнічаюць на пропаведзях але для таго, каб правесці пропаведзь у размовах.
У словах яны лаканічныя і стрыманыя: асцерагаюцца зласлоўя, жартаў і пустых слоў, а таксама падману і клятвы, не кажуць "сапраўды" і "дакладна" і ім падобных,
10 Patschovsky and Selge, Quellen, 72.
11 Patschovsky and Selge, Quellen, 72.