Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Пра пасты
Царкоўных пастоў не трымаюцца, а ў дні суботнія таемна ўжываюць мяса (Рым 14:17; Іс58:5; Рым 14:3) Супраць: Ян пасціўся, і Ганна, і Хрыстос 40дзён, і апосталы ... (Мф 2:20) Прычына: паколькі працоўным і беднякам належыць пасціцца на хлебе і вадзе падчас Вялікага Посту, таму падчас посту не працуюць44.
Пра матэрыяльную царкву
Збудаваную царкву ўспрымаюць як склад і называюць яе проста "каменны дом" (stainhaus) ... (Дзн 17:24) I малітвы ў ёй не больш дзейсныя, чым у іншым доме... (Мф 6:6; Ін 4:21; 1 Цім 2:8; Мк 11:15; Мф 21:15) Таксама ўстрымліваюцца ад нячыстага храма цялесна і духоўна. Таксама мытнік, знаходзячыся ў святым месцы, не адважваецца вочы падняць. Матэрыяльная царква гэта храм апосталаў ...
39 Распаўсюджаная сярэднявечная практыка атрымання даходаў з прыходаў міранамі.
40 Patschovsky and Selge, Quellen, 92.
41 Patschovsky and Selge, Quellen, 9293.
42 Patschovsky and Selge, Quellen, 93.
43 Patschovsky and Selge, Quellen, 9394.
44 Patschovsky and Selge, Quellen, 94.
V.i Пасаўскі ананім
329
(1 Кар 11:22; 3 Цар 8; Мф 21:13; Ін 2:14; Мк 11:16,12:35,14:19; Лк 19:47) Прычына: таму што ў царкве былі гульні прывідаў, і там раскошнае адзенне выстаўляюць напаказ і хваляцца45.
Пра пасвячэнне
Пра пасвячэнне не клапоцяцца ... (3 Цар 8:63; Вых 40; Ін 10:22) Алтар, кажуць гэта праклятая груда камянёў, дзе на камянях парахнее рыззё ... (Вых 20:2226) Таксама Ной, Аўраам і Якуб узводзілі алтары. 3 гэтай прычыны кажуць, што многія выдаткі, якія пайшлі на пабудову царквы, лепш было б раздаць бедным ... (Мф 24:2) I таму маюць цэрквы ў халупах. I кажуць некаторыя, што колькі разоў царкву абмінеш, столькі смяротных грахоў загладзіш. Таксама некаторыя прапаведуюць, што грэх распусты ідзе ад чужой царквы. I што лепш маліцца ў хляве, чым у чужой царкве46.
Пра царкоўнае азЬабленне
Царкоўнае аздабленне называюць грахом, і што лепш было б апрануць беднякоў, чым сцены ... (Вых36:840:33; 3 Цар 6) Большасць айцоў у працэсіі была апранута ў скуру Антонія. Кажуць, у штаны з тканіны цялеснага колеру. Пра свяцільнікі яны кажуць, што Богу, які ёсць святло, свяцільнікі не трэба, і гэта важна толькі ў царкве, каб святары не спатыкнуліся ... (Вых 25:6; 3 Цар 7:49) Курэнне духмянасцямі асуджаюць ... (Вых25:6) Святую ваду лічаць за звычайную ... (Лік 19:11) Іконы і выявы святых прымаюць за ідалапаклонства ... (Вых 20:4) Рашэнне: абразы не для пакланення, а для напаміну. Таксама выявы гэта пісанне міран. Прычына: Абрэзаныя іконы і апаганеныя выявы больш наводзяць жах, чым набожнасць.
Сэнс у словах, а не ў мелодыі; з царкоўных спеваў здзекуюцца ... (1 Пар 16; Пс32:3; Мф 21:1516; Лк 19:40) Прычына: зацягванне і залішняе запаўненне песень, каб вершы ішлі за вершамі. Смяюцца з крыкаў міран ... (Пс 101:2; 1 Мак 4:10) Хрэснымі хадамі пагарджаюць зза дурасці, якая там прысутнічае47.
Пра свягпых
У святых не вераць, акрамя апосталаў і тых, хто згаданы ў Евангеллях або ў Дзеях.... Таксама не звяртаюцца з малітвамі ні да Святых, ні да Святой Марыі, а толькі да аднаго Бога. ... Прычына: гэта несапраўдныя святыя, такія, як Іван (Iwanus), і іншыя, чыя імёны не варта нават ведаць. Таксама паважаюцца крыніцы, такія, як у Дроза48, дзе ў крыніцы святары хрысцяць распяццем і людзі ахвяруюць крыніцы. Тое ж самае да святых дрэў як да святога Хрыстафора, і да вогнішчаў у палях. Таксама гуляюць з імёнамі святых, як Эрхард49, прыносячы яму ахвяраванні. Таксама ў дачыненні да святых Старога Запавету не выказваецца ніякай набожнасці. Таксама павага, якая павінна выказвацца Богу, адкуль ... (1 Цім 1:17) яму больш выказваецца, чым святым. Адтуль тыя, хто посціцца ў чацвер дзень святога Мікалая, у суботу дзень Божы, не посцяцца. Таксама, калі ўзгадваецца Мікалай, усе ўздыхаюць; калі ж узгадваюць Ісуса Хрыста, усе маўчаць. Таксама ў легенды і
45 Patschovsky and Selge, Quellen, 9495.
46 Patschovsky and Selge, Quellen, 95.
47 Patschovsky and Selge, Quellen, 9597.
48 Сёння Дросс ля Крэмса.
49 Сярэднявечны святы, вядомы сваімі тлумачэннямі (=мудрасцю), атрыманымі ад Бога.
330
V. Свяшчэнная Рымская Імперьія
пакуты святых не вераць. Нагода для пярэчання ў хрышчэнні Канстанціна і іншых неверагоднасцях, такіх, як легенда пра Маргарыту, ці Юліяну, ці сем святых50.
Пра йуЬы
У цуды святых не вераць. Супраць гэтага: калі ў царкоўныя цуды не вераць, то і ў апостальскія не вераць. Такім чынам, уваскрэслыя ўсё яшчэ жывуць. Нагода: калі з ікон сыходзіць алей, кроў, слёзы ці нябеснае святло гэта лжывы цуд. Такое крывадушша, якое панароднаму называецца Штэрцар (Stercer), калі спачатку дэманструюць розныя раны, а потым паказваюць, як хутка загаіліся51.
Пра мошчы
У мошчы святых не вераць. ... Нагода: несапраўдныя мошчы, якія носяць вакол вёсак і з якіх смяюцца ў корчмах, такія, як малако Дзевы Марыі, якім кармілі яшчэ малога Хрыста, і саламандра з адзення Дзевы Марыі, і пот Хрыста, і саван, у які быў загорнуты Хрыстос; а таксама анёльскія мошчы. Таксама той, хто прадае, публічна пахваляецца, што можа зрабіць столькі святых, колькі хоча. Той, хто падманвае, такім чынам кажа, што ведае, як бычыныя косці пасячы на часткі, загарнуць у пурпур і падпісаць як святых па сваім жаданні; і так часта робіць. Так, малаком святой Марыі хрысцяць і вады даюць піць. Таксама яны прадажныя. Таксама плябан паказаў народу, што многія пагрызены мышамі, і быў вялікі скандал зза гэтага. Таксама розныя цэрквы сварацца за целы святых, кажучы, што яны іх маюць, як пра целы святой Марыі, Дыянісія, Віта і інш.52
Пра святьі крыж
Святога крыжа баяцца зза тых пакутаў што на ім перанёс Ісус Хрыстос. Нагода: некаторыя прапаведуюць, што ён пасля распяцця таемна сам яго пакінуў.
Таксама дрэва крыжа, як яны кажуць, гэта проста дрэва. I таму не аберагаюць сябе крыжом ... (Гал 6:14; Прам 14:7; Мф 24:30) Таксама, калі святое ўлонне, што Хрыста прынесла, такім чынам, святы і крыж, які кроў яго праліў53.
Пра пахаванне
He зважаюць ні на пахаванне Госпада, ні святых ... (Мф 23:29; 1с 11:10; Пс 131:7) Пахаванні Госпада і прарокаў шануюцца такім жа чынам, як і басаногіх родзічаў.
Пра царкоўнае пахаванне не клапоцяцца. Бо яны б аддавалі перавагу пахаванням у полі перад могілкамі, каб не баяліся Царквы ... (Дзн 8:2) Таксама святыя айцы выбралі быць пахаванымі ў святых месцах. Прычына: не перашкаджаеце хаваць тых, і хто самі сябе забілі, і цалкам адмаўляеце ўсялякае пахаванне. Тое ж самае наконт усіх, хто быў выгнаны, таксама наконт немаўлят, якім патрабуецца заступніцтва. Таксама таму што святыя былі пахаваныя некаторыя ў садах, як Хрыстос, некаторыя ў сваіх дамах, а некаторыя ў вадзе, як Клеменс. Начныя імшы перад пахаваннямі адмаўляюць за шалёныя ўчынкі, якія бываюць там. Таксама гэта было прынята адначасова звычаёвым правам і царкоўнымі канонамі ад пачатку свету, бо калі чалавек будзе сам сабе абіраць месца для пахавання дзе яму ўздумаецца, многія непаразуменні зза памерлых перарастуцьу вялізны вэрхал паміж вернікамі і няверуючымі54.
50 Patschovsky and Selge, Quellen, 9798.
51 Patschovsky and Selge, Quellen, 99.
52 Patschovsky and Selge, Quellen, 99100.
53 Patschovsky and Selge, Quellen, 100.
54 Patschovsky and Selge, Quellen, 100101.
V.i Пасаўскі ананім
331
Пра паломнійтвы
Паломніцтвы абвяргаюць праз тое, што трэба раздзяляцца ... (Дк 24:18; Мф 27:7) Прычына: многія паломнікі спакушаюцца ў дарозе. Таксама лжывыя паломнікі, каго называе Стэрцар55. Таксама кажуць, што ў Аахене Хрыстос і апосталы асвяцілі царкву і ўсім паломнікам адпусцілі грахі, як пры хрышчэнні56.
Пра чысцец
Чысцец адмаўляюць, кажучы толькі пра дзве дарогі, адна для абраных на неба, другая для асуджаных у пекла ... (Экл 11:3), гэта значыць, на нябёсы або ў пекла. Кажуць таксама, што імшы, ахвяраванні і іншыя заступніцтвы для душаў бессэнсоўныя, і сёмы дзень, і ўгодкі робяцца для фінансавай выгады ... (2Мак12:35; 1 Кар 3:14) Таксама Аўгусцін: Хто моліцца за пакутніка, прыносіць яму пакаранне. Такім чынам, хто замаўляе імшу або моліцца за немаўля, прыносіць яму пакуты. Таксама, калі хто добры, то яму не трэба заступніцтва, а калі дрэнны, то яно не дапаможа ... (Ін 17:9) Калі за жывых не належыць маліцца, то такім чынам і за мёртвых. Рашэнне: мы не молімся за вельмі добрых, таму што ім не трэба, і за вельмі благіх, бо ім не дапаможа, але толькі за сярэдніх паміж дабром і злом, каб хутчэй вызваліліся ці атрымалі больш паблажлівае пакаранне. Таксама кажуць, што малітвы добрых міран больш карысныя, чым благіх святароў, і адзін "Ойча наш" больш дзейсны, чым многія імшы ... (Ін 9:31; Іс 1:15) Грыгорый: Калі таго, хто не падабаецца, дасылаюць выступіць пасярэднікам, дух прыходзіць у яшчэ большы гнеў. Таксама кажуць, што малітвы на латыні міранам не дапамагаюць.
3 памылкі пра чысцец вынікаюць тры іншыя памылкі: Першая, што ніякі грэх не можа быць прабачаны, а ўсе смяротныя ... (Сал 24:16) Другая памылка: калі прабачаецца віна, прабачаецца пакаранне. 3 гэтага вынікае магчымасць свабодна грашыць, і таінствам пакаяння ўсё адменіцца ... (Мф4:17; Лк 3:8) Трэцяя памылка, што заступніцтва не карыснае. Каб не ўкладаць у мёртвых ... (Экл 7:37)57 Калі па просьбах сястры быў уваскрэсены Лазар, то просьбы святых могуць пазбавіць чыстца ... (Мф 12:31) Такім чынам, любы грэх можа быць адпушчаны ў будучыні58.
Пра свецкі cyb
Суддзяў і першых асоб асуджаюць і кажуць, што злодзеі не павінны быць асуджаныя ... (Мф 7:1; Быц 9:6; Вых 20:13; Мф 26:52; Ін 18:11; Мф 13:30; Дзн 13:811; Вых 22:18, 21:14; Лк 22:36, 3:14) Значыць, што барацьба супраць зла дазволеная. Прычына: Першыя асобы і суддзі тыраны. Такім чынам, правасуддзе прадажнае на кірмашы міран і клірыкаў ... (Іс 5:23, 1:23)59
Пра клягпву
Кажуць, што клясціся смяротны грэх ... (Мф 5:37; Пс 62:12) Таксама Айцы Царквы кляліся. Апостал кляўся ... (2 Кар 1:23; Апак 10:5) Таксама Бог кляўся ... (Яўр 6:13) і Хрыстос ... (Ін 5:19) Значыць, у некаторых выпадках дазволена клясціся. Прычына: звычка клясціся часта і па нязначных прычынах, бо прыводзіць
55 У прадмове да трактата пазначаецца, што гэта народная назва секты "крывадушнікаў". Patschovsky and Selge, Quellen, 23.
56 Patschovsky and Selge, Quellen, 101.