Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
20) Кажуць, што святыя на небе не чуюць малітваў верных, ні ўсхваленняў, якія мы да іх узносім, думаюць, даказваючы, што, паколькі плоць святых мёртвая, пахаваная, і духам [яны] настолькі аддаленыя ад нас на небе, [то] нашы малітвы ніякім чынам не могуць быць ні пачутыя, ні ўбачаныя. Таксама кажуць, што святыя не моляцца за нас, і таму нам не належыць са слязьмі прасіць іх пра ўхваленне, бо яны агорнутыя нябеснай асалодай, не могуць забяспечыць нам атрыманне нябеснай асалоды, ні якнебудзь інакш паклапаціцца, таму пагардліва пасміхаюцца, што мы праводзім для святых усхваленні і іншае, як мы іх шануем.
21) У святочныя дні, калі асцярожнасць дазваляе, працуюць, тлумачачы гэта тым, што працаваць гэта добра, і дабро, здзейсненаеўсвяточныя дні, не становіцца злом. У Вялікі Пост і ў іншыя дні царкоўных пастоў не пасцяцца, але мяса ядуць, калі могуць сабе дазволіць, кажучы, што Бог не радуецца смутку сваіх сяброў, таму і без гэтага можна выратавацца. Некаторыя ж ерэтыкі шкодзяць сабе шматлікімі пастамі, усяночнымі малітвамі і г.д., бо без гэтага не могуць здабыць сабе вобразу святасці сярод прасцякоў, калі не ўвядуць іх у зман ілжывым удаваннем.
336
V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
22) Старога Запавету не прымаюць да веры, але некаторыя з іх яго вывучаюць, каб на нас з яго дапамогай нападаць і сябе абараняць, кажучы, што новае Евангелле перакрэсліла ўсё старое.
23) Так яны прысабечылі вырваныя з кніг словы і аўтарытэт святых Аўгусціна, Іераніма, Грыгорыя, Амвросія і Яна Хрызастома, каб з іх дапамогай засведчыць свае прыдумкі або нам супрацьстаяць ці лягчэй спакушаць наіўных, падмалёўваючы чыстыя выказванні святых блюзнерскім вучэннем. Тыя ж выказванні святых, якія ім супярэчылі, якія іх памылкі разбуралі, ціха прапусцілі.
24) Кемлівых і красамоўных, якія з імі звязаныя, яны вучаць завучваць на памяць на народнай мове словы Евангелляў, і тое, што было сказана апосталамі і іншымі святымі, каб яны ведалі самі, і іншых вучылі, і вернікаў прыцягвалі, і секту сваю чыстымі словамі святых абаранялі, каб здаваліся выратавальнымі тым, каго яны падбухторваюць; і так праз салодкія казанні і блаславенні спакушаюць цнатлівыя сэрцы.
6. He толькі мужчыны, але і жанчыны сярод іх навучаюць, бо жанчыны маюць большы доступ да перавароту жанчын, каб праз іх таксама мужчын звярнуць, як праз Еву змей спакусіў Адама.
7. У іх секты ёсць дзве групы. Некаторыя з іх63 называюцца дасканалыя, і менавіта яны называюцца бедныя з Ліёна; не ўсіх прымаюць у гэту групу, але спачатку інструктуюць, каб умелі вучыць іншых. Кажуць, што гэтыя [дасканалыя] не маюць нічога свайго: ні дома, ні маёмасці, ні нейкага прытулку, ні жонкі, якую, калі раней і мелі, то пакінулі. Кажуць, што яны паслядоўнікі апосталаў, настаўнікі і спаведнікі для астатніх, і абыходзяць землі, наведваючы вучняў і ўмацоўваючы іх у памылках. Вучні клапоцяцца пра неабходнае для іх, і калі яны кудынебудзь прыходзяць, таемна паведамляюць паміж сабой пра іх прыход, і збіраецца да іх шмат у адным месцы, у схованцы, каб іх слухаць і бачыць, і прыносяць ім лепшае, што ёсць з ежы і напояў, і вучні арганізуюць збор грошай для ўтрымання сваіх бедных, і настаўнікаў, і навучэнцаў; якія [дасканалыя] на сябе нічога не трацяць, але [выдаткоўваюць грошы] для падбадзёрвання іншых, каго ў іх секту прывяла прага да грошай.
[Два артыкулы з пражскага манускрыпта:]
А) Гэтыя дасканалыя з’яўляюцца для іншых настаўнікамі і спаведнікамі і называюць сябе спадкаемцамі апосталаў. Іншыя іх называюць Апастолікамі, і ў іх нічога свайго няма, нават і жонак. Таксама яны называюцца pauperes de Gluduno ці pouer lion64, якія ўвесь час па свеце ходзяць, наведваюць і падбадзёрваюць сваіх, навучаюць Новаму Запавету на народнай мове, слухаюць споведзі, і Папу і клір, якія маюць багацці і іх саміх [вальдэнсаў] ерэтыкамі называюць, асуджаюць.
Б) іншыя, недасканалыя, нажытак маюць, і дасканалых утрымліваюць і забяспечваюць, робяць для іх зборы, і бедных не дасылаюць жабраваць, хто робіць найсакрэтнейшыя сходы, пра якія паведамляюць таемнымі знакамі, каб не быць выкрытымі, дзе ўсе нашы таінствы захоўваюць і робяць, для выгляду наведваюць імшы, прымаюць прычасце, ахвяруюць, плацяць дзесяціну, спавядаюцца, посцяцца, удзельнічаюць у публічных святкаваннях і ўсё астатняе з намі робяць, але паміж сабой з усяго гэтага кпяць і ўсе вучаць Новы Запавет на народнай мове.
63 Чальцы адной з груп.
64 Абодва словазлучэнні скажонае "бедныя з Ліёна”.
V.ii ДавіЬ Пўгсбургскі. Пра вышук ерэтыкоў
337
8. Тыя, хто вандруе, апранутыя ў розныя ўбранні, каб не быць пазнанымі, і калі пераходзяць ад дома да дома, пераносяць на галаве якінебудзь цяжар або вазу, і ў цемры ходзяць, каб ніхто не бачыў, што яны перамяшчаюцца.
9 Маюць звычку размяшчаць свае прытулкі там, дзе праходзіць навучанне ці дзе праводзяць свае зборы, дзе яны недасяжныя да іншых, каб не быць выкрытымі, напрыклад, у падземных ямах ці іншых ізаляваных памяшканнях.
10. Такія зборы праводзяць глыбока ўначы, калі астатнія спяць, каб вальней здзяйсняць таемныя беззаконні. Бо там таксама, як кажуць, цалуюць катоў або жаб, ці іх наведвае Д'ябал, ці, выключыўшы святло, аддаюцца распусце, але я не думаю, што гэта менавіта пра гэту секту, бо я, насамрэч, ніколі не чуў такога ад тых, хто варты даверу.
11. Тыя ж, хто пакланяецца Люцыферу ці спадзяюцца на яго вяртанне ў славе, належаць да іншай секты. Чым больш [ерэтыкі] вераць у нешта неразумнае ці агіднае, тым лягчэй [сапраўдным каталікам] іх унікнуць, і нескладана выявіць, калі збягаюць, бо адкрытае зло менш шкодзіць. Секта ж бедных з Ліёна і ім падобныя з’яўляюцца нашмат больш небяспечнымі, бо хаваюцца пад вэлюмам ілжывай святасці. Такім чынам, што ні робіцца людзьмі, яны, як малпы, недарэчна імітуюць, бо самі лічаць сябе за спадкаемцаў апосталаў і першых святых, то яны павярхоўна імітуюць некаторыя знешнія элементы паводзінаў апосталаў, як тое, што апосталы збіралі для бедных міласціну ў цэрквах і дамах верных, калі яшчэ не было збудаваных цэркваў, калі навучаюць ці здзяйсняюць святыя таінствы, то адпраўляюць вучняў прапаведаваць па розных правінцыях, якія засноўваюць ці ўмацоўваюць цэрквы. Таксама гэтыя крывадушнікі прыпісваюць сабе розныя імёны. He называюць сябе тымі, кім з’яўляюцца, а менавіта ерэтыкамі, але называюць сябе сапраўднымі хрысціянамі, сябрамі Божымі і беднымі Бога, і іншымі падобнымі імёнамі. Іншыя ж з’яўляюцца вернікамі ерэтыкоў, паслядоўнікамі іх дактрыны, сапраўды вераць таму, чаму яны вучаць, лічаць іх добрымі людзьмі і ўступаюць у секту, адрываючы сябе ад царкоўнага адзінства. Яны [вернікі] гэта тыя, хто ім [ерэтыкам] спрыяе, іх прымае і па магчымасці абараняе, якія дапамагаюць ім з маёмасцю, і абмяркоўваюць з імі Евангеллі і Апостальскія [Дзеі? Пасланні?], і калі хто з іх моцна прасунецца ў вывучэнні памылак, калі будзе імкнуцца, то будзе прыняты ў настаўнікі, як было сказана вышэй.
12. Норавы іх знешне выглядаюць сціпла, але ў сэрцах сваіх яны найпыхлівейшыя, бо лічаць сябе вышэйшымі за астатніх.
13. Уся іх пахвальба зыходзіць з адчування асабістай выключнасці, што бачаць сябе лепшымі за астатніх, бо могуць цытаваць на памяць некаторыя Евангеллі і Пасланні на народнай мове. Яны аддаюць сабе перавагу перад нашымі людзьмі, не толькі перад міранамі, але і перад адукаванымі, бо дурныя і не разумеюць, што часта дванаццацігадовы шкаляр ведае ў сто разоў болей, чым настаўнік ерэтыкоў шасцідзесяці гадоў, які толькі тое і ведае, што паўтараць па памяці, першы ж праз мастацтва граматыкі можа чытаць тысячы кніг на лаціне і такім чынам спасцігаць навуку. Яны ўзвышаюцца нават дзякуючы выключнасці іх ілжывай святасці, бо па звычаі тых самых фарысеяў лічаць, што толькі яны маюць рацыю і на іншых у параўнанні з сабой глядзяць з пагардай, дурныя і сляпыя, не ўсведамляючы, што чым бы яны не выхваляліся, мы маем непараўнальна больш выбітных асоб, якія не маюць ніякага крывадушнага падману, у той час у ерэтыкоў усё падфарбавана крывадушшам.
338
V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
Ц. Бо яны навучаюць казаць завуаляванымі словамі, каб пад выглядам праўды казаць няпраўду, каб, калі пытаюцца пра адно, адказваць ускосна пра іншае, і так выкрутліва сваіх слухачоў падманваюць, бо кожны раз баяцца, што будуць выкрытыя праз прызнанне сваіх сапраўдных памылак. Ад гэтага ўдавання яны часта наведваюць нашы цэрквы, цікавяцца боскім, ахвяруюць перад алтаром, прымаюць таінствы, спавядаюцца святарам, посцяцца ў царкоўныя пасты, удзельнічаюць у святах і прымаюць бласлаўленні святароў, укленчыўшы і схіліўшы галаву, аднак з гэтым і іншых падобных царкоўных пастанаўленняў смяюцца, і асуджаюць бязбожна і разбуральна, як нават калі б воўк схаваўся ў авечай скуры, воўк не можа быць вызнаным авечкай.
15. Усё навучанне скіравана на тое, каб як мага больш уцягнуць у свае памылкі. Дзяўчынак вучаць словам Евангелляў і Пасланняў, каб з дзяцінства звыкаліся схіляць да памылак, і таму, чаму яны навучыліся, яны з усіх сіл намагаюцца і іншых навучаюць усюды, дзе б не знайшлі тых, хто б хацеў іх спакойна слухаць. Яны звычайна паходзяць ад простых і грубых, найбольш ад тых, хто не з'яўляецца сябрамі братоў меншых ці прапаведнікаў ці іншых, хто імкнецца да веры, і з тых месцаў, якія імі [каталікамі] не наведваюцца, і прыцягваюць да сябе ў першую чаргу лжывай святасцю сваіх нораваў.
16. Затым спакушаюць, кажучы ліслівыя словы такім чынам: Ты глядзіш на мяне, о добрая жанчына, скіраваная да таго, калі б так было, хто табе паказаў шлях да ісціны, ты б хутка здзейсніла вялікія справы ў сэрцы Божым, і таксама хутка б спасцігла нябесныя таямніцы лепш за ўсіх вучоных, і Бога ўбачыла і словы яго пачула, і ўсяго, аб чым малілася, атрымала б, і стала б роўнай анёлам і святым на небе. Калі ж такім чынам дурніца, завабленая гэтымі абяцанкамі, пачынае прагна ўспрымаць яго словы, бо і змей Еву спакусіў абяцаннямі ведаў і веліччу боскага падабенства, каб яна была супакоеная яго ўгаворамі.
,7. Тады ерэтык пачынае доўга вучыць яе чысціні, рахманасці і іншым набожным справам, і пазбягаць заганаў, і прапаноўваць словы Хрыста і апосталаў і іншых святых, каб ёй здавалася, што яна слухае не чалавека, а анёла з неба. Тады загадвае ёй трымаць усё ў таямніцы і нікому не адкрываць, бо адшуканы скарб павінен заставацца схаваным, каб не быць выкрытым, і нябесныя сакрэты не павінны трапляць без разбору да нявартых, каб яна больш старанна аберагала пачутае, раз ужо была спецыяльна абранай Богам для захавання такіх таямніц, і таксама не выдала самога ерэтыка, ці яе ніхто ад гэтага не адгаварыў, каму б яна адкрылася, далей прымаць такое вучэнне, якому ён не асмельваецца навучаць адкрыта. Далей вучыць прамаўляць некаторыя малітвы да Найсвяцейшай Дзевы ці да іншых святых, каб праверыць, наколькі яна здольная ўспрымаць і запамінаць тое, чаму навучылася. Калі такім чынам яе доўга выпрабуе, калі палічыць яе трывалай і здольнай трымаць у сакрэце тое, што ён сказаў, падводзіць яе да іншага вучэння, або настаўніка, які зможа больш таемна і часцей з ёй заставацца, маючы добры замер якоганебудзь промыслу ці гандлю, каб яна паступова стала мацней да іх прывязаная. Апісвае ёй іншых сваіх настаўнікаў, наколькі яны святыя і выпрабаваныя, і што, хто бачыў іх і чуў, той як быццам бы бачыў і чуў самога Бога, і распальвае мацней у ёй жаданне далучыцца да іх, і адкрывае ёй з таго, чаму яны насамрэч навучаюць, і больш бяспечна раскрывае ёй памылкі свайго вучэння. Але не адкрываюць так лёгка свае сакрэтныя памылкі, калі толькі не будуць цалкам упэўненыя, што яна паверыць у гэта ўсё, бо баяцца, што аддаліцца ад іх і выдасць іх. Першае ж, чаму яны вучаць, што павін