Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Зараз мы пяройдзем да трэцяй. Калі яны выдумалі, што наша дарога з’яўляецца не выратавальнай, а вядзе да асуджэння, і гэта пашырылі. Першае, бо найміты, якія пра гэта часцей кажуць, бо яны пакінулі авечак даступнымі для ваўкоў, бо ім начхаць на авечак. Другое, бо царкоўныя таінствы не праводзім, як астатнія. На гэта адкажам словамі Апостала: "о Хрыстос паслаў мяне ня хрысьціць, а зьвеставаць” (1 Кар 1:17) і "Хіба ня ведаеце, што слугі пры храме кормяцца з храма? што слугі пры ахвярніку бяруць долю з ахвярніка?” (1 Кар9:13) Так і Гасподзь пасвячае тых, хто Евангелле звястуе, каб жылі згодна з Евангеллем, пра што належыць разумець, што не ўсе здольныя несці такі цяжар, і паколькі мы не здзяйсняем таінстваў у момант смерці, то яны кажуць, што многія з нашых паміраюць без прычасця. Што няпраўда, па словах Гасподніх: "Хто есьць Маю Плоць і п’е Маю Кроў мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрэшу яго ў апошні дзень” (Ін 6:54) і яму ўслед Павел: Хто еў, будзе жыць ува мне. Адкуль Аўгусцін: Есці Хрыста гэта не толькі прымаць плоць яго падчас таінства, бо многія прымаюць яго неналежна, але яшчэ
348
V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
і быць у ім і каб ён у вас быў. Духоўна ж ужывае той, хто застаецца ў еднасці з Хрыстом і Царквой, гэта і абазначае таінства еднасці. У той жа час той не ў ладзе з Хрыстом, хто плоці Хрыстовай не есць і крыві не п’е, колькі б таінстваў ён штодзённа перад судом не здзяйсняў.
Мы кажам, паколькі больш шматлікая Царква падману, чым Царква Божая, і пра гэтыя цэрквы часта ідзе гаворка ў псалмах. Адкуль вы можаце вызначыць, што больш шматлікая гэта Царква зла, як было сказана. Сказаў таксама: "Крывое ня выпрастаецца, і чаго няма, таго нельга зьлічыць" (Экл 1:15). На тое, што яны кажуць або пярэчаць: Слова Гасподняе павінна прапаведавацца не па кутках, а публічна з вышыні, каб быць на святле, а не пад спудам, адказваю: Хай яны добра разгледзяць і зразумеюць, што такое спуд і падсвечнік, на якім стаіць свечка. Таксама і Гасподзь папракаў тых, хто гаворыць і не робіць, кажучы: "а паводле ўчынкаў іхніх не рабеце, бо яны гавораць, і ня робяць” (Мф 23:3).
Такім чынам, браты, няхай не занудзяць вас шматлікія словы або паўтарэнні, бо калі б мы выклалі свае намеры больш сцісла, вы маглі б іх не цалкам зразумець. Адкуль мы можам сказаць такія словы Гарацыя: "Калі я кажу коратка, я станаўлюся незразумелым”. Трымаючыся лёгкасці, гэта значыць, лёгкімі ці шматлікімі словамі прыводзяць душы да пагібелі, а менавіта праз перанасычанасць слухачоў. Таксама: З’едлівы прамоўца праганяе невука і вучонага, не адпадаючы ад скуры, пакуль не напоўніцца, як п’яўка. He толькі як мы навучаем, але і як да памяці звяртаемся, некаторым з вас пішам, і ў канцы ліста дадаем, як сказаў Апостал, молім вас у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і дзеля міласэрнасці Святога Духа, каб вы падтрымалі нас у нашых малітвах, каб мы былі вызваленыя ад няверных, якія ў Іўдзеі, а менавіта, якія Хрыста на словах падтрымліваюць, а насамрэч адракаюцца ад Яго. Прывітанне ўсім нашым сябрам. Няхай будзе з вамі мір у Хрысце і яднанне з Духам Святым73.
V.iii.c Лісты Лезера
Захаваліся таксама лісты Зігфрыда і Яна Лезера (Чытача) з мястэчка СанктПетэріндэрАў (Sankt Peter in der Au) y Аўстрыі, якія вярнуліся ў каталіцызм, да іх былых італьянскіх аднаверцаўвальдэнсаў. Ад Яна два лісты, адзін з 1368 г., другі напісаны пазней, у прамежку з 1370 па 1378 г. Там згадваецца паплечнік Вальдэса, нейкі Ян з Ліёна (магчыма, гэта Ян з Ронка, або Вівет, якому нададзена апостальскае імя). Абодва аўтары называюць сябе святарамі, адлучанымі за тыя ж памылкі, што былі выказаны на стагоддзе раней Манетам з Крэмоны, што можа ўскосна сведчыць пра выкарыстанне аўтарамі яго трактата, ці наўпрост паказвае нязменны характар базавых вальдэнскіх дагматаў.
Стыль і лексіка лістоў указваюць на высокі адукацыйны ўзровень перавернутых вальдэнсаў, выдатнае веданне Айцоў Царквы, што можа служыць працягам "кніжнай” традыцыі вальдызму. Таксама варта зазначыць, што перапіска вядзецца на правільнай лаціне, прыводзяцца шматлікія цытаты, у тым ліку і з "Дэкрэтаў Грацыяна”. Падсумоўваючы, можна зрабіць выснову, што на канец XIV ст. адукацыйны ўзровень вальдэнскага "настаўніка" быў прыкладна роўны каталіцкаму святару74.
73 Dollinger, Beitrdge, 355362.
74 Patschovsky, "The Literacy of Waldensianism,” 125126.
V.iii Перапіска перавернутых вальЬэнсаў ЗігфрыЬа і Яна Лезера
349
Ян у лісце раскайваецца ў асноўных сваіх былых вальдэнскіх памылках перад інквізітарскім трыбуналам.
Ян Лезер прызнаецца, што яны не маюць права адпраўляць таінствы і не хочуць нават пальцам іх кранаць, і кажа, што чысцец ёсць і належна пакланяцца святым. I таксама верыць, што некаторыя з нашых і міран, і клірыкаў могуць выратавацца. Таксама кажа, што святары павінны прымаць споведзі. ... I што яны не могуць здзяйсняць таінствы75.
Вялікая дыскусія ў іншым лісце была прысвечана таму пытанню, ці быў сам Вальдэс святаром. Ужо перавернуты Лезер адмаўляў факт яго пасвячэння, але падкрэсліваў што гэты факт павялічыў бы віну ерэсіярха, бо ў віну яму ставілася наступнае "паўстанне непадпарадкавання":
* узурпацыя права пасвячэння святароў, бо яна не атрымана ні ад Папы, ні ад Царквы;
* апаганьванне спосабу асвячэння і пасвячэння;
* беспрычынныя змены святарскага адзення і адмова ад танзуры;
* адмова ад кананічных гадзін, царкоўных рэчытатываў і спеваў;
* апаганьванне разам са сваімі паплечнікамі каталіцкай веры і многіх царкоўных адметнасцяў.
Вальдэнсы, згодна з лістом Яна, лічылі самай галоўнай прычынай грэхападзення Рымскай Царквы тое, што некаторыя яе святары не змаглі захаваць свае рукі чыстымі. Але самі яны, з яго пункту гледжання, не маглі прэтэндаваць на тытул "сапраўднай Царквы Божай”, бо "ніхто не можа хаваць святло веры", а іх секта "патаемная”. Значыць, да моманту напісання ліста яны ўжо канчаткова спынілі публічную пропаведзь76.
V.iii.d Лісгп ЗігфрыЬа
Зігфрыд у недатаваным лісце склаў спіс галоўных "зманаў” вальдэнсаў у сваім "абвяржэнні" супраць "ліёнскіх беднякоў”.
... вы супраціўляецеся царкоўным уладам, адмаўляеце пісанні святых настаўнікаў, не вызнаеце паломніцтваў, абвяргаеце пакланенні святым, адмаўляеце чысцец, прызнаеце, што індульгенцыі святых айцоў не маюць сілы, абвяргаеце малітвы за памерлых, выдаляеце царкоўную іерархію, скажаеце чытанні псалмоў і царкоўныя песнапенні, рабуеце царкоўных правіцеляў і прыніжаеце падначаленых ім людзей, абязбожваеце пропаведзі ў цэрквах і шматлікімі жахлівымі рэчамі душыце Святую маці Царкву77.
75 Dollinger, Beitrdge, 351352.
76 Gonnet, "I Valdesi d'Austria,” 2122.
77 Вернер, "Ндеологня немецкоавстрнйского вальденства в XIV в.," 127.
350
V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
V.iv НнтывальЬэнскі працэс у Майнцы ў 1390 г.
V.iv.a Пртыкулы ерасі ў Майнцы
Гэтыя артыкулы былі напісаныя амаль адразу пасля пачатку працэса ў верасні 1390 года78. Антыерэтычны працэс у Майнцы меў месца ў 13901393 гг., 18 вальдэнсаў, якія раскаяліся, былі прыгавораныя да нашэння нашытых на адзенне крыжоў. Некаторыя з абвінавачаных здолелі ўцячы ад пераследу ў Бінген, але пасля там былі спалены 36 з іх (пазней па аналагічным абвінавачанні было адпраўлена на вогнішча яшчэ трое мясцовых)79.
У год Гасподні 1390 каля свята Св. Міхаіла80. У Майнцы былі знойдзены такія артыкулы секты Вальдэнсаў.
Першае. Што святары, якія прадстаўлены іўдзеямі і хрысціянамі, не могуць пераўтвараць Цела Гасподняе.
Другое. Што гэтыя святары і іх вучэнне не могуць выратаваць.
Трэцяе. Што чыстца няма, але хто добра робіць, пасля смерці займее вечнае жыццё, а хто дрэнна робіць будзе зрынуты ў пекла.
Чацвёртае. Што малітвы, якія ёсць у Царкве за памерлых, не дапамагаюць ім.
Пятае. Што Найсвяцейшая Дзева і іншыя святыя, якія існуюць на нябёсах, не могуць уступіцца за людзей, якія існуюць на зямлі.
Шостае. Што індульгенцыі, якія выдаюцца ў царкве, падман і вынайдзеныя дзеля прыбытку.
Сёмае. Што бласлаўлёная вада і соль не валодаюць ніякім выратавальным эфектам.
Восьмае. Што спевы, якія ёсць у Божай Царкве, не прымаюцца Богам, бо служаць для пыхі.
Дзявятае. Што ўзвядзенне высокіх і вялікіх цэркваў супраць Бога.
Дзясятае. Што самі ерэтыкі лепшыя за святароў, таму што больш моляцца і часцей посцяцца, чым тыя святары, і не клянуцца і не падманваюць, як святары.
Адзінаццатае. Што іх малітвы лепш прымаюцца Богам, чым святарскія, таму што яны кажуць нядзельныя малітвы акурат так, як вучыў Хрыстос.
Дванаццатае. Што анёльскае вітанне не варта казаць, таму што гэта не малітва і не ўстаноўлена Богам, а вынайдзена святарамі.
Трынаццатае. Што яны лепш прапаведуюць сярод сваіх слова Божае, слухаюць споведзі і праводзяць належныя таінствы, чым гэта робяць вышэйназваныя святары.
Чатырнаццатае. Што гэтыя таінствы могуць здзяйсняць і самі іх праводзіць.
Пятнаццатае. Што іконы супраць запавету Божага і вынайдзены дзеля сквапнасці.
Шаснаццатае. Што дрэва крыжа не важнейшае за любое другое дрэва.
Сямнаццатае. Што споведзь, якая робіцца з амвона для народа, не мае хоць якой вагі, бо гэта прыдумкі81.
78 Reima, "More Powerful than Mere Matter?" 242.
79 Smelyansky, Heresy and Citizenship, 4445.
80 29 верасня.
81 Dollinger, Beitrdge, 620621.
V.iv ПнтывальЬэнскі прайэс у Майнцы ў 1390 г.
351
V.iv.b Майнцкая хроніка
Гэтая хроніка, найбольш верагодна, была напісаная вікарыем кафедральнага сабора Янам Кунгштайнам ў 14051487 гг. і апісвае падзеі 11871478 гг. Цытаваны ніжэй урывак адносіцца да 1390 г.
У гэтыя дні ў верасні была выкрыта найвялікшая ерась супраць хрысціянскай веры, якая налічвала 18 артыкулаў якія аббрахалі хрысціянскую веру, і ў горадзе Майнцы і ваколіцах многія былі заражаныя той ерассю. Яны мелі ў Майнцы свой уласны дом, называны "Дюстраная гара” [Spiegelberg], дзе мелі сваю хованку. Сярод іншага благога падманвалі, што ніякі святар не можа асвячаць Цела Хрыстова, але толькі жанаты чалавек з іх секты можа такое рабіць. Таксама забаранялі прамаўляць "Вітай, Марыя’’ і Апостальскі сімвал веры, а таксама многія іншыя прыдумкі, якія задоўга будзе апісваць. На заўтра пасля Дня Святога Клімента82 яны былі асуджаныя інквізітарам ерэтычнай заганнасці і многімі іншымі магістрамі, а таксама знаўцамі Святога Пісання, і накладзеныя былі на іх крыжы жоўтага колеру, і нашытыя на плечы, і іх насіць яны былі асуджаныя на працягу многіх дзён; пахаваныя ж і памерлыя былі эксгумаваныя. Колькасць тых, хто застаўся ў Майнцы і прыняў пакаянне, складала 18 чалавек, акрамя тых, у каго атрымалася ўцячы, якіх яшчэ шмат застаецца83.