• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    67 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 145172.
    68 de Lange, "Waldenses in Bohemia," 129.
    342
    V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
    Канстанціна. Адзін з паплечнікаў (socius) Сільвестра адмовіўся ад дароў і выбраў шлях беднасці, і на працягу 800 гадоў цэрквы разыходзіліся  адна ішла па шляху служэння Мамоне, другая захоўвала першапачатковую чысціню. У гэты момант з’яўляецца Пётр, празваны Вальдэс, які падчас чытання Евангелля прымае словы Бога да сэрца і сыходзіць са шляху багацця на шлях беднасці. Ён пачаў прапаведаваць, і словы яго дайшлі да Рыма, але той не здолеў пакінуць свой грахоўны шлях. Між тым вакол Вальдэса сталі групавацца паплечнікі, і памнажаліся яго добрыя справы на працягу 200 гадоў. Але потым зза хітрыкаў Сатаны пачаліся ганенні, і вальдэнсы вымушаны былі пераязджаць з месца на месца, і ўсюды яны распаўсюджвалі сапраўдную Царкву.
    Пры аналізе "Кнігі Выбраных” К. Папіні прыходзіць да высновы, што яе аўтар паходзіў з Апуліі, куды вальдэнсы ўпершыню пранікаюць ужо ў 1260я гг.6’ Пётр Білер у сваю чаргу мяркуе, што яна была створана ў альпійскім рэгіёне70.
    Тэкст "Кнігі Выбраных'' на лацінскай мове захаваўся ў васьмі манускрыптах; таксама да нас дайшла версія на аксітанскай мове. Ніжэй прыведзены два перакладзеныя з лаціны варыянты "Кнігі Выбраных": як асобны тэкст і ў складзе ‘ТІіста братоў з Італіі".
    Ад часоў жа апосталаў Святая Царква ў святым парадку на землях свету пашырылася на многія тысячы [чалавек] і праз доўгія часы заставалася ў святой цноце манаскасці, і нараджала царкоўных кіраўнікоў на працягу 300 гадоў ажно да праўлення імператара Канстанціна. Пры гэтым Канстанціне, хворым на праказу, Царквой кіраваў адзін чалавек, якога звалі Сільвестр Рымлянін. Ён вёў тады на гары Сірах каля Рыма ўбогае жыццё разам са сваімі [паслядоўнікамі], як лічыцца, зза пераследаў. Канстанцін жа, згодна з відзежам, атрыманым у сне, прагна звярнуўся да Сільвестра і, прыняўшы ад яго хрост у імя Хрыста, ачысціўся ад праказы. Канстанцін, бачачы, што вылечыўся ад такой нікчэмнай хваробы іменем Хрыстовым, вырашыў ушанаваць таго, хто яго ачысціў і карону і званне імператара яму перадаў. Той жа прыняў. Яго ж паплечнік, калі пачуў, як усё было, ад яго сышоў і з гэтым не пагадзіўся, але трымаўся шляху беднасці. Канстанцін жа сышоў у заморскія землі з многімі рымлянамі, і там, як кажуць, пабудаваў Канстанцінопаль, які назваў па сваім імені. 3 таго часу ерэсіярх дасягнуў вялікіх пашанаў і званняў, і памножылася зло на зямлі. Мы верым, што не ўся Царква цалкам сышла з сапраўднага шляху. Але некаторая частка заняпала, і гэта большая частка, як гэта звычайна здараецца, трымалася зла, другая ж частка, як трэба верыць, праз доўгія часы заставалася верная праўдзе. I так паступова Святая Царква змоўкла і спазнала цяжкасці. Праз 800 гадоў пасля Канстанціна ўзняўся адзін чалавек, чыё ўласнае імя было Пётр, але зза паходжання яго назвалі Вальдэс (Waldis). Ён, як кажуць, быў вельмі багатым і прыстойным чалавекам, і ці недзе прачытаўшы, ці ад некага пачуўшы, прыняў словы Евангельскія і ўсё, што меў, прадаў, бедным раздаў, радасна на дарогу беднасці ступіў прапаведаваў, займеў вучняў і, уступіўшы ў Рым, у прысутнасці ерэсіярха дыскутаваў пра веру і набожнасць. Там у той час быў адзін кардынал з Апуліі, які быў яго сябрам і рэкамендаваў яго словы і жыццё і, такім чынам, вельмі любіў яго слухаць  атрымаў ад Рымскай курыі адказ, што
    69 Carlo Papini, "Il «Libro degli Eletti» (13351340) е і valdesi delle Puglie," Bollettino della Societa diStudi Valdesi 195 (2004): pp. 330,1011.
    70 Biller, "The Waldenses 13001500,” 85.
    V.iii Перапіска перавернутых вальЬэнсаў ЗігфрыЬа і Яна Лезера
    343
    Рымская Царква не можа прыняць яго слоў і ад распачатай дарогі адмаўляецца і вынесены яму прысуд быў зроблены паза сінагогай. Але ён усё адно ў горадзе прапаведаваў і шмат вучняў займеў, і, робячы так па розных абласцях Італіі, стварыў задзіночанне, і там скрозь [людзі] былі прыцягнутыя [у гэта задзіночанне] як ім самім, так і яго паслядоўнікамі, і надзвычай памножыліся. На самой справе ахвотна слухаў яго народ, бо тое было казанне праўды з вуснаў яго і пабуджала да выратавальнага шляху. I яны настолькі памножыліся, што да яго парад сцякаліся іншы раз па 700, іншы па тысячы, іншы раз больш і іншы раз менш, і там было многімі пачута, што ім ахвотна расказвалася, і Бог любаваўся ягонымі справамі. Як казалі старэйшыя, тыя пладаносныя часы працягваліся каля 200 гадоў. Тады зайздрасць Сатаны і злосць бязбожнікаў што узняліся супраць слугаў Хрыстовых, распачалі пераследы, з краю ў край іх выганялі, і іх лютасць супраць нас да гэтага часу трывае. I калі такое здарылася, мы нарэшце зразумелі, бо ў тыя часы, якія папярэднічалі надыходу Хрыста, былі ценем і адбіткам тых часоў, якія працягнуцца ад Хрыста і да канца стагоддзя. Таму што мы ніяк не можам вынайсці ў кнігах Старога Запавету, што ад Аўраама ажно да Хрыста святло праўды пагасла, але ўвесь час многія ці нямногія ў святым жыцці заставаліся. Таксама мы нідзе не чытаем, што яны цалкам пацярпелі няўдачу; такім чынам мы робім выснову, што ад часоў Хрыста і да сённяшняга дня тое самае адбывалася і ажно да сканчэння свету будзе штосьці, на чым будзе трымацца Царква ажно да канца веку, і ніколі Царква Божая цалкам не загіне, і дзенебудзь у якіхнебудзь кутках свету якіянебудзь святыя будуць заўсёды. I сапраўды па ўсіх землях разышлося слова іх і г.д. I быў ён пачуты ў многіх частках Царквы Божай, асабліва заморскіх. Такім чынам, трэба лічыць, што на тым баку мора і на гэтым ва ўсе часы свяшчэннае святло не згасала. Сапраўды і нашы браты, якія ў старажытныя часы перабраліся за мора зза пераследаў, у некаторых абласцях знайшлі братоў. Але паколькі не ведалі моў тых краёў, то не змаглі дамовіцца наконт узаемнага сяброўства, што лёгка маглі б, але праявілі цвёрдасць і ў розныя бакі разышліся. На гэты конт мы чытаем у прарока Іераміі (33:18) "і ў сьвятароўлявітаў ня будзе неставаць мужа перад абліччам Маім” ва ўсе дні. Так выконвалася Боскае абяцанне наконт Святой Царквы. I сапраўды, сказанае прарокамі было скіравана Хрысту і Царкве. Такім чынам мы бачым, што ад Хрыста да канца стагоддзяў не знікне той прадстаўнік містычных святароў Хрыста, які будзе прыносіць ахвяры ва ўсе дні. I сапраўды, і па сёння тыя, хто з'яўляецца па святасці свайго жыцця сапраўднымі першасвятарамі, духоўна здзяйсняюць ахвярапрынашэнне Богу госціі на алтары, і нават калі іх няшмат, то не зманіў на гэты конт прарок, бо не сказаў: не знікнуць людзі, але сказаў: не знікне чалавек са святароў перад тварам маім, які будзе рабіць тое і тое. Асцерагайцеся месяца, бо як месяц можа на выгляд ад поўні дайсці да нябачнасці, але заўсёды застаецца месяцам, і калі нават хаваецца ў цемры і людзям у змроку не бачны, аднак па сваёй сутнасці, як мы верым, заўсёды застаецца месяцам. У адваротным выпадку Богу трэба было б кожны месяц рабіць месяц наноў. Але Пісанне кажа, што Бог стварыў месяц адпачатку. Такім чынам, мы лічым, як было сказана Давідам: "Ён стварыў месяц на азначэньне часу” (Пс 103:19), а значыць, у заняпадзе і аднаўленні, і ён нядоўга застаецца ў заняпадзе. I ў прыродзе месяц часта абазначае Царкву, бо заўсёды хтонебудзь з вялікай колькасці святых на гэтым свеце знаходзіцца ў росквіце, а калінебудзь набліжаецца да скону. Адпаведна, калі праз зайздрасць Сатаны і зза зайздрасці бязбожнікаў нядбайнасці большасці, цяжкіх выпрабаванняў і пераследаў у якіхнебудзь краях Царква бліз
    344
    V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
    кая да скону, то, з іншага боку, у якіхнебудзь іншых частках свету, мы верым, хаця б невялікая колькасць святых застаецца ў добрым жыцці і святым яднанні. I сапраўды, Бог сказаў Саламону праз дух прарока: "Калі ўзвышаюцца бязбожныя, людзі хаваюцца; а калі яны падаюць, множацца праведнікі’’ (Сал 28:28). Гэтымі і многімі іншымі свяшчэннымі выказваннямі мы даказваем, што ў будучым Царква паўстанне ў вялікай колькасці. Такім чынам, Вы з поўнай упэўненасцю прызнаеце, што кіраўнік гэтага ордэна  Ісус Хрыстос, і галава гэтай Царквы  Ісус, Сын Божы. Мы молімся Госпаду, каб у нашы часы праз сваю міласць тысячы святых памножыліся і праславілася імя яго, Бога Айца праз Сына і Святога Духа, чыя слава і ўлада на вякі вякоў71.
    V.iii.b Лісгп брагпоў з Італіі, што не вераць у святароў, але кажуць, што самі з’яўляюцца сапраўбнымі пасляЬоўнікамі апосталаў, Ьа тых, хто вярнуўся з срэтычнай заганнасці ў СанктПетэрінЬэрПў
    Такую назву лісту далі каталіцкія перапісчыкі, але сам ён утрымлівае адказ італьянскіх вальдэнсаў Зігфрыду і Яну Лезеру. У гэтым лісце, у адрозненне ад наступнага, ідзе гаворка не столькі пра рытуальныя або сацыяльнаэканамічныя асаблівасці існавання вальдэнскай абшчыны, колькі пра асаблівасці іх самаідэнтыфікацыі. Завяршаецца фарміраванне ўласнага гістарычнага міфа, які надае легітымнасці іх секце і абгрунтоўвае неабходнасць існавання ўласнай царкоўнай арганізацыі.
    Шаноўныя браты ў Хрысце Joannes Gyrardus, Petrus Chrymon, якія бачаць перад сабой гэты ліст, а таксама ім падобныя і ніжэйназваныя, шчырыя прывітанні і любоў у Хрысце, Госпадзе нашым. Даведаецеся, што мы прынялі ваш ліст з усёй належнай увагай, з якога мы даведаліся пра некаторыя рэчы, якія нас смяротна засмуцілі, бо Гасподзь неахвотна нас наведваў. Але калі звярнуцца да прыкладаў старажытных Айцоў то цярпення вымагае вянок [цярновы], згодна са словамі Гасподнімі: "Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя" (Лк 21:19).
    Калі нам унушаюць адсутнасць улады, кажучы, што не маем сапраўднай асновы ці паходжання нашага закону, і што ён не паходзіць ад апосталаў, бо мы не праводзім усіх таінстваў; звернемся ж, аднак, да Мацвея: "I дам табе ключы Царства Нябеснага” (Мф 16:19) і да Ціта: "мілата, міласэрнасьць і мір ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаўцы нашага” (Ціт 1:5). Яны прыводзяць таксама ў доказ уладу, дадзеную левітам, бо ніхто не можа даць тое, чаго не мае, якую мы ўсім перадаём. Але наша ўлада не змяншаецца, а павялічваецца ў сіле і памнажаецца, калі, як яны даказваюць, у гэтым яны пастаянна прагрэсуюць і занепадаюць, бо мы не адмаўляем, а, наадварот, пацвярджаем, што так і ёсць. Яны пытаюцца, ці мелі біскупы, пасвечаныя іншымі апосталамі, такую ж паўнату ўлады, як і тыя, хто быў пасвечаны Пятром. Кажуць, што не. Супраць гэтага сказана: Сабраўшы 12 вучняў, даў ім уладу і г.д. Кажуць, што аб’яўлена, што ўсе яго наступнікі мелі аднолькавую ўладу паводле псалма "Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук” (Пс 18:5) і што гэты закон паходзіць ад апосталаў, заўважце, што ў часы Канстанціна