• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Напісана ў Латэране, 15 календы мая, трэці год нашага пантыфікату.
    Мы прыпыняем дзеянне папярэдніх рашэнняў апостальскага суда.
    Мы таксама дазваляем вам выдаваць індульгенцыі, калі вам трэба, і не забараняем тым, хто выдаваў раней2.
    VLii Тнквізіцыйныя пратаколы Гала з Касорыц і Пятра з НачыраЬца
    У 1335 г. Папа Рымскі БенедыктХП прызначыў двух новых інквізітараў у Пражскую і Оламаўцкую дыяцэзіі: дамініканца Гала з Касорыц і францысканца Пятра з Начырадца, якія правялі да 1339 г. вялікую працу па выкрыцці вальдэнсаўу Йіндржыхуве Градцы і ваколіцах. Ніжэй прыведзены апытальнік і вытрымкі з інквізіцыйных пратаколаў, якія адлюстроўваюць асноўныя элементы вальдэнскага веравучэння дадзенага рэгіёну, без указання ўсіх імёнаў і падрабязных узаемасувязяў паміж падазраванымі.
    Vl.ii.a Ппытальнік
    Як сведчаць даследчыкі, гэты апытальнік не мае прамога дачынення да земляў Багеміі, а з’яўляецца толькі кампіляцыяй французскіх фармуляраў, створаных на аснове тэарэтычных выкладак Бернарда Гі3.
    2 Codex diplomaticus et epistolaris Moraviae, vol. 3, 238240.
    3 de Lange, "Waldenses in Bohemia,” 141142,146.
    356
    VI. Каралеўства Багемія
    Спачатку належыць даць клятву, якая выглядае так: Ці ёсць свецкія ўлады, якія ажыццяўляюць якіянебудзь службы :4 каб, калі яны хочуць, каб іх вернікі паважалі і ўспрымалі, то для абароны Бога цвёрда далі клятву, што на ўсіх землях, якія знаходзяцца ў іх юрысдыкцыі, яны будуць імкнуцца выганяць усіх магчымых ерэтыкоў, а таксама тых, хто ерэтыкам верыць, абараняе, прымае і спрыяе з дапамогай людзей, якія прызнаюцца Царквой як тыя, хто мае добрую веру. Калі ж няма такой улады, трэба таемна апытаць некалькі чалавек паасаобку, ці не ведае [такі чалавек], ці ёсць там ерэтыкі, а таксама тыя, хто ерэтыкам верыць, абараняе, прымае і спрыяе. Таксама, ці ведае, ці не праводзіць хто таемных сходак у воўчых ямах, падклеццях ці іншых аддаленых будынках, і там у начныя часы збіраюцца, і там пропаведзі міран слухаюць, і споведзі робяць і іншыя блюзнерствы. Таксама, ці не ведае, каб хтонебудзь адрозніваўся ад грамады верных ладам жыцця і звычкамі, маецца на ўвазе, хто не служыць агульнапрынятым чалавечым і найвышэйшым боскім запаветам, і не трымаецца ўстаноўленых Царквой пастоў і святаў святых, і выдумляюць сабе іншы лад жыцця і звычкі, якіх не трымаюцца іншыя вернікі, раздзяляюць ежу і так далей. Таксама належыць запытацца, ці верыць і ці ведае пра кагонебудзь, хто не верыць, што існуе ўсеагульная Царква верных, паза якой ніхто не выратуецца, такім чынам, ці вераць і трымаюцца таго, што зараз Папам з’яўляецца Уладар Бенедыкт [XII] і іншым вернікам належыць яму падпарадкоўвацца: і калі скажа, што верыць, трэба яму сказаць: Пакляніся, фізічна дакрануўшыся да Святога Евангелля, што ў гэта цвёрда верыш, і што не верыш у якуюнебудзь Царкву акрамя гэтай; і калі не захоча паклясціся, то гэтым ён сябе выдасць. Таксама трэба запытацца, ці верыць у артыкулы веры, якія змешчаныя ў Апостальскім Сімвале  а менавіта "Веру ў Бога ...” і г.д.; і выкладзе, як разумее кожны артыкул; і ці ведае кагонебудзь, хто ў гэтыя артыкулы не верыць; калі кажа, што верыць, то няхай скажа: Клянуся, што цвёрда веру і лічу менавіта так, а не інакш. Таксама трэба запытацца, ці верыць, што ёсць менавіта сем царкоўных таінстваў, і не больш, і не менш, і ці ведае кагонебудзь, хто ў гэта не верыць, а менавіта: хрышчэнне, канфірмацыю, пакаянне, Цела Хрыстова, пасвячэнне ў сан, шлюб і апошняе мірапамазанне; калі кажа, што верыць, то няхай скажа: Клянуся, што не веру ў іншыя таінствы. Таксама трэба запытацца, ці верыць, што Цела Хрыстова, якое асвячаецца на алтары, з’яўляецца сапраўдным Целам Хрыстовым, а менавіта: [што Хрыстос] быў народжаны ад Дзевы Марыі, пакутаваў, быў укрыжаваны, памёр, і быў пахаваны, і што ўваскрэс з мёртвых і ўзышоў на неба, і ўзнёсся на неба, сядзіць па правы бок ад Айца і пойдзе судзіць жывых і мёртвых; і ці ведае кагонебудзь, хто ў гэта не верыць; калі кажа, што верыць, то няхай скажа: Клянуся, што веру менавіта так, а не інакш. Таксама трэба запытацца, ці верыць, што ніхто не можа здзяйсняць таінства Цела і Крыві Госпада Нашага Ісуса Хрыста, акрамя пры наяўнасці чатырох умоў, а менавіта: першае, каб былі ў наяўнасці хлеб і віно, другое, каб быў святар, пасвечаны згодна з царкоўным звычаем, трэцяе, каб была прамоўленая пэўная формула, перададзеная Хрыстом, чацвёртае, каб святар меў намер ажыццявіць пераўвасабленне; і ці ведае кагонебудзь, хто ў гэта не верыць; калі кажа, што верыць, то няхай скажа: Клянуся, што цвёрда веру менавіта так, а не інакш. Таксама трэба запытацца, ці верыць, што Царква, якае існуе пад
    4 Такі знак прыпынку стаіць у крыніцы.
    VI.іі Інквізіцыйныя прагпаколы Гала з Касорыц і Пятра з НачыраЬйа
    357
    [кіраўніцтвам] Папы Бенедыкта і яго верных, мае ўладу вязаць і развязваць; і ці ведае кагонебудзь, хто ў гэта не верыць; калі кажа, што верыць, то няхай скажа: Клянуся, што веру менавіта так, а не інакш. Таксама трэба запытацца, ці верыць у існаванне чыстца; і ці ведае кагонебудзь, хто ў гэта не верыць; калі кажа, што верыць, то няхай скажа: Клянуся, што веру менавіта так, а не інакш. Таксама трэба запытацца, ці верыць і ці ведае кагонебудзь, хто не верыць, што імшы, міласціна, малітвы і безмясныя пасты і іншыя царкоўныя заступніцтвы карысныя для душаў, якія існуюць у чыстцы5.
    Vl.ii.b Пратаколы
    Варта адзначыць, што назвы "вальдэнсы", або "бедныя ліёнцы” у тэкстах пратаколаў не сустракаецца, толькі ў тых формулах, што былі перапісаныя з французскіх арыгіналаў (гл. вышэй).
    Чэске БуЬзеёвіцы
    ... Пётр ... консул6, які быў прызваны і пакляўся сведчыць згодна з верай, паведаміў, што западозрыў у ерасі ткача Фрыдрыха і ўмацаваўся ў падазрэннях, паколькі калі Цела Хрыстова ўзнімалі, тады той Фрыдрых адвярнуўся, заплюшчыўшы вочы ... таксама паведаміў, што Гербар быў таксама зняслаўлены падазрэннем у ерасі. Быў запытаны, адкуль тое ведае, адказаў: "He святкуе святы, устаноўленыя Царквой, і не паважае клір, і перашкаджае даваць міласціну Царкве, і перашкаджаў наколькі мог аплачваць працу інквізітара, які хацеў правесці вышук”7.
    Гайнлін (Heynlinus), сын Гербарда, консул, які быў прызваны і пакляўся сведчыць згодна з верай, сказаў, што наконт запытанага нічога не ведае, акрамя таго, што чуў, што нейкія гараджане былі названыя ерэтыкамі ў Празе. Быў запытаны, ці ведае штонебудзь пра тое, што консулы аднадушна згаварыліся даваць аднолькавыя адказы інквізітарам, адказаў, што пра гэта зусім нічога не ведае8.
    ... суддзя, які быў прызваны і пакляўся сведчыць згодна з верай, паведаміў што ... зняслаўленыя падазрэннем у ерасі. Таксама паведаміў што Уладар Майнлін сказаў: "Мой Бог мне даў найлепшае”. Далей названы Майнлін сказаў: "Перш чым паклясціся і прыняць крыж, я б хацеў быць падаражэй (carius) спаленым". Таксама паведаміў што школьны настаўнік публічна сказаў  але гэтага ён сам не чуў, а па чутках,  што здзяйсняць пералюб дзеля зачацця  не грэх9.
    ЙінЬржьіхув ГраЬзец
    ... спавядалася настаўніку Пятру, які быў самым галоўным (praecipuus) сярод настаўнікаў, у доме свайго свёкра... і гэта Зертла казала жанчынам, чые мужы былі схопленыя, каб кляліся пра тое, што кажуць; тады ім будзе лягчэй, бо будуць клясціся па прывычцы, а тым жа цяжэй, бо нязвыклыя10.
    5 Patschovsky, DieAnfdnge Einer stdndigen Inquisition in Bohmen, 104105.
    6 Прадстаўнік мясцовай адміністрацыі.
    7 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 175176.
    8 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 179.
    9 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 180.
    10 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 189.
    358
    VI. Каралеўсгпва Багемія
    Таксама сказала, што чула, што большая частка жыхароў у Прахаціцэ (Prachatice)  ерэтыкі... і што ўХрасчані (Chrasczan) чатыры гаспіцыі ерэтыкоў’1.
    ... Ульрык пабудаваў асобнае памяшканне пад гарадской сцяной у горадзе ў сваім гаспіцыі, і прыгожае было гэтае памяшканне, і маленькую лазню таксама да яго прыстроіў; і гэтае памяшканне было зробленае для настаўнікаў секты, і гэты Ульрык са сваёй жонкай былі з секты. Была запытаная, адкуль гэта ведае, адказала, паколькі названы Ульрык прыязджаў са сваёй жонкай на свята з максімальнай таямнічасцю ў крытым экіпажы, і заставаліся яны 14дзён у камфорце12.
    Таксама сказала, што чула ад згаданай Перхты, сястры спаленай Нізлы, што калі была інквізіцыя недзе ў ваколіцах Штайра, дзе шмат вёсак секты ерэтыкоў, там людзі з секты прыйшлі да настаўніка ў Гарстэн па параду, якім чынам яны павінны гаварыць у прысутнасці інквізітараў. Той адказаў: "Калі запытаюцца ў вас, ці прыходзілі да вас людзі, якія слухалі споведзі і прапаведавалі, адказвайце: «Да нас прыходзілі людзі, якія нам [неразборліва] і прыносілі іншае хатняе начынне, неабходнае жанчынам»". I такім чынам пазбеглі зняволення і ўвялі ў зман інквізіцыйную службу бо ніхто з іх не быў спалены13.
    Прага
    Быў запытаны, колькі разоў спавядаўся настаўнікам сваёй секты, адказаў: "Адзін раз міраніну ў названым доме, і другому міраніну ў яго ў тым самым доме". Быў запытаны, ці названыя настаўнікі былі міранамі ці святарамі, адказаў: "Відавочна што міранамі". Быў запытаны, ці прымаў пакаянне ад першага міраніна, адказаў, што так. Быў запытаны, ці выканаў накладзенае на яго пакаянне, і ці верыў, што яно паспрыяе выратаванню, адказаў, што так. Быў запытаны, чаму вучылі названыя міране, адказаў: ''Што не павінны клясціся, і што мы  верныя (fidelis), і што існуе толькі дзве дарогі, а менавіта на неба і ў пекла, і што чыстца душаў не існуе". Быў запытаны, як яны сябе называюць у іх секце, адказаў: "Называем сябе прызнанымі і выпрабаванымі людзьмі (notos et probos homines)”14.
    Быў запытаны, у які час названы міранінспаведнік быў у яго дома, адказаў: "Заўсёды прыходзіў ноччу і ноччу сыходзіў, такім чынам, ніколі днём не быў у маім доме". I інквізітар абвінаваціў яго ў падмане і лжэсведчанні, бо названы міранін абедаў у яго дома з яго ведама, да стала сеў, і жонка яго ежу гатавала; і пасля такім жа чынам вячэраў і застаўся на ноч. ... "... і прыходзіў заўсёды ўвечары і заставаўся там на гэту ноч і наступны дзень, і сыходзіў позна ўночы, і я яго забяспечваў неабходным на расходы". Быў запытаны, ці названы Ульрык меў з сабой паплечніка, адказаў: "Калі першы раз быў у нас, тады меў паплечніка, але апошні раз прыходзіў адзін”.... Быў запытаны, куды пайшоў, адказаў: "Такім чынам скажу вам: зараз ужо не тое, што было раней, бо прыходзяць у вялікай сакрэтнасці і таемна сыходзяць, каб ніводзін чалавек, якім бы ён сябрам не быў, не ведаў пра прыход названых спаведнікаў; і значыць, калі ўваходзяць ці выходзяць з дому сакрэтна і таямніча выходзяць і ўваходзяць, не дазваляючы нікому даведацца, куды ідуць ці адкуль прыйшлі". Быў запытаны, як гэта незнаёмца зрабіў