Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
11 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 196.
12 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 197.
13 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 199.
14 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 203204.
VI.іі Інквізійыйныя пратаколы Гала з Касорый і Пятра з НачыраЬца
359
сваім першым спаведнікам: "Як так атрымалася, што ты прыняў яго ў сваім доме і выспаведаўся яму?" адказаў: 'Тэтага б не атрымалася, калі б не тыя дзве жанчыны: Елізавета, удава майго брата, са сваёй сястрой Грэльдай, якія прывялі гэтага спаведнікаміраніна ў мой дом і мне ўнушылі да яго давер, кажучы, што ён добры чалавек, які можа мяне прывесці да Царства Нябеснага, калі я буду трымацца яго парад"15.
ГраЬзец Кралавэ
... нехта, чыйго імені ён не памятае, казаў публічна ў нейкай карчме, што ўсе святары, як парафіяльныя, так і манахі, усе ерэтыкі, за выключэннем аднаго.
... што дачка яго не клянецца і не кажа "trun"16.17
Таксама наконт Ульрыка, ткача, які падазраецца ў ерасі, паколькі не клянецца і не ходзіць у царкву і калі прыходзіць, то праводзіць час на могілках, і зрэдку заходзіць у царкву; і не ахвяруе, пагарджае клірам і скардзіцца на яго, і часта перад Раством, калі клірыкі калядуюць, замыкаецца ад іх, як ад ворагаў і не дазваляе ім увайсці; не святкуе ні святаў, ні дзён нядзельных, але працуе за станком; і спрачаецца пра Евангеллі і казанні, і калі жонка вяртаецца з царквы дадому, пытаецца ў яе, што там было і пра што прапаведавалі, і папраўляе яе, кажучы: "Ты павінна разумець гэта так і так"; і так кажа, як чуў з яе вуснаў. I мае ў доме сваім шматлікія прытоны і хованкі18.
Фрагмент з прызнання Готвайга
"Кацярына, ты павінна паклясціся на Святым Евангеллі Божым, што хочаш падпарадкоўвацца Святой Рымскай Царкве і Уладару Папу Бенедыкту, і такім чынам будзем адказваць праўдзіва на пытанні”. Адказала: "Усё, што я павінна рабіць як добрая хрысціянка, я зраблю". Але была запытаная тройчы наконт клятвы, ці хоча паклясціся, і нічога не адказала. Нарэшце сказала: "Калі вы загадваеце мне клясціся, паклянуся”. I Уладар Інквізітар сказаў: "Я не загадваю табе, але калі ты хочаш падпарадкавацца і паклясціся, то гэта па тваім жаданні". Ад гэтага яна з пагардай адмовілася19.
фрагмент з прызнання Бруна
... Генрык, стары бібліятэкар, паведаміў пад прысягай, што мае аднаго брата, па імені Рудлін, які з’яўляецца настаўнікам паміж ерэтыкамі, спавядае міран і прапаведуе перад слухачамі.... I сказаў, што ён півавар, а таксама карчмар, і цнатлівы; і таму прыняты ў настаўнікі, бо ніхто не можа быць настаўнікам, калі не цнатлівы, і ў вучні прымаюць толькі цнатлівых20.
15 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 209212.
16 Trun, trewin, truwin слова, якое дадавалася ў нямецкамоўным асяроддзі пры клятве.
17 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 216217.
18 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 227.
19 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 233.
20 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 250.
360
VI. Каралеўства Багемія
VLiii Статут Яна, Пражскага Прхібіскупа і Ппостальскага Легата, Ьа ўсіх вернікаў Рэгенсбургскай, Бамбергскай і Майсэнскай Ьыяцэзій,
30 красавіка 1381 г.
Менавіта ў гэтым статуце ўтрымліваецца самае ранняе прамое ўказанне на прысутнасць вальдэнсаў у Чэхіі, праўда, без удакладнення, гаворка ідзе пра тэрыторыю Багеміі або Маравіі.
II. Таксама мы загадалі дадаць датычна раздзела пра ерэтыкоў і схізматыкаў. 3 болем мусім адзначыць, што ў названых дыяцэзіях, як мы даведаліся з некаторых паведамленняў, існуе атрута шматлікіх ерасяў, і асабліва секты Сарабойтаў (Sarraboytarum) і тых праклятых сялянВальдэнсаў. I паколькі Уладары біскупы, якім непасрэдна належыць ачышчаць свае дыяцэзіі ад благіх людзей, ставяцца да гэтай справы святой веры з вялікім прамаруджваннем, па магчымасці ўхіляючыся ад выдаткаў і не маючы інквізітараў ерэтычнай заганнасці, мы па парадзе братоў нашага свяшчэннага савета, параіўшыся з саветам, загадалі пастанавіць, каб згаданыя біскупы супраць такой заразы або самі, або праз усталяваных імі інквізітараў старанна сачылі і сцераглі, да чаго мы іх гэтым лістом заклікаем і запрашаем праз глыбінную Міласць Божую і свяшчэнны абавязак Крыві Ісуса Хрыста, і тым не менш нагадваем ім пра клятву, якую яны ўрачыста далі, прымаючы свяшчэнны біскупскі сан, і да сэрца вяртаем. Калі ў названай святой справе маюць якіянебудзь перашкоды, якія ім замінаюць, каб да нас смела звярнуліся, каб мы мелі магчымасць, а менавіта з дапамогай і рукамі найзнакаміцейшага, найяснейшага і непераможнага Уладара і Пана Вацлава, караля рымскага і Багеміі, якому ва ўсім папярэднічала Божая ласка, належныя лекі ў Госпадзе прымяніць. У адваротным мы кампенсуем нядбайнасць гэтых Уладароў біскупаў з дапамогай Бога Нашага, і самі паклапоцімся, каб даслаць інквізітараў у названыя дыяцэзіі21.
Vl.iv Пражская пропавеЬзь Мацвся Кракаўскага ab 25 стубзеня 1384 г.
Аляксандр Пачоўскі выказвае меркаванне, што гаворка ў пропаведзі ідзе пра тых самых вальдэнсаў, якія былі арыштаваныя архібіскупам Янам (з папярэдняга дакумента), ураджэнцаў Прагі22.
Тут запісаныя ў годзе Гасподнім 1384 у дзень павароту Святога Паўла наступныя артыкулы, якіх трымаюцца некаторыя ерэтыкі, выяўленыя пражскім архібіскупам, [гэтыя артыкулы] пералічыў настаўнік Мацвей з Кракава падчас публічнай пропаведзі перад народам у пазначаны вышэй дзень.
Папершае, што ў нашай веры ці дзякуючы нашым таінствам ніхто не выратуецца, акрамя як ахрышчаныя намі немаўляты, але не дарослыя.
21 Hdfler, Concilia Pragensia, 2627.
22 Цыт. па de Lange, "Waldenses in Bohemia," 145.
VI.iv Пражская пропавеЬзь Мацвея Кракаўскага ab 25 стуЬзеня 13S4 г.
361
Падругое, што не прымаюць дактароў нашых23, бо яны розняцца ў выкладанні, але кажуць, што прымаюць толькі сапраўдны тэкст Бібліі, відавочна не ўсе кнігі Бібліі.
Патрэцяе, што на аснове Новага Запавету немагчыма зрабіць выснову, што дазволена якоганебудзь чалавека за якоенебудзь злачынства да смерці прыгаворваць. Да гэтага артыкула падвёў іх Д’ябал, бо гэта пра іх24.
Пачацвёртае, што кажуць, што няма чыстца. ... I калі ім прыводзяць у прыклад тыя радкі з кнігі Макавеяў "Таму ўчыніў за памерлых уміласціўляльную ахвяру, каб былі вызвалены ад граху" (2 Мак 12:46)25, то яны кажуць, што не прымаюць Кніг Макавеяў, бо яны з’яўляюцца апакрыфічнымі, гэта значыць не сапраўдным Пісаннем. Гэта няпраўда, бо Святая Рымская Царква прымае ўсе кнігі26.
Папятае, што мірапамазанне, якое робіцца мёртвым, не маезначэння. Гэтаяны выводзяць з папярэдняга [пункта].
Пашостае, што ні святыя, ні Найсвяцейшая Дзева не вартыя ні пакланення, ні шанавання па той прычыне, што святыя адзіныя ў сваіх жаданнях з Богам; такім чынам, яны хочуць таго самага, што і Бог, і не могуць хацець нічога іншага. Але відавочна, што гэта няпраўда, паколькі Хрыстос быў адзіны ў сваіх жаданнях з Богам Айцом, і тым не менш маліўся Богу за нас. Таксама і святыя могуць такім жа чынам маліцца за нас. Дзе яшчэ ў свеце гэта могуць рабіць лепш і больш, як не там?
Пасёмае, што святар, які здзейсніў смяротны грэх, не можа ні адпускаць камунебудзь грахі, ні асвячаць Цела Хрыстова, калі толькі не пасвечаны паўторна. Але тое, што гэта няпраўда, ясна з прыкладу Пятра, які быў пасвечаны Госпадам на святарства, але пасля ўпаў у смяротны грэх, калі адрокся ад Хрыста: але няма і знаку ў Пісанні, што быў наноў пасвечаны.
Павосьмае, што індульгенцыі нішто, і што ад індульгенцый адзін падман. Відавочна, што гэта падман, бо Хрыстос даў Пятру і яго спадкаемцам свае ключы, каб вязалі і развязвалі, такім чынам прэлаты, якія маюць ключы ад куфара, у якім захоўваецца вартасць пакутаў Уладара Нашага Ісуса Хрыста, могуць з прычыны, a менавіта зза набожных спраў, і даць за іх [за набожныя справы] індульгенцыю і адпушчэнне грахоў27.
VI .v Лісгп Оламаўцкага біскупа Мікалая
Ьа Рымскага Папы 1394 г.
Діст быў складзены адначасова з пікам актыўнасці інквізітара Марціна Пражскага, аднак прамыя звесткі наконт сувязі паміж абвінавачанымі групамі вальдэнсаў адсутнічаюць.
23 Айцоў Царквы.
24 Маецца на ўвазе: гэта іх, ерэтыкоў, прыгаворваюць да смерці.
25 Цытата дадзена паводле: Уладзіслаў Чарняўскі, Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў (Minsk: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012).
26 Кнігі Макавеяў і па сёння з'яўляюцца прадметам разыходжанняў у Біблейным каноне. Яны прызнаюцца ў Вульгаце, але адсутнічаюць у многіх пратэстанцкіх канонах.
27 Patschovsky, Quellen zur Bohmischen Inquisition, 318323.
362
VI. Каралеўства Багемія
Найсвяцейшы Айцец! Паколькі ў горадзе і дыяцэзіі Оламаўцкай ёсць ерэтыкі з секты Вальдэнсаў, якія ахвотна хочуць вярнуцца да царкоўнага адзінства, але праз пастанаўленні святой памяці Уладара Папы БенедыктаХІІ не могуць атрымаць адпушчэнне сваіх правінаў без спецыяльнага дазволу Апостальскага Прастола, то моліць Вашу Міласць ваша пабожнае стварэнне Мікалай, біскуп оламаўцкі, каб вы яго ўганаравалі такім дазволам, каб ён сам або хтонебудзь іншы змог адпусціць ім грахі і накласці на іх выратавальнае пакаянне, не ўступаючы ў супярэчанне са згаданым пастанаўленнем ці якімінебудзь іншымі, з належнымі наступствамі28.
Рым, 30 верасня 1394 г.
VLvi Якуб з Петрыкаў. 20 “зманаў" ВальЬэнсаў
Гэты пералік захаваўся ў двух рукапісах бібліятэкі Пражскага капітула. Пражскі студэнт Якуб з Петрыкаў каля 1395 г. склаў (ці перапісаў ужо гатовы] для сябе або на замову кароткі спіс вальдэнскіх памылак, які пасля пакінуў у Кракаўскай Акадэміі29.
Гэта памылкі ВальЬэнсаў і тых, якія называюцца Рокаролі30
Яны ж кажуць, што Рымская Царква не з’яўляецца Царквой Божай, але ёсць сходам злодзеяў.
Другое, што Уладар Папа не можа прабачаць грахі, ні вязаць, ні даваць адпушчэнні.
Трэцяе, што ўсе царкоўныя імшы, а менавіта імшы, спевы псалмоў і іншых спеваў не згодна з Богам, і чалавеку не трэба наведваць царкву.
Чацвёртае, што ёсць толькі тры царкоўныя чыны, а менавіта: свяшчэнства, біскупства і дыяканат; астатнія гэта ні што іншае, як людскія прыдумкі.
Пятае, што распяцце і іконы не варта паважаць, бо гэта грэх, і не трэба ставіць перад алтарамі і іконамі свечкі і здзяйсняць ахвярапрынашэнні.