Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Шостае, што дрэнныя святары не могуць здзяйсняць еўхарыстыю.
Сёмае, што чалавек не павінен спавядацца ў сваіх грахах грэшнікам, а толькі праведнікам.
Восьмае, што душам уласціва выходзіць за межы целаў.
Дзявятае, што дзеці злачынных бацькоў, і ахрышчаныя, і не ахрышчаныя, будуць асуджаны за грахі бацькоў і адпаведна выратуюцца дзякуючы добрым учынкам бацькоў і ахрышчаныя, і неахрышчаныя.
Дзясятае пра чысцец, што не існуе.
Адзінаццатае пра помсту, ці пра ўладныя правы, ці пра прысуд, якія не павінныя быць здзейсненымі.
Дванаццатае пра клятву якую не варта даваць ні ў якім разе.
Трынаццатае, што словы святых настаўнікаў не павінны брацца на веру, толькі па ўласным меркаванні.
28 Monumenta Vaticana, 469, с. 858.
29 Wyrozumski, "Z dziejow waldensow w Polsce sredniowiecznej," 46.
30 Holinka, "Sektarstvi v Cechach,” 181.
Vl.vi Якуб з Петрыкаў. 20 "зманаў” ВальЬэнсаў
363
Чатырнаццатае, што яны асуджаюць дэкрэты святых айцоў, кажучы, што яны здраднікі людзям.
Пятнаццатае, што Царква Божая прыйшла ў заняпад з часоў біскупа Сільвестра зза царства зямнога, што атрымала ад імператара Канстанціна.
Шаснаццатае, што Енох, Ілія і Антыхрыст прыдуць не асабіста, а вобразна.
Сямнаццатае, што любы праведнік, і пасвечаны [у сан], і не пасвечаны, можа здзяйсняць еўхарыстыю.
Васямнаццатае, што міласціна, ахвярапрынашэнні і добрыя справы не дапамогуць памерлым.
Дзевятнаццатае, што жонка можа сысці ад свайго мужа пры жыцці, і наадварот.
Дваццатае, што ніхто не можа выратавацца ні ў якім званні, ні ў духоўным сане, ні ў свецкім, калі ён не быў у іх секце, і так далей.
VLvii Шрактагп супраць ерэтыкоў
Ананімны твор пад назвай "Трактат супраць ерэтыкоў", напісаны ў Чэхіі ў самым пачатку XV ст., захаваўся ў рукапісу бібліятэкі Пражскага капітула.
Кажуць таксама, што яны клапоцяцца пра душы тым, што прапаведуюць і слухаюць споведзі.
Кажуць таксама, што святары нічым не мусяць валодаць, а тыя, хто робіць адваротнае, будуць асуджаныя.
Таксама яны адмаўляюць аўтарытэт Папы, кажучы, што ніхто, у тым ліку і біскупы, не можа раздаваць індульгенцыі, устрымліваючыся ад параўнання царкоўных каштоўнасцяў з кроўю Хрыстовай і страсцямі пакутнікаў.
Таксама адмаўляюць казанні святых, а менавіта Грыгорыя, Аўгусціна і іншых, дзе б яны ні знайшлі контраргумент супраць сваёй секты, не зважаючы на іх святасць, шматлікія здзейсненыя цуды і што яны напісалі свае кнігі пад дыктоўку Духа Святога, аднак прымаюць толькі створаныя імі самімі сведчанні, і пісанні святых, якія часта выкарыстоўваюць супраць іх, яны паварочваюць у адваротны бок. Так робяць тыя, маюцца на ўвазе Вальдэнскія дактары, што ў сваіх памылках і меркаваннях падзелены на тры часткі і, як вынік, не могуць Царкву стварыць, бо Царква адзіная ў веры, паводле Паслання да Эфесянаў 4...
Таксама вераць, што святыя дактары для сваёй асабістай карысці складалі кнігі, і таму іх спадчынай, гонарам і маёмасцю яны грэбуюць, як гэта яны праз усё сваё жыццё заяўляюць.
Таксама кажуць, што пакланенне іконам параўноўваюць з ідалапаклонствам; у той час калі выявы ўшаноўваюцца не самі па сабе, а тыя, хто на іх выяўлены; такім чынам многія звычаі, якія ёсць у Царкве, такія, як імша, царкоўнае адзенне, форма посуду і размяшчэнне начыння і г.д. не дзеля саміх сябе, а для заключанага ў іх цуду былі ўведзены. Так іконы і выявы збольшага для міран падрыхтаваны ў якасці Пісання.
Таксама кажуць, што чыстца няма.
Таксама кажуць, што малітвы жывых мёртвым не спатрэбяцца, і гэта таму, што ўсе мёртвыя або ў пекле, і таму малітвы ім не дапамогуць, або на небе, і тады ў малітвах няма неабходнасці.
Таксама кажуць, што святыя ці блажэнныя па ўмяшальніцтве жывых мёртвым не могуць дапамагчы.
364
VI. Каралеўства Багемія
Таксама кажуць, што толькі гасподняя малітва, а менавіта "Ойча наш”, павінна прамаўляцца, і ніякая іншая, і што кананічныя гадзіны былі выдуманыя святарамі для задавальнення сваёй прагнасці.
Таксама кажуць, што ні ў якім разе, акрамя як з прычыны моцнага страху, які можа здарыцца з чалавекам, ці непазбежнай смерці, нельга клясціся.
Таксама кажуць, што ні ў якім разе, нават калі здзейсніў якоенебудзь злачынства, чалавек не можа быць прыгавораны свецкімі ўладамі да смяротнага пакарання.
I колькі б многа ні было іншых прыкладаў, якія могуць прыйсці на адзін вышэйсказаны доказ, гэта толькі тое, што я змог коратка сабраць з прычыны нязначнасці майго таленту. I гэтыя вышэйсказаныя доказы супраць ерэтыкоў, якія распаўсюдзіліся спачатку ў Аўстрыі, а зараз і ў Багеміі, а значыць, супраць тых, якіх праўдзіва адданы і верны прапаведнік спаймаў шчытом веры і добрай воляй і шлемам выратавання і любові, і мячом слова Божага, і змагаўся з імі з дапамогай нашага Святога Пісання, пераўзмагаючы нявер'е верай...31
31 Neumann, "Nove doklady k dejinam Valdenskych v Cechach," 679680.
VII . Польшча
VILi Ннтысрэтычны працэс у СвіЬніцы 1315 г.
Vll.i.a Пналы
Любежскія аналы (Annales Lubenses] былі складзеныя ў цыстэрцыянцкім кляштары ў Л юбежы (Сілезія) і паведамляюць пра пакаранне смерцю ерэтыкоў.
У лета Божае 1315 каля дня свята святога Якуба [прыкладна 25 ліпеня 1315 г.] многія ерэтыкі колькасцю каля пяцідзесяці ці больш разам са сваімі жонкамі і дзецьмі былі спалены ў Свідніцы; у Вроцлаве і іншых гарадах таксама многія былі спалены1.
VII.і.Ь Пратакольі Ьопытаў
У 1315 г. у Свідніцы прайшоў інквізіцыйны трыбунал у складзе дамініканцаў, францысканцаў і прадстаўнікоў свецкіх улад пад кіраўніцтвам памочніка вроцлаўскага біскупа Паўла з Банча, цыстэрцыянца з Любежскага кляштара. Сам біскуп вроцлаўскі Генрык з Вежбней, які выступіў ініцыятарам вышуку, на пасяджэннях не прысутнічаў. Захаваліся пратаколы гэтых допытаў.
Такім чынам, падманваюць ерэтыкі, якія не кажуць клятваў (truwin). Герман Кінсперг чуў з вуснаў Сіботана (Sybothonis] і Генрыка Шпітальнага (Henrico retro hospitale): "Мы ўсе ерэтыкі і беззаконнікі, бо мы не кажам клятваў". Таксама Сіботан сказаў, што ні ў што не ставіць ні парафію [парафіяльных святароў], ні манахаў, і не верыць, што яны могуць развязваць або звязваць, але яны маюць сваіх уласных спаведнікаўміран, якім яны давяраюць і якія ім адпускаюць, і яны прыходзяць два ці тры разы на год і прапаведуюць і адпускаюць. Таксама, што спаведнікаў 12 чалавек, і адзін раз на год збіраюцца, і сярод іх з’яўляецца 13ы, пра якога яны кажуць, што ён іх бог. I падаецца ім, што ўсё навокал становіцца золатам, і ўзнікаюць перад імі нябёсы, і залаты трон, і Люцыфер у найвышэйшай уладзе, і анёлы лётаюць навокал; і ад таго моманту яны слугі Люцыфера, і не прагнуць ні есці, ні піць. Казаў: "Усе вераць, што Люцыфер вернецца на неба, а вы з Хрыстом у пекла абрынецеся”. Таксама прызнаўся, што злучаўся з маці, дачкой і сястрой ці кімбудзь згодна са звычаем сваіх настаўнікаў.
Таксама Людвік з Горліча чуў такія ж прызнанні.
Таксама Габель, іншы спайманы таварыш, так казаў: "Мы такое кажам ужо 30 гадоў, за што мы вартыя спалення; і ўсе мы, хто не кажа клятваў, асуджаныя".
1 "Annales Lubenses a. 12411315,” 548549.
366
VII. Польшча
Таксама казалі, што толькі за тое на іх накладалі пакаянне, што кляліся, і ні за што іншае.
Таксама вышэйназваныя Герман Кінсперг, Яюдвік з Горліча прызналіся, што чулі ад іх, што названыя ерэтыкі а менавіта Сіботан і Генрык Шпітальны, Ян Капач з'яўляюцца галоўнымі над усімі.
Таксама Герман Кінсперг чуў ад іх, што Сіботан многіх прывёў у секту, і што тыя, хто ўваходзіў спярша ўкленчвалі перад ім і клятвенна абяцалі, што хочуць пазбягаць клятваў. "Пасля навучалі іх поруч з сабой некоторым лёгкім рэчам, падобным да іх веры; затым, нарэшце, калі новенькі аказваўся талковым, навучалі яго галоўнаму і праціўнаму веры (каталіцкай)”.
Таксама калі быў запытаны Сіботан, чаму не прызнаўся ў гэтым у прысутнасці біскупа, адказаў: "На схіле жыцця ап’яніўся. Калі б прыйшоў раней2, усё б яму сказаў”. Калі ж ён хацеў сказаць раніцай, то быў бы пакараны.
Таксама казалі, што пасля таго, як ачышчаліся праз споведзь, то пераносіліся на найпрыгажэйшы палетак, дзе бачылі рай і свайго бога ў найвялікшай велічы.
Пры гэтых прызнаннях прысутнічаўтаксама Голдзіл, Свідніцкі гараджанін.
Таксама Герману Кінспергу казалі: "Калі б мы праіснавалі яшчэ 5 гадоў, то мы б абралі караля, аб’ядналіся з яўрэямі і распачалі б вайну з людам хрысціянскім”. I калі Герман ім сказаў: "He баіцеся быць спаленымі?”, яны адказалі: "Ведаем дакладна, што Бог наш суцяшыцель, і што вызваленая душа наша ўзнясецца ў рай”.
Таксама Сіботан і іншыя адмаўлялі, што Святая Марыя была беззаганнай.
Прадстаўленыя тут данясенні і прызнанні былі зробленыя ў прысутнасці Уладара біскупа Цівалі Паўла, брата Конрада з Віміі (Wimia), захавальніка братоўмінарытаў, і брата Гунтара, чытача ў Свідніцы, брата Крафтана, прыёра і паплечніка яго з ордэна прапаведнікаў, Яна са Стжэгама (Strigouia), Генрыка з Пічына (Pilsheyn) і іншых шматлікіх дарадцаў, Мікалая з Рыхенбаху (Richenbach), Германа Шутвурфіла (Schutwurfil), Мікалая з Аморэ (de Amore) і людзей шматлікіх і важных.
2
Таксама Энгільмар публічна прызнаў свае памылкі, кажучы: "Я адкрыта заяўляю, што паміж імі ёсць 72 спаведнікі, якія вандруюць па свеце. 1 адзін з маіх сваякоў прывёў мяне ў секту, дзе я даў зарок, што не скажу клятвы, і выспаведаўся аднаму з тых, хто быў злоўлены. I даведаўся ад маіх старэйшых, што тыя 72 збіраюцца раз на год. I таксама яны верылі ў таго, хто закаваны ў ланцугі3, і іх бог тады перад імі з'яўляўся; і я верыў у Люцыфера, што павінен адтуль вызваліцца і караляваць разам з намі. I яны не вераць у Найсвяцейшую Дзеву, што засталася некранутай і што была беззаганнай. Нашы старэйшыя бачаць нашага бога. Пасля таго, як гэта адбудзецца, нас падмацоўваюць, кажучы: "Будзьце мужнымі, нічога не бойцеся!” Таксама сярод іх былі такія, якія раней змывалі таінствы. Хросны сын Генрыка Шпітальнага, зяць Сіботана, Копач былі іх старэйшымі і спаведнікамі. Вашыя святары кажуць менш справядліва. Многія хацелі б убачыць нашага бога, як нашы старэйшыя бачаць”.
Учора іх мацнейшыя былі спаленыя. Папершае, яны не казалі клятваў. Па вечарах маліліся за свой ордэн, і за яўрэяў, і за ўсё сваю сям'ю, а значыць блюзнерылі.