Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
V .v АнтывальЬэнскія працэсы ў Фрыбуры і Берне
Восеннюзімой 1399 г. у Фрыбуры быў праведзены інквізіцыйны трыбунал. Яго дакументацыя цалкам захавалася, у тым ліку і спіс "адступленняў ад каталіцкай веры", па якім было прад’яўлена абвінавачанне. Пачатак працэсу паклаў ліст з Берна, дзе па выніку допытаў мясцовых вальдэнсаў быў складзены спіс 15 вальдэнскіх "памылак”, пра якія бернскі магістрат папярэджваў калег з Фрыбура і Страсбурга, прыкладаючы спіс меркаваных ерэтыкоў у гэтых гарадах. Пратаколы Бернскага працэсу не захаваліся.
Першае: не вераць, што Папа ці біскупы, ці таксама прапаведнікі могуць даваць якіянебудзь іншыя індульгенцыі або адпушчэнні грахоў, і аб’яўляюць іх тымі, хто не мае ўлады, і што індульгенцыі і папярэдняе дараванне гэта нішто.
Другое: мяркуюць наконт царкоўных пасвячэнняў, што такія пасвячэнні не маюць ніякага значэння і карысці, і што ў славу Маці Божай Марыі ці якоганебудзь іншага святога не варта рабіць паломніцтваў, што такія паломніцтвы нішто.
Трэцяе: мяркуюць і кажуць, што ніякія малітвы ці просьбы не павінны ўзносіцца да Найсвяцейшай Марыі ці астатніх святых, заключаючы, што святыя, якія на небе, знаходзяцца ў такой радасці і так ім добра, што малітваў нашых не чуюць і перад Богам за нас не заступяцца, і так кажуць, што малітва да Найсвяцейшай Марыі, калі кажуць "Вітай, Марыя", застаецца не сказанай.
Чацвёртае: не вераць у любыя цуды, здзейсненыя на зямлі ці праз умяшальніцтва святых ці таксама ў іх мошчы, якія ёсць на зямлі.
82 24 лістапада.
83 Chronicon Moguntinum, 63.
352
V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
Пятае: мяркуюць, што працаваць усе святочныя дні, за выключэннем дзён нядзельных і дзён дванаццаці апосталаў не грэх.
Шостае: мяркуюць, што ёсць дзве дарогі ў іншым жыцці, а менавіта райская дарога і пякельная дарога, з чаго кажуць, што калі чалавек памірае, яго вызваленая [ад цела] душа ідзе ў рай ці пекла, з чаго заключаюць, што чыстца няма.
Адкуль сёмае: робяць выснову, што ўсе ахвяраванні, малітвы, імшы і ўсё добрае, што робіцца для аблягчэння душы пераходу на той свет, не мае ніякай эфектыўнасці ці каштоўнасці, і што гэта душам не карыснае.
Адкуль восьмае: робяць выснову, што такія ахвяраванні і міласціну прэсвітары і царкоўныя асобы вынайшлі і ўсталявалі зза найвялікшай сквапнасці, а не для аблягчэння і выратавання душы.
Дзявятае: кажуць і мяркуюць, што святая вада, якая ў царкве, не можа аблегчыць несмяротны грэх.
Дзясятае: кажуць, што спавядаюць грахі свае адзін аднаму і даюць пакаянне за грахі свае, паказваюць між сабой адзін аднаму, але не спавядаюць іншым нашым прэсвітарам ні артыкулы свае, ні веру сваю, але што хаваюць артыкулы, у якіх нельга паспавядацца.
Адзінаццатае: кажуць, што калі адзін з іх памірае, то больш ахвотна хоча быць пахаваны ў полі, чым на могілках.
Дванаццатае: мяркуюць і кажуць, што цялесныя сувязі нават у святым шлюбе не могуць быць без граху, за выключэннем зачацця плода.
Трынаццатае: кажуць і мяркуюць, што ўзгадванне імені Бога ўпустую смяротны грэх.
Чатырнаццатае: кажуць пра пасвячэнне святароў сваіх, што не трэба пасвячаць, акрамя як ва ўзросце трыццаці чатырох гадоў.
Апошняе: кажуць, што самі ерэтыкі падвяргаюцца вялікаму пераследу з боку астатніх хрысціян, і што калі яны б мелі такую сілу, як тыя, хто іх пераследуе, яны б хацелі давесці і даказаць, што вера іх і перакананні правільныя і праўдзівыя84.
84 Utz Tremp, Quellen zur Geschichte der Waldenser von Freiburg, 590592.
VI . Каралеўства Багемія
Vl .i Була Папы Рымскага ПляксанЬра ID наконт ерэтыкоў на памежжы каралеўствау Багеміі і Полошчы
Доўгі час лічылася, што була апісвае з’яўленне ерэтыкоў у Польшчы, але, насамрэч гаворка ідзе пра Багемію.
Таму ж Варфаламею, лектару з Бруна, і Ламберту, празванаму Тэўтонам, з ордэна братоў меншых, якія прызначаны інквізітарамі ерэтычнай заганнасці ў частках каралеўства Багемія і польскім памежжы.
Напісана ў Латэране ў 16 календы мая, 1257 год.
Аляксандр, біскуп, раб рабоў Божых. Улюбёным сынам Варфаламею, лектару з Бруны, і Ламберту, празванымі Тэўтонам, братам ордэна братоў меншых, з Оламаўцкай і Пражскай дыяцэзій, вітанне і апостальскае бласлаўленне. Нягледзячы на ўсе адзначаныя нашы палымяныя імкненні да пашырэння каталіцкай веры, мы напаўняемся вялікім болем, калі чуем ці даведваемся, што нехта ўвіхаецца, каб гэту веру прыгнятаць якімнебудзь злом, то псуючы яе легкадумнымі нараканнямі, то перакручваючы лжывымі прыдумкамі або ж фанабэрыста зводзячы яе ў нішто. Мы настойліва садзейнічаем суніманню іх упартай варожасці гам, дзе, як мы ведаем, заражаныя пагібеллю людзі змовіліся ў найбольш разбуральным спосабе пагібелі душаў. Бо адкуль у некаторых частках каралеўства і валадарства найдаражэйшага сына нашага ў Хрысце Святлейшага Караля Багеміі і памежных польскіх землях памылкі нявер'я ўзмацніліся настолькі, што многія сышлі з прамога шляху праўды ў адваротны бок на бездарожжа памылак, самі сябе апаганіўшы рознымі і разнастайнымі ерасямі, сканструявалі механізм для гібельнага хістання муру артадаксальнай веры, і маюць намер зруйнаваць яе лжывымі доказамі. Апостальскі Прастол старанна выкарыстоўваў належныя лекі супраць такіх падступных хітрыкаў, каб не распаўсюдзілася паціху гэтая хвароба, выкарыстоўваючы такіх вартых мужоў, якія б звярталі [у каталіцкую веру] сваім пачэсным прыкладам чысціні, а іх вучонае красамоўства ўмацуе выратавальнае вучэнне, каб іх святым служэннем пазначаныя мясцовасці былі ачышчаныя ад такіх пачварных пошасцяў. Належыць, каб гэтыя людзі былі накіраваны непасрэдна ў тыя ж самыя часткі княства, пераадольваючы пры гэтым многія небяспекі, бо тыя, хто ўсё ж такі непакоіцца, каб справа веры, цалкам выправіўшыся ад усіх памылак, мацней разраслася, мы няспынна з усіх сілаў клапоцімся пра гэта для нас і для іншых; і такім чынам мы пільна стараемся, каб пераканацца, што ў названым каралеўстве да гэтай вельмі важнай справы паспяхова рухаюцца. А таму згодна са зробленым намі дасканалым разглядам мы падрыхтавалі таксама для прысутных асоб
354
VI. Каралеўства Багемія
некаторыя інструкцыі для выканання дадзенай справы. I таму зараз у вашым клопаце, разважлівасці і стараннасці мы маем апору ў гасподняй надзеі, бо вас сярод іншых выбралі, і мы адправілі вас у тыя ж часткі вышэйадзначанага каралеўства прызначанымі, паўнамоцтвы вашы праз апостальскія прадпісанні строга даручаныя, а таксама адпушчаныя вашы правіны, паколькі ў міласці Божай чалавечыя страхі адступаюць, з вышыні вы надзеленыя сілай духу. Стварыце установу вышуку супраць ерэтыкоў для выкаранення ерэтычнай псоты з вышэйадзначаных частак, за што вы ўсе атрымаеце вечную ўзнагароду, і справы вашы будуць суправаджацца поспехам, старайцеся, каб праз вашы клопаты і разважлівасць крыніца ерасі была знішчана, і былі адагнаны ліскі ад вінаграднай лазы Госпада1, а таксама сапсаваныя норавы былі выпраўлены, быў прынесены плод каталіцкай чысціні; зробленыя вамі квартальныя справаздачы і іншыя лісты, у якіх утрымліваюцца пошукавыя дадзеныя супраць ерэтыкоў і працэсы супраць іх звычак, замацуйце за якімінебудзь адказнымі людзьмі. Калі ж вы знойдзеце кагонебудзь, вартага асуджэння за гэту псоту, заражанага або ганебнага, то іх, калі толькі яны не захочуць быць выпрабаванымі ў абсалютным падначаленні Царкве, а таксама іх укрывальнікаў, абаронцаў і спрыяльнікаў, такім жа чынам падвергніце пакаранню, якое прадпісана кананічным апостальскім правам, паклапаціцеся пра дзейсны страх чалавечы перад гневам боскім, а каб справу гэту зрабіць, папрасіце дапамогі з рук свецкай улады. Тыя, хто адмаўляе і г.д. Мы не адмяняем забароны на дзейнасць паза межамі частак дыяцэзій, у якія па гэтай [буле] вы цяпер накіраваны Апостальскім Прастолам. Аднак мы не жадаем перашкаджаць вашым дзеянням у тых дыяцэзіях і гарадах, у якія вы прызначаны, мы таксама не маем намеру скасоўваць вашы ўчынкі, асабліва тыя, што былі вам даручаны па справах веры, калі яны здзейснены слушна. Калі ж якіянебудзь з ерэтыкоў ад сваёй ерасі ад усяго сэрца клятвенна адракуцца і захочуць вярнуцца ў царкоўную еднасць, і атрымаць роўным чынам царкоўную міласць адпушчэння грахоў, зрабіце ім тое, што такім прынята рабіць: дасціпна і ўважліва праверце, ці не падступна і крывадушна яны вяртаюцца, а можа нават вас саміх уводзяць у зман, і пад знешнасцю ягнятаў хаваюцца ваўкі. I каб такім чынам вы больш ахвотна выконвалі свой прызначаны абавязак, праводзячы суды, апытваючы сведак, калі вы распачалі расследаваць вышэйзгаданае злачынства і яго абставіны, мы даем вам поўныя правы выносіць прысуды, якія вы будзеце прад’яўляць супраць любога з гэтай прычыны; калі ж хтонебудзь з манахаў, якія абавязаны браць на сябе шматлікія даручэнні або справы і якія не могуць быць адлучаны ад Царквы, трапіць пад інтэрдыкт або адлучэнне, то Апостальскі Прастол дазваляе пайсці на саступкі. Але паколькі ў такім вялікім злачынстве належыць дзейнічаць вельмі асцярожна, каб без усялякай памылкі на вінаватых было накладзена належнае і жорсткае пакаранне, мы жадаем і загадваем, каб вы ці тыя, каго вы прызначылі ў якасці намеснікаў для допыту сведак, якіх неабходна прыняць па вышэйзгаданым злачынстве, звярнуліся да двух разважлівых манахаў, у чыёй прысутнасці паказанні гэтых сведак былі дакладна запісаны кампетэнтнымі людзьмі. Акрамя таго, каб аб’явіць кагонебудзь ерэтыком або накласці на яго пакаранне пажыццёвым зняволеннем, для гэтага стварыце савет са сваіх прысутных дыяцэзіяльных [клірыкаў], або вікарыяльных сваіх, калі дыяцэзіяльныя будуць
1 Алюзія на Песн 2:15.
VI.і Була Папы Рымскага ПляксанЬра ID наконгп ерэтыкоў на памежжы...
355
адсутнічаць, бо ў такіх справах вынясенне прысуду папскай уладай не варта адкладваць. Каб жа названае вышэй вы маглі выконваць больш эфектыўна і свабодна, вы можаце шчодра раздаваць індульгенцыі на дваццаць і сорак дзён, колькі палічыце патрэбным, усім, хто пакаяўся і выспаведаўся, хто па вашым запрашэнні прыйшоў да вас, каб гэта зрабіць, на што мы вам даём усю паўнату паўнамоцтваў. Бо калі вы бралі ўдзел у якойнебудзь справе і пры ўсім асабіста прысутнічалі, мы міласціва даруем вам гэты веніяльны грэх, як гэта было ўстаноўлена на ўсеагульным саборы для тых, хто наведаў Святую Зямлю. Тым жа, хто для змагання з ерэтыкамі, з іх спрыяльнікамі, укрывальнікамі і абаронцамі дасць вам ад усёй душы падтрымку і параду, спадзеючыся на міласць усёмагутнага Бога і ўладу яго святых апосталаў Пятра і Паўла, мы на тры гады накладзенае пакаранне здымаем; і калі раптам хто з іх на працягу якойнебудзь справы памрэ, усе яго грахі, у якіх ён сэрцам прызнаўся і вуснамі раскаяўся, цалкам міласціва прабачаем. Акрэсленае ў ранейшай пастанове апостальскага суда абмежаванне на дзейнасць святароў, якія выдаюць індульгенцыі, ніякім чынам не распаўсюджваецца на тых, хто заняты такой карыснай справай [барацьбой з ерэтыкамі?], мы надаем ім вольнае права пры нагодзе выдаваць індульгенцыі. Так, калі вы не дасягнеце абедзвюх мэт, то хаця б адна з іх вам скарыцца. Калі ж вы ўдваіх не зможаце прыняць удзелу ў выкананні гэтага, хаця б адзін з вас працягне выкананне.