Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
V.ii ДавіЬ Пўгсбургскі. Пра вышук ерэгпыкоў
339
ны быць вучнямі Хрыста паводле слоў Евангелля і апосталаў, кажучы, што яны і ёсць спадкаемцы апосталаў якія трымаюцца іх жыцця. 3 гэтага робяць выснову, прад’яўляючы абвінавачанне, што Папа, біскупы і клір, якія маюць матэрыяльную маёмасць і не імітуюць Апостальскую святасць, не з'яўляюцца сапраўднымі кіраўнікамі Царквы, і не такіх палічыў вартымі Хрыстос, каб даручыць сваю ўлюбёную нявестуЦаркву, хто яе хутчэй апаганьвае благімі прыкладамі і благімі справамі, замест таго, каб падтрымліваць чыстую дзеву Хрыстову, аберагаючы яе ў яе чысціні, і з гэтага вынікае, што ім [царкоўным прэлатам] не варта падпарадкоўвацца. Таксама кажуць, што нячысты не можа іншых ачысціць, ні вязаць ці развязваць іншых, і як абвінавачаны не можа супакоіць угневанага суддзю, так і той, хто ідзе па гібельнай дарозе, не можа паказаць іншым шлях да нябёсаў. Таксама кажуць, што праз сваё падступства і сілу клірыкі трымаюць міран у падпарадкаванні сабе, каб тыя давалі ім дзесяціну і ахвяраванні, яны з гэтага жывуць, і распуснічаюць, і каханак сваіх і дзяцей утрымліваюць. Таксама ўзводзяць паклёпы на клір, каб, паколькі іх ненавідзяць, не даць яму [кліру] верыць ці падпарадкоўвацца. Калі такое адбудзецца, то міране не будуць умець вучыцца, і гэтыя ерэтыкі стануць настаўнікамі народа, каб усіх павесці за сабой. 3 прычыны нянавісці да кліру яны выстаўляюць напаказ любую сапсаванасць кліру. Яны адгаворваюць даваць ім ахвяраванні, дзесяціну і г.д., кажучы, што гэта і іншае гэтаму падобнае яны ўвялі для сваёй карысці, і ўсе царкоўныя інстытуцыі былі ўсталяваныя ад прагі багацця. Сваім прысудам яны не толькі асуджаюць усіх клірыкаў, але і тых, хто ім падпарадкоўваецца, паводле гэтага "ці можа сьляпы вадзіць сьляпога? ці не абодва ўпадуць у яму?” (Лк 6:39). Калі іншага спакушаюць, ліслівяць такім чынам: нарэшце ты прыйшоў да сапраўднага святла, бо ты вынайшаў залатую дактрыну, ты, які раней быў падмануты меддзю замест золата, і так далей. Таксама яны імітуюць нейкі рытм, які называюць трыццаццю ступенямі Святога Аўгусціна, з дапамогай якога яны вучаць як быццам бы трымацца цнотаў і асуджаць заганы, і памайстэрску ўключаюць туды свае звычкі і ерасі, каб лепш завабліваць да іх, і каб іх словы лепш адбіваліся ў памяці, як і мы прапаноўваем свецкім вернікам Сімвал Веры, нядзельныя малітвы і іншыя прыгожыя спевы падобнага тыпу.
|8. Раней яны вызначаліся тым, што не кляліся ўвогуле, калі паколькі іх па гэтым было лягчэй вылічыць, то абачліва ўвялі права клясціся для абароны сябе ці іншага ад смерці. Калі ж яны вымушаныя клясціся, то або клянуцца завуаляванымі словамі, каб сапсаваць клятву, або прыкідваюцца, і так рознымі спосабамі; або, калі яны змушаныя іншым да клятвы, то яны вяртаюць гэты грэх тым [хто прымусіў іх паклясціся], а самі такім чынам застаюцца чыстымі.
19 Калі ж клянуцца для сябе, баючыся смерці, то прапаноўваюць выканаць пакаянне, каб для зняцця граху за чатырнаццаць ілжывых клятваў прыцягнуць аднаго чалавека ў іх секту.
20. Калі ж раней у адной секце былі ўсе, хто называўся Бедныя Ліёнцы, і Ортлібарыі, і Арнальдысты, і Рункарыі, і Вальдэнсы, і іншыя, то зза амбіцый іх лідараў і розных супрацьлеглых памылак, яны паміж сабой рассварыліся зза розніцы ў поглядах і падзяліліся на розныя секты, і былі названыя па імёнах аўтараў гэтых меркаванняў. Але лічаць адзін аднаго паслядоўнікамі розных ерасяў, і ненавідзяць, і асуджаюць, і сваіх набліжаных (complicis) ад якоганебудзь аб'яднання перасцерагаюць, каб яны не былі спакушаныя іншымі. He толькі перасцерагаюць адзін аднаго ад іншых ерасяў каб ніхто не павярнуўся туды і іншых не выкрыў, як
340
V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
калі сціскаецца луска Левіяфана, што не прадыхнуць65. Але ўсе яны адзінадушна ненавідзяць Каталіцкую Царкву, якая пастаянна звяртаецца да іх, каб абвергнуць іх праз сапраўднае вучэнне і асудзіць іх праз суд згодна з прынятай ад Бога ўладай.
21. Асуджаюць, калі хтонебудзь прытворна сябруе з манахамі або клірыкамі, каб такім чынам сябе засцерагчы, каб, калі будзе інквізіцыйны вышук ерэтыкоў, быць абароненым імі, і падкупаюць іх праз падарункі, і прымаюць іх у прытулках [hospicia], як быццам бы адкупаючыся такім чынам ад сваіх пакутаў, і шукаюць магчымасці, каб сабе і сваім блізкім вальней хавацца, жыць і псаваць душы, як было намі шмат разоў устаноўлена. Наведваюць цэрквы і пропаведзі і паўсюль найнабожнейша сябе паводзяць, маюць падыходзячыя норавы, словы як быццам бы вытанчаныя і асцярожныя, ахвотна звяртаюцца да Бога і да святых, і да цнотаў, і грахоў пазбягаюць, і іншыя добрыя справы робяць, каб мець лепшы вобраз, і калі хтонебудзь іх ахвотна пачынае слухаць, вось тады яны атруту сваіх таемных вычварэнстваў уліваюць і атрымліваюць спагаду да сваіх заганаў.
22. Калі хтонебудзь трывала застаецца ў іх секце, нават калі ва ўсім астатнім ён смяротна грашыў, а менавіта ў распусце, ліхвярстве і іншым, даюць яму надзею на выратаванне, бо кажуць, што яны лёгка знішчаюцца ў смерці праз спавяданне іх веры ці праз ускладанне рук кагонебудзь з іх дактароў. Ставяць сябе вышэй за святых на небе, нават Найсвяцейшай Дзевы, у тым сэнсе, што кажуць, што, раз яны ўлюбёныя Богам, то чаго б ні дамагаліся ад Яго, прыслухоўваецца, а святыя ж, з іншага боку, не вартыя малітваў, каб іх дасягнуць, але ж, аднак, мы бачым, што яны не дасягнулі таго, каб мы ўсе сталі ерэтыкамі, і каб ніхто з іх за ерась не быў намі спалены, а гэта тое, чаго б ім больш за ўсё хацелася, то гэта значыць, што яны сурова сябе падманваюць, каб пасеяць ці вырасціць падман.
23. Таксама кажуць, што нікому не павінна быць дазволена забіваць, а самі асабіста не забіваюць, колькі б ні насілі без прычыны для выгляду меч ці шчыт, аднак даюць зразумець сваім набліжаным [complices], што яны возьмуць на сябе адказнасць пры ўмове, калі тыя заб’юць кагонебудзь з тых, хто пагражае іх знішчыць. Так быўзабіты Святы Пётр з ордэна прапаведнікаў66 і некаторыя іншыя.
24 Старанна вучацца, як прыцягваць да сябе якіхнебудзь заможных і знатных дам, каб праз іх таксама зрабіць сваімі спрыяльнікамі іх мужоў ці сваякоў, каб такім чынам на іх землях свабодна распаўсюджвацца, і ніхто не наважыцца чапаць іх, забяспечаных іх абаронай.
25. Бо калі [чужынец] выпадкова трапіць на якуюнебудзь пропаведзь і паспрабуе паведаміць людзям, каб устрымліваліся ад ерэтычных памылак, яны будуць распальваць раздражненне супраць таго, хто хоча абвінаваціць грамаду ў ерасі, калі адкрыта не быў выяўлены ніхто з ерэтыкоў, а сапраўдныя ж вернікі абураюцца, што хоча ўзвесці на іх такую несправядлівасць. I так яго стрымліваюць, бо ў цэлым ні адны, ні другія не зацікаўленыя ў згадках ерэтыкоў, калі ж распачнецца інквізіцыйны вышук супраць ерэтыкоў, то ён са страху перад імі не асмеліцца іх абвінаваціць ці супраць іх сведчыць. I так перад суддзямі абвінавачаныя праз просьбы, падарункі ці праз страх перад можнымі схіляюць тых на бок зла, і так ганьбы пазбягаюць і праз гэта ерэтыкі наважваюцца прыносіць яшчэ болей шкоды.
65 Алюзія на [Ёў 41:15). Бернард Клервоскі выкарыстоўваў тую самую алюзію, калі зневажаў саюз двух "ерэтыкоў" Пятра Абеляра і Арнольда Брэшыньянскага. Bernard. Letters. 239:318.
66 Маецца на ўвазе Пётр Пакутнік з Вероны, забіты катарамі 6 красавіка 1252 г.
V.ii ДавіЬ Пўгсбургскі. Пра вышук ерэтыкоў
341
26. Калі ён з’яўляецца ў месцах, прыдатных для пропаведзі веры, то, каб прадставіць якінебудзь артыкул веры, кажа: "Гэта ісціна веры" і так верыць Святая Царква, але ёсць ерэтыкі, і яны выступаюць супраць гэтага: такім чынам, калі хтонебудзь раптам прыйдзе і так яўна ці адкрыта навучае, то вы павінны лічыць яго ерэтыком. I такім чынам належыць замыкаць вусны ерэтыка, верныя ў веры ўмацоўваюцца і, будучы ўважлівымі, устрымліваюцца ад дарогі, што зняслаўлена ерассю.
27. Таксама ерэтыкі моцна радуюцца, калі падбухторваюць людзей выступіць супраць кліру і Дактароў Царквы, у той час як хтонебудзь дзёрзка асмельваецца клір прынізіць і міран прывесці да нянавісці да кліру, калі народ паўстае супраць кліру і Дактароў Царквы, як бы агульным намаганнем, тады лёгка могуць міран звярнуць да ерасі, бо, хто разам са мной пераследуе маіх ворагаў, тады лічыцца амаль сябрам, і калі хто з іх захоча звярнуць мяне да зла, лёгка згаджуся. I так падступныя ерэтыкі не прапускаюць ніякіх сродкаў, калі здараецца магчымасць: падчас расколу, які адбыўся паміж Уладаром Папам Інакенціем IV і імператарам Фрыдрыхам з яго прыхільнікамі, быў адзін тэўтонскі прынц, які з гэтай прычыны быў супернікам Царкве і ворагам кліру, ерэтыкі запланавалі яго прыцягнуць на свой бок угаворамі і да сябе схіліць, калі б толькі Бог яго з гэтага свету не забраў і гэтым сваю Царкву ад вялікага зла абараніў. I таму робяць вялікае зло, калі пры кожнай магчымасці падбухторваюць міран да нянавісці да кліру, чаму, аднак, і самі клірыкі вельмі моцна спрыяюць, калі падаюць дрэнны прыклад, вымагаюць грошы або накладаюць без разбору шматлікія адлучэнні. Часам больш мудра праігнараваць меншае зло, каб большае і непапраўнае адпачатку застрашыць67.
V.iii Псрапіска перавернутых вальЬэнсаў ЗігфрыЬа
і Яна Лсзера са сваімі былымі абнаверцамі ў Тталіі
Як мяркуе Альберт дэ Ланге, дзейнасць інквізітара Генрыка з Оламаўца па вяртанні ў каталіцтва некаторых аўстрыйскіх вальдэнсаў падштурхнула іх былых аднаверцаў напісаць сваім паплечнікам у Італію з просьбай парады. У адказ на гэты не захаваны ліст італьянскія вальдэнсы даслалі свае разважанні ў абарону кароткага трактата, вядомага ў гістарыяграфіі як "Кніга Выбраных”68.
V.iii.а “Кніга Выбраных"
"Кніга Выбраных" (ці "Правільных” Liber Electorum вядомая таксама як "вальдэнскія правілы”) гэта сціслая (каля 1000 слоў) гісторыя вальдэнсаў у тым выглядзе, у якім яны яе сабе ўяўлялі. Выкарыстоўвалася, хутчэй за ўсё, для завучвання на памяць і далейшай пропаведзі. Яна была складзена паміж 1335 і 1368 гг. і змешчана ў адным з лістоў Зігфрыда і Яна Лезера (гл. ніжэй).
Кароткі змест: вальдэнсы сапраўдная Божая Царква, якая вядзе сваё паходжанне ад апосталаў. Раздзяленне паміж цэрквамі адбылося праз 300 гадоў пасля Хрыста, падчас кіравання Папы Сільвестра, які прыняў дар імператара