Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Царкоўнымі гадзінамі пагарджаюць ... (Пс 118:164, 118:62) Таксама кажуць, што адзін "Ойча наш" больш карысны, чым звон дзесяці званоў26.
Пра ахвяраванні
Яны кажуць, што ахвяраванні дапамагаюць не таму, хто іх прыносіць, а выключна таму, хто іх прымае ... (Мф 9:13, 12:7) I што лепш даць беднаму, чым ахвяраваць святару ... (Мф 5:3) На гэта адказвае, што там прымаюцца ахвяраванні ў выглядзе малітваў або добрых спраў. Таксама, як Бог прыняў ахвяраванне ўдавы ... (Лк 21:3) Прычына, што ахвяраванні блага аддзячваюцца.
Таксама нагаворваюць на імшы праз залішнія перапынкі і спевы. 1 гэта таму, што святары паміж імшамі спрачаюцца зза нязначных прычын, і так святар часта заканчвае імшу з неспакойнай душой. Яны кажуць, што зза гэтага звычаю імша прыпадабняецца да сіманіі. I гэтыя выдумкі дзеля прыбытку называюцца добрымі звычаямі і гэтаму прымушаюць служыць, што на народнай мове называецца "зман"27.
Пра таінства пакаяння
Пра таінства пакаяння кажуць, што ніякі святар, які меў смяротны грэх, нічога завязанага не можа развязаць, але гэта можа добры міранін ... (Экл 34:4; Мал 2:2; Лк 4:23; Мф 7:5; Іс 28:20) Таксама кажуць, што добры міранін мае ўладу адпускаць грахі. Таму што калі не мае, як можа даць? ... (Лк 9:49) Таксама кажуць, што лепш спавядацца добраму міраніну, чым благому святару ... (Лк 17:14; Ін 11:44) Прычына ў тым, што дзесяцерых слухаў адначасова. Таксама Багемскі святар Тэўтона чуў, і нічога не спасціг28. Таксама споведзь робіцца праз пасярэдніка. Таксама споведзь робіцца публічна. Кажуць, што гэта таму, што споведзь без дабравольнай ахвяры не падыходзіць. Гэтазначыць, што бедныя не могуцьспавядацца, а гэта іўдзейства. Таму што, калі віна прызнаецца з набожнымі думкамі, тады віны няма; мацерак, якія ненаўмысна заціснулі хворых дзяцей, святары прымушаюць прыняць публіч
24 Patschovsky and Selge, Quellen, 8284.
25 Маецца на ўвазе: прымушаюць міран пакланяцца неасвечанаму хлебу, падрабязней глядзі Patschovsky and Selge, Quellen, 85 н. 62.
26 Patschovsky and Selge, Quellen, 8485.
27 Patschovsky and Selge, Quellen, 8586.
28 Магчыма, маюцца на ўвазе моўныя непаразуменні паміж тымі, хто размаўляе на чэшскай, нямецкай і лацінскай мовах.
326
V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
нае пакаянне, якое звычайна накладаецца за самае звычайнае29 злачынства. I так, разбегшыся ва ўсе бакі па зямлі, качаюцца ў грахах30. Яны ж, паколькі адначасова трымаюцца абмежаванняў у ежы31, каб мець магчымаць уваходу ў царкву, ніколі не страцяць царкоўнага прычасця. Таксама за аб'яўленыя грахі караюць вялікай грашовай карай; і Царква не вымагае ніякай адплаты [справамі], [таму] ёсць спакуса правініцца. Таксама для таемных грахоў уводзяць вялікую колькасць імшаў. Таксама ўводзяць ускосныя споведзі. Таксама, калі грэх таемны, пішуць пісьмова; і так праводзяць споведзь. Таксама жанчыну, якая таемна зрабіла аборт ці нешта падобнае, адпраўляюць да біскупа; бо ўтакім падазроная мужам забіваецца32.
Пра таінства шлюбу
Таінства шлюбу абвяргаюць33, кажучы, што жанатыя смяротна грашаць, за выключэннем уступлення ў палавую сувязь дзеля завядзення дзяцей ... (1 Кар 7:29, 7:38) Іншыя лічаць шлюб распустай ... (1 Кар 7:2) Тлумачэнне: зза распусты вымушаны абараняць [тое, што маеш], а не імкнуцца [да большага] ... (Лк 14:20) Такім чынамтой, хтоўшлюбе, неможавыратавацца ... (Мф 19:6; 1 Кар 7:27; 7:9; Кал 3:19; 1 Кар 7:5; 1 Цім 5:14; 2 Цім 3:1; 1 Цім 4:1) Прычына: адны з боку сужэнца, таму што жанатыя не сочаць ні за часам, ні за мерай; іншая з боку святароў, таму што яны вымушаюць цнатлівых жонак шукаць беглых мужоў у многіх землях, якія таксама не трымаюцца за сумеснае жыццё ў сям’і, за выключэннем уласнага жадання, і так многія жанчыны спакушаюцца34. Такім чынам нарачоная нявінніца ўтрымліваецца ля ўвахода ў царкву сорак дзён, а блудніца ніводнага дня. Падобным чынам, калі яна памірае пры родах, паводле саміх царкоўных канонаў дазваляецца ўнесці ў царкву ў першы дзень. У той час як некаторыя з іх прапаведуюць, што жанчыны, якія памерлі пры родах, асуджаныя. Няшчасным не застаецца нічога іншага, як прадставіцца пасля родаў, не атрымаўшы бласлаўлення. Такім чынам, калі роды блізка, [жанчыны] прымушаюцца да саракадзённага посту, і так тыя, хто працуе, атрымліваюць выкідыш35.
Пра таінства мірапамазання
Пра таінства мірапамазання рашуча кажуць, што гэта найгоршая пыха ... (Іак 5:14) Прычына: таму што гэтае таінства нічога не дае, акрамя грашовага прыбытку. I гэта робіць большасць святароў, і дазволена, каб многія святары гэты гонар уводзілі, у рэшце рэшт, як хрышчэнне і канфірмацыя адзін раз даюцца, як і мірапамазанне. Такім чынам прапаведуюць, што ніякае таінства не павінна давацца нікому, акрамя як таму, хто можа мець як мінімум дзве каровы. 3за гэтага беднякі моцна абураюцца. Таксама кажуць, што дванаццаць свечак у канфірмацыі абавяз
29 "Vulgarissimo" можа быць перакадзена не толькі як "самае звычайнае”, але адначасова мае дадатковае значэнне "нярэдкае сярод простага люду”, і таму "самае брыдкае" з пункту гледжання клірыкаў.
30 Той самы дзеяслоў апісвае свінняў, якія "качаюцца" у гразі.
31 Прадпісаных Каталіцкай Царквой.
32 Patschovsky and Selge, Quellen, 8687.
33 Нягледзячы на тое, што вальдэнсы ўсхвалялі цнатлівасць і чысціню, яны аддавалі перавагу шлюбу. Herzog, Die romanischen Waldenser, 34.
34 He вельмі зразумелы сказ, напісаны з граматычнымі памылкамі. Магчыма, маецца на ўвазе, што святары вымушаюць жонак выпраўляцца па беглых мужоў, і тыя спакушаюцца ў дарозе.
35 Patschovsky and Selge, Quellen, 8889.
V.i Пасаўскі ананім
327
ковыя; але калі хапіла адной свечкі, каб служыць Целу Гасподняму, што з’яўляецца найважнейшым таінствам, такім чынам і тут [павінна быць]36.
Пра таінства пасвячэння
Пра таінства пасвячэння кажуць, што гэта нішто, таму што апосталы былі міране. Таксама Хрыстос не даваў Апосталам ні столы, ні інфулы, ні пярсцёнка, ні іншых убораў. Грэшны святар ачышчае нячыстае (Яўр 7:27) ... Таму, калі б толькі святарам дазволена было даваць госцію і ажыццяўляць таінствы па боскім законе, то абразанне, бласлаўленне, духоўнае і цялеснае ачышчэнне і навучанне нашмат больш было б дазволена толькі царкоўным святарам. Толькі племя Леві было святарамі. Озія атрымаў праказу, калі ўзурпаваў святарскі стан.
3 танзуры пасміхаюцца, таму што апосталы яе не мелі ... (1 Пят5:3) Такім чынам, клір быў і ў часы апосталаў ... (Дзн 14:22; Вых 28:39; 1 Цім 3:2; 3:810; Ціт 1:5) Прычына ў тым, што нявартых жыцця і навукі, тых, хто мае хібы ад нараджэння, да пасвячэння і ўшанавання заахвочваюць, і такія прыслужнікі словам і прыкладам уводзяць у зман Божую Царкву.
Кажуць таксама, што Царква вельмі глыбока памыляецца, забараняючы святарам уступаць у шлюб, таму што закон стары і перашкаджае новаму, і хавае распусту. Таксама большасць сцвярджае правы незаконнанароджаных у царкве. Таксама кажуць некаторыя, што ўстрымліваюцца тыя, хто робіць вышэй за пояс: пацалункі, пагладжванні цмочкаў, сцісканні ды любоўныя мілоты грудзей, усё, што належыць рабіць у каханні ... (1 Кар 7:1; Мф 5:28) Такім чынам, сярод іх шмат тых, хто ўпадае ў распусту37.
Пра аЬлучэнне
Адлучэннем пагарджаюць, кажучы, што тыя, хто адлучае праклятыя ... (Быц 27:29; Экл 21:30; 1Кар6:10; Дзн 5:111; 1 Кар 5:5; 1 Цім 1:20; 1 Кар 5:3; Гал 1:9; 2 Ін 10)
Таму, яны кажуць, адлучэнне трымаецца на несправядлівасці. Таксама падчас адлучэння ерэтыкі радуюцца, таму што такім чынам могуць спакушаць хрысціян і прымушаць іх абясцэньваць пакланенне Богу. Таксама бязбожна караць нявінных пазбаўленнем таінстваў за чужыя грахі. Таксама, што хвала Бога і нябеснай курыі замоўчваецца. Таксама, што душам у чыстцы несправядліва адмаўляецца ў царкоўным заступніцтве. Таксама, што жывыя вернікі ахвяраванні змяншаюць, і такім чынам не дадаюць дзесяціны. Прычына ў тым, што адлучэнні памнажаюцца па нязначных падставах, такіх, як грошы ад дзесяціны, або калі хто не ходзіць да царквы, і ім падобныя. I яны караюць іх, як маланкай, не зважаючы на законны парадак, і пасля далучэнне да канца не даводзяць. I такім чынам, і той, хто адлучае, і адлучаны, і далучаны народ у небяспецы38.
Пра Ьзесяціну
Дзесяціна, яны кажуць, не мусіць давацца, таму што ў першаснай Царкве яе не давалі. Таму што тады таксама тыя, хто дзесяціну прымае, павінен дзесяціну даваць (Яўр 7:9). Калі ж кажаш, што трэба давацьтаму, што іўдзеі давалі, то мы павінны і іншых прававых звычаяў трымацца. Таксама кажуць, што ў нямногіх землях
36 Patschovsky and Selge, Quellen, 89.
37 Patschovsky and Selge, Quellen, 8990.
38 Patschovsky and Selge, Quellen, 9091.
328
V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
дзесяціну даюць, а менавіта ў ваколіцах Рыма. Таксама кажуць, што грашаць тыя, хто дае дзесяціну, і грашаць міране, якія дзесяціну атрымліваюць”, таму што зло вяртаецца ... (Мал 3:10; Мф 23:23)40
Пра маёмасць
Кажуць, што асабістую маёмасць клірыкі не павінны мець... (Друг18:1; Дзн 4:32)41
Пра інЬульгенцыі
У індульгенцыі яны не вераць ... (Дк5:21) Царкоўнае адпушчэнне грахоў ні ў што не ставяць. Пра не замацаванае канонамі не дбаюць. Тлумачэнне: Бог узнагароджвае намер, а святар паслугу ... (Ін 20:23) У царкоўнае кіраванне не вераць. Прычына: узрастанне колькасці індульгенцый. Гэта значыць таму, што ўсе грахі адпускаюцца за грошы. I гэта значыць, што будучае пакаранне адмяняецца, у што яны не вераць42.
Пра свягпьі
Пра святы царкоўныя не дбаюць, кажучы, што адзін дзень такі ж, як і іншыя. Супраць: Гасподзь прадпісаў дзень суботні асвяціць. На гэта адказваюць: калі па прадпісаным мы павінны служыць дэкалог, то гэтым і абмяжуемся. Супраць: Хрыстос наведваў свята. Прычына: каля ста дваццаці святаў на год. Такім чынам, гэта святы Вялікадня і Пяцідзясятніцы, кажуць, калі былі Стэфан і Ян. Таксама падчас святаў кірмашы. Таму для атрымання фінансавай выгады святы былі перанесены на нядзелю. I таму там працуюць краўцы і фурманы. Таксама таму, што існуе зашмат святаў, пераносін [мошчаў], новаўвядзенняў і восьмых дзён пасля Вялікадня. I таму рэдкі той тыдзень, калі б не сустракаліся два ці тры. I таму калі сабраць усё паказанае разам, то народ упадае ў спакусу. I таксама таму працоўныя не зберагаюць, а ўпадаюць у галечу. I таксама таму, што гэта прыносіць шматлікія грахі. I таму ў першаснай Царкве было мала святаў. I такім чынам таму яны таемна працуюць43.