Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
12 Patschovsky and Selge, Quellen, 7273.
13 Некаторыя аўтары лічаць, што гэта больш позняя устаўка. Падрабязней гл. Patschovsky, Der Passauer Anonymus, 105.
322
V. Свяшчэнная Рымская Імперыя
бо гэта падобна да клятвы. На пытанні рэдка адказваюць прама, калі ты пытаешся пра наступнае: Ты ведаеш Евангелле і Пасланні? адказвае: Хто б навучыў мяне гэтаму? Або кажа: Гэтага не павінен казаць, ёсць больш разумныя або больш рашучыя і больш вартыя; і кажа толькі: "Так, так He, не". Так яны дазваляюць сабе казаць, бо гэтак Хрыстос запаведаў (Мф 5:37)14.
D. МетаЬы самапрапаганЬы ВальЬэнсаў
Ерэтыкі вельмі хітра стараюцца, калі прыцягваюць да сябе знатныя і заможныя сем’і. А робяць яны гэта наступным чынам: прапаноўваюць на продаж гаспадарам і гаспадыням якіянебудзь мілыя тавары, напрыклад, пярсцёнкі і мантыі. Калі тавар прададзены, пытаецца: Ці ёсць у вас больш на продаж? адказвае: Маю найкаштоўнейшыя камяні, якія толькі ёсць, якія дам вам, калі вы мяне ўпэўніце, што не выдасце клірыкам. Атрымаўшы запэўніванне, кажа: Маю камень настолькі бліскучы, што чалавек праз яго спазнае Бога; ён настолькі рдзее, што сэрцы тых, хто яго мае, напаўняе боская любоў. I так пра іншыя камяні кажа іншасказальна. Пасля чытае якуюнебудзь набожную главу, напрыклад ... (Лк 1:26; Ін 13,1; Рым12:1; Мф23:2).
Пасля гэтага ерэтык параўноўвае стан Рымскай Царквы і свой стан і кажа: Дактары Рымскай Царквы ганарлівыя ў вопратцы і звычаях ... (Мф 23:7) Яны няўстрыманыя, а кожны з нас мае жонку і з ёй у чысціні жыве. Яны багатыя і сквапныя ... (Лкб:25) Мы ж маем свае надзелы і іх трымаемся, і гэтым задаволеныя. Таксама яны прагныя да асалоды ...(Мф 23:14; Лк 20:47) Мы ж ад такога ўстрымліваемся. Таксама яны б’юцца і аб’яўляюць войны, і адпраўляюць забіваць і паліць няшчасных ... (Мф 26:52) Мы ж церпім смяротныя пераследы зза суда. Таксама ядуць гультайскі хлеб, не працуючы. Мы ж працуем сваімі рукамі. Хочуць, каб толькі яны былі дактарамі ... (Мф 23:13; Лк 11:52) Між тым, сярод нас як мужчыны, так і жанчыны навучаюць, і вучань пасля сямі дзён вучыць іншага. Таксама рэдкі доктар сярод іх, які можа ведаць на памяць тры главы з Новага Запавету запар. Сярод нас жа вельмі рэдка сустракаецца мужчына ці жанчына, які не можа паўтарыць па памяці гэтага тэксту на народнай мове (vulgariter). Паколькі мы вучым жыццю і дактрыне ўсіх, таму кніжнікі і фарысеі дарма пераследуюць нас да смерці, як Хрыста.
Акрамя таго, яны шмат гавораць, але не робяць, і навешваюць цяжар грувасткіх папрокаў на плечы людскія, а самі і пальцам не варухнуць. Мы ж робім усё тое, чаму вучым. Таксама яны больш заклікаюць трымацца людскіх звычаяў чым боскіх запаветаў, такіх, як пасты, і святы, і працэсіі, і многае іншае, што ўсталявана чалавекам. Мы ж угаворваем трымацца толькі вучэння Хрыста і апосталаў. Яны ж таксама накладаюць у пакаянне найцяжэйшыя кары, хоць самі і пальцам не варушаць. Мы ж кажам грэшнікам па прыкладзе Хрыста ... (1н 8:11), і накладаннем рук усе грахі адпускаем. I душы мы неадкладна адпраўляем на неба, яны ж усе душы адпраўляюць у чысцец. Гэтыя і іншыя меркаванні кажа ерэтык: Падумайце, чый стан і чыя вера больш дасканалая, наша ці Рымскай Царквы, і выберыце. I так ад каталіцкай веры адварочваецца і да сваіх памылак паварочваецца, і робіцца іх вернікам, і ахоўнікам, і спрыяльнікам, і абаронцам, і многія месяцы ў сваім доме патаемна расказвае пра сваю секту15.
14 Patschovsky and Selge, Quellen, 7374.
15 Patschovsky and Selge, Quellen, 7577.
V.i Пасаўскі ананім
323
Е. Шрактат Пасаўскага Пнаніма наконт ВальЬэнсаў
У гэтым творы спачатку прыводзяцца памылкі ерэтыкоў, потым іх доказы ці развагі, потым тлумачэнне памылкі, чацвёртае доказ ці развага каталікоў, пятае прычына ці абставіны першай ерэтычнай секты, а менавіта бедных з Ліёна.
Пра Рымскую Царкву
Першая памылка леаністаў і рункарыяў16 у тым, што [яны думаюць што] Рымская Царква гэта не Царква Ісуса Хрыста, але Царква зласлоўя і блудніца, што ў Апакаліпсісе (17:3) сядзіць вярхом на жывёліне, і што яна прыйшла ў заняпад з часоў Сільвестра, калі ў Царкву пацякла атрута мірскога. I што яны самі Царква Ісуса Хрыста, якая трымаецца евангельскай дактрыны і апостальскіх слоў. Яны грэбуюць усімі пастанаўленнямі Царквы, не прымаючы аніякіх доказаў і pasBar. ... (Лев 10:1; Друг4:2, 12:32; Выхад 31:11; Мф5:17) Таксама кажуць, што яны аднаўляюць евангельскую і апостальскую дактрыну дзеля вызвалення, а каноны і ўстанаўленні Царквы гэта фарысейскія традыцыі ... (Мф 15:3; 1 Кар7:12; Мф 23:2; Друг 17:12, 21:5; Лк 10:16; Рым 13:1) Наконт сваёй памылкі яны кажуць, што царкоўныя ўстанаўленні шматлікія і грувасткія, а ў Хрыста былі маленькія і лёгкія ... (Дзн 15:10) Таксама кажуць, што царкоўныя ўстанаўленні супярэчаць боскім устанаўленням, гэта пра царкоўную маёмасць ... (Друг18:1) Таксама, што ўстанаўленні Хрыста ўсеагульныя, а царкоўныя прыватныя, гэта пра дзесяціну ... (Друг 12:5). Таксама, што Усходняя Царква не трымаецца ўстаноўленага. Таксама тыя, хто ўстанаўлівае, самі гэтага не трымаюцца ... (Мф 23:4) Таксама, што царкоўныя ўстанаўленні часта змяняюцца, гэта пра кроўную роднасць. Хрыстос жа сказаў: слова маю нязменнае (Лк 11:33). Такім чынам, Царква пастанаўляе тое, што ёй падыходзіць, бо распушчаная. Таму што ўстанаўленні Хрыста вызначаныя, а царкоўныя нявызначаныя"17.
Пра Папу і клір
Папа, як яны кажуць, галава ўсіх памылак, названых прэлатаў, пісцоў і манахаўфарысеяў. Кажуць, што клірыкі, якія не працуюць, грашаць. Таксама кажуць, што яны [клірыкі] поўныя пыхі, сквапнасці і зайздрасці. Пыха: ... (Мф 23:6) Сквапнасць ... (Іер 6:13) Зайздрасць ... (Мф 23:13) Таксама кажуць, што кожны чалавек, у тым лікужанчына, павінен прапаведаваць ... (Лік 11:29; 1 Кар 14:5; 14:13; Лк 19:40; Апак 22:17) Таксама, што апосталы прапаведавалі, будучы міранамі. Таксама, што дазволена міраніну прапаведаваць дзякуючы судовай скарзе, але нашмат больш дзякуючы Богу. Супраць гэтага ў пасланні да Рымлянаў (10:15) ...: Як прапаведуюць, калі не былі пасланыя? Кажуць, што атрымліваюць натхненне ад Бога. Таксама ў Божай Царкве вельмі важны парадак дактароў ... (Эф 4:11; 1 Кар 12:28,14:34). Таксама ерэтыкі абмяркоўваюць каталіцкіх прапаведнікаў. Калі якінебудзь з [каталіцкіх] прапаведнікаў кажа, што гэта не даказваецца ні ў Новым, ні ў Старым Запавеце, такую пропаведзь яны называюць падманам. Кажуць, што толькі Богу належыць падпарадкоўвацца, а не Папу і не прэлатам ... (Дзн 5:29). Яны называюць ідалапаклонствам тую пропаведзь, дзе Папа Бог на зямлі, большы за людзей і роўны з анёламі, і таму не можа грашыць. Таксама не ўхваляюць, што называем Папу Айцом, а манахі абатам ... (Мф 23:9) Таксама, што некаторыя кажуць, што
16 Магчыма, паслядоўнікі Яна з Ронка "бедныя ламбардцы".
17 Patschovsky and Selge, Quellen, 7779.
324
V. Свяшчэнная Рымская Тмперыя
належыць падпарадкоўвацца прэлатам, што б ні казалі іншыя. Таксама пагарджаюць укленчваннем, якое робіцца перад святарамі (Апак 19:10)18.
Пра царкоўныя таінствы
Усе царкоўныя таінствы яны асуджаюць. А менавіта, ім няважныя абставіны, калі святар здзяйсняе таінствы, і гэта таму, што гэтыя таінствы прадажныя, і зза благога жыцця таго, хто іх адпраўляе. Таксама кажуць, што Папа і ўсе біскупы забойцы. Гэта з прычыны вайны, што вядзецца супраць хрысціян, язычнікаў і ерэтыкоў”. I тыя, хто крыжовы паход прапаведуе, асуджаныя, таму што русіны і язычнікі не павінны зварочвацца да веры мячом, а толькі прыцягвацца пропаведдзю ... (Вых 32:27; Дзн5:15)20.
Пра хрышчэнне
Адносна хрышчэння яны памыляюцца ў тым, што кажуць, што немаўляты не выратуюцца праз хрышчэнне ... (Мк 16:16) Паколькі немаўля не верыць, яно не выратуецца. ... Таму яны перахрышчваюць, ускладаючы рукі замест хрышчэння. Тлумачэнне, што хросны бацька не разумее пытанняў святара21 (Мф 19:14)22.
Пра канфірмайыю
Пра канфірмацыю яны не клапоцяцца. Таму яе атрымліваюць вельмі нямногія, адзін з пяцідзесяці, таму што біскупы аддаленыя. Асуджаюць, што такім чынам біскупы пакідаюць усё для сябе, хоць Цела Гасподняе вартае большага ...23.
Пра Цела ГаспоЬняе
Яны кажуць, што святары, якія смяротна саграшылі, не могуць ажыццяўляць таінства еўхарыстыі ... (2 Цар 6:68; Мф 3:14) Таксама кажуць, што добры міранін, нават жанчына, калі ведае словы, можа здзейсніць. Таксама, што транссубстанцыя здзяйсняецца не ў руках, а ў вартых вуснах таго, хто яе прымае... (Пс 10:17) Таксама, што Цела Гасподняе асвячаюць левіты, такія як Лаўрэнцій ці акаліт Тарзіцый, які пайшоўу Рым. Выпадае, што гэта рабілі з абыякой мукі, з абыякога вінаграду; з нейкага абмакнутага ў віно хлеба; што ў адну вазу налівалі змяшаную з віном ваду; што асвячалі тое, што сабралі пасля абмывання; іншыя здзяйснялі [еўхарыстыю] кіслым віном; бывала, што еўхарыстыю служылі ў пакоях і ў дварах, як у Баварыі. Таксама субдыяканы Цела Гасподняе давалі хворым. Таксама дыяканы ўсю ноч весяліліся ў шынку, з рукамі ў [адной] ніжняй кашулі праводзілі імшу, па сведчанні ерэсіярха Гота (Goth). Таксама еўхарыстыя магла кішэць чарвякамі, як побач з Цветэлем; як сведчаць манахі. Таксама Цела Гасподняе магло папірацца рукамі і нагамі і палівацца крывёю. Таксама яно прымаецца і ўжываецца нявартымі і адкрытымі грэшнікамі, а вартыя такія, як святыя, цнатлівыя і ўдовы, дароў не атрымліваюць, акрамя толькі выпадкова на Вячэры Гасподняй. Таксама ў вёсках часам шкалярам даецца без казання.
18 Patschovsky and Selge, Quellen, 7981.
19 Тут можа мецца на ўвазе вайна паміж Папам і Гогенштаўфенамі ў Італіі, на Сіцыліі і ў Германіі.
20 Patschovsky and Selge, Quellen, 81.
21 Аляксандр Пачоўскі мяркуе, што маецца на ўвазе не разумее лаціны. Patschovsky and Selge, Quellen, 81 н. 36.
22 Patschovsky and Selge, Quellen, 81.
23 Patschovsky and Selge, Quellen, 8182.
V.i Пасаўскі ананім
325
Прычына ў тым, што плябанамі цэрквы аддаюцца ў трыманне, а вікарыі не задавальняюць патрэбы шкаляроў у казаннях24.
Пра імшу
Кажуць, што імша гэта нішто, таму не спявалі ні Хрыстос, ні апосталы. I таму, калі Хрыстос адзін раз быў ахвяраваны, святары прыносяць яго ў ахвяру па два разы на дзень. Таксама, што імшы спяваюцца, каб пажаліцца ... (Мф 23:14; Мк 12:40) Таксама, што не спяваюць ютрань або вігілій. 1 таму кажуць, што тыя, хто ладзіць імшу, грашаць. Таксама кажуць, што першая імша новага маладога святара больш дзейсная, чым сотая. Тлумачэнне: некаторыя прапаведуюць, што грэшны святар, калі апранае [манаскі] капюшон, анёлам ачышчаецца. Таксама, што некаторыя прэтэндуюць на поўную імшу без канона [асвячэння]25. Таксама кажуць, што царкоўныя спевы гэта пякельныя стогны, і робяцца яны для задавальнення. I асуджаныя людзі, якія працаўнікам перашкаджаюць.