• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    [Якуб Рысталаксій ужываў клятву; у пратаколах няма звестак пра правядзенне еўхарыстыі не святарамі]104.
    IV.vi Працэс супраць Яна Сэнсі ў Ьаліне Сузы
    1403 г.
    Вальдэнскі настаўнік Ян Сэнсі, родам з Сардзініі, быў затрыманы, дапытаны, катаваны і ў рэшце рэшт спалены ў савойскай даліне Сузы ў 1403 г. Спалены таму, што раней не раз трапляў у рукі царкоўных уладаў як ерэтык у Іспаніі. Вядома, што ён вандраваў, прапаведаваў праводзіў службы і нават лячыў на шырокай тэрыторыі ад Сарагосы (Каралеўства Арагон] да альпійскіх далінаў ля Турына, праходзячы таксама паселішчы ў рэчышчы рэчкі Рона.
    Цалкам рукапіс не быў апублікаваны, таму прыводзім асобныя вытрымкі пра яго вераванні па нататкахцытатах лацінскага арыгінала з артыкула Лукі Патрыя105.
    Быў запытаны, чаму навучаў іх у школах, уладкаваных у сінагогах, адказаў, што першае, чаму навучаў  што не было славы райскай. Таксама, што ў рай ніхто не трапіць да дня Страшнага Суда. Таксама, што святыя, намаляваныя на сценах, не павінны ўшаноўвацца, бо гэта нішто. Таксама, што чыстца не існуе. Таксама, што Бог не ўваходзіў у Дзеву Марыю і не мог увайсці.... таксама, што ніхто не асуджаны, толькі Д’ябал106.
    ...[папярэдне асвечаны каталіцкім святаром і скрадзены паплечнікамі] кавалак Цела Хрыстова блюзнерскі падзялілі на чатыры часткі, каб паглядзець, ці зможа супрацьстаяць Магамету107, Вальдэнскаму Богу...108
    Таксама быў запытаны, ці існуе шлюб, адказаў што шлюб  гэта падман, і што кожная жанчына, якая носіць пярсцёнак на пальцы, павінна даць задавальненне кожнаму мужчыне, якому захочацца і які запатрабуе ад гэтай жанчыны цялеснай сувязі109.
    Таксама сярод дэманаў гэтыя Вальдэнсы маюць аднаго спецыяльнага дэмана за свайго ўладара па імені Ангарыэль, князь Распусты. I іншага дэмана ў выглядзе
    102 Boffito, "Eretici in Piemonte", 395.
    103 Boffito, "Eretici in Piemonte", 397.
    104 Boffito, "Eretici in Piemonte" 400.
    105 Patria, '"Sicut canis reddiens ad vomitum’," 121161.
    106 Patria, "‘Sicut canis reddiens ad vomitum',” 130131 h. 27.
    107 Лука Патрыя звязвае змяшэнне негатыўных вобразаў ерэтыкоў, д'яблапаклоннікаў і мусульманаў з узрастаннем пагрозы з боку піратаў у Міжземнамор'і, а асабліва з ростам турэцкай пагрозы пасля разгрому каталіцкага войска пад Нікопалем у 1396 г„ дзе ў тым ліку быў узяты ў палон Гумберт Савойскі, зводны брат Амадэя VIII Савойскага. Patria, ‘"Sicut canis reddiens ad vomitum'," 153156.
    108 Patria, "‘Sicut canis reddiens ad vomitum’" 133 h. 31.
    109 Patria, "‘Sicut canis reddiens ad vomitum'," 134 h. 34.
    316
    IV. Ігпалія
    ката, якому пакланяўся, якога называюць Тэмон, і таксама яшчэ аднаго ў выглядзе казла, якому пакланяўся110.
    Быў запытаны, ці хоча што яшчэ сказаць, адказаў, што так, і сказаў, што сярод Вальдэнсаў Іспаніі ёсць такі звычай. Калі хтонебудзь з Вальдэнсаў зробіць дзіця сваёй маці ці сястры ў сінагозе, то дзіця, якое народзіцца, аддаюць у рукі Вальдэнскага біскупа, які называецца сярод іх таффія (taffia)111, і той варыць гэтую істоту ў кацялку і з тлушчавой субстанцыяй, злучанай з маслам, атрымлівае мазь, якая захоўваецца ў невялікай ёмістасці, і гэтым маззю яны намазваюць палкі, на якіх вальдэнсы скачуць112.
    IV.vii Ліст Вінцэнта Ферэра
    Апошні авіньёнскі Папа БенедыктХІІІ выправіў інквізітарадамініканца Вінцэнта Ферэра ў 1399 г. у "рэйд" па Правансе, Савоі, Дафінэ і Пёмонту, у якім той, пачуўшы пра нараджэнне Антыхрыста, разгарнуў маштабныя рэпрэсіі супраць вальдэнсаў і яўрэяў. 17 снежня 1403 г. года з Жэневы Вінцэнт напісаў падрабязную справаздачу пра сваё падарожжа.
    Найвялебнейшаму ў Хрысце Айцу Брату Яну з ПюідэНуа113, генералумагістру ордэна прапаведнікаў.
    Найвялебнейшы Магістр і Айцец,
    Праз незлічоныя турботы, якія мяне апанавалі, не здолеў Вашай міласці напісаць як належыць. Аднак, як выявілася, з таго часу, як я сышоў ад Рымлянаў, і да гэтага моманту ўключна, мне даводзіцца штодзённа прапаведаваць, і часцей за ўсё па два разы на дзень; а часам нават па тры; больш за тое, яшчэ і служыць урачыстыя імшы з нотамі; так што на перамяшчэнні, ежу, сон і іншыя патрэбы мне ледзь хапала часу; і нават у падарожжах даводзілася мне прамаўляць казанні. Такім чынам, не трэба абвінавачваць мяне ў непісанні зза нядбайнасці ці пагарды, але таму, што я пакутаваў на працягу многіх дзён, тыдняў і месяцаў, часам штодзённа ў такіх клопатах, каб хоць напісаць Вам пра тое, што я зрабіў.
    Такім чынам, вядома Вашай Бацькоўскай Вялікашаноўнасці, што пасля таго, як я сышоў ад Рымлянаў, куды Вы мяне апошнім наказам адправілі, на працягу яшчэ трох месяцаў я быў у Дафінэ, ходзячы па ваколіцах і прапаведуючы Слова Божае насельнікам мястэчак і вёсак, у якіх раней не быў, аднак асабліва наведваў тыя тры найвядомейшыя ерэтычныя даліны, з якіх адна называецца Люцэрна, другая Арджэнтэра, і трэцяя Вальпута. Я ўжо наведваў іх раней два ці тры разы, і з набожнасцю і вялікай павагай да Божай міласці яны прымалі вучэнне каталіцкай ісціны: але для іх канфірмацыі і далейшага суцяшэння хацеў іх наведаць: што і зрабіў па шматлікіх просьбах і запытах, як пісьмовых, так і вусных, перамясціўся ў Ламбардыю, дзе працягнуў прапаведаваць на працягу года і месяца па ўсёй сукупнасці гарадоў, мястэчак і вёсак у Вашым падначаленні, і не толькі, а менавіта ў дамене маркіза МонтФерат па шматлікіх просьбах
    110 Patria, "‘Sicut canis reddiens ad vomitum'," 135 h. 36.
    111 Хутчэй за ўсё, паходзіць ад тэрміна марыскаў, якім яны называлі дробных арабскіх уладароў мусульманскай Іспаніі. Patria, '"Sicut canis reddiens ad vomitum’," 132 h. 29.
    112 Patria, "‘Sicut canis reddiens ad vomitum'," 135 h. 37.
    113 Сёння Бейнат.
    IV.vii Лісгп Вінцэнта ферэра
    317
    і запытах яго і ягоных. Таксама ў тых частках за гарамі я знайшоў шмат ерэтычных далінаў, як Вальдэнскіх, так і вычварных газараў (gazariorum)114, асабліва Ў Турынскай дыяцэзіі, якія я наведаў кожную па парадку, прапаведуючы ў кожнай з іх веру і вучэнне каталіцкай ісціны, з адрачэннем ад сваіх памылак, і праз Божую міласэрнасць палымяна і ў стане вялікай набожнасці, а таксама павагі, прымалі ісціну веры. Натуральна з дапамогай уладара і з пацвярджэннем пропаведзямі...
    Я ЗДкрьіў, што прычынай іх схільнасці да ерасяў і памылак была адсутнасць пропаведзей. Бо, як я даведаўся праўду ад тых мясцовых, на працягу трыццаці гадоў не трапляла да іх ніякіх прапаведнікаў, акрамя як ерэтыкоўвальдэнсаў, якія да іх звычайна прыходзілі два разы на год з Апуліі. 3 чаго раблю выснову, Шаноўны Магістр, што гэта віна царкоўных прэлатаў і іншых, хто па службовых абавязках ці па прафесіі павінен ім прапаведаваць, але больш хочуць адпачываць у прыгожых пакоях у вялікіх гарадах і вёсках з усімі асалодамі. А між тым тыя душы, за выратаванне якіх памёр Ісус Хрыстос, гінуць зза недахопу ежы духоўнай, бо няма таго, хто адломіць ім лусту хлеба. Бо жніва шмат, а працаўнікоў мала. Таму я малю Госпада, каб даслаў працаўнікоў на жніво сваё115.
    Пра біскупа ерэтыкоў, якога я знайшоў у адной іх даліне, якая называецца Луфорыя, які хацеў такім чынам праз мяне звярнуцца таемна, і звярнуўся; таксама пра Вальдэнскую школу, якую я выявіў у даліне, якая называецца Ангронья, і яе разбурэнне; таксама пра ерэтыкоў газараў у даліне Валь дэ Понт, і якім чынам яны ад сваіх мярзотаў адвярнуліся; таксама пра ерэтыкоў даліны Валь дэ Ланц, або паіншаму Квінні, дзе знайшлі прытулак забойцы Святога Пятра Пакутніка, і як яны ставіліся да мяне; таксама пра замірэнне партый гвельфаў і гібелінаў; таксама пра ўсеагульны саюз у тых краях і іншыя незлічоныя рэчы, якія Гасподзь міласціва здзейсніў да сваёй славы і карысці душаў, я прамаўчу. Але Бог блаславёны ва ўсім.
    Пасля таго, як прайшло трынаццаць месяцаў у Ламбардыі, я ўвайшоў у Савою, пра што мяне прасілі прэлаты і многія ўладары: тут прайшло ўжо пяць месяцаў; і з вялікім стараннем я ўжо наведаў чатыры дыяцэзіі, а менавіта Сіён, Аосту, Тарантазію, СенЖандэМар'ен і Грэнобль, якіх шмат у Савоі, прапаведуючы ў іх гарадах, мястэчках і вёсках больш ці менш, у залежнасці ад абставінаў. I такім жа чынам у Жэнеўскай дыяцэзіі.
    Апрача іншых грахоў, я знайшоў у гэтых краях адну, надзвычай пашыраную, памылку: калі кожны год на наступны дзень пасля свята Цела Хрыстовага збіраюцца брацтвы пад вызваннем святого Усходу. Казалі мне нашы браты116, а таксама браты меншыя117, і іншыя манахі, і таксама члены курыі, што не асмельваліся там прапаведаваць ці штонебудзь казаць супраць гэтых памылак, ахопленыя жахам, бо ім пагражалі смерцю, а таксама ўхіляліся ад ахвяраванняў і міласціны. Я ж супраць гэтых памылак прынцыпова настойваў, прапаведваючы штодзённа, з дапамогай уладара і з пацвярджэннем пропаведзямі, і паспяхова выкараніў. Людзі, якія зараз прыходзяць, пакутуюць, слухаючы, наколькі яны памыляліся ў веры. Калі
    1,4 Сярэднявечнае абазначэнне ерэтыкоў; у розныя часы пад ім разумеліся катары, вальдэнсы, патарэны, проста ерэтыкі без канкрэтызацыі і г.д.
    115 Алюзія на Лк 10:2.
    116 Дамініканцы.
    117 Францысканцы.
    31S
    IV. Італія
    ж сапраўды дзякуючы Божай міласці гэтая памылка была цалкам выдалена, хуткім часам накіруюся ў Лазанскую дыяцэзію, дзе, як агульнавядома, пакланяюцца Сонцу, як Богу, пераважна сяляне, уздымаючы да яго рукі ў малітве, робячы гэта з павагай. Бо ўжо сам біскуп лазанскі пасля двух ці трох пастоў прыходзіў пакорліва да мяне, молячы ад усяго сэрца, каб я яго дыяцэзію наведаў, бо ёсць шмат ерэтычных далінаў на памежжы Савоі і Германіі, што я і паабяцаў. Таксама я пачуў, што ерэтыкі тых далінаў надзвычай дзёрзкія і бясстрашныя. Але я накіроўваюся туды, давяраючы па звычцы міласэрнасці Божай, і пачну прапаведаваць падчас Вялікага Посту. А як была на тое воля Нябёсаў, так і будзе.
    Мой паплечнік Антоній, і я буду разам з ім, мы набожна аддаемся Вашай Бацькоўскай Вялікашаноўнасці, якую Сын Дзевы няспынна зберагае, паводле прыкладу і пад нагляд святых правіл манаскага жыцця. Амінь.
    Было канчаткова напісана маёй рукой ў горадзе Жэневе, 17 снежня 1403 г.
    Нягодны слуга Хрыстовы і Ваш пакорны сын, Брат Вінцэнт, прапаведнік118.
    IV.viii БернарЬзін Сіснскі. ПропавеЬзь 1427 гоЬа
    Бернардзін Сіенскі  італьянскі прапаведнік, францысканскі манах і святы. Вядомы цыклам сваіх пропаведзей на італьянскай мове. Прыведзены ўрывак быў прамоўлены ў Сіене ў 1427 г. Лічыцца, што гаворка ішла пра вальдэнсаў.