Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
73 Dollinger, Beitrage, 260.
74 Dollinger, Beitrage, 260261.
75 Dollinger, Beitrage, 262—263.
76 Dollinger, Beitrage, 263.
77 Dollinger, Beitrage, 263.
78 Dollinger, Beitrage, 263.
79 Dollinger, Beitrage, 264265.
80 Dollinger, Beitrage, 270.
81 Dollinger, Beitrage, 266.
82 Dollinger, Beitrage, 266267.
312
IV. Тталія
суцяшэнне перад смерцю, бо яму не будзе дадзена, яго душа далей пяройдзе ў іншае цела, якое раней сустрэне, або чалавека, або жывёліны, таму прымае перад самай смерцю выратавальнае бласлаўленне ад свайго духоўнага айца. ... Што цялесная сувязь з маці, дачкой ці сястрой не грэх. Што даваць грошы пад працэнты не грэх. ... Таксама, што Д’ябал стварыў Адама і Еву, і што прарокі, патрыярхі і нават Святы Ян Хрысціцель, якога Рымская Царква лічыць святым і шануе, асуджаныя. Таксама, што Майсей быў найвялікшы грэшнік, які калінебудзь існаваў, і што атрымаў закон ад Д'ябла. Таксама, што не варта верыць у цялеснае ўваскрэсенне ў будучым, ні ўвогуле ў будучы суд83. ... Таксама кажа, што мінула ўжо 10 гадоў ці каля таго, з той пары, калі быў пасланы Айцом Пятром/Пятром Патрыцыем84 у Склавонію85 (Sclavoniam), каб цалкам давучыць і ўдасканаліць названую дактрыну ад настаўнікаў/настаўнікаў, якія там пражывалі86, у месцы, якое называецца Лаксэна (Loxena) / Баксэна (Вохепа)87, і гэта месца падпарадкавана нейкаму ўладару, які завецца Альбан з Даксэны (Albanus de Loxena) / Баксэны, і падпарадкаваны названы ўладар каралю Русінаў88 (Dominus regi Russienae) / Рашкі (Rassene)89, і даў яму названы Пётр 10 флорэнаў, але той даехаў толькі да Ярры (prope Jarram) / Таны, і не пераязджаў далей за мора зза дрэннага надвор’я ці навальніцы, пасля чаго вярнуся ў К’еры (Cherium)90. ... Запытаны, ці быў калінебудзь у якойнебудзь іншай секце ці іншай веры, адказаў, што ажыццявіў паварот і ўдзельнічаў у перамовах, будучы ў Дафінэ каля месца Буксія (in Delfinata justa locum Buxii) y нейкай царкве Святой Люцыі з ерэтыкамі той часткі, што называюць сябе беднымі з Ліёна, і верыў у тое, што яны вераць і навучаюць, да гэтага на працягу двух гадоў91
... перад тым, як іх настаўнік захоча даць яго [суцяшэнне (consolamentum)], прымушае названага хворага паабяцаць яму, што калі ачуняе ад хваробы, то будзе трымацца наступнага: першае, што ніколі не скажа няпраўду ні па якой прычыне, другое, што ніколі не будзе ўжываць іншай ежы, як з Вялікага Посту, трэцяе, што ніколі не кране жанчыну, а жанчына ніколі мужчыну, ні ўвогуле ніхто нікога, чацвёртае, што хутчэй пойдуць на катаванні, чым адмовяцца ад веры і вераванняў сваіх перад тварам любога пераследу, які ўчыняць супраць іх інквізітары. I тыя заўсёды носяць пальчаткі, каб да каго не дакрануцца або хто да іх не дакрануўся.
83 Dollinger, Beitrage, 267.
84 Гэты ўрывак мае значныя розначытанні, таму праз дроб прыведзены варыянт, прапанаваны ў Amati, "Processus Contra Valdenses in Lombardia Superior!, Anno 1387", 53.
85 Верагодна, славянскія землі на Балканах (сённяшнія Боснія, Харватыя і Сербія).
86 Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра дуалістаўбагамілаў, якіх на захадзе лічылі папярэднікамі катараў. У “Склавоніі", а больш канкрэтна у Сербіі, у гэты час была распаўсюджана "Баснійская Царква", якая ў розныя часы трактавалася, як ерэтычная і каталіцкай, і праваслаўнай цэрквамі, часам атаясамлівалася з багамільствам і патарэнствам. Smajo Halilovic, "Trgovina robljem u srednjovjekovnoj Bosni s osvrtom na Usoru," Clanci igrada za kulturnu historiju istocne Bosne 17 (2002): pp. 3745, 37. Абвінавачванні баснійцаў y epaci былі ўзмоцненыя палітычнымі прэтэнзіямі суседзяў, Балгарыі і Венгрыі, да баснійскага уладара Бана Куліна. Barabas, "Heretics, Pirates, and Legates," 3940.
87 Сярэднявечная назва Босніі.
88 ГаліцкаВалынскае княства, з 1253 г. каралеўства.
89 Вобласць сярэднявечнай Сербіі, побач з Босніяй.
90 Dollinger, Beitrage, 268.
91 Dollinger, Beitrage, 268.
IV.iv Працэс супраць ВальЬэнсаў у 13731388 гг.
313
Таксама кажа, што пасля прыняцця гэтага consolamentum ад аднаго з настаўнікаў, настаўнік кажа такому "суцешанаму" хвораму: Ты хочаш быць пакутнікам ці спаведнікам? Калі кажа, што хоча быць пакутнікам, то кладуць падушку або ўзгалоўе на гэтага хворага, і трымаюць працяглы час без прыціскання. I калі такі хворы аднаўляе дыханне, сканчваюць яго словы, якія кажуць, пакуль трымаюць падушку над ім; кажуць, што ён пакутнік, або хутка памрэ, або ачуняе. I калі той ачуняе, называецца сярод іх дасканалым і трымаецца названых правілаў, і мае права даваць іншым хворым падобнае consolamentum. Калі ж хоча быць спаведнікам, трымаецца тры дні пасля прыняцця названага consolamentum без ужывання любой ежы і таксама пітва, і выконвае вышэйадзначаныя правілы і мае падобнае права, і надаюць яму зноў, і такі або выжывае, або памірае, аддае ўсю сваю маёмасць у рукі таго, хто даваў суцяшэнне92. ... Таксама кажа, што настаўнік, які называецца сярод іх дасканалым, не павінен ніколі ні грашыць, ні датыкацца да чагонебудзь зямнога; у знак гэтага яны заўсёды носяць з сабой пальчаткі, каб гэтага пазбегнуць, і маюць падрыхтаваны посуд, абмыты дзевяць разоў, з якога ядуць і п’юць.
Таксама кажа, што калі інквізітар хоча даведацца пра жыццё іх без катаванняў, то няхай абароніць сябе, каб не прасіў такога ерэтыка, каб той казаў яму праўду, калі паходзіць з ліку тых, хто называецца Газэры (Gazeri), бо, пасля таго, як інквізітар такога запытае, кажучы: ці ты дасканалы з Газэраў? Такі, калі ён з іх, адразу ж пра гэта інквізітару адкажа, што так, і пасля гэтага не прагаворыць ніводнага слова і не будзе есці93; але калі асцярожны інквізітар, кажучы або прамаўляючы сам, першы чым казаць яму пра яго жыццё, запытваючыся сам, каб расказаў яму пра жыццё яго і асобна пра Бога, у якога верыць, і тады ўсё скажа, не падманваючы94.
[са слоў усё таго ж Якуба Бека: цела чалавека створана Д’яблам] ... усё, што ўтрымліваецца ў дванаццаці артыкулах веры няпраўда...95
... пра кнігу Апакаліпсіс, якую патаемна насіў з сабой той самы ... і яе чытаў і распаўсюджваў тое, што ў гэтай кнізе ўтрымлівалася96.
IV. v Працэс 13941395 гг. супраць Якуба Рысталаксія
У 13941395 гг. у Турыне адбываўся вялікі працэс супраць рабочага з турынскага прадмесця Карманьёліа (Carmagnolia) Якуба Рысталаксія (lacobus Ristolaxius). Але падчас яго не было нават прыменена катаванне, паколькі падазраваны ахвотна расказваў пра сваю веру і адмовіўся ад памілавання, бо чакаў ганаровага ўваскрэсення праз тры дні пасля смерці. Далей прыведзены галоўныя вытрымкі яго адказаў на пытанні інквізітара97.
Спачатку быў запытаны, ці бачыў калінебудзь брата Ангеліка (Angelicus), ерэсіярха бязбожнага, адказаў, што так. Запытаны быў, ці верыў яму. Адказаў што
92 Dollinger, Beitrdge, 271.
93 Магчымыя два варыянты перакладу: "перастаў спажываць" як узмацненне да "замаўчаў"; і рэальна перастаў прымаць ежу, каб скончыць жыццё самагубствам.
94 Dollinger, Beitrdge, 272.
95 Dollinger, Beitrdge, 272.
96 Dollinger, Beitrdge, 272.
97 Boffito, "Eretici in Piemonte," 381432.
314
IV. Ігпалія
верыў. Таксама, што ёсць чалавек, пасланы богам, каб судзіць сусвет, і каб уваскрэсіць увесь свет для суда Хрыстова.
... Ад брата Ангеліка ўзяў цнатлівую дзяўчыну, якую прывёў з сабой у Карманьёліа ... каб яна была яго жонкай паводле веры яго, хоць ён ужо і быў жанаты, кажучы, што ўсе цнатлівыя жанчыны і дзяўчыны былі яго законнымі жонкамі.
Спавядаўся ў сваіх грахах названаму брату Ангеліка ... шмат разоў. Пакаянне ... жыць у чысціні і міры.
... чыстца няма ... імшы і малітвы, і іншае духоўнае заступніцтва не прыносіць карысці памерлым.
Асвечаная госція, пакладзеная ў добра закрытую скрыню, не застаецца Целам Хрыстовым ... бо не можа дыхаць. ... Святары, якія здзейснілі смяротных грэх, не могуць пераўтвараць Цела Хрыстова ці адпускаць камунебудзь яго грахі.
Брат Якуб Бехус98, спалены ў Турыне, не мёртвы, а жывы, кажучы, што акунуўся і абмыўся ў найкаштоўнейшай крыві Хрыста.
Навучаны дзесяці артыкулам веры.
Пост і іншыя добрыя справы, якія робяць, не карысныя нікому, акрамя толькі самога выканаўцы.
Папа не з’яўляецца сапраўдным вікарыем Хрыста і не можа вязаць ці развязваць".
He прапаведаваў у сінагозе, але публічна.
Вальдэнсы выконваюць волю Хрыста ... яны не ерэтыкі, а святыя і сябры Бога, а калі б былі ерэтыкамі, то ён сам бы быў ерэтыком. А наадварот ерэтыкі тыя, хто іх пераследуе100.
Святы Грыгорый быў адным з чатырох Дактароў Царквы, і ніхто іншы. Папа Сільвестр не быў на месцы Святога Апостала Пятра, а быў Д'яблам, які запусціў атруту ў Божую Царкву, а менавіта прыняў тое, што яму даў імператар Канстанцін.
Ніхто не ідзе ў рай перад Судным днём, але знаходзіцца ў зямным раі.
Сказаў, што не грэх мець цялесную сувязь з цнатлівымі і маладзенькімі дзяўчынамі.
Перарваць Вялікі Пост у выпадку неабходнасці не грэх.
Крыжу пакланяцца не грэх, яму варта пакланяцца. ... Грэх запальваць свечкі перад выявамі святых і пакланяцца ім101. Але свечкі запальваюцца перад алтаром, калі спяваецца імша і адбываецца Божая імша. 1 што акрапленне святой вадой не больш карыснае, чым акраплення вадой дажджавой.
Індульгенцыі Рымскай Царквы і іншых прэлатаў не карысныя і не маюць значэння, бояныне могуць іх даваць, бо іх даюць за грошы, а не зза Божай любові. ... Няма пэўных месцаў прызначаных для малітвы, бо Бог усюды, і ўсюды малітоўнае месца.
Толькі Богу належыць маліцца і звяртацца з просьбамі, а не іншым святым, бо міласць сыходзіць ад Бога, а святыя яе тады толькі перадаюць, і ніяк інакш.
98 Названы вераломным ерэтыком. Спачатку належаў да ерэтычнай секты фратычэлі, потым перайшоў у вальдызм і быў у рэшце рэшт спалены за катарскія погляды. Магчыма, той самы Якуб Бек з папярэдняга працэсу.
99 Boffito, "Eretici in Piemonte”, 392.
100 Boffito, "Eretici in Piemonte", 393.
101 Boffito, "Eretici in Piemonte", 394.
IV.vi Працэс супрайь Яна Сэнсі ў Ьаліне Сузьі 1403 г.
315
Працаваць па нядзелях смяротны грэх, які ніхто не можа адпусціць, акрамя Бога. Наконт іншых дзён святочных, а менавіта апостальскіх і святых, іншыя могуць адпусціць, прэсвітары і біскупы, калі яны святыя102.
Яўрэі і сарацыны не былі выкуплены Хрыстом на крыжы103.