Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Настаўнікі Вальдэнсаў, Барыдон і іншы Ян, абодва з Апуліі60, прапаведавалі пасля агульнай вячэры:
Дактрына яго [настаўніка вальдэнсаў] была слаўная і добрая, а хрысціянская дрэнная, і ніхто паза яго сектай не будзе выратаваны.
Таксама, што найвышэйшы пантыфік паходзіць з іх секты і пражывае ў Апуліі, і што Рымская Царква з’яўляецца Царквой зла, і збірае грахі з часоў святога Сільвестра і ад гэтага заняпала...
Таксама, што кожная клятва з’яўляецца смяротным грахом. Таксама, што няма нічога, акрамя двух шляхоў, а менавіта райскага і пякельнага, і што чыстца няма нідзе, акрамя як у гэтым жыцці61.
Таксама, што міласціна і паломніцтвы не карысныя душам памерлых. Таксама, што Хрыстос не быў сапраўдным Богам, бо Бог не можа памерці, бо і сам мёртвы. I што любы з іх секты можа асвячаць Цела Хрыстова. ... Запытана, ці ўсяму вышэйпералічанаму верыць, што вышэйпералічаныя настаўнікі пастанаўляюць і прапаведуюць, адказаў, што так, бо даў зарок так верыць вышэйназванаму Вальдэнскаму настаўніку, пасланаму найвышэйшым Пантыфікам з Апуліі. Запытана, ці спавядала вышэйназваным настаўнікам свае грахі, адказала, што так, шматкроць. Запытана, ці перадавала ім якуюнебудзь маёмасць, адказала, што так, першы раз
55 Merlo, Eretici е inquisitor! nella societa piemontese del Trecento, 276.
56 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 277.
57 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 280.
58 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 281.
59 Dollinger, Beitrage, 251.
60 Лацінскі тэрмін "Апулія" мае два значэнні: тэрыторыя сучаснай італьянскай аднайменнай правінцыі, а таксама паўднёвы ўсход Апенінскага паўвострава ў цэлым.
61 Dollinger, Beitrage, 252.
IV.iv Працэс супрайь ВальЬэнсаў y 13731388 rr.
309
паўфлорэна, іншыя разы [давала] ежу. Запытана, ці прымала бласлаўлёны хлеб ад Вальдэнскіх настаўнікаў, які называецца consolamentum, адказала, што так, з пашанай і ўкленчыўшы.
Настаўнік Вальдэнсаў ... Ян Барыдон з Апуліі, пасланы ў гэтыя землі сваім Папам Апуліі, каб пасля споведзі адпускаць грахі сваіх вернікаў62.
Што належыць верыць у Бога Айца, але не ў Сына. Таксама, што не належыць адзначаць святы святых, як гэта робяць хрысціяне, бо ніякі святы ці душа ніякага святога не ўвойдзе ў рай, але будуць спадзявацца да самага Суднага Дня.
[Далей сцвярджаецца: галоўнае таінства праламленне перахрышчанага хлеба, які прымаюць на каленях]
... атрымаў права слухаць споведзі, і дадзеную сабе ўладу, укленчыўшы пакорна, ад ... [вальдэнскага настаўніка], які перахрысціў яго, даючы ўладу слухаць пропаведзі і адпускаць грахі, кажучы, што мае больш улады, чым іншыя святары, і такую ўладу давалі сабе ад года ў год63.
[Далей сцвярджаецца, што пазнавалі адзін аднаго па спецыяльных знаках двума пальцамі]
... у гаспіцыі... было пяць жанчын і шэсць мужчын і не больш, сярод жанчын былі дзве блудніцы.
Марцін казаў, што Бог не ў таінстве еўхарыстыі, як кажуць і вераць хрысціяне, але заўсёды на нябёсах, і бачыў яго, лежачы ў ложку сваім, і пасмяяўся са сваёй жонкі, калі яна вярнулася з царквы. I сказала, што яна бачыла падчас таінства ў алтары1’1, кажучы гэтым, што Рымская Царква з'яўляецца домам падману і пакінута Богам. I што ні Папа, ні святары не маюць улады адпускаць грахі, акрамя як члены іх секты сваім. Таксама, што асуджае біскупаў і інквізітараў, якія судзяць яго і яго [паплечнікаў], і праклінае ўсіх клірыкаў Рымскай Царквы. ... Таксама сказаў што даваць у пазыку дзесяць флорэнаў за адзінаццаць або дванаццаць не было грахом. Таксама, што не варта верыць, што нейкія царкоўныя таінствы маюць значэнне для выратавання, акрамя хрышчэння, бо іншыя ўвогуле не таінствы, але былі заведзеныя зза прагнасці царкоўнікаў. Таксама, што святым мужчынам і жанчынам не трэба пакланяцца і запальваць перад імі свечкі, бо яны не могуць дапамагчы, а толькі адзін Бог65. ... Быў запытаны, ці абвяргае веру Каталіцкай Царквы, адказаў, што так, у руках названага Марціна, і абяцаў яму быў у яго секце на ўсё жыццё сваё і верыць усяму, што сказаў Марцін, [бо яно] настолькі сапраўднае, што прывяло да выратавання яго душы, і пакланяцца богу свайму дракону, які супрацьстаіць Богу і яго анёлам, і больш адважны і магутны, чым Бог, і там урачыста аддаўся ў рукі названага Марціна66.
62 Dollinger, Beitrdge, 253.
63 Dollinger, Beitrdge, 254.
64 Паўтор на Dollinger, Beitrdge, 264265.
65 Dollinger, Beitrdge, 255256.
66 Dollinger, Beitrdge, 256257.
310
IV. Тталія
Меў паплечнікаў (socios), якія прынялі падобную ўладу слухаць споведзі і адпускаць грахі ад названага Марціна, братоў Якуба Бека [гл. ніжэй] і інш.
[Далей ідзе гаворка пра тое, што адбываецца ў "сінагозе"] ядуць і п юць з вялікай радасцю, пачынаючы, калі народы зямлі адыходзяць да сну, пасля піцця і ежы тушаць святло, кажучы: хто мае, трымае67, і тыя мужчыны і жанчыны наступным крокам адно да аднаго прыціскаюцца, і так застаюцца да світання68. Сярод жанчын галоўнай была Білія з ла Кастанья, якая памерла, якая раздавала ўсім прысутным напой, калі паставіла яго на стол, напой той прынесла ў фіяле, і напой той быў брыдкі на выгляд, і калі хто прымаў дастаткова, моцна апухаў, і тады той, хто шмат прыняў, памёр, і такі напой сам і ўсе астатнія прымалі столькі разоў, колькі наведвалі вышэйназваную сінагогу, і былі ці ёсць абавязаныя так дзейнічаць, каб хто прыняў аднойчы, пасля не мог кінуць абшчыну вышэйназванай сінагогі, і былі чуткі, што трымала пад ложкам тлустую рапуху, якую карміла мясам, хлебам і сырам. Запытаны, для чаго трымалі, адказаў, што з яе памёту рабіла вышэйназваны напой або вышэйназваныя паслугі. Быў запытаны, ці то вышэйназваная жанчына рабіла вышэйапісанае, адказаў, што шмат разоў, і ўсе тыя, хто прыходзіў у сінагогу. Быў запытаны, ці меў паплечнікаў, адказаў што так, Бону ла Картона, якая ўжо памерла, і Алаксія з Гарца, яе мужа, якая настаўніца (magistra) у вышэйапісаных прымхах. Быў запытаны, што кладуць у вышэйназваны напой, адказаў, што памёт вышэйназванай рапухі, і што была абвінавачаная, што спальвала свае валасы, і што валасы з галавы або з пахвіны ў вышэйназваны напой падмешвала і так напой рабіла перад надыходам Богаяўлення ўночы ля агню, і ў гэтым сама прызналася ў жыцці ў і смерці, і ў першы дзень сакавіка пачынала6
Асабліва адмаўляў цялеснае ўвасабленне Хрыста, яго пакуты, уваскрэсенне і ўзнясенне, бо Бог не мог і не хацеў настолькі сябе прынізіць, каб прыняць чалавечую плоць. Таксама адмаўляў ... царкоўныя таінствы, бо яны не карысныя для выратавання душы, і асабліва таінства хрышчэння, апошняга мірапамазання, Цела Хрыстова, шлюбу і пакаяння, бо ўсё гэта пустая пахвальба70.
... усе вераць у Бога Айца, які стварыў неба, але не зямлю, але вялікі дракон быў творцам зямлі, уладаром сусвету, і мацнейшым на зямлі, чым Бог. Запытаны быў брат Антоній, ці быў ён пры наданні суцяшэння якойнебудзь хворай асобе з іх секты, адказаў, што так...71 і што многія людзі там былі, а не толькі адна вышэйназваная, а таксама прыйшоў Лаўрэнцій з Лармеа, які даў ёй напой, пасля, трымаючы кавалак [хлеба], сказаў названай жанчыне: памятай пра гэта. Працягнуў ёй названы кавалак хлеба, які яна прыняла сашчэпленымі рукамі са слязьмі, пасля паклаў ёй падушку з яе ложку на яе галаву і грудзі, і яна сканала72.
67 Алюзія на Апак 2:25 або 3:11. Але калі ў Бібліі гаворка ідзе пра захаванне веры, то каталіцкія палемісты выкарыстоўвалі гэта для доказу распуснасці вальдэнсаў. Тое самае датычыцца вобразу затушанай свечкі.
68 Dollinger, Beitrdge, 257258.
69 Dollinger, Beitrdge, 258.
70 Dollinger, Beitrdge, 259.
71 Dollinger, Beitrdge, 259.
72 Dollinger, Beitrdge, 259260.
IV.iv Працэс супраць ВальЬэнсаў y 137313SS гг.
311
Таксама, што Бог не ўвайшоў у нявінніцу, не прыйшоў і не быў пахаваны. Таксама, што апосталаў і святых не належыць шанаваць, а таксама няварта служыць ім начныя імшы, і што Хрыстос быў народжаны ад Найсвяцейшай Марыі і яе мужа Іосіфа цялесна, і, адпаведна вышэйсказанаму, не ад Святога Духа. Таксама казаў той Бернард, прапаведуючы, што са смерцю цела душа памірае...73
[Далей паведамляецца, што ерэтыкі кляліся на нейкай кнізе захоўваць справы секты ў тайне; на сустрэчах у сінагогах жанчыны таксама маглі быць настаўніцамі і найпярвейшымі (magistra et principalis)]; прафесійныя заняткі жанчын: прадавачка каштанаў, ткачыха воўны]74.
... не грэх працаваць у дні нядзельныя, і ўжываць мяса падчас Вялікага Посту, святых вігілій і па суботах, бо Рымская Царква не можа нас прымусіць гэтаму падпарадкавацца7 ’. Таксама, што Бог не прымаў чалавечай плоці і што Найсвяцейшая Марыя не беззаганная і не маці Божая. Таксама, што Бог не можа быць у алтарным таінстве. Таксама, што апосталы і іншыя святыя мужчыны і жанчыны не маюць ніякай вартасці, і няма толку ад звароту да іх76.
Што ўвесь бачны свет створаны вялікім драконам, які змагаецца супраць Бога і больш моцным у гэтым свеце, і яго належала шанаваць замест Бога77. Чыстца няма, і з мёртвага цела мёртвая душа, і пасля душа не атрымае пакарання78.
[У пратаколах пазначана, што сярод дапытаных былі 2 францысканцытэрцыярыі і селянін]79
[з прызнання Якуба Бека (Jacobus Beth), вераванні якога ўяўляюць сумесь розных ерэтычных вучэнняў але называюцца вальдэнскімі80]
Любы мужчына ці жанчына складаецца не з разумнай душы і цела, але адна частка з дэманаў, якія грашаць, аб яднаная з целам і ўкладае душу ў гэтае цела, і другая, якая будзе выратавана, выпраўлена з дапамогай анёлаў, якія спусцяцца з неба. ... сярод іх ёсць сапраўдны Найвялікшы Папа. Таксама, што не трэба верыць у дванаццаць артыкулаў веры і сем царкоўных таінстваў81. Таксама, што крыжу не варта пакланяцца82. ... Працаваць у святы і дні нядзельныя не грэх. ... Няма ні чыстца, ні пекла, акрамя як у гэтым свеце, і няма іншых д’яблаў, акрамя як мужчыны і жанчыны, якія існуюць на гэтым свеце. Таксама, што калі жанчына цяжарная, мае д’ябла ў целе, і ніякім чынам ён не выратуецца, пакуль не будзе прыняты ў іх секту, што яны робяць, калі яму спаўняецца дзесяць і восем гадоў, і не раней, a да гэтага часу ён ва ўладанні д’ябла, і хрышчэнне не будзе яму карысным, калі ён загіне раней або ў дзяцінстве. Таксама, што калі хтонебудзь з іх секты не прыме