• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Пры допытах маглі выкарыстоўвацца катаванні11, але пасля абвінавачаны павінен быў пацвердзіць, што даў паказанні "дзеля праўды, а не зза жорсткасці катаванняў”12.
    Да нас дайшлі не ўсе дакументы, некалькі лістоў было страчана, больш за ўсё ў частцы прысудаў. Але з захаванага вядома, што было асуджана як мінімум 8 мужчын і 6 жанчын. У якасці пакарання (якое самі інквізітары выстаўлялі як вялікую міласціну бо "за ўпартасць тваю і цяжкасць тваіх правінаў па законе мы маглі адправіць цябе на пажыццёвае зняволенне”) было накладзена: публічнае пакаянне, спяванне малітваўу цэрквах, пасты, паломніцтвы і нашэнне нашытых на адзенне крыжоў13.
    Ніжэй прыведзены пераклады ўрыўкаў, якія ўтрымліваюць звесткі пра вальдэнскую дактрыну.
    Гэта  вышук, які быў і мае намер быць зробленым братам Альбертам дэ Кастэлярыа з Кунэа, інквізітарам ерэтычнай заганнасці, пасланым Апостальскім Прастолам, з ордэна братоўпрапаведнікаў. Гэты вышук названы інквізітар мяркуе праводзіць супраць усіх ерэтыкоў Вальдэнсаў і іншых ерэтыкоў, якія трапяць пад падазрэнне і будуць заўважаныя, зняслаўленыя і абвінавачаныя згодна з папскімі і імператарскімі пастановамі, а таксама іх пакараць і вынесці ім прысуды згодна з парадамі законазнаўцаў і манахаў паводле таго, што кажуць папскія пастановы.
    2 Merlo, Eretici е inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 14.
    3 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 167.
    4 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 169.
    5 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 167.
    6 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 171.
    7 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 182,183,191.
    8 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 190.
    9 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 193.
    10 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 238, 242.
    11 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 176,185.
    12 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 178.
    13 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 251257.
    IV.ii Працэс інквізітара Пльберта Ьэ Кастэлярыа ў Джавэна
    303
    Год Гасподні 1335, 20 снежня. У крэпасці (castrum) Джавэна14.
    Нейкі чалавек вучыў яго малітве "Ойча наш'' паводле звычаю Вальдэнсаў, кажучы сам сабе ў звароце да госціі, якую ўзнімаў святар: "Свяшчэнная госція, калі ты мне можаш дапамагчы, дапамажы мне”15.
    Чыстца ў іншым жыцці няма, але тыя, хто благое робіць, адразу накіруюцца ў пекла, а хто добра  у рай; і што святая вада слаба карысная для душы; і што пахаванне ў полі такое ж каштоўнае, як і на могілках; і пасмяхаўся з іконаў святых, кажучы таму, хто пытаецца: "Вы, святары, зрабілі іконы, каб вымагаць у нас нашу маёмасць"16.
    Жонка Яна Беса (Ioannis Be?), якая была таксама запытаная, ці не хоча ісці да імшы, адказала: "He ведаю, ці будзе тая імша мне карысная" ‘7.
    Вальдэнсы кажуць, што маюць добрую веру, бо не клянуцца, не падманваюць і паважаюць бацькоў тры разы ў галечы сваёй; і што Бог не сыходзіць у госцію, калі святар яе ўзнімае; і што многія людзі з розных земляў прыходзяць да іх, калі хочуць быць з секты Вальдэнсаў18.
    Некалькі разоў чуў названага Андрэя Сакерыя, які прапаведаваў на плошчы ў прысутнасці многіх людзей, што не належыць ні клясціся, ні падманваць, бо кожная клятва  смяротны грэх.
    [Далей сцвярджаецца: Святыя могуць дапамагчы людзям у Судны Дзень толькі тады, калі змогуць дапамагчы самі сабе. Вялікі Айцец не спускаўся з нябёсаў, каб прыняць плоць, бо ён не мог так сябе прынізіць].... Святары робяць іконы больш для часовай выгады, чым для сапраўднай набожнасці. Таксама казалі, што не маюць даверу ні да іконаў, ні да крыжа, і калі той, хто вёў допыт, запытаўся: "Хто навучыў вас такім словам?", адказалі: "Адзін наш святар, які прыйшоў з Вапінга".
    Таксама казалі, што тыя, хто новай веры, настолькі памножыліся і так памножацца, што выганяць святароў і клірыкаў са сваёй радзімы19.
    Чуў, як нейкі кульгавы мінак сказаў [вальдэнсу]: "У вашай зале  вялікая Газарыя (Gazaria)"20.
    Той самы Андрэй быў бы таксама ахвотна пахаваны на сваім агародзе, як і на могілках, бо Бог можа яму дапамагчы таксама на агародзе, як і на могілках21.
    I калі так ішлі, на дарозе знайшлі ў пылу нейкую жалезную дзіду, і той спытаўся, ці можа гэтую дзіду падняць і прыняць, і тады названы Ян з Кастанья22 сказаў яму: "Калі ты з нашай секты, ты ні ў якім разе не возьмеш гэтага жалеза”23.
    Міласціна, якую чалавек робіць пры жыцці ці збіраецца зрабіць перад смерцю, дапаможа яму пасля смерці, аднак тое, што робіцца для мёртвых, мае значэнне для тых, хто гэта робіць, а не для мёртвых; што чысцец ёсць толькі ў гэтым свеце; і што вера іх лепшая, чым вера іншых; і што могуць адпускаць грахі, як іншыя святары Царквы24.
    14 Merlo, Eretici е inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 163.
    15 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 164.
    16 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 164.
    17 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 164.
    18 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 166.
    19 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 166167.
    20 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 168.
    21 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 169.
    22 Ніжэй указана, што названы Ян меў жонку.
    23 Merlo, Eretici е inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 171.
    24 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 178.
    304
    IV. Тталія
    Тыя, хто адносіцца да іх веры, лепшыя, чым іншыя, і лепш выратуюцца25.
    Таксама казалі, што тыя з іх секты павінны былі хадзіць у царкву для адводу вачэй, каб іншыя людзі не выкрылі, што яны з секты Вальдэнсаў. Быў запытаны, чаму не расказаў усё вышэйсказанае падчас першага дазнання, пакуль не быў аддадзены на катаванні, сказаў што зза сваёй дурасці26.
    [Далей у тэксце пазначана, што дапытаны як адмовіў усе абвінавачанні ў вальдызме і нават сваё веданне вальдызму]. Быў запытаны, ці не падазрае кагонебудзь, хто б мог яго абвінаваціць з нянавісці ці злых намераў і ці хоча палепшыць свае паказанні, адказаў што не27.
    Быў запытаны, што казалі вышэйназваныя Вальдэнсы, адказаў, што ніхто не павінен клясціся, бо кожная клятва  смяротны грэх; і што ў іншым жыцці ёсць толькі дзве дарогі, а менавіта дарога да раю і дарога да пекла паводле дзвюх скрыжаляў Майсеевых, з якіх адна была белай, а іншая  чорнай; і што добрыя справы, якія робяцца ў гэтым свеце для памерлых, не карысныя ні для каго, акрамя саміх робячых. Таксама г.этыя вальдэнсы забаранялі сябе і іншых выдаваць і абвінавачваць тым, хто вядзе допыты28.
    Названы Ян Муліні пакляўся служыць веры святой Рымскай Царквы і трымацца даручанага Царквой і Уладаром Папам і вышэйназванымі інквізітарамі і ўсімі іх наступнікамі, і выканаць усё пакаянне, якое яны на яго накладуць за яго віну. Таксама адрокся ад усіх ерасяў, вераванняў, дапамогі, абароны і гасціннасці да ерэтыкоў даўшы ў заклад таксама ўсю сваю рухомую і нерухомую маёмасць, якую меў і мае, інквізітарскай службе пад апекай Рымскай Царквы, калі ён раптам працягне даваць ерэтыкам парады, дапамогу ці спрыянне29.
    I выспаведаўяму свае грахі, і тады вячэраў і начаваўу яго дома спадар (seygnor) Францыск Вальдэнс і яго паплечнік (socius) Пейрэт з Кавацыя.... Клірыкі іх [Вальдэнсаў] пераследуюць, і таму не асмельваюцца прыходзіць адкрыта зза клірыкаў, якія іх пераследуюць, але прыходзяць таемна, як Хрыстос прыходзіў30.
    I выспаведаў яму свае грахі, і наклаў на яго пакаянне, каб пасціўся31 адзін дзень на тыдні32.
    Міхаіл Барберый, натарыус, які чытаў і трымаў нейкую паперу ці ліст, які названыя вальдэнсы перадалі натарыусу Міхаілу Барберыю, і задавалі пытанні адзін з адным. I калі адзін з тых, хто задаваў пытанні, сказаў названаму натарыусу Міхаілу Барберыю, што яму неабходна парада, ці павінен аберагаць гэтых людзей, тады названы Міхаіл Барберый адказаў таму, хто запытаў: "Яны  добрыя людзі і трымаюцца правільнай дарогі паводле Евангелля і Боскага Пісання”33.
    Паломніцтвы не прыносяць нічога, акрамя разбітага абутку34.
    25 Merlo, Eretici е inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 184.
    26 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 185.
    27 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 186.
    28 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 190.
    29 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 192.
    30 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 198.
    31 Пост прызначаўся на хлебе і вадзе. Merlo, Eretici е inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 203.
    32 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 199.
    33 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 204.
    34 Merlo, Eretici e inquisitori nella societa piemontese del Trecento, 207.
    IV.iii Була ПмаЬэю Савойскаму ab Папы Рымскага Грыгорыя XT
    305
    Была запытаная, чаму навучалі і прапаведавалі названыя Вальдэнсы, адказала, што кожная клятва  смяротны грэх, што было вычленена з двух выслоўяў Саламонавых35 ... Казалі таксама, што калі Хрыстос узышоў на неба, пакінуў у гэтым свеце 12 апосталаў, якія яго веру прапаведавалі. 3 якіх чацвёра захавалі яго кнігі, іншыя ж восем заняліся сваімі гародамі36 і спявалі па іншых кнігах, і ніхто іх не разумеў. Іншыя ж чацвёра спявалі па кнігах Хрыста і ўсе іх разумелі. Тыя восем, якія слухалі, сталі мацнейшыя, і выгналі першых чацвярых з царквы. I калі тыя чацвёра прыходзілі на плошчу і там спявалі, іншыя восем раз'юшваліся і выганялі іх з плошчы. I тады тыя чацвёра пачалі прыходзіць таемна і ўночы. I дадавалі вышэйназваныя вальдэнсы: Мы трымаемся шляху тых чатырох, у якіх засталіся кнігі Хрыстовы; святары ж і клірыкі трымаюцца шляху астатніх васьмі, якія хочуць ісці па шырокай дарозе"37.