• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    Эймерык навучаўся ў Тулузе і Парыжы, бываў у Авіньёне. Відавочна, быў знаёмы з працамі Бернарда Гі і іншых інквізітараў. Гэта не дае магчымасці сцвярджаць, напісаны раздзел пра вальдэнсаў (перакладзены ніжэй] на ўласным вопыце, ці на аснове трактатаў сваіх папярэднікаў. Адзначым, што пратаколы апытанняў вальдэнсаўу Каралеўстве Арагон невядомыя.
    Пра ерась вальЬэнсаў
    ПаЬсумаванне.
    Чатырнаццатая тэма  пра ерасі і памылкі вальдэнсаў або бедных з Ліёна, або In zabbatatorum83 (што адно і тое ж), якія ўзніклі на французскіх землях і там жа былі асуджаныя прэлатамі і інквізітарамі, і ў наш час яшчэ часцей асуджаюцца.
    ПахоЬжанне вальбэнсаў, або бебных з Ліёна.
    На гэта мы адкажам, што ў часы Уладара Папы Грыгорыя IX і каля года Гасподняга 127084 з’явіўся на землях Галіі, у архіепіскапіі і горадзе Ліёне, нейкі чалавек па імені Вальдэс (Valdesius) ці Вальдэнс (Valdensis), які, пакінуўшы ўсё, прапанаваў трымацца евангельскай беднасці, як апосталы трымаліся; які займеў сабе шматлікіх паслядоўнікаў, і зрабіў вялікае згуртаванне мужчын і жанчын. Ён таемна і публічна аб’яўляў ніжэйзапісаныя ерасі і памылкі, і, баючыся супрацы архібіскупа і царквы, адтуль уцяклі, па французскіх і італьянскіх землях рассеяўшыся; і паколькі яны мелі шмат саўдзельнікаў, то прыдбалі яшчэ больш, і таму сёння іх памылкі рассеяныя там і тут.
    ВальЬэнсы называюцйа рознымі імёнамі і чаму гпак.
    Яны называюцца вальдэнсамі, бо Вальдэс быў аўтарам і настаўнікам іх памылак. Называюцца беднымі з Ліёна ад горада Ліёна, адкуль маюць паходжанне, і паколькі абралі жыццё ў беднасці. Акрамя гэтага, яна называюцца Inzabbatati, бо ў іх секце найбольш дасканалыя in zabata іх, або "тыя, якія даходзяць да шчыкалаткі” (sotulari), спецыяльныя адметныя знакі, на манер пляскатай талеркі, якімі яны публічна адрозніваюцца. Памылкі і ерасі гэтых вальдэнсаў такія.
    82 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2,177184.
    83 Магчымы пераклад  "неабутыя".
    84 Відавочная памылка: павінна быць 1170.
    lll.viii Нікалас Эймерык. Шлях інквізітараў
    299
    Памылкі і ерасі вальЬэнсаў.
    Першая памылка і ерась, што яны не падданыя ні Рымскаму Пантыфіку, ні іншым прэлатам Рымскай Царквы; аб’яўляючы, што царква іх пераследуе няправільна і несправядліва.
    Другая памылка і ерась, што не могуць быць адлучанымі ні Рымскім Пантыфікам, ні іншымі царкоўнымі прэлатамі, і ім не абавязаныя падпарадкоўвацца нават там, дзе загадаюць, сваю секту абараняюць, [а Царквы] выракаюцца.
    Трэцяя памылка і ерась, што клясціся на судзе, ці паза судом, па якойнебудзь прычыне ці з якойнебудзь нагоды  недазваляльна і смяротны грэх.
    Чацвёртая памылка і ерась, што клясціся ў прысутнасці суддзяў веры, каб не сказаць праўду і не выкрыць сваіх таварышаў з гэтай секты, не ёсць [чымсці] недазваляльным ці грахом, але нават свяшчэнна.
    Пятая памылка, што асуджаць чалавека на пакаранне ці на смерць не дазволена ні ў якім разе, больш таго, гэта  смяротны грэх.
    Шостая памылка, што царкоўныя дэкрэты і пастанаўленні Уладара Папы наконт пастоў і каляндарных святаў не вартыя трымання, але адмаўлення і татальнага асуджэння.
    Сёмая памылка, што гэтыя вальдэнсы, нават калі непісьменныя, не скіраваныя біскупамі Рымскай Царквы да якоганебудзь святога ордэна, як мужчыны, так і жанчыны, маючы ўладу ад аднаго Бога, як мелі апосталы, слухаючы споведзі на плошчах ад мужчын і жанчын, якія каюцца, накладаючы пакаянне, а таксама адпушчэнне.
    Восьмая памылка, што індульгенцыі, якія ад Рымскага Пантыфіка, ці ад іншых царкоўных прэлатаў выдаюцца, не маюць ніякай каштоўнасці, карысці ці вартасці.
    Дзявятая памылка, што падчас алтарнага таінства ні хлеб не пераўтвараецца ў сапраўднае Цела Хрыстова, ні віно ў Кроў, незалежна [ад таго] бласлаўляе святар ці грэшнік.
    Дзясятая ерась і памылка, што ўсе людзі  грэшнікі, калі не належаць да іх секты, і адпаведна, усякае асвячэнне, напрыклад пераўтварэнне Цела Хрыстова, лічацца таксама памылковым, калі толькі яно не адбываецца ў іх секце.
    Адзінаццатая памылка, што любы міранін, мужчына ці жанчына, абы толькі быў з іх секты, можа асвячаць і пераўтвараць Цела Хрыстова.
    Дванаццатая памылка і ерась, што кожны мужчына і кожная жанчына з іх секты з’яўляецца сапраўдным святаром.
    Трынаццатая, што годныя душы пасля смерці імкнуцца ў рай, або на нябёсы, а асуджаныя спускаюцца ў пекла; і ніхто не ўваходзіць у чысцец.
    Чатырнаццатая памылка і ерась, што чысцец  гэта нішто, і што службы, міласціна, малітвы, а таксама добрыя справы і ўсё, што ёсць у рымскай царкве для памерлых, нічым ім не карысныя і нічым ім не могуць дапамагчы.
    Пятнаццатая памылка і ерась, што святыя, якія на небе, нашых малітваў ніколі не слухаюць і не прыслухоўваюцца, і за нас Богу не моляцца, таму не варта ні маліцца ім і выпрошваць іх міласці, ні спраўляць святы ў іх гонар; а цуды іх, пра якія людзі кажуць, асуджаюць як несапраўдныя і падробныя, і таму ім не належыць даваць веры.
    Шаснаццатая памылка і ерась, што лепш задаволіць юр якімнебудзь непрыстойным спосабам, чым пакутваць ад распаленай плоці85; але гэта (як кажуць і самі
    85 Алюзія на 1 Кар 7:9.
    300
    III. Тнквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
    робяць) дазволена ў цемры, любы з любой без разбору цялесна злучаюцца кожны раз, калі яны распаляюцца цялеснымі жаданнямі.
    Сямнаццатая памылка і ерась, што Сімвала Веры не належыць ні трымацца, ні яго верыць, ні падчас малітваў прагаворваць, як пастаноўлена Рымскай Царквой.
    Васямнаццатая памылка і ерась, што ні анёльскае прывітанне, а менавіта, "Вітай, Марыя”, ні якіянебудзь іншыя малітвы не дапушчальныя, і не належыць казаць таго, што было калінебудзь пастаноўлена Рымскай Царквой, акрамя "Ойча наш", бо гэта адзіная малітва, якая была ўстаноўлена Хрыстом.
    Дзевятнаццатая памылка і ерась, што яны  наступнікі апосталаў у евангельскай беднасці, і лепш ведаюць ісціну веры, чым прэлаты, клірыкі або манахі Рымскай Царквы, і што ім [ерэтыкам], а не гэтым належыць верыць.
    Дваццатая памылка і ерась, што Папа, біскупы і прэлаты, якія маюць багацці ў гэтым свеце, і святасці апосталаў не трымаюцца, не з’яўляюцца сапраўднымі правадырамі Божай Царквы, ці кіраўнікамі, але драпежнымі ваўкамі, і пажыральнікамі; і не такіх Хрыстос уганараваў апекавацца сваёй нявестайЦарквой, і таму ім не належыць верыць і падпарадкавацца, але толькі вальдэнсам, якія маюць, як жанчыны, так і мужчыны, ад аднаго Бога поўную ўладу асвячаць, слухаць споведзі і накладваць пакаянні.
    3за гэтых ерасей і памылак вальдэнсы, або бедныя з Ліёна, якія паіншаму называюцца Inzabbatatis, узніклі ў часы Уладара Папы Грыгорыя IX. Гэтыя вальдэнсы, або бедныя з Ліёна, якія паіншаму называюцца Inzabbatatos, адлучаныя, анафемстваваныя і асуджаныя86.
    86 Nicolas Eymeric, Directorivm Inquisitorvm, ed. Francisco Pena (Romae: In aedibvs Pop. Rom., 1578), 205206.
    IV.	Ігпалія
    IV.i Була ў Марсэль наконгп п’емонцкага ерэсіярха Марціна Пастрэ
    Гэтая була была дасланая 8 ліпеня 1332 г. інквізітару Марсэля, каб вальдэнскі "настаўнік” Марцін, які там утрымліваўся, быў перададзены інквізітарам П'емонта.
    Улюбёнаму сыну Яну з Бадзіса з ордэна меншых братоў, інквізітару ерэтычнай заганнасці ў горадзе і дыяцэзіі Марсэля, пасланаму Апостальскім Прастолам, а таксама тым, хто яго замяняе.
    Нядаўна ад улюбёнага сына Альберта дэ Кастэлярыа з ордэна братоў прапаведнікаў інквізітара ерэтычнай заганнасці ў П'емонце і Верхняй Ламбардыі, накіраванага туды Апостальскай уладай, дайшло да нашага ведама, што ў далінах Люцэрна і Перозы, на землях, якія знаходзяцца ў свецкім падпарадкаванні высакароднаму мужу Філіпу Савойскаму, Уладару Турынскаму, настолькі разрасліся і памножыліся ерэтыкі, пераважна з секты Вальдэнсаў, што маюць нахабства там праводзіць пастаянныя сходкі ў выглядзе капітулаў, на якіх часам збіраецца адначасова па пяцьсот Вальдэнсаў; перад гэтым, калі названы Альберт хацеў правесці там інквізіцыйны працэс, названыя Вальдэнсы паўсталі супраць самога Альбертаінквізітара са зброяй у руках, і што аднаго дня легкадумна забілі Гвілельма, рэктара парафіяльнай царквы ў Ангроньі Турынскай дыяцэзіі, які перад імі служыў імшу на плошчы таго самага горада, падазраючы, што гэты рэктар данёс пра іх ерасі названаму інквізітару; тады названыя ерэтыкі яўна перад названым інквізітарам аб’явіліся і яго ў адным замку асадзілі, каб такім чынам яму давялося пакінуць інквізіцыйны працэс цалкам незавершаным; ты трымаеш у сваёй вязніцы Марціна Пастрэ, аднаго з названых ерэтыкоў, які прымусіў у названай дыяцэзіі адных называць сябе Пятром Марцінам, а іншых Юльянам: гэты самы Марцін з'яўляўся галоўным у названых сходках і капітулах гэтых ерэтыкоў а таксама ад усіх інквізітараў, якія былі ў П'емонце на працягу апошніх дваццаці гадоў, уцёк, а таксама галоўным прапаведнікам ерэтычнай заганнасці, які асабліва прапаведаваў супраць увасаблення сына Божага і існавання Цела Хрыстова падчас таінства на алтары, і які таксама ведае ўсе асаблівасці земляў названых улюбёных сыноў высакародных мужоў маркіза Салуцца, а таксама ўладара Люцэрны Філіпа Савойскага. Клапоцячыся таксама, каб такім чынам той Альберт меў поўную і належную ісціну наконт ерасяў і ўсіх абставінаў, пакідаем апостальскім лістом на тваю думку, якім чынам ты гэта арганізуеш, але паклапаціся неадкладна гэтаму Альберту перадаць у бяспечнае месца і замацаваць пячаткай доступ да ерэтыка Марціна, каб гэты інквізітар змог правесці дазнанне як супраць Марціна, так і супраць іншых згаданых ерэтыкоў і таксама іх апытаць, каб такім чынам правасуддзе здзейснілася1.
    1 Bullarium Franciscanum, 530 doc. 987.
    302
    IV. Тталія
    IV.ii Працэс інквізітара Нльберта Ьэ Кастэлярыа ў Джавэна ў стуЬзенілютым 1335 г.
    Як слушна заўважыў Града Джавані Мерло ў крытычным тэксце да выдання дадзенай крыніцы, "інквізітары больш цікавіліся, каго адправіць на касцёр, чым чаму”2. У сувязі з гэтым дакумент уяўляе сабой апісанне ўзаемаадносін дапытанай асобы (якую спачатку прыводзілі да прысягі) і яе знаёмых з ерэтыкамі. Па сведчаннях пратаколаў (відавочна, перакладзеных з жывой мовы на лаціну), зборы Вальдэнсаў праходзілі ў "сінагозе”3, а "святароў”4 секты называлі "настаўнікамі"5, у чые абавязкі ўваходзіла прапаведаваць і прымаць споведзі6. Кіраўніка называлі "галоўны доктар" (principalis doctor). Вядома, што некаторыя з гэтых прапаведнікаў прыходзілі "з таго боку гор" і прапаведавалі ўночы7. Саманазва ўсёй групы  "добрыя людзі” (bonas gentes), "спазнаныя людзі" (gentes de recognoscentia), "народ апосталаў” (populus apostolorum)8, "бедныя Хрыстовы” (pauperes Christi)9, якіх вернікі лічылі нават святымі10.