Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
[Далей ідзе інструкцыя наконт пытанняў пра Рымскую Царкву, Папу і прэлата; пра транссубстанцыю, якая ажыццяўляецца святаром, што Гасподзь Ісус Хрыстос быў народжаны цялесна ад Дзевы і перацярпеў на крыжы, і ўваскрос і ўзнёсся на неба. На гэтае пытанне вальдэнс адкажа: веру так, як вы верыце, што я веру. Цвёрда верыць у цялеснае ўвасабленне Хрыста, яго ўваскрасенне і ўзнясенне].
Я просты і непісьменны чалавек, таму не ведаю, што трэба вам адказваць ... нічога не разумею ў сваіх словах.... Калі вы загадваеце мне паклясціся, я падпарадкоўваюся ... усяк скажаюць форму клятвы, прапускаюць і перайначваюць словы,
292
III. Інквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
ператвараюць яе ў малітву ... але іх можна абходнымі манеўрамі прымусіць паклясціся ці прызнаць свае памылкі... Я хачу вызваліцца праз гэта ад смерці і захаваць сваё жыццё, і панесці пакаянне за грэх.
III.vi.8 Пра сафізмы і паЬваенні іх слоў
[Апісваюцца варыянты адгаворак і гульняў у словы, да якіх прыбягаюць Вальдэнсы, каб не адысці ад сваёй дактрыны, але і не выказацца прама супраць дагматаў Каталіцкай Царквы.]
Такім чынам заўважана, што ерэтыкі, паколькі не могуць абараніць сябе ні сілай, ні праз доказы, ні праз спасылкі на аўтарытэты супраць ісціны веры, тады звяртаюцца да сафізмаў, крывадушнасцяў і ўцёкаў у словах, каб не быць выкрытымі ў сваіх памылках; і ёсць адзін відавочны знак, па якім яны могуць быць распазнаныя, што яны ерэтыкі, якія крывадушна адказваюць. Ёсць таксама яшчэ адзін тып іх сафізмаў праз двухсэнсоўныя словы, калі іх пытаюцца, ці вераць яны ў таінства хрышчэння, еўхарыстыі, ці пакаяння, ці шлюбу, ці чыны, ці апошняе мірапамазанне, адказваюць, што дакладна вераць; але ўсё гэта яны прызнаюць або ад чыстага сэрца, або ад унутранага пакаяння. Таксама маюць два сэнсы наконт сапраўднага Цела Хрыста: пра містычнае цела, якое па сутнасці Царква, і пра цела кагонебудзь з добрых людзей, пра якіх кажуць, што яны гэта Хрыстос, як і іх целы; і такім чынам, калі ў іх пытаюцца, ці вераць яны ў Цела Хрыстова, адказваюць двухсэнсоўна і падступна. Таксама ёсць іншы спосаб іх двухсэнсоўнасці, калі пытаюцца: "Ці верыце, што Хрыстос быў народжаны, і пакутаваў і ўваскрос, і г.д.?" Адказваюць ясна і цвёрда: "Веру". I разумеюць і тлумачаць, што гэта значыць: "Я маю ясную і цвёрдую веру ў тое, што тычыцца маёй секты”. Таксама ёсць іншы спосаб, каб сысці ў сафізмы праз дадатковыя ўмовы, каб калі пыталіся: ці верыш у тое ці іншае? Адказваюць: Калі Богу гэта падабаецца, то веру ў тое ці іншае, разумеючы, што Богу не падабаецца тое, у што яны вераць.... Таксама ёсць іншы спосаб пастарацца змяніць адказ, каб калі запыталіся: "Ці верыш ты, што можна даваць клятвы ці выносіць смяротныя прыгаворы без граху?" Ерэтык адказвае: "А як верыце вы і іншыя?” Калі яму адказаць: "Мы гэтаму верым". Тады адказвае ерэтык: "I тады і я цвёрда веру", маючы на ўвазе, што верыць, што мы гэтаму верым, а не тое, што ён верыць таму, што ў яго запыталіся.... Таксама заўважана, што ерэтыкі часам прыкідваюцца дурнымі ці з цьмяным розумам...
III.vi.9 Спсцыяльны апытальнік Ьля тых, хто з секты ВальЬэнсаў
Папершае, такім чынам, у тых, хто спавядаецца, што з секты Вальдэнсаў, пытаюць, ці ён бачыў ці чуў кагонебудзь з такой секты, таварыства ці брацтва, якую мы называем Вальдэнсы, ці бедныя з Ліёна; таксама самі яны сябе між сабой называюць братамі ці беднымі ў Хрысце. Таксама, калі, дзе і з кім бачыў. Таксама, ці чуў калінебудзь пропаведзь, ці дактрыну, ці настаўленне, ці словы іх. Таксама пра словы, якія чуў ад іх, і пра іх дактрыну. Таксама, ці чуў ад іх размовы пра клятву, ці заўсёды і ці ва ўсіх выпадках яна з'яўляецца грахом. Таксама пра чысцец душаў пасля смерці ці тут пасля жыцця. Таксама пра заступніцтвы, якія робяць за памерлых. Таксама пра індульгенцыі, якія даюцца і робяцца Папам і прэлатамі (хоць па гэтых трох пунктах не кажуць пагардліва і разгорнута перад усімі сваімі простымі
Ill.vi БернарЬ Гі. Кіраўніцтва Ьля інквізіцыі наконт ерэтычнай заганнасці
293
вернікамі, але перад больш высокімі і дасканалымі з іх пад сакрэтам). Таксама, ці еў з імі разам, ці бачыў іх, калі яны снедалі ці вячэралі. Таксама пра спосаб бласлаўлення ежы і пра спосаб прынясення падзякі пасля ежы. Таксама, калі бачыў іх за малітвай, перад сняданкам ці пасля, і перад вячэрай ці пасля, і пра спосаб маліцца і стаяць падчас малітвы. Таксама, ці маліўся сам з імі і ці бачыў, як іншыя маліліся, і хто і дзе і калі, і што яны кажуць падчас малітвы. Таксама, ці спавядаў хто свае грахі камунебудзь з Вальдэнсаў і хто гэта быў. Таксама, ці прымаў адпушчэнне грахоў і пакаянне ад іх, і якое пакаянне, і ці выконваў яго, і пра спосаб адпушчэння. Таксама, ці чуў, як яны казалі, ці ведаў, што яны не былі святарамі, пасвечанымі якімнебудзь біскупам Рымскай Царквы. Таксама, ці верыць зараз і ці верыў што споведзь грахоў, якую зрабіў перад імі, і адпушчэнне і пакаянне, якое атрымаў ад іх, падыходзіць для выратавання душы, а таксама, ці спавядаўся свайму святару, пасвечанаму біскупам Рымскай Царквы, і ці атрымаў ад яго прабачэнне і пакаянне. Калі таксама адкажа, што не, тады дзейсна прывесці доказы супраць яго, што спавядаўся таму, хто заведама не быў святаром, хоць і ведаў ці верыў, што гэта будзе карысна; не трэба лёгка верыць таму, што яны кажуць. Таксама, ці спавядае грахі свае раз на год, у Вялікі Пост ці перад Вялікаднем, перад святарамі, і ці спавядаў між іншым, што бачыў Вальдэнсаў ці чуў іх навучанне, і ці спавядаў ім грэх свой. I калі адкажа што не, запытацца належна пра прычыну, чаму не спавядаўся ў вышэйназваным. Таксама, ці прымаў камунію раз на год на Вялікдзень, бо Вальдэнсы таксама не прымаюць камунію са сваімі вернікамі, акрамя як для выгляду, бо не маюць веры да таінства, якое выконваецца святарамі Рымскай Царквы, хоць многія трымаюць гэта ў сакрэце, выключна для сваіх дасканалых вернікаў. Таксама, ці верыў, што Вальдэнсы ці тыя, хто кажа, што яны Бедныя ў Хрысце і называюць сябе Братамі, з'яўляюцца добрымі людзьмі, справядлівымі і святымі, і маюць добрую веру, і трымаюцца добрай секты, у якой, як яны самі вераць, яны могуць выратавацца, хоць чуў і ведае, што яны не сыходзяцца ў веры з тымі, хто з Рымскай Царквой, і што яны церпяць пераслед ад Рымскай Царквы. Таксама, колькі часу знаходзіцца ў гэтым вераванні і хто прывёў яго, каб верыць так, і калі адмовіўся ад гэтага веравання і чаму. Таксама, ці аддаваў штонебудзь Вальдэнсам ці прымаў ад іх штосьці, ці ведае гэта пра якуюнебудзь іншую асобу. Таксама, ці вадзіў іх ад месца да месца, і да каго. Таксама, ці ведае кагонебудзь з іх вернікаў ці тых, хто іх прымае. Таксама, ці быў ён у іншы час выкліканы да іншага інквізітара, ці названы, ці схоплены па справе сувязяў з Вальдэнсамі, і ці спавядаўся, атрымаў адпушчэнне, прыняў пакаянне і ад ерасі і секты Вальдэнсаў адрокся на ўсеагульным судзе і г.д.76
IILvii Пра жыццё і Ьзеі беЬных з Ліёна
Доўгі час лічылася, што гэты ананімны трактат (лацінская назва De vita et actibus Pauperes de Lugduno) паходзіць з нямецкіх тэрыторый з другой чвэрці XIV ст., але ў сваім артыкуле Пётр Білер пераканаўча прасачыў шматлікія паралелі паміж ім і працай інквізітара Бернарда Гі "Кіраўніцтва для інквізіцыі наконт ерэтычнай заганнасці". Іх параўнанне дазволіла вучонаму выказаць абгрунтаванае меркаванне, што асновай для твору паслужыла прызнан
76 Bernardus Guidonis, Practica inquisitonis, 244257.
294
III. Інквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
не каталіцкага святара Яна Філіберці, які правёў шмат часу ў вальдэнскай абшчыне77. Такім чынам, трактат можна датаваць 13201330 гг. Менавіта на яго аснове праводзіцца рэканструкцыя штодзённага жыцця вальдэнскай "рэзідэнцыі'' гаспіцыя; дапаўняюцца звесткі пра знешні выгляд вальдэнскага вандроўнага прапаведніканастаўніка, структуру і вераванні Вальдэнскай абшчыны.
Пра жыццё і Ьзеі, пра веру і памылкі ерэтьікоў, якія сябе называюць бебнымі з Ліёна
І.Найперш пра саміх ерэтыкоў і іх сяброў, і пра тых. хто верыць у іх памылкі, і якая паміж імі розніца.
1 . Папершае, да ведама, што ў вышэйназванай секце адны называюцца ерэтыкамі "дасканалымі" (perfecti) і "адобранымі" (consolati), а іншыя сябрамі (amici).
2 .Таксама сярод гэтых дасканалых ерэтыкоў адных называюць "абутымі ў сандалі” (sandaliati), а іншых "новенькімі" (novellani).
З .Абутыя ў сандалі гэта тыя, якія называюцца святарамі, настаўнікамі і кіраўнікамі (rectores) усёй ерэтычнай заганнасці, і могуць, як яны сцвярджаюць, асвячаць Цела Хрыстова, як каталіцкія святары.
4Таксама абутыя ў сандалі не маюць грошай, і абутак з адрэзаным верхам або з дзіркамі носяць на нагах так званыя сандалі.
5 .1 што б ні было праз гэтых абутых у сандалі загадана, усталявана ці таксама прынята, усімі ніжэйшымі без пытанняў паважаецца, і яму падпарадкоўваюцца, як галоўным.
6.1 ў гэту секту прымаюцца мужчыны і жанчыны, якія ўрачыста называюцца братамі і сёстрамі.
7. He маюць ніякай маёмасці, нават ад сваёй адмаўляюцца і трымаюцца беднасці.
8. He працуюць, нічога не набываюць і не атрымліваюць прыбытку, на які маглі б выжываць, але на даброты і міласціну сваіх сяброў і вернікаў існуюць і жывуць, шчыра клапоцячыся пра навучанне.
9А іх сябры і вернікі маюць маёмасць і ўступаюць у шлюб, гандлююць, вядуць справы, набываюць і атрымліваюць прыбытак для сваіх ерэтыкоўдасканалых, якія іх наведваюць, прапаведуюць і накіроўваюць у іх даверлівасці, як будзе паказана ніжэй.
П.Другое пра іх вераванні і памьілкі.
I . Падругое, трэба сказаць, што вышэйназваныя ерэтыкі трымаюцца, вераць і вучаць сваіх сяброў сямі артыкулам веры, і таксама яны ў сем таінстваў, і з большага ва ўсё іншае, як у каталікоў, вераць, за выключэннем наступных памылак.
2 .He вераць, што Уладар Папа мае такую ж уладу на зямлі, як меў Святы Пётр, і таксама з’яўляецца такім жа вартым і святым, як быў Святы Пётр.
З .Таксама не вераць, што ёсць чысцец, акрамя як на гэтым свеце.
4Таксама не вераць, што міласціны і малітвы карысныя для душаў памерлых.
5 .Таксама не вераць, што камунебудзь дазволена без смяротнага граху ў любым выпадку на свеце забіваць чалавека ці клясціся.
77 Peter Biller, "Fingerprinting an Anonymous Description of the Waldensians,” in Texts and the Repression of Medieval Heresy (Woodbridge: York Medieval Press, 2003), pp. 163193,189.