Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя
паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
Таццяна Валодзіна
Памер: 440с.
Мінск 2024
Таксама, што калі ён [Папа] абвінаваціць кагонебудзь перад свецкім судом з прычыны, з якой той можа быць забіты ці пакалечаны, ён верыць, што ён саграшыць. ... Таксама сказаў, што з таго, што Гасподзь сказаў "вярні меч твой” (Мф 26:52), усе цялесныя забойствы злачынцаў былі забароненыя Уладаром Нашым Ісусам Хрыстом.
Таксама сказаў, што пасля раскрыцця гэтай запаведзі "калі хто не народзіцца згары, ня можа ўбачыць Царства Божага” (1н 3:3), ніхто не зможа выратавацца, нават калі прыняў смерць за Хрыста, ці па знешніх прычынах не змог прыняць таінства хрышчэння, акрамя як хрышчоны ў вадзе.
Таксама сказаў, што без памазання на ілбе можа быць канфірмаваны і што робіць гэта з павагі да таінства, а не з неабходнасці.
IILiv Прызнанне РаймунЬа Ьэ ла Косгпы і яго паплечнікаў
279
Таксама, што ўсе парадкі могуць быць пацверджаны без вызначанай слоўнай формулы, а толькі праз накладанне рук і без пацвярджэння аніякімі іншымі прадметамі, якія перадаюцца ад біскупа да пасвечанага55.
Вучэнне Галоўнага ў тым, калі пасылае сваіх прэсвітараў прапаведаваць, каб навучалі і настаўлялі сваіх вернікаў, каб хадзілі на імшы да святароў, падпарадкаваных Рымскай Царкве, для таго, каб там слухалі пасланні, якія Святы Дух прамаўляў праз вусны апосталаў і прарокаў, і Евангелле, што Гасподзь прамовіў, нават калі відавочна, што яны не змогуць іх зразумець, бо яны прамаўляюцца на лаціне, але тое добра, што яны слухаюць і вераць, бо гэта словы Духа Святога; таксама, што яны могуць маліцца больш таемна, пад вялікім сакрэтам і вельмі ўважліва, чым у сваім доме, бо там ім перашкаджаюць мірскія справы; у царкве ж яны могуць бачыць Цела Госпада нашага Ісуса Хрыста, якому трэба пакланяцца і ўшаноўваць, бо гэта прывядзе іх да добрай веры і ачысціць ад граху; там таксама могуць слухаць "Ойча наш”, які, калі не ведаюць, то лепш змогуць завучыць, і пасля канца службы няхай прымаюць бласлаўленне ад святара ў імя Святой Тройцы. Таксама сказаў ім, што навучаюць вернікаў што, калі захварэюць, каб пасылалі па святара, пасвечанага Рымскай Царквой, спавядалі яму свае грахі, прымалі прычасце і апошняе мірапамазанне з яго рук.
... верыць, што Рымская Царква мае ўсе таінствы і можа іх здзяйсняць, і што здзейсненае ёй мае такую ж эфектыўнасць і вартасць, як і праведзенае Святым Пятром ... як і яго Царква ...
Пра тое, што іх Галоўны не хоча падпарадкоўвацца Папу, бо Папа кажа, што існуе чысцец і можна клясціся, што іх Галоўны адмаўляе, і таксама паколькі Папа не дазваляе, каб яны трымаліся дарогі беднасці, як ён і яго абралі для сябе.
У дачыненні да дыяканскага чына Галоўны прымае згодна са сваім станам, і стан гэты называецца бедны ў Хрысце, пасвечаны праз яго ў дыяканы, бо да пасвячэння ў стан дыякана стан яго ніякі, і прыняцце ў гэты стан адбываецца толькі праз прыняцце зароку беднасці, які там даецца, і дапасуе чалавека да яго стану, і неабходны для яго стану. Калі хтонебудзь пасвечаны ў дыяканы, прэсвітары ці біскупы ў Рымскай Царкве, і хоча перайсці да (Вальдэнскага) стану, то іх Галоўны не перапасвячае такога чалавека, але той толькі павінен прынесці зарокі чысціні, беднасці і падпарадкавання названаму Галоўнаму і яго таварышам, і гэта яго абавязкі перад сваім станам, бо належыць, каб ён іх прытрымліваўся, калі Бог даў яму сваю міласць, быць і захоўваць свой стан да самай смерці. ... Калі мае маёмасць, перад тым, як стаць дыяканам, належыць, каб раздаў усё, што мае ад мужчын і жанчын, робячы міласціну ў імя Божае, бо існуючы ў іх (дыяканскім) стане нічога ўвогуле не можа мець. Галоўны не мае нічога ва ўласнасці. I яны не складаюць тэстаментаў. I не пакідае нічога на заўтрашні дзень, за выключэннем таго, што яму даюць, прымае, але толькі ў той колькасці, якую зможа выкарыстаць сам і таварышы яго для харчавання і адзення на вызначаныя дні...
Ян Латарынгец, які быў тады іх Міністрам, зрабіў яго дыяканам, і ад таго, з кім ён быў пасля, на працягу двух гадоў ці каля таго вучыўся Боскаму Пісанню; і пасля двух гадоў названы Ян паслаў яго да іншых таварышаў каб заставаўся з імі і ўмацоўваўся ў Боскім Пісанні, з кім ён заставаўся сем гадоў ці каля таго, і на працягу названага часу вучыў яго Міхаіл Італік, які памёр ...
55 Dollinger, Beitrdge, 125133; фр. Duvernoy, Le registre d'inquisition de Jacques Fournier, 108112; англ. Raymond de SainteFoy.
280
Ш. Інквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
I Галоўныя не заводзяць маёнтка ў адным якімнебудзь месцы, але Галоўны пераходзіць з месца на месца ...
Галоўны не збірае капітула, на якім таварышы збіраюцца, але робіць вядомай таварышам волю сваю, але не пісьмова, але сам асабіста ходзіць або пасылае кагонебудзь са сваіх таварышаў да іх, бо ведае, дзе хтонебудзь з таварышаў памёр56.
Ill.i v.b Ян з В’ен, ерэтыкВальЬэнс, 1319 г.
Тут выкладзеныя артыкулы ерэтыка, у якіх прызнаўся раней [каб запытацца], ці верыць у тое, што напісана.
|. Клясціся, кажучы праўду, калі чалавек знаходзіцца пад судом, і асабліва ў пытаннях веры, грэх.
2. Чыстца не існуе ў іншым жыцці, у якім прабачальныя грахі ачышчаюцца і адбываецца выкупленне віны за смяротныя грахі, якія ў гэтым жыцці не былі цалкам выкупленыя.
5. Малітвы, імшы, міласціна і іншыя набожныя справы не карысныя для больш хуткага вызвалення душаў, якія існуюць у чыстцы за віну, якую яны [душы] нясуць на сабе за свае грахі.
4Адлучэнне, зробленае можным паводле рытуалу і канона, супраць свайго падданага, не выключае адлучанага з Царства Божага і духоўных дабротаў, якія ёсць у Царкве.
5. Свецкія ці царкоўныя ўлады, калі здзяйсняюць свецкі суд, грашаць, забываючыся на сваіх падданых.
6. He верыць, што з'яўляецца падданым Рымскага Пантыфіка, акрамя толькі, калі той загадвае тое ж, што і Бог.
7. У Царкве няма іншых чыноў, акрамя трох, а менавіта біскупства, прэсвітарыята і дэканата.
I яго пераконваў і настойліва ўгаворваў, што гэтыя артыкулы ерэтычныя, у якія, як ён сказаў, што ён верыў, і каб перастаў верыць і адрокся паводле царкоўнай формулы, а таксама адрокся ад усіх артыкулаў Вальдэнскай веры, і ўсіх іншых ерасяў, якія паўсталі супраць ведання Божага і Каталіцкай Апостальскай Рымскай Царквы. Ён адказаў, што жадае застацца ў гэтых вераваннях названых артыкулаў, у якіх прызнаўся вышэй, і не хоча ад гэтых вераванняў адракацца, але хоча застацца пры іх у жыцці і ў смерці57.
Ill.iv.c Прызнанне Гіёма Эсканэрыя з Пкса, 1320 г.
I сам еў з ім (ерэтыком) у адной сталовай ... I перад тым, як адправіцца ў ложак, названы ерэтык захацеў, каб выпіў з ім вады з адной шклянкі. I пасля таго, як сказаў адпраўляцца ў ложак, названы ерэтык шматкроць укленчыў над нейкай лаўкай, якая стаяла ля ложка ... I пасля таго, як ён пайшоў у ложак, названы ерэтык і названы Марцін навучалі яго, кажучы, што пакланяюцца названаму ерэтыку, укленчваючы перад ім і тройчы кажучы: "блаславі", што ён і рабіў над названай лаўкай, кажучы: "блаславіце, добрыя хрысціяне"58.
56 Dollinger, Beitrage, 106109.
57 Dollinger, Beitrage, 143144; Duvernoy, Le registre d'inquisition de Jacques Fournier, 133134.
58 Dollinger, Beitrage, 145.
Ill.v ПрысуЬы Шулузскай інквізіцыі ў 1320х гг.
281
III.v ПрысуЬы Шулузскай інквізіцыі ў 1320х гг.
Даюцца вытрымкі з прысудаў, вынесеных вальдэнсам Тулузскай інквізіцыяй пад кіраўніцтвам Бернарда Гі і будучага Папы Рымскага Бенедыкта XII Жака Фурнье (Jacques Fournier) па выніку антыерэтычнай кампаніі, праведзенай у 1320х гг.
Свінапас Стэфан
Свінапас Стэфан, сын нейкага Гвілельма Гібененса, паходжаннем з Ліёнскай саляварні ў Бургундыі, перавернуты ў ерась секты Вальдэнсаў ці бедных з Ліёна, як ён нам законна паведаміў праз сваё прызнанне, зробленае ў судзе, годзе Гасподнім 1314 месяцы лютым, і быў тады раней прыняты ў секту і рытуал Вальдэнсаў, якія інакш называюцца беднымі з Ліёна, нейкім Вальдэнсам, які быў выкліканы Крысцінам, у прысутнасці іншых Вальдэнсаў, якіх ён назваў у сваёй споведзі, каб быць прынятым Вальдэнсамі ў названую секту, у якой быў і працягвае знаходзіцца, каб служыць ім і трымацца іх сем гадоў ці каля таго, каб есці, і піць, і супольна жыць, і ўдзельнічаць разам з Вальдэнсамі названай секты і іх вернікамі, у розных месцах, гарадах і землях. Вось названыя Вальдэнсы, пра якіх ён бачыў і ведаў, што яны імі з’яўляюцца: вышэйназваны Крысцін, і Ян з Шало ці з Шабілона, які быў сярод іх старэйшым [далей ідзе спіс імёнаў, часам з указаннем мясцовасцей, часам прафесій, такіх, як кухар, бондар, клірык, "альбігойскай мовы”, і г.д.], і нейкая жанчына, якая звалася Раймунда дэ Кастрыс (Raymunda de Castris), якая была з іх секты, і пра ўсіх названых ведаў, што яны Вальдэнсы, і трымаюцца жыцця і секты Вальдэнсаў. Таксама чуў і ведаў, што Вальдэнсы, хоць і былі міранамі, не пасвечанымі біскупамі Рымскай Царквы, слухалі споведзі грахоў ад мужчын і жанчын іх секты, якія хацелі ім спавядацца, накладалі пакаянне на тых, хто выспаведаўся ў грахах, і тыя вальдэнсы казалі пра сябе, што маюць такую ж уладу ад Бога слухаць споведзі і накладаць пакаянні, як мелі апосталы, і не прызнаюць ні на грам, што яе мае Рымская Царква. Таксама названы Стэфан некалькі разоў спавядаў свае грахі некаторым з названых Вальдэнсаў, і прымаў ад іх пакаянне.
Таксама названы свінапас Стэфан адзін раз паслухаў споведзь аднаго з тых, каго назваў, і на яго наклаў пакаянне. Таксама ведае, што названыя Вальдэнсы не падпарадкоўваюцца Рымскай Царкве, і што не ад яе адкалолася іх секта, і што кажуць, што названая Рымская Царква паводзіць сябе няправедна, несправядліва і грэшна, бо іх пераследуе і асуджае. Таксама кажуць, і трымаюцца, і навучаюць паміж сабой, што Рымская Царква не можа іх адлучаць. Таксама названыя Вальдэнсы вераць і трымаюцца, што пакаянне і ачышчэнне ад грахоў магчыма толькі ў гэтым жыцці, а калі душа выходзіць з Цела, то кіруецца ў рай або ў пекла, і з гэтай прычыны названыя Вальдэнсы не ўзносяць малітваў ні іншых добрых спраў на карысць мёртвых, бо кажуць, што ў тых, хто ў раі, у гэтым няма неабходнасці, а тым, хто ў пекле, гэта не дапаможа. Таксама названыя Вальдэнсы кажуць і трымаюцца, што Бог у Евангеллі забараніў усе клятвы без выключэння, і што ні ў якім выпадку чалавек не павінен клясціся ні ў якой ісціне ні на судзе, ні паза ім, і што клясціся тое заўсёды грэх. Таксама, што Бог забараніў рабіць усе суды. Таксама названы Стэфан верыў, што веры, секта і жыццё Вальдэнсаў добрыя і