• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю Таццяна Валодзіна

    Вальдэнсы ў канцы XII - пачатку XV стагоддзя

    паміж ерэтычнай сектай і народнай рэлігійнасцю
    Таццяна Валодзіна

    Памер: 440с.
    Мінск 2024
    218.21 МБ
    7	. Ці быў Папа Сільвестр Антыхрыстам.
    8	.Хто пераняў у спадчыну ўладу Блажэннага Пятра вязаць і развязваць.
    9Ці з’яўляюцца бедныя Вальдэнсы, ламбардцы ці ўльтрамантаны Царквой Божай.
    10.	Ці задзіночанне катараў  Царква Хрыстова,
    11.	Ці павінны быць чыны ў Царкве Божай і нейкае памазанне ў тваёй [Царкве/ секце].
    12.	Пра індульгенцыі і паломніцтвы, якія робіць Царква.
    15.	Пра іконы, крыж і дарогу за мора52.
    14	Пра пастанаўленні Рымскай Царквы,
    15.	I пра ўжыванне мяса падчас Вялікага Посту.
    16.	Ці святы Лаўрэнцій  святы.
    17.	Хто даў табе права прапаведаваць.
    18.	Ці перасяляюцца душы.
    19	Ці з’яўляецца смяротным грахом браць за жонку родную па крыві.
    20.	Ці карысна для памерлых, што знаходзяцца ў чыстцы, правесці тысячу імшаў і даць тысячу рымскіх фунтаў на ахвяраванні.
    21.	Ці будзе мець высокую вартасць перад Богам той, хто за свае грошы пабудуе тысячу цэркваў.
    22.	Ці будзе смяротным грахом разбурыць усе матэрыяльныя цэрквы і спаліць усе крыжы.
    23.	Пра суд; і хто навучыў цябе казаць, што суд  зло.
    24	Пра клятву як выратаванне для пераможанага чалавека.
    25.	Ці навучалі дактрыне бедных з Ліёна.
    26.	Ці хочаце вы адрачыся [ад гэтага вучэння] і быць у Рымскай Царкве.
    52 Маецца на ўвазе паломніцтва ў Святую Зямлю.
    276
    III. Інквізіцыйныя магпэрыялы. Францыя
    П. Памылкі бебных з Ліёна ці ламбарбцаў
    1	. Бедныя з Ліёна ці ламбардцы кажуць, што ўсе клятвы забароненыя.
    2	.Асуджаюць свецкі суд.
    З.Проста міранін можа асвячаць Цела Хрыстова, і тое самае кажуць пра жанчын.
    4	.Бедныя Ламбарцы кажуць, што сярод іх ёсць тыя, хто не мае смяротнага гра*У
    5	.Таксама, што Рымская Царква  Царква зла, звер і блудніца, што была прадказана ў Апакаліпсісе,
    6	.1 таму няма ніякага граху есці мяса ў Вялікі Пост,
    7.1	не служыць устаноўленаму Царквой.
    8.Таксама немаўляты будуць выратаваныя без хрышчэння53.
    Ill.i	v Прызнанне РаймунЬа Ьэ ла Косгпы і яго паплечнікаў
    Раймунд дэ ла Коста, названы яшчэ "са Святой Веры” (Raymundus de Costa, aliter dictus de s. fide) быў злоўлены інквізітарам Жакам Фурнье (будучым Папам Рымскім Бенедыктам XII) у 1318 г. разам з яшчэ трыма паплечнікамі. Гэта быў вальдэнс у чыне дыякана (не каталіцкага), з пэўным узроўнем тэалагічнай падрыхтоўкі і нават з некаторымі літургічнымі тэкстамі пры сабе. Звесткі, атрыманыя ад яго, радыкальна адрозніваюцца ад тых, што даюць астатнія крыніцы. Магчыма, яны былі дадзеныя пад катаваннямі або ў спробах зменшыць сваю віну / абараніць паплечнікаў.
    Ill.i	v.a РаймунЬ Ьэ ла Коста, 1318 г.
    У год Божы 1318
    Гэта артыкулы, у якіх названы Раймунд дэ ла Коста, таксама празваны "са Святой Веры", дыякан секты бедных з Ліёна, прызнаўся на судзе ў прысутнасці Уладара біскупа і брата Гальярда з Пам’е, што меў месца пры Уладары інквізітары Каркасона, таго самага Раймунда, які ў адказ на пытанні названага Уладара біскупа вызнаў наступныя памылкі:
    Папершае, ён сказаў, што калі ён дасць клятву казаць праўду, то верыць, што ён смяротна саграшыць, хоць і не вельмі цяжка. Таксама ў Новым Запавеце, калі хтонебудзь клянецца калінебудзь з любой прычыны  смяротна грашыць, бо гэта ідзе супраць прадпісання Бога не клясціся ні ў якім разе. Таксама сказаў, што калі хтонебудзь загадае яму даць клятву ці хтонебудзь іншы дасць клятву або прымусіць яго ці каго іншага зрабіць гэта, грашыць у той жа меры. Таксама сказаў, што ўся Рымская Царква, якая загадвае і нават прымушае людзей клясціся, смяротна грашыць, хоць і не вельмі цяжка. Таксама сказаў, што Царква ці хто заўгодна, хто кажа, што можна клясціся, грашаць супраць веры Хрыстовай у гэтым. Таксама сказаў што той, хто церпіць пераслед або прыме смерць зза таго, што не хоча даць клятву па любой прычыне, з’яўляецца пакутнікам за Хрыста.
    53 Gonnet, Enchiridion fontium valdensium, vol. 2, 185187.
    Ill.iv Прызнанне РаймунЬа Ьэ ла Косгпы і яго паплечнікаў
    277
    Таксама, што той, хто пераследуе або адпраўляе на смерць кагонебудзь, хто не хоча клясціся ні ў якім разе, з'яўляецца забойцам, бо забівае таго, хто правільны і нявінны, і складае кампанію тым, хто кідаў камяні ў Святога Стэфана...
    Таксама сказаў, што паколькі Рымская Царква памыляецца ў веры, кажучы, што дазволена клясціся, і што ёсць чысцец у іншым жыцці, то ёй не належыць падпарадкоўвацца, акрамя выпадкаў, калі прымае тое, што згодна з Богам, або ў выпадку сумненняў, ці тое па волі Божай або не, і па нязначных пытаннях, роўна да таго моманту, пакуль не акажацца, што Уладар Папа і іх Галоўны (Major) заяўляюць процілеглае, то належыць абраць заяўленае іх Галоўным, а не Уладаром Папам...
    Звяртаўся як да Рымскай Царквы па ўсе таінствы, так і да ерэтычнай, за выключэннем таінства пакаяння.
    Таксама казаў, што іх Галоўны атрымлівае сваю ўладу і правы наўпрост ад Бога, а не ад Уладара Папы, ... і праз гэта ён не трапляе пад судовую юрысдыкцыю Уладара Папы і не павінен яму падпарадкоўвацца, калі яго загады не супадаюць з Божымі, хоць прызнае, што Рымскі Пантыфік ёсць і будзе галавой Царквы...
    Таксама сказаў, што яны па той прычыне не вяртаюцца да веры і еднасці Рымскай Царквы, бо вераць, што іх вера адпавядае Боскаму Пісанню, і баяцца Бога пакрыўдзіць, калі да Рымскай Царквы павернуцца; сказаў, аднак, што не хацеў тым зняважыць Рымскую Царкву, што сказаў, што яна не адпавядае Боскаму Пісанню. Таксама сказаў, што, калі Рымская Царква павернецца да іх веры, то тады стане Царквой, якую Хрыстос абраў. Таксама сказаў, што Рымская Царква нядобрая, бо не верыць таму, чаму яны вераць, і таму што іх пераследуе.
    Таксама сказаў, што не верыць, што хтонебудзь можа быць святым, калі ён кананізаваны Рымскай Царквой...
    Таксама кажа, што, хоць Уладар Папа і мае ключы ад Царства Нябеснага і адлучыў іх (Вальдэнсаў) за іх непадпарадкаванне і за тое, што яны кажуць, што забаронена клясціся, і адмаўляюць чысцец, але гэта не значыць, што яны не змогуць увайсці ў Царства Нябеснае, бо няма ніякага зла на іх ні ў веры, ні ў звычаях, таму не можа іх справядліва і законна адлучыць, і яго словы не з’яўляюцца справядлівымі і законнымі; пасля гэтага дадаў што гэтае выказванне справядлівае, бо, калі іх Галоўны праводзіць імшу, не зважае на тое, як Уладар Папа загадаў імшы праводзіць... Таксама, што чалавек адлучаецца толькі праз благія справы, і толькі гэта можа вывесці яго паза межы супольнасці вернікаў.
    Таксама, што ў Царкве існуюць толькі тры чыны: дыяканат, прэсвітарыят і біскупства, і што біскуп у іх Царкве называецца Галоўны (Majoralis54) або міністр. ... Таксама кажа, што над імі біскуп павінен прызначаць Галоўнага, прэсвітара і дыякана, але, калі нікога з Галоўных не будзе ў жывых, тады прэсвітар са згоды ўсіх прэсвітараў і дыяканаў можа пасвяціць на ўзроўні Пантыфіка. Таксама сказаў, што сярод іх пасвячаюць Галоўнага наступным чынам: дамовіўшыся пра абранне, усе, укленчыўшы, моляцца за яго, прамаўляючы "Ойча наш", затым спачатку спавядаецца таемна ва ўсіх сваіх грахах, затым публічна ў грахах агульных, затым Галоўны, калі ён прысутны, або якінебудзь прэсвітар, молячыся і прамаўляючы "Ойча наш", накладае рукі яму на галаву, каб прыняў Духа Святога, і пасля гэтага ўсе іншыя, як прэсвітары, так і дыяканы, накладаюць рукі яму на галаву, і так ён становіцца пасвечаным, як ён сказаў, у біскупскі чын, не апранаючы на
    54 Звычайна пад такой формай мелася на ўвазе інстытуцыя, але тут аўтар выкарыстоўвае як сінонім да Major. Абодва словы будуць дадзены ў аднолькавым перакладзе "Галоўны".
    278
    HI. Тнквізіцыйныя матэрыялы. Францыя
    яго нічога, як гэта робіцца ў Царкве, і не ўскладаючы яму на галаву Евангелле, не памазваючы яму галаву і рукі, і не перадаючы яму ніякіх інсігній ад пантыфіка цялесна і дзейсна, а толькі духоўна і праз веру, і кажучы яму словы, якія абазначаюць інсігніі пантыфіка, з вялікай урачыстасцю. I, як сказаў, верыў, што пасвечаны такім чынам з'яўляецца сапраўдным біскупам, як і пасвечаны ў Рымскай Царкве. Сказаў таксама, што так былі пасвечаныя Павел і Варава, і іншыя ў першаснай Царкве. Таксама сказаў, што іх галоўны адзіны можа праводзіць таінствы пакаяння, пасвячэння і еўхарыстыі. Таксама сказаў, што названы Галоўны можа адпусціць любыя грахі, якія былі яму выспаведаныя, не важна, якія яны. ... Калі ён адпускае, ён кажа: "Бог можа адпусціць табе ўсе твае грахі” ... але не кажа "Я сам адпускаю табе”. ... [Іх святары, пасвечаныя галоўным, не могуць здзяйсняць імшы, але толькі слухаць споведзі (без накладання пакаянняў). Пасвечаны такім жа чынам дыякан не можа нічога, акрамя як прыслужваць святарам і галоўным]. Таксама, што іх галоўны асвячае Цела Хрыстова толькі на Вялікдзень, але не робіць і не прамаўляе нічога больш за тое, што сказаў і зрабіў Уладар на Тайнай Вячэры, калі ён пераўтварыў хлеб і віно ў Цела і Кроў. I ў Чысты Чацвер толькі галоўнаму дазволена бласлаўляць хлеб, рыбу і віно, якія даюцца толькі тым, хто належаць да секты. Таксама, што ніхто не можа ўспрымацца за біскупа, святара або дыякана, калі мае жонку, і калі ён будзе пасвечаны, то яго пасвячэнне будзе не дзейсным.
    Таксама, што няма чыстца пасля смерці, а што душы людзей пасля смерці кіруюцца толькі ў рай або пекла... Таксама, што малітвы, ахвяры, міласціна і добрыя справы не карысныя нікому пасля смерці... Таксама сказаў, што ў вышэйсказанае не верыць ні Аўгусціну, ні Амвросію, ні Грыгорыю, ні Рымскай Царкве, бо ў гэтым яны памыляюцца. Таксама, што ён не ведае, у чым карысць пахавання вернікаў у цэрквах ці на могілках.
    Таксама сказаў, што ніхто не можа быць у стане дасканаласці, калі ён не пасвечаны ў дыяканы, нават калі ён даў аброк беднасці, чысціні і падпарадкавання... Таксама, што прырода зароку беднасці ў тым, што той, хто зарокся, не жыве з працы сваіх рук, і што ён не павінен нічога мець сам ці ў агульным.
    Таксама, што яны ні пры якіх абставінах не прымаюць цнатлівых дзяўчын або жанчын, бо яны не могуць ні прапаведаваць, ні станавіцца дыяканамі; таксама не прымаюць тых, хто быў жанаты, зза небяспекі, што яны будуць не ў стане жыць у чысціні і ўстрыманні.
    Таксама сказаў, што іх Галоўны мае ўладу прапаведаваць Евангелле ад Бога, які яе перадаў Святому Пятру ... Таксама, што іх Галоўны можа даваць уладу прапаведаваць Евангелле, і што ён дае яе прэсвітарам.